“Шлях да поспеху”: сузор’е маладых талентаў (+відэа)

“Шлях да поспеху”: сузор’е маладых талентаў (+відэа)

01.05.2025 Выкл. Автор admin
“Шлях да поспеху”: сузор’е маладых талентаў (+відэа)

Больш за тры дзясяткі нумароў, каля васьмідзесяці ўдзельнікаў – такі фармат сёлета быў у традыцыйнага для свята Першамая на Дзятлаўшчыне фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Шлях да поспеху”.

Ён сабраў на сцэне самых яркіх юных зорачак з усіх куткоў раёна.

– Ужо некалькі гадоў запар на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзім гэты фестываль, – расказала загадчыца метадычнага аддзела ўстановы Марына Лукіянец, – Яго адметнасць у вялікай колькасці намінацый: “Вядучы”, “Саліст-вакаліст”, “Вакальны ансамбль, дуэт”, “Ансамбль сучаснай харэаграфіі”, “Саліст-інструменталіст”, “Інструментальны ансамбль”, яшчэ ёсць градацыя па трох узроставых катэгорыях: малодшай (5-8 гадоў), сярэдняй (9-13) і старэйшай (14-17). Раённы фестываль “Шлях да поспеху” – гэта своеасаблівы трамплін для ўдзелу ў абласных конкурсах. Так, тыдзень таму нашы юныя выканаўцы былі на абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”, адкуль з узнагародай за першае месца вярнулася Нэлі Санюк, якая стала лепшай у сваёй намінацыі 9-13 гадоў сярод двух дзясяткаў канкурсантаў, і яшчэ адна перамога заваявана таксама выхаванкай Гезгалаўскага дома культуры Валерыяй Кастусік, якая стала лепшай у намінацыі “Вядучы”. Раней дзяўчынкі неаднаразова выступалі на нашым фестывалі, удзельнічалі ў абласных – і вось сталі лаўрэатамі, зрабілі яшчэ адзін крок да рэспубліканскай сцэны.

Адметны наш “Шлях да поспеху” і прыемнымі эмоцыямі, і тым, што ніводны ўдзельнік не застаецца без падарункаў. Сёлета нашым спонсарам зноў з’яўляецца Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, і кожнае дзіця атрымае смачны падарунак, уручым медалі, дыпломы, кубкі, застануцца прыемныя ўражанні. Безумоўна, усім стаць пераможцамі не ўдасца, але гэта будзе дзейснай устаноўкай для больш стараннай работы і перамогі ў далейшым.

Канкурсантаў у час выступлення падтрымлівалі іх бацькі, мастацкія кіраўнікі, дзятлаўчане.  Яркія, запамінальныя выступленні, кранальныя песні, дынамічныя танцавальныя кампазіцыі сталі не проста творчымі нумарамі юных артыстаў, але і іх святочнымі падарункамі гледачам. У зале панавала цёплая сяброўская атмасфера, госці і члены журы не скупіліся на апладысменты.

Хвалюючым момантам было падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне. Ва ўзроставай катэгорыі 5-8 гадоў у намінацыі “Вядучы” лаўрэатам прызнаны Міхаіл Баравікоў з Новаяльнянскага дома культуры. У гэтай жа намінацыі ў катэгорыі 9-13 гадоў перамогу падзялілі Валерыя Кастусік і Анастасія Кашко з Гезгалаўскага дома культуры, дыпломы ІІ ступені заваявалі Арсеній Барысевіч і Арына Палуносік, ІІІ ступені – Аляксандр Зімін і Марыя Скрундзь. Лаўрэатам намінацыі “Саліст-вакаліст” малодшай узроставай катэгорыі стала Аліна Пакутнева з Гезгалаўскага дома культуры, на другой пазіцыі – Паліна Орсік, на трэцяй – Ягор Дыдзік. Лідарам гэтай жа намінацыі ва ўзросце 9-13 гадоў прызнана Арына Рой з Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, гран-пры намінацыі заваявала Нэлі Санюк з Гезгалаўскага дома культуры, дыпломам ІІ ступені адзначаны Ганна Муха, Арсеній Клімянкоў, дыпломам ІІІ ступені – Арына Палуносік, Іван Чарнуха, Ксенія Жыляніна. У намінацыі “Саліст-вакаліст” ва ўзросце 14-17 гадоў лепшай стала Аляксандра Міклаш з Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, а пераможцам сярод вакальных групаў – ансамбль “Стыльняжкі” гэтай жа ўстановы, уладальніцай дыплома ІІ ступені прызнана вакалістка Аліса Дзірвук, ІІІ ступені – Артур Лішык.

Сярод танцавальных калектываў першае месца падзялілі “Сунічкі” з Дзятлава і “Капрыз” з Казлоўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, ІІ месца ў калектыва “Ф’южн”, ІІІ – у калектыва “Вясёлка”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.