День: 13.06.2025

Віншаванні з прафесійным святам прымалі медыкі Дзятлаўшчыны

Урачыстасць адбылася напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Цэнтры культуры і народнай творчасці. Адкрыў свята старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі. У сваім звароце ён адзначыў важнасць усіх медыцынскіх спецыялістаў, чыя работа штодня ратуе жыцці і дорыць здароўе. – Медыцына – гэта прызначэнне, асаблівая місія. У вашых руках самае галоўнае, дарагое – здароўе людзей. У апошнія гады сістэма актыўна развіваецца, удасканальваецца, таму змямняюцца пратаколы лячэння, абсталяванне, патрабуецца пастаяннае навучанне спецыялістаў – выпадковых людзей у гэтай прафесіі няма. Дзятлаўская сістэма аховы здароўя дастаткова сур’ёзная, прадстаўлена цэнтральнай раённай бальніцай, дзвюма гарпасялковымі бальніцамі, чатырма амбулаторыямі, дзвюма паліклінікамі, пятнаццацю ФАПамі, дзе працуюць 630 спецыялістаў: 74 доктары, больш за 250 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу, каля 280 малодшага медыцынскага персаналу. Вы стаіце на варце здароўя людзей у любы час сутак, у святы і будні, у самых складаных умовах. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адданасці справе тысячы пацыентаў вяртаюцца да паўнавартаснага жыцця, — адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. Выказаў шчырую падзяку за нялёгкую, але вельмі важную работу і пажадаў усім здароўя, удачы, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Андрэй Садоўскі ўручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Алене Якубоўскай, намесніку галоўнага доктара (па медыцынскай частцы); Наталлі Жых, доктару агульнай практыкі; Наталлі Індура, старшай медыцынскай сястры. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Вікторыя Ліцвін, доктар-кардыёлаг; Святлана Семяновіч, старшая медыцынская сястра; Наталля Марук, медыцынская сястра; Таццяна Баковіч, медыцынская сястра; Таццяна Герко, санітарка; Кацярына Пігульская, санітарка. Са сцэны ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню медыцынскіх работнікаў, з цёплымі словамі віншавання выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Аляксандр Станіслававіч падкрэсліў, што работа медыцынскіх спецыялістаў патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, але і сапраўднага таленту, цярпення і ўменяў. Выказаў глыбокую падзяку ўсім медработнікам за іх шчырае служэнне людзям і ўручыў заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў удастоена Марыя Новік, медыцынская сястра; Наталля Гародка, санітарка; Тамара Яраш, медыцынская сястра. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Таццяна Жых, медыцынская сястра; Лілія Буткевіч, медыцынская сястра; Ірына Цяцерына, санітарка; Марына Яраш, санітарка. Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вадзім Бялятка павіншаваў прысутных з надыходзячым прафесійным святам, пажадаў моцнага здароўя, сіл, цярпення, міру, дабрабыту і ўручыў Ганаровыя граматы Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Святлане Лішык, санітарцы; Падзяку старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дануце Здановіч, санітарцы. Ад аб’яднання “Белая Русь” – памятныя падарункі Інэсе Гусевай, доктару-тэрапеўту; Ілоне Чайкоўскай, доктару-тэрапеўту; Івану Болбату, доктару-хірургу; Ілоне Белавус, медыцынскай сястры; Таццяне Лупік, медыцынскай сястры; Анастасіі Сёмуха, медыцынскай сястры. Галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Яцкевіч уручыў Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Жанне Ёдчык, доктару-педыятру; Падзяку начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Святлане Баравіковай, зубному фельчару; Галіне Юрчук, медыцынскай сястры; Ірыне Кіслай, эканамісту планава-эканамічнага сектара Дзятлаўскай ЦРБ. Ганаровай граматай Дзятлаўскай ЦРБ узнагароджаны Ігар Сільчук, загадчык Казлоўшчынскай гарпасялковай бальніцы; Галіна Вольская, медыцынская сястра; Іна Рукан, загадчыца Войневіцкага фельчарска-акушэрскага пункта; Ала Ёда, медыцынская сястра; Ганна Лебецкая, медыцынская сястра; Юлія Круглік, медыцынская сястра; Ніна Сербін, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ Валерый Макарчык адзначыў, што кожны дзень, нягледзячы на складанасці і нагрузку, усе медыцынскія работнікі бальніцы працягваюць аддаваць сябе на карысць пацыентаў. Прафесіяналізм, самааддача і шчыры клопат пра здароўе людзей — гэта аснова дзейнасці ЦРБ, і ўручыў Ганаровыя граматы ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Кацярыне Бароўскай, доктару-анколагу; Вользе Паўловіч, доктару-рэнтгенолагу; Таццяне Фраловай, медыцынскай сястры. З прафесійным святам медыцынскіх работнікаў павіншавала і першы сакратар раённай арганізацыі ГА БРСМ Кацярына Хілімончык: – Будзьце здаровыя, радуйцеся жыццю, і няхай падстаў для радасці будзе столькі, колькі вы дорыце людзям на здароўе! І ўручыла памятныя падарункі Алене Белякала, доктару-акушэр-гінеколагу і Іллі Каваленку, адміністратару сетак ЦРБ. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 13.06.2025 Выкл.