Кинотеатр «Спутник» для жителей и гостей города организовывает показ документальных и художественных фильмов о войне
Первыми зрителями стали участники народного хора ветеранов труда «Ветераны в строю» Дятловского районного центра культуры и народного творчества. В канун дня Победы ветераны посмотрели хронико-документальные фильмы из фондов Российского государственного архива кинофотофонодокументов «Минск наш» 1945г., режиссёр В. Корж-Саблин, и «Берлин», 1945г., режиссёр Ю. Райзман. Также приняли участие в видео-викторине «Песни Победы». Приглашаем всех желающих 9 мая в 11.30 и 14.00 окунуться в атмосферу военных лет. Вход свободный. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
У СГФ “АграМілк” адкрылі новы жывёлагадоўчы аб’ект
У філіяле ёсць добрая традыцыя: важныя дзяржаўныя святы адзначаць уводам у строй пабудаваных аб’ектаў. Так, напярэдадні Дня Перамогі на малочнатаварным комплексе “Засецце-2” урачыста адкрылі новы цэх сухастою на 300 кароў, узвядзенне якога дапоўнілася адкрыццём дзвюх сіласна-сянажных траншэй для захоўвання камбікармоў. Будаўніцтва аб’ектаў вялося пры фінансавай падтрымцы рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, падрадчыкам выступілі Лідская ПМК-169 і ААТ “БудВектар”. Са знакавым адкрыццём кіраўніцтва і калектыў СГФ “АграМілк” павіншаваў дырэктар РДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык: – Сёння мы сабраліся тут з нагоды важнай падзеі – увядзення ў строй чарговага сельскагаспадарчага аб’екта ў філіяле “АграМілк”. Гэта падзея прадаўжае рэалізацыю сельскагаспадарчай праграмы развіцця прадпрыемства, зацверджанай у 2020 годзе, і паказвае, што наш калектыў планава і паслядоўна ўвасабляе ў жыццё намечаныя мэты, каб разам мы атрымлівалі прагназавана высокі вынік. Цэх сухастою дазволіць закальцаваць вырошчванне пагалоўя і атрыманне таварнай прадукцыі высокай якасці, палепшыць умовы працы людзей. Упэўнены, што гэты аб’ект і дадатковыя пункты дазволяць павысіць фінансавую эфектыўнасць комплексу і атрымаць высокі эканамічны вынік. Сімвалічна, што мы адкрываем новы аб’ект напярэдадні вялікага ўсенароднага свята – Дня Перамогі. Вішую ўсіх вас, жадаю заўсёды помніць і шанаваