Месяц: Август 2025

Хвіліны душэўнасці. 90 зімаў і вёснаў Генадзя Сухоцкага

Доўгае, насычанае, цікавае, часам і вельмі няпростае, жыццё склалася ў нашага земляка Генадзя Сухоцкага з вёскі Чырвоны Бор. Нядаўна ён адсвяткаваў 90-гадовы юбілей, і з гэтай нагоды яго прыехаў павіншаваць творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Мужчына заўжды рады гасцям, любіць і пагутарыць, і песні добрыя паслухаць. Нягледзячы на ўзрост, Генадзь Уладзіміравіч вядзе актыўны лад жыцця. Прыгожа спявае, нават мае дачыненне да Беларускага радыё. У мінулым годзе яго запрашалі на радыёпраграму “Сустрэчы з песняй”, вядучым якой з’яўляецца вядомы беларускі акцёр, рэжысёр Алег Вінярскі. У час душэўнай размовы юбіляр узгадаў старонкі свайго доўгага жыцця: – Нарадзіўся я ў вёсцы Пушча Ліпічанская ў багатай і вялікай сям’і “пана” Сухоцкага – так называлі майго бацьку аднавяскоўцы. Шмат успамінаў з дзяцінства засталося ў памяці, але самыя цяжкія з іх – пра жудасныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Недалёка ад вёскі, дзе мы жылі, знаходзіўся партызанскі штаб, які называўся “Арлянскі”. Дапамагалі партызанам прадуктамі, адзеннем. Я здабываў для іх інфармацыю пра немцаў, якія захапілі гэтую мясцовасць. Складана было, страшна, але ўсе тады аб’ядноўваліся, каб перамагчы ворага, – і дарослыя, і дзеці. У 1945 годзе пайшоў у першы клас. Хадзіць у школу даводзілася па дзесяць кіламетраў кожны дзень. І сёння памятаю сваю настаўніцу Валянціну Іванаўну Дарашкевіч, якая вельмі мяне любіла. Затым перайшоў у Дзямянаўскую школу, а сярэднюю адукацыю атрымліваў у Дзятлаўскай вячэрняй школе. Але на гэтым вучобу не спыніў, хоць і прыходзілася вельмі цяжка, бо бацькі трымалі вялікую гаспадарку: кароў, авечак, курэй, 28 гектараў зямлі – і самім прыходзілася ўсё рабіць. Скончыў курсы трактарыста, адпрацаваў шмат гадоў. Пазней мяне выбралі загадчыкам участка ў калгасе. Хоць і меў ужо добры працоўны стаж, хацелася яшчэ вучыцца, таму скончыў Навагрудскі сельгастэхнікум. Наступным месцам працы была Слонімская меліярацыя, дзе да выхаду на пенсію я быў рабочым. Былі сілы, таму тут працаваў яшчэ дзесяць гадоў і пасля пенсіі. Агульны мой працоўны стаж склаў 54 гады. З будучай жонкай Нінай пазнаёміўся на танцах. Вяселле гулялі тры дні, было весела, бо гралі цудоўныя музыкі на гармоніку і скрыпцы. Жонка Ніна Іванаўна была вельмі працалюбівая, старанная, усё жыццё адпрацавала на ферме даяркай. І дома была добрая гаспадыня, клапатлівая маці для нашых дзяцей – дачкі Ніны і сыноў Аляксандра і Андрэя. Я ганаруся сваімі дзецьмі, пяццю ўнукамі і шасцю праўнукамі. Яны часта наведваюць мяне, тэлефануюць, клапоцяцца, бо пасля смерці жонкі жыву адзін. Адным з маіх захапленняў з’яўляецца фатаграфаванне. Здымаў прыроду, вяселлі, розныя мерапрыемствы, а фатаграфіі рабіў пасля работы, па начах. Вось такімі выдаліся мае 90 зімаў і вёснаў жыцця. Гады пралятаюць хутка, таму маладому пакаленню жадаю цаніць кожную хвіліну, шмат і сумленна працаваць, паважаць адзін аднаго, не забываць бацькоў, верыць у Бога, тады ўсё ў іх жыцці будзе добра. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 06.08.2025 Выкл.

