День: 14.06.2025

“Дзятлава, усміхніся, у свет цудаў акуніся!”

14 чэрвеня Дзятлава сустракае І абласны адкрыты фестываль роставых лялек, які сабраў на сцэне 65 герояў казак і мультфільмаў. Яго арганізатары – упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, сектар культуры Дзятлаўскага райвыканкама –  пастараліся, каб фестываль стаў сапраўдным святам радасці, дзяцінства, дабрыні і весялосці. Змястоўная праграма прапаноўвае гасцям відовішчы і забавы на любы густ. Працуюць гандлёвыя павільёны, горад майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі. Для дзятвы – шырокі выбар, дзе весела і цікава адпачыць: пакатацца на цягнічку, машынках, схадзіць на надзіманыя горкі, паласавацца папкорнам і салодкай ватай ці разам з артыстамі акунуцца ў краіну казкі і фантазіі. Упершыню ў рамках фестывалю прайшоў энергічны і вясёлы забег роставых лялек, які падарыў гледачам мора пазітыўных эмоцый, памятныя фота і відэа. Разгледзець усіх казачных герояў, якія прыехалі на Дзятлаўшчыну са сваімі тэатралізаванымі выступленнямі, даведацца хто яны і адкуль, можна было ў час традыцыйнага парада роставых лялек, які фінішыраваў на плошчы 17 Верасня каля галоўнай сцэны. Яркім было ўрачыстае адкрыццё галоўнай дзеі, нездарма ладзілася яно пад сімвалічнай назвай: “Дзятлава, усміхніся, у свет цудаў акуніся!”. – Столькі лялек у Дзятлаве не было ніколі, хаця традыцыя праводзіць такія фестывалі існуе з 2014 года, – павітаў прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Пачыналі мы з невялікага рэгіянальнага фестывалю, а сёння набываем узровень адкрытага міжрэгіянальнага. Жадаю ўсім прыемна правесці на ім час, атрымаць самыя лепшыя ўражанні, каб журы дастойна ацаніла ўдзельнікаў, мерапрыемства толькі шыралася і расло, а госці наведвалі яго з радасцю. – Сёння Дзятлава – сталіца дзіцячага свята ў нашай рэспубліцы, бо гэты фестываль – свята для дзяцей, значыць і для іх бацькоў, – адзначыла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. – Калі дзеці шчаслівыя, будуць задаволены і дарослыя. Дзякуй Дзятлаўскаму райвыканкаму і вам, Андрэй Уладзіміравіч, за падтрымку ідэі і развіццё фестывалю. Вялікі дзякуй усім камандам Гродзенскай вобласці і нашых суседзяў. Спадзяёмся, што конкурсная праграма дазволіць вам і сябе паказаць, і чаму-небудзь павучыцца ў калег. Радасна бачыць, што ў камандах ёсць маленькія і даволі сталыя ўдзельнікі, бо юнаму пакаленню фестываль дасць магчымасць атрымаць задавальненне ад удзелу ў гульнявых праграмах, а дарослым – узгадаць дзяцінства. Спадзяюся, вярнуўшыся з дзецьмі дамоў, вы знойдзеце мультфільмы, герояў якіх пабачылі, і атрымаеце вялікую радасць ад іх сумеснага прагляду. Старт весялосці даў усім вядомы і любімы персанаж – Кот у ботах, які 10 гадоў запар узначальваў рэгіянальны фестываль роставых лялек. За вернасць і адданасць мерапрыемству і бязмежную любоў да дзяцей Кот сёлета быў адзначаны – мантыяй амбасадора фестывалю і вышэйшай узнагародай – ордэнам залатога бота. Актыўную частку свята – конкурс інтэрактыўных праграм – пачаў народны тэатр гульні “Анфас” Гродзенскага раёна з “Вясковымі забавамі”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.06.2025 Выкл.