«Вясновы букет»

«Вясновы букет»

03.06.2023 Выкл. Автор admin

       У цэнтры г. Мінска на тэрыторыі Верхняга горада 3 чэрвеня 2023 года прайшоў ХІV Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет”. У рабоце тэматычнай пляцоўцы Гродзенскай вобласці былі  прадстаўлены экспазіцыямі выстаўкі народнага мастацтва 9-ці раёнаў і асобнымі майстрамі з Астравецкага, Зельвенскага, Лідскага, Смаргонскага, Слонімскага, Свіслацкага, Карэліцкага, Шчычынскага, Мастоўскага, Дзятлаўскага і Навагрудскага раёнаў,  з правядзеннем майстар-класаў па традыцыйных рамёствах. Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Дзятлаўскага РЦКНТ на свяце прадставіў майстроў: Валянціну Гнаінскую – майстр па вырабу паясоў, Таццяну Загорцаву – майстр вышыўкі, Марыну Лотыш – майстр карункапляцення. А таксама майстра лозапляцення Сяргея Балыкова. І, канешне ж, Анатолія Кардаша, ганчара-кераміста. Талент Анатолія Аляксандравіча шматгранны: ён выдатны мастак, файны танцор, хаця па спецыяльнасці ён юрыст, працаваў на розных пасадах звязаных з юрыспрудэнцыяй.