Урачыстая канцэртная праграма да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка з рамантычнай назвай “Усё пачынаецца з кахання” прайшла ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Самыя цёплыя видэавіншаванні для жанчын Дзятлаўшчыны прагучалі ў час свята ад кіраўніцтва, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый раёна. Яркімі песеннымі і музычнымі нумарамі іх радавалі работнікі культуры і самадзейныя артысты.

Добрымі словамі вядучыя ўрачыстасці ўшанавалі жанчын-працаўніц, шматдзетных і прыёмных матуляў і ўсіх тых, хто сваім клопатам, пяшчотай і талентам дапамагае людзям і праслаўляе наш раён.

Мужчыны са святочнай сцэны спявалі для зямлячак песні пра каханне, вясну, прыгажосць і жыццё, жадалі ім шчасця, міру, радасці і ўсіх даброт.
























