Месяц: Июль 2025

«Защити себя!»

Специалистами Центра культуры г. Дятлово для отделения социальной реабилитации инвалидов г. Дятлово была проведена тематическая программа «Защити себя!», направленная на формирование в обществе стойкого неприятия к любым видам насилия Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.07.2025 Выкл.

«Свет захапленняў»

⚡️На Дятловщине прошел этап областного смотра-конкурса любительских объединений «Свет захапленняў». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.07.2025 Выкл.

У народнага фальклорнага калектыва в. Погіры Гезгалаўскага Дома культуры Дзятлаўскага РЦКіНТ госці з Мінску. 

У народнага фальклорнага калектыва в. Погіры Гезгалаўскага Дома культуры Дзятлаўскага РЦКіНТ госці з Мінску. Яніна Грыневіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пагутарыла з жанчынамі пра фальклорные, аўтэнтычныя, народныя песні. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.07.2025 Выкл.

⚡️⚡️⚡️Во Дворце встречали туристов!!!

В агрогородке Дворец Дятловского района с белорусским радушием и гостеприимностью творческий коллектив Дворецкого дома культуры встречал туристов из Российской Федерации🇷🇺 и Республики Узбекистан🇺🇿 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 30.07.2025 Выкл.

Хвіліны душэўнасці. Іван Фабішэўскі: “Трэба больш працаваць”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншаваў з 90-гадовым юбілеем Івана Фабішэўскага з вёскі Саннікі. Юбіляр расказаў, што нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і, дзе выхоўвалася шасцёра дзяцей. Іван Юльянавіч быў другім дзіцем – апора і памочнік бацькам. Скончыў толькі чатыры класы Раготнаўскай школы. У цяжкія пасляваенныя гады многім дзецям даводзілася шмат дапамагаць бацькам, таму і ён працаваў у полі, пасвіў кароў. Прывучаны да цяжкай сялянскай працы, спрытна спраўляўся з абавязкамі па гаспадарцы. Пазней уладкаваўся на работу на машынна-трактарную станцыю ў вёсцы Горка. Праз некаторы час хлопцу прапанавалі іншую пасаду – рабочым на пілараме ў вёсцы Раготна. Ён гаворыць, што было вельмі складана. У лесе нарыхтоўвалі дровы, а потым перавозілі на пілараму і апрацоўвалі. – Бывала, прыедзеш дадому, нават есці не хацелася, а хутчэй легчы і адпачыць, – успамінае Іван Юльянавіч. Але ўсё роўна маладосць брала сваё: хацелася і на танцы хадзіць, любілі песні спяваць, святы адзначаць. На вяселлі ў вёсцы Гернікі ён сустрэў свой лёс – Леакадзію, добрую, працалюбівую жанчыну. Праз чатыры гады пажаніліся, у іх нарадзіліся дзве цудоўныя дачкі – Людміла і Алена. На жаль, жонкі няма ўжо дзесяць гадоў, але Іван Юльянавіч усё роўна спраўна вядзе хатнюю гаспадарку, не любіць быць без справы, паўсюль у яго парадак і чысціня – і ў доме, і ў двары. – Мабыць, такога сумленнага, працалюбівага, акуратнага, справядлівага бацькі няма ні ў кога, – гаворыць Людміла. – Хоць яму ўжо 90 гадоў, але не сядзіць на месцы, з пяці гадзін раніцы ён заняты справамі. Іван Юльянавіч і хворую жонку даглядаў сам. З цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінае пражытыя разам гады, часта ходзіць прыбіраць яе магілу, але гаворыць, што і суседнія не мінае, усё абкошвае. – Трэба больш працаваць, нікога не крыўдзіць і верыць у Бога, – дзеліцца на развітанне сакрэтам свайго даўгалецця Іван Фабішэўскі. – Маладому пакаленню жадаю быць сумленнымі, працалюбівымі, паважаць і любіць адзін аднаго. Жадаю ўсім міру, дабра і справядлівасці. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 26.07.2025 Выкл.

🎉 ТеремОк отправился на День Рождения в Козловщину! 🎁

Сегодня команда «ТеремОк» превратила детский праздник в настоящую сказку! 🏰✨ Мы привезли в Козловщину море веселья, смеха и незабываемых эмоций. Что было на празднике? 🎭 Ростовые куклы – любимые герои играли, танцевали и веселили гостей. 💥 Мыльные пузыри – огромные, переливающиеся на солнце, они создали волшебную атмосферу. 🦶 Тапа-лапки – зажигательные танцы и подвижные игры не давали никому усидеть на месте. 📜 Бумажное шоу – настоящий взрыв эмоций! Тысячи разноцветных листов бумаги взлетали в воздух, а дети с восторгом ныряли в это море ярких красок. Каждый момент праздника был наполнен радостью и смехом! 😊🎈 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.    

Автор admin 23.07.2025 Выкл.

«Вольный Мельник»

Любительское объединение «Элит Данс» на туристическим комплексе «Вольный Мельник». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.07.2025 Выкл.

