День: 03.07.2025

Дзень Незалежнасці: “Беларусь – наша слава, надзея і гонар!”

З музыкай, усмешкамі, сонцам у вачах і радасцю ў сэрцах дзятлаўчане і госці райцэнтра сустракалі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 85-годдзе заснавання Дзятлаўскага раёна. На плошчы 17 Верасня адбылася ўрачыстасць “Беларусь – наша слава, надзея і гонар!”, вядучыя якой, Валерый Макарчык і Анастасія Голуб, падкрэслілі, што святы гэтыя – сімвал нашай самастойнасці, адзінства, велічы, гонару за Радзіму. Адкрыла святочную праграму музычная кампазіцыя “Беларусь, я люблю цябе!”. Да адметнай даты педагогамі і навучэнцамі ўстановаў адукацыі раёна былі створаны макеты культурных аб’ектаў Дзятлаўшчыны, якія экспанаваліся каля сцэны. Удзел у святкаванні прымалі госці: старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Ветэраны ракетных войск стратэгічнага прызначэння Рэспублікі Беларусь” Іван Кірычэнка, старшыня ветэранскай арганізацыі 49-й ракетнай дывізіі Аляксандр Каштальян і яго намеснік Уладзімір Дронаў. – Для кожнага беларуса гэта дата – сімвал адзінства і гонару за родную краіну, – звярнуўся з віншаваннем да прысутных старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. – З пачуццём глыбокай удзячнасці мы ўспамінаем подзвігі папярэдніх пакаленняў, якія адстаялі для нас суверэнітэт і права на мірную будучыню. Мы ў вечным абавязку за выратаванне Айчыны перад тымі, хто заваяваў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Дзякуючы іх мужнасці, патрыятызму і доблесці мы сёння жывём, працуем, гадуем дзяцей у свабоднай краіне. Сёлета Дзятлаўскі раён адзначае яшчэ адно свята – 85-гадовы юбілей заснавання. Дзятлаўшчына заўжды ўносіла і ўносіць свой уклад у развіццё і працвітанне краіны. Дзякуючы стваральнай працы землякоў, адказнасці і патрыятызму, мы захоўваем традыцыі, умацоўваем эканоміку, ствараем умовы для дабрабыту. Мы справядліва ганарымся дасягненнямі знакамітых землякоў, беражом усё лепшае, што створана за 85 гадоў гісторыі раёна. У 2007 годзе рашэннем райвыканкама было зацверджана палажэнне аб кнізе Славы Дзятлаўскага раёна, куды ўжо ўнесены больш за шэсць дзясяткаў запісаў аб грамадзянах, якія праславілі раён, сёння яна папоўніцца яшчэ трыма. Агульнымі намаганнямі мы робім наш раён камфортным для жыцця, вучобы, адпачынку. У гэтым заслуга кожнага працоўнага калектыву. Дзякуй за адданасць малой радзіме. Шчыра жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту, міру. Памятайце: сіла раёна – у яго людзях. Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Садоўскі ўручыў галоўнаму спецыялісту сектара спорту і турызму райвыканкама Наталлі Калодка, падзяка старшыні Гродзенскага аблвыканкама аб’яўлена загадчыку сектара культуры райвыканкама Васілію Шыцько. Дыпломамі Дзятлаўскага райвыканкама адзначаны ветэран працы Валянцін Доўгач, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Жэгала, якая атрымала яшчэ і знак “За адзнаку”, галоўны заатэхнік КСУП “Хвінявічы” Марыя Слушко. Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік, мастак-кераміст Анатоль Кардаш, дырэктар Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Эдуард Ненартовіч, дырэктар Жукоўшчынскай базавай школы Вадзім Палуносік. – Нам ёсць чым ганарыцца за наша гераічнае мінулае, але я ўпэўнены, што яшчэ больш мы будзем ганарыцца слаўнай будучыняй, – прадоўжыў эстафету віншаванняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Жадаю вам моцнага здароўя, чыстага мірнага неба над роднай Беларуссю, з Днём Рэспублікі, землякі! Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі ўручыў ветэрану працы Мікалаю Дубіцкаму, дырэктару Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Андрэю Жыдко, спецыялісту па маркетынгу ААТ “Дварэцкі льнозавод” Жанне Каліноўскай, доктару-оталарынголагу Дзятлаўскай ЦРБ Марыі Максімовіч, педагогу дадатковай адукацыі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Роберту Асіпуку, дырэктару ТАА “Панэкспа” Паўлу Сазону, дырэктару Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” Васілію Шпакоўскаму. Начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Шчурскі ўручыў нагрудны знак “80 гадоў УУС Гродзенскага аблвыканкама” намесніку старшыні райвыканкама Вадзіму Бялятку. Добрай традыцыяй Дня Незалежнасці ў Дзятлаве стала ўнясенне новых імён у кнігу Славы нашага раёна. У 2025 годзе яе змест папоўнены трыма новымі запісамі. Сертыфікаты аб занясенні ў кнігу Славы ад Андрэя Садоўскага на гэты раз атрымалі былы галоўны доктар санаторыя “Радон”, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар больш за 40 публікацый і трох манаграфій Мікалай Мазур. Жонка былога галоўнага доктара санаторыя “Радон” Леаніда Карпішэвіча Люцыя Францаўна. Пад кіраўніцтвам Леаніда Рыгоравіча санаторый неаднаразова прымаў удзел у рабоце кангрэсаў, конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, з’яўляўся пераможцам конкурсаў “Лепшая санаторна-курортная арганізацыя Беларусі для дарослых”, “Брэнд года”, “Выбар года”. Сертыфікат аб занясенні ў кнігу Славы імя лейтэнанта Міхаіла Лебедзева, камандзіра групы чырвонаармейцаў, які загінуў пры абароне Дзятлава 30 чэрвеня 1941 года, быў перададзены для ўключэння ў музейную экспазіцыю Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея дырэктару гэтай установы Вользе Цюшляевай. Дзятлаўская зямля багатая цікавай гісторыяй, слаўнымі традыцыямі, добрымі людзьмі. Адной са старонак гэтай гісторыі з’яўляецца размяшчэнне ў нашым раёне, у аграгарадку Гезгалы, на працягу чатырох дзясяткаў гадоў ракетных войск стратэгічнага прызначэння, якія ў свой час не далі разгарэцца трэцяй сусветнай вайне. З ініцыятывы Мікалая Дзіся і ветэранаў ракетных войск на ўласныя грошы земляка і аднапалчаніна Барыса Харэвіча была выраблена копія баявога сцяга 376 гвардзейскага ракетнага Смаленскага Чырванасцяжнагапалка ваеннай часці. У дзень свята яе ўрачыста перадалі выконваючаму абавязкі ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Аляксандру Бургуну. Яна будзе захоўвацца ў экспазіцыі Дзятлаўскага музея. Ад імя ветэранаў-ракетчыкаў са святам дзятлаўчан павіншаваў Іван Кірычэнка. Дзеці – наша будучыня. Юнае пакаленне дзятлаўчан кемлівае і таленавітае, мы ганарымся іх перамогамі на алімпіядах і ў конкурсах, 100-бальнымі вынікамі выпускнікоў, спартыўнамі дасягненнямі. У дзень свята на плошчы ўшанавалі пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў-2025 сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Беларусі. Раённая каманда “Алмаз” сёлета ў скарбонку да тытулаў шасціразовых пераможцаў і трохразовых прызёраў рэспубліканскага этапу спаборніцтваў дадала тытул віцэ-чэмпіёна Рэспублікі Беларусь. 16 гульцоў каманды ўзнагароджаны падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама. Яркі букет песенных віншаванняў для землякоў прагучаў ад артыстаў і калектываў Дзятлаўскага раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 03.07.2025 Выкл.

