День: 19.07.2025

У Казлоўшчыне прайшло свята пасёлка

Казлоўшчына стала цэнтрам прыцягнення для жыхароў і гасцей раёна: тут адзначылі 81-годдзе вызвалення гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час свята працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, палявая кухня, ладзіўся шахматна-шашачны турнір. Свае экспазіцыі прадставілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з выставай амуніцыі і раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр, які прэзентаваў турыстычныя маршруты. Наведвальнікі маглі даведацца больш пра байдарачны маршрут “Прынёманскія краявіды”, а таксама маршруты “Шчара – рака партызанская” і “Па хвалях Моўчадзі”. Вялікую цікавасць выклікала экскурсія “Дарогамі Дзятлаўшчыны” і тэатралізаваная праграма “Як гулялі і бавілі час нашы продкі”, якая рэалізуецца ў партнёрстве з сядзібай “Каля дуба”. Прыцягвала ўвагу і выстава-дэгустацыя прадукцыі ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. – На выставе можна ўбачыць нашу алкагольную прадукцыю: гарэлку, лікёры, пладова-ягадныя віны і імпартныя напоі, уключаючы малдаўскія і армянскія каньякі. Наша прадукцыя – гэта не проста градусы, у некаторых яе відах ёсць травы і спецыі, яны не толькі арыгінальныя, але і карысныя, – расказала вядучы спецыяліст аддзела продажаў Галіна Свішчук. Урачыстае адкрыццё стала кульмінацыйным момантам свята: ушаноўвалі перадавікоў працы, гучалі словы ўдзячнасці. Наваколле поўнілася апладысментамі, людзі дзяліліся эмоцыямі і гонарам за землякоў. Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Ала Гародка ўручыла падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама і старшыні раённага Савета дэпутатаў, а таксама – Казлоўшчынскага сельвыканкама работнікам розных арганізацый за добрасумленную і шматгадовую працу. Выступіў і старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрый Малочка. Ён адзначыў плённую работу актывістаў партыі з розных установаў раёна, сярод якіх фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ Святлана Каракулька, вадзіцель Дзятлаўскага ПМС Уладзімір Кузьміч і іншыя. У рамках урачыстасці былі ўзнагароджаны жыхары, якія актыўна ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый і земляў агульнага карыстання. Не абышлі ўвагай сем’і Кучынскіх і Гушчаў, якія сёлета адзначаюць 50-годдзе сумеснага жыцця, павіншавалі таксама равеснікаў Перамогі, стогадовую юбілярку Клемянціну Саўрас, Паўла і Таццяну Юрчыкаў – бацькоў самага юнага жыхара Марка, які нарадзіўся сёмым у сям’і. Словы ўдзячнасці прагучалі на адрас Яўгена і Ларысы Горбачаў, якія праз фотаздымкі захоўваюць гісторыю родных мясцін. Музычную частку адкрыў народны ансамбль песні “Уладары” з горада Ваўкавыска. У яго выкананні прагучалі аўтарскія песні пра родную Беларусь, каханне і вернасць. Пранікнёныя словы краналі кожнага, а мелодыі напоўнілі атмасферу цяплом і душэўнасцю. Прадаўжэннем канцэрта стала яркае выступленне танцавальнага калектыву “ЛэйЛа” з горада Слоніма, дзяўчаты падарылі гледачам прыгожыя ўсходнія танцы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 19.07.2025 Выкл.