
🇧🇾Вас памятае свет уратаваны. Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць
🇧🇾Вас памятае свет уратаваны. Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць
Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай прайшла ў кінатэатры, у рамках праекту «Памяць у руках пакаленняў». Гэту сустрэчу для навучэнцаў школ горада, прымеркаваную да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, арганізаваў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці.
Вялікая Айчынная вайна – страшны час. Адмаўляць зверствы вайны бессэнсоўна, бо яшчэ жывыя тыя, хто адчуў іх на сабе – людзі, якія ў адно імгненне страцілі дзяцінства. Іх біяграфіі – гэта сапраўдныя ўрокі мужнасці для маладога пакалення. На сустрэчу да школьнікаў прыйшла наша зямлячка, жыхарка вёскі Гірычы Соф’я Вайчык, якая зведала ўвесь цяжар таго часу. Соф’я Міхайлаўна падзялілася са школьнікамі сваімі ўспамінамі ваеннага дзяцінства.
Адначасова сумная і пазнавальная атрымалася сустрэча. Пад вялікім уражаннем засталіся школьнікі, уважліва слухалі аповед сведкі вайны, змаглі задумацца, якім бывае жыццё і што ў ім сапраўды неабходна цаніць.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.