Свята, традыцыі, гасціннасць, добры настрой

Дзень Незалежнасці ў Дзятлаве заўжы праходзіць ярка, запамінальна, цікава. На свяце кожны, ад дарослых да дзяцей, можа адшукаць нешта адметнае, прыемнае і прывабнае для сябе. Сёлетняя ўрачыстая праграма не стала выключэннем: працавалі выставы, інтэрактыўныя і спартыўныя пляцоўкі, фотазоны. На пляцоўцы “ФэйсАрт” хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў аквагрым на любы густ. Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў прэзентавала для меламанаў вулічны перформанс “І няхай гучыць музыка!”. Аматараў даўніны і народных традыцый сустракалі на фальклорнай платформе сельгаспрадпрыемстваў “Вяртанне да вытокаў”. На пляцоўках гаспадарак у работнікаў ААТ “Дварэц-Агра” можна было даведацца “Як жылі і бавілі час нашы продкі”, у КСУП “Войневічы” далучыцца да “Абрадавай Дзятлаўшчыны” і абрада “Юр’е”, як “Жывуць рамёствы нашых продкаў” расказвалі супрацоўнікі КСУП “Жукоўшчына”, прадэгусціраваць “Дзятлаўскія прысмакі” заклікала ААТ “Граніт-Агра”, а ў “Гасцёўню Бульбаша” – КСУП “Хвінявічы”, якое месца займалі “Лекавыя напоі ў традыцыях беларусаў”, можна было даведацца ад работнікаў філіяла “АграМілк”. Побач артысты раёна ладзілі фестываль фальклора “Вянок творчасці народнай”. Дзятву і аматараў актыўнага адпачынку прываблівалі пляцоўкі РАНС, АСВОД, Чырвонага Крыжа. На пляцоўцы Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея аматары гісторыі і мастацтва маглі прагуляцца па алеі знакамітых землякоў і зазірнуць на выставу майстра жывапісу, разьбы па дрэве і піраграфіі Аркадзя Сокала. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 03.07.2025 Выкл.

Дзень Незалежнасці: песні, танцы, добры настрой

Канцэртную праграму да Дня Незалежнасці ў Дзятлаве сваім выступленнем “Уславім у вальсе край родны” адкрылі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Эліт Данс”. Прыгожыя пары кружылі пад музыку, далучыцца да іх маглі і іншыя жадаючыя. “Красуй, мая зямля!”. Яркі канцэрт творчых калектываў пад такой назвай падрыхтавалі для землякоў артысты Дзятлаўшчыны. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 03.07.2025 Выкл.