“Скарбы Гродзеншчыны”

“Скарбы Гродзеншчыны”

26.08.2017 Выкл. Автор admin

Рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры

 “Скарбы Гродзеншчыны”

26 жніўня на тэрыторыі Аўгустоўскага канала (каля шлюза Дамброўка) размясціліся падворкі традыцыйнай культуры “Бацькоўскую спадчыну захаваем навякі”, на якіх “раскінуліся” выстаўкі-прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны “З народных глыбінь да сённяшніх дзён”.

На Дзятлаўскім падворку быў прадстаўлены першы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны – абрад “Юр’я”, як адметнае праяўленне лакальнай культурнай традыцыі.

Дзятлаўскі падворак зазываў гасцей на майстар-класы традыцыйных рамёстваў, вышыўку прадэманстравала Таццяна Загорцава, пляценне паясоў — Ларыса Ненартовіч, быў прадстаўлены народны касцюм, які бытаваў на Дзятлаўшчыне, традыцыйныя стравы, пабытовыя танця.

Спецыяльнымі дыпломамі і прызамі ўзнагароджаны:

  •    народны фальклорны калектыў в. Погіры —“за папулярызацыю мясцовых танцавальных традыцый”;
  •   народны фальклорны калектыў в. Студзераўшчына (кіраўнік Аліна Мішчук) —“лепшы фальклорны калектыў”. 

На інтэрактыўнай пляцоўцы “Танцавальная вясельніца” выконваўся майстар-клас “Кракавяк ў тройках” ад народнага фальклорнага калектыва в. Погіры (кіраўнік Тамара Ступак) сектара па арганізацыі дасуга “Жукоўшчынскі Дом культуры”.

На пляцоўцы “Кошык весялосці” народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” (кіраўнік Янушкевіч Таццяна) прапанаваў гульнёва-забаўляльную праграму “На Зецяльскім кірмашы”.