У Казлоўшчыне прайшло свята пасёлка

Казлоўшчына стала цэнтрам прыцягнення для жыхароў і гасцей раёна: тут адзначылі 81-годдзе вызвалення гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час свята працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, палявая кухня, ладзіўся шахматна-шашачны турнір. Свае экспазіцыі прадставілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з выставай амуніцыі і раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр, які прэзентаваў турыстычныя маршруты. Наведвальнікі маглі даведацца больш пра байдарачны маршрут “Прынёманскія краявіды”, а таксама маршруты “Шчара – рака партызанская” і “Па хвалях Моўчадзі”. Вялікую цікавасць выклікала экскурсія “Дарогамі Дзятлаўшчыны” і тэатралізаваная праграма “Як гулялі і бавілі час нашы продкі”, якая рэалізуецца ў партнёрстве з сядзібай “Каля дуба”. Прыцягвала ўвагу і выстава-дэгустацыя прадукцыі ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. – На выставе можна ўбачыць нашу алкагольную прадукцыю: гарэлку, лікёры, пладова-ягадныя віны і імпартныя напоі, уключаючы малдаўскія і армянскія каньякі. Наша прадукцыя – гэта не проста градусы, у некаторых яе відах ёсць травы і спецыі, яны не толькі арыгінальныя, але і карысныя, – расказала вядучы спецыяліст аддзела продажаў Галіна Свішчук. Урачыстае адкрыццё стала кульмінацыйным момантам свята: ушаноўвалі перадавікоў працы, гучалі словы ўдзячнасці. Наваколле поўнілася апладысментамі, людзі дзяліліся эмоцыямі і гонарам за землякоў. Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Ала Гародка ўручыла падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама і старшыні раённага Савета дэпутатаў, а таксама – Казлоўшчынскага сельвыканкама работнікам розных арганізацый за добрасумленную і шматгадовую працу. Выступіў і старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрый Малочка. Ён адзначыў плённую работу актывістаў партыі з розных установаў раёна, сярод якіх фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ Святлана Каракулька, вадзіцель Дзятлаўскага ПМС Уладзімір Кузьміч і іншыя. У рамках урачыстасці былі ўзнагароджаны жыхары, якія актыўна ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый і земляў агульнага карыстання. Не абышлі ўвагай сем’і Кучынскіх і Гушчаў, якія сёлета адзначаюць 50-годдзе сумеснага жыцця, павіншавалі таксама равеснікаў Перамогі, стогадовую юбілярку Клемянціну Саўрас, Паўла і Таццяну Юрчыкаў – бацькоў самага юнага жыхара Марка, які нарадзіўся сёмым у сям’і. Словы ўдзячнасці прагучалі на адрас Яўгена і Ларысы Горбачаў, якія праз фотаздымкі захоўваюць гісторыю родных мясцін. Музычную частку адкрыў народны ансамбль песні “Уладары” з горада Ваўкавыска. У яго выкананні прагучалі аўтарскія песні пра родную Беларусь, каханне і вернасць. Пранікнёныя словы краналі кожнага, а мелодыі напоўнілі атмасферу цяплом і душэўнасцю. Прадаўжэннем канцэрта стала яркае выступленне танцавальнага калектыву “ЛэйЛа” з горада Слоніма, дзяўчаты падарылі гледачам прыгожыя ўсходнія танцы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 19.07.2025 Выкл.

Хвіліны душэўнасці. Марыя Шыдла: “Песня з мяне льецца сама”

У рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці завітаў у вёску Погіры да 85-гадовай юбіляркі Марыі Шыдла, каб павіншаваць жанчыну са святам. Гаспадыня cустрэла гасцей на сваім надворку з радаснай усмешкай і гасцінна запрасіла ў хату, дзе завялі няспешную размову. Нарадзілася Марыя Мікалаеўна ў вёсцы Погіры ў сям’і сялян. Добрай сяброўкай і дарадчыцай для яе была старэйшая сястра Алена. Бацьку свайго дзяўчынка не памятае, бо ёй быў толькі годзік, калі ён загінуў ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з’яўляючыся ўдзельнікам партызанскага атрада. З тых пор і пачалося яе цяжкае сіроцкае жыццё. Маці са старэйшай сястрой завіхаліся ў полі, гадавалі скаціну, а маленькая Марыя гаспадарыла ў хаце – прыбірала, мыла посуд і выконвала іншыя хатнія справы. Крыху падросшы, дзяўчынка пайшла ў школу, скончыла 7 класаў. Хоць і вучылася добра, магла б набыць прафесію, але працягваць вучобу далей не магла, бо паехаць ад матулі і сястры, пакінуць іх адных не дазваляла сумленне. Дзяўчына пайшла ў калгас на розныя работы, працавала і даяркай, і цялятніцай, пакуль не захварэла на поліартрыт і вымушана была лячыцца шмат гадоў. Але працалюбівую, таленавітую Марыю хвароба не спыніла, яна шмат займалася рукадзеллем – вышывала, вязала, шыла адзенне і сабе, і на заказ. Хоць і было цяжкае жыццё, але Марыя вельмі любіла спяваць і танцаваць, бегала з сястрой і сяброўкамі на вячоркі. Там на яе звярнуў увагу местачковы гарманіст Пётр. Прыгожы вясёлы хлопец запаў у душу Марыі. Яны пакахалі адзін аднаго, пажаніліся. У шчаслівым шлюбе пражылі амаль 47 гадоў, у іх нарадзіліся двое дзетак – Пётр і Аксана. Юбілярка мае чацвёра ўнукаў і пяць праўнукаў. На жаль, ужо 18 гадоў яна жыве адна, муж памёр, але жанчына з цеплынёй і пашанай яго ўспамінае. Пётр Шыдла быў вядомай местачковай асобай. Як і Марыя Мікалаеўна, ён з’яўляўся актыўным удзельнікам мясцовага фальклорнага калектыву, добра граў на гармоніку і хораша спяваў, быў аўтарам знакамітай погірскай кадрылі. Незлічоная колькасць выступленняў, канцэртаў не абходзілася без гэтай сямейнай пары. – Вера ў Бога і любоў да маіх родных, а яшчэ да народнай  песні – гэта тое, што дазваляе мне лічыць сябе шчаслівай. У народны калектыў я ўжо не магу хадзіць, хварэю, але песня з мяне льецца сама. Каб спатоліць сваю душу, часта спяваю, – разважае Марыя Мікалаеўна і, крыху падумаўшы, працягвае: – Пражыла я нямала гадоў і ведаю, што трэба жыць па-чалавечы, быць адказным за свае ўчынкі, ніколі нікога не абражаць, паважаць людзей. Нават калі хтосьці ў цябе кіне каменем, то ты ў яго хлебам, тады і злосці не будзе ні на кога. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.07.2025 Выкл.