Встреча туристов из регионов Российской Федерации

Встреча туристов из регионов Российской Федерации в агрогородке Дворец. Гостей ждали увлекательные мастер-классы: по бытовым танцам и игре на шумовых инструментах от творческого коллектива Дворецкого Дома культуры. А также встреча с уникальным мастером по лозоплетению Сергеем Балыковым. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 05.08.2025 Выкл.

Лідараў жніва ўшанавалі ўзнагародамі і песнямі (+відэа)

Адразу два аграрыі ААТ “Дварэц-Агра” дасягнулі тысячнага рубяжа ва ўборачнай кампаніі-2025. Гэта старшы камбайнер Аляксандр Кастусік і вадзіцель аўтамабіля Васіль Жых. Павіншаваць працаўнікоў з першымі поспехамі на жніве прыехалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Кіраўнік раёна падзякаваў хлебаробам за адказныя адносіны да справы і пажадаў далейшых поспехаў у працы. Ён падкрэсліў, што лідары ўборачнай кампаніі з’яўляюцца прыкладам для ўсіх, хто сёння працуе ў полі. – Прыемна, што ў нашым раёне адзнакі ў тысячу тон дасягнулі не толькі вадзіцелі, але і механізатары. Поспехі на жніве – вынік усяго калектыву арганізацыі, разумнага кіраўніцтва і плённай работы агранамічнай службы, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Віншую ўсіх вас з гэтым важкім дасягненнем. Жадаю, каб першая тысяча тон стала добрым стартам да новых вышыняў. Уладзімір Казак далучыўся да віншаванняў і выказаў словы гонару за тое, што адны з першых лідараў уборачнай кампаніі – на яго малой радзіме. Дырэктар ААТ “Дварэц-Агра” Дзмітрый Дожын таксама ўручыў узнагароды аграрыям і запэўніў, што з боку адміністрацыі прадпрыемства робіцца ўсё, каб ураджай быў хутка і эфектыўна ўбраны. Калектыў Дварэцкага дома культуры адрасаваў хлебаробам шчырыя словы падтрымкі і заспяваў добрыя песні. Работнікі сельгаспрадпрыемства расказалі, як дасягнулі сёлета сваю першую тысячу тон. Аляксандр  Кастусік: – Дзякуй кіраўніцтву раёна і арганізацыі за віншаванне. Шчыра прызнаюся, сам не чакаў такі вынік, проста працаваў. Сёлета пашанцавала атрымаць новы энерганасычаны камбайн GS-2124 “Гомсельмаш”. Сезон няпросты, але і мы не сядзім на месцы, ловім кожную хвілінку, мяняем віды работ, каб быць максімальна эфектыўнымі. Самы важкі ўраджай яшчэ наперадзе! У гэтым годзе ўжо малаціў і азімыя культуры, і яравыя. Усё атрымліваецца, таму і настрой баявы. Шкада, што ў гарачую пару дзяцей бачу, толькі калі яны спяць, але ёсць вайбер, па якім маем магчымасць пагаварыць з сям’ёй. Васіль Жых: – Вельмі прыемна пачынаць рабочы дзень з такіх навінаў. Рады, што ўзяў першую тысячу на перавозцы збожжа, спадзяюся, будзе сёлета не менш як дзве. Працуецца выдатна, камфортна, не хапае толькі крыху ўдачы і больш сонечных дзён. Усім, хто шчыруе на жніве, жадаю добрага надвор’я, моцнага здароўя і поспехаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 05.08.2025 Выкл.

🎭✨ «Яркий праздник для всех» – море эмоций в Дятлово! ✨🎭

Вчера, 2 августа, на центральной площади Дятлово царила настоящая сказка! 🎉 Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» подарила детям и взрослым незабываемое интерактивное шоу «Ростовые куклы: АРТ-терапия для детей» – и это было невероятно круто! ✅ Танцы, смех и игры с любимыми героями – дети (и даже родители!) с восторгом включались в представление. ✅ АРТ-терапия в действии – малыши раскрепощались, творили и улыбались без остановки! 💬 «Это было лучшее событие лета!» – так говорили гости после шоу. И мы с ними полностью согласны! 😍 📸 Видео с мероприятия уже в наших соцсетях – пересматривайте и делитесь впечатлениями! https://www.youtube.com/@dolls4all Спасибо всем, кто был с нами! До новых встреч на ещё более ярких праздниках! 🌈🎪 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.08.2025 Выкл.