
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Сёння ў творчай майстэрнi аддзела традыцыйнага мастацтва i рамёстваў Дзятлаўскага РЦКіНТ прайшоў майстар — клас па вырабу вялiкодных вербаў для вучняў Гезгалаўскай сярэдняй школы. Дзецi змаглi дакрануцца да духоўнай спадчыны i звычаяў нашых продкаў.