Хвіліны душэўнасці. Марыя Шыдла: “Песня з мяне льецца сама”

У рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці завітаў у вёску Погіры да 85-гадовай юбіляркі Марыі Шыдла, каб павіншаваць жанчыну са святам. Гаспадыня cустрэла гасцей на сваім надворку з радаснай усмешкай і гасцінна запрасіла ў хату, дзе завялі няспешную размову. Нарадзілася Марыя Мікалаеўна ў вёсцы Погіры ў сям’і сялян. Добрай сяброўкай і дарадчыцай для яе была старэйшая сястра Алена. Бацьку свайго дзяўчынка не памятае, бо ёй быў толькі годзік, калі ён загінуў ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з’яўляючыся ўдзельнікам партызанскага атрада. З тых пор і пачалося яе цяжкае сіроцкае жыццё. Маці са старэйшай сястрой завіхаліся ў полі, гадавалі скаціну, а маленькая Марыя гаспадарыла ў хаце – прыбірала, мыла посуд і выконвала іншыя хатнія справы. Крыху падросшы, дзяўчынка пайшла ў школу, скончыла 7 класаў. Хоць і вучылася добра, магла б набыць прафесію, але працягваць вучобу далей не магла, бо паехаць ад матулі і сястры, пакінуць іх адных не дазваляла сумленне. Дзяўчына пайшла ў калгас на розныя работы, працавала і даяркай, і цялятніцай, пакуль не захварэла на поліартрыт і вымушана была лячыцца шмат гадоў. Але працалюбівую, таленавітую Марыю хвароба не спыніла, яна шмат займалася рукадзеллем – вышывала, вязала, шыла адзенне і сабе, і на заказ. Хоць і было цяжкае жыццё, але Марыя вельмі любіла спяваць і танцаваць, бегала з сястрой і сяброўкамі на вячоркі. Там на яе звярнуў увагу местачковы гарманіст Пётр. Прыгожы вясёлы хлопец запаў у душу Марыі. Яны пакахалі адзін аднаго, пажаніліся. У шчаслівым шлюбе пражылі амаль 47 гадоў, у іх нарадзіліся двое дзетак – Пётр і Аксана. Юбілярка мае чацвёра ўнукаў і пяць праўнукаў. На жаль, ужо 18 гадоў яна жыве адна, муж памёр, але жанчына з цеплынёй і пашанай яго ўспамінае. Пётр Шыдла быў вядомай местачковай асобай. Як і Марыя Мікалаеўна, ён з’яўляўся актыўным удзельнікам мясцовага фальклорнага калектыву, добра граў на гармоніку і хораша спяваў, быў аўтарам знакамітай погірскай кадрылі. Незлічоная колькасць выступленняў, канцэртаў не абходзілася без гэтай сямейнай пары. – Вера ў Бога і любоў да маіх родных, а яшчэ да народнай  песні – гэта тое, што дазваляе мне лічыць сябе шчаслівай. У народны калектыў я ўжо не магу хадзіць, хварэю, але песня з мяне льецца сама. Каб спатоліць сваю душу, часта спяваю, – разважае Марыя Мікалаеўна і, крыху падумаўшы, працягвае: – Пражыла я нямала гадоў і ведаю, што трэба жыць па-чалавечы, быць адказным за свае ўчынкі, ніколі нікога не абражаць, паважаць людзей. Нават калі хтосьці ў цябе кіне каменем, то ты ў яго хлебам, тады і злосці не будзе ні на кога.

Автор admin 16.07.2025 Выкл.