Актуальны каментарый. Цаніць і берагчы сваё – важна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” зазначыў: – Мы жывём у стагоддзе глабальных перамен. Магчыма, самых вялікіх за ўсю гісторыю чалавецтва. Якім будзе свет заўтра, мы сказаць не можам. Гэта самая вялікая праблема. Але дакладна ведаем, што ў гэтым віры абавязкова трэба захаваць свае самабытнасць, культуру, традыцыі. Як беларускія народныя традыцыі захоўваюцца на Дзятлаўшчыне, расказала загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец: – Сапраўды, берагчы нацыянальныя традыцыі, звычаі, культуру – вельмі важна. Я згодна з кожным словам Прэзідэнта, і на Дзятлаўшчыне ў гэтым кірунку робіцца нямала. Клубнымі ўстанавамі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіцца грунтоўная работа па захаванні і пераемнасці абраднасці. Галоўным скарбам нашай малой радзімы прызнаны аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны – абрад “Юр’е”, гісторыка-культурная каштоўнасць. Лакальная асаблівасць гэтага свята – традыцыйны абход маладых, якія павянчаліся (заключылі шлюб) на працягу года. Аўтэнтычны абрад з вёскі Ахонава – першы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці. Ёсць у нашым раёне і два аўтэнтычныя фальклорныя калектывы – у вёсках Погіры і Ахонава. У кожнага з іх для пераймання вопыту і традыцый ёсць дзіцячы калектыў-спадарожнік. Праз удзел у святах, абрадах, фестывалях падрастаючае пакаленне артыстаў не толькі запамінае тэксты песень, характэрных для нашай мясцовасці, але і пераймае прыказкі, прымаўкі, звычаі сваіх землякоў, характэрныя для падобных абрадаў і святаў. Ёсць на Дзятлаўшчыне і народныя майстры, якія займаюцца лоза- і саломапляценнем, ганчарствам, вышыўкай, вырабамі з лёну, ткацтвам, з майстар-класамі і сваімі калекцыямі яны прымаюць удзел у раённых і абласных мерапрыемсвах, а іх вырабы з ахвотай набываюць госці нават з-за мяжы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.