«Арнаменты в традиционной вышивке»
🏵️ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ В отделе традиционного искусства и ремёсел прошла познавательная программа «Арнаменты в традиционной вышивке». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Земля отцов-земля святая»
«Земля отцов-земля святая», под таким названием прошел праздник агрогородка Вензовец, который организовал коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ». 🏡⛪Праздник был наполнен двойной радостью, ведь День деревни совпал с днем памяти святых первоверховных апостолов Петра и Павла. Торжество началось после утренней службы в церкви Святых Петра и Павла, которая расположена в агрогородке Вензовец. 🪗📸🎤Праздник деревни — это общий праздник, он стал не только поводом для веселья и развлечений, но и отличной возможностью провести время в дружеской обстановке. Он собрал вместе коренных жителей, гостей и земляков, проживающих в другой местности, и своим размахом и душевностью показал, что жизнь в сельской местности совсем не скучна и однообразна. 🎶🎶🎤Музыкальные поздравления для жителей дарили талантливые артисты Дятловского районного центра культуры и народного творчества. Теплые слова, яркие музыкальные номера, доброжелательные улыбки -все это делало его атмосферу в этот день особой. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Зажынкі ў ААТ “Граніт-Агра”
У дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ў ААТ “Граніт-Агра” адбылося традыцыйнае свята “Зажынкі”, якое дало старт сёлетняй уборачнай кампаніі. Удзельнікамі свята сталі адміністрацыя ААТ “Граніт-Агра”, кіраўніцтва раёна, Данілавіцкага сельвыканкама, прадстаўнікі духавенства і самі аграрыі – тыя, хто сёлета будзе весці нялёгкую бітву за ўраджай. У адну шарэнгу выстраілася ўся ўборачная тэхніка прадпрыемства, якая будзе занята на ўборцы, а на сталах гасцей чакалі духмяныя караваі – сімвал дабрабыту і ўдачы ў вялікай справе. Першы сноп гэтага года галоўны аграном сельгасарганізацыі Алена Майсейчык уручыла гаспадару свята – дырэктару ААТ “Граніт-Агра” Уладзіміру Лашко. Уладзімір Іосіфавіч звярнуўся да гранітаўцаў са словамі наказу і пажаданняў: – Паважаныя калегі, хлебаробы, сёння мы даём старт уборачнай кампаніі 2025 года – адной з самых значных у календары сельскагаспадарчых работ. З даўніх часоў хлеб з’яўляецца сімвалам дастатку краіны і найбольшай каштоўнасцю для беларусаў. Таму выказваю словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам за прафесійную і зладжаную работу, якая дазволіла вырасціць добры ўраджай. Цяпер важна сабраць зерне без страт у максімальна сціслы тэрмін, зрабіць свой уклад ва ўмацаванне харчовай бяспекі нашай краіны. Жадаю моцнага здароўя, добрага надвор’я і надзейнай тэхнікі. Лідар мінулагодняга жніва, камбайнер Андрэй Гукіш перадаў кіраўніку гаспадаркі каравай з пажаданнем, каб сёлетні быў не горшы за папярэдні. Аграрыяў павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Паважаныя работнікі ААТ “Граніт-Агра! Віншую вас са святам “Зажынак”, якія сёлета сімвалічна супалі з вялікім хрысціянскім святкам. На прыкладзе вашага калектыву адчуваецца, што ўборачная кампанія – справа сапраўды ўсенародная. Мы падышлі да жніва з добрым ураджаем на полі, але важна яго сабраць без страт. Уборачныя плошчы істотныя – сёлета па раёне больш за 16,4 тысячы гектараў, больш за пяць тысяч гектараў рапсу, убіраць якія будуць 53 камбайнавыя экіпажы Дзятлаўшчыны, 14 з іх у вас. Вялікая работа чакае не толькі механізатараў, вадзіцеляў, а і спецыялістаў. Вынік кампаніі будзе залежаць ад агульнай работы і прафесіяналізму. Жадаю ўсім працаўнікам вёскі моцнага здароўя і добрага надвор’я. Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка далучыўся да словаў віншавання: – Прыемна сёння бачыць тут калектыў ААТ “Граніт-Агра”, нацэлены на выніковую зладжаную работу. Нягледзячы на сюрпрызы надвор’я, іншыя нечаканасці вы робіце ўсё магчымае для таго, каб выканаць сваю задачу па максімуму. Уборачная кампанія падвядзе вынік значнаму аб’ёму работ, распачатых яшчэ з восені. Упэўнены, што вынік будзе высокі, а ўклад прадпрыемства ў раённы каравай – важкім. Хлебаробаў прадпрыемства павіншавала кіраўнік спраў Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык. Яна пажадала аграрыям плённай працы, удачы, дабрабыту ў сем’ях і міру на зямлі. Расказалі аб асаблівасцях сёлетняй уборачнай кампаніі, павіншавалі калег галоўны аграном ААТ “Граніт-Агра” Алена Майсейчык і галоўны інжынер гаспадаркі Аляксандр Спасюк. – Ад усёй душы жадаю вам здароўя і сіл – маральных і фізічных. Уборачныя плошчы сапраўды вялікія, важна ўбраць іх эфектыўна. Будзем спадзявацца, што надвор’е паспрыяе хлебаробам, здароўе і тэхніка не падвядуць, і мы адной вялікай згуртаванай камандай пройдзем гэты шлях, – адзначыла Алена Сяргееўна. Спецыяльна да свята “Зажынак” былі выпечаны караваі і духмяныя кексы, якімі пачаставалі ўсіх гасцей. Памаліўся за добры ўраджай і асвяціў сельскагаспадарчую тэхніку настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Валерый Мануйла. Урачысты старт дадзены, наперадзе – гарачая і няпростая пара жніва. Сёлета аграрыям Дзятлаўшчыны належыць сабраць ураджай амаль на 24 тысячах гектараў пасяўных плошчаў, зрабіць свой важкі ўклад у беларускі каравай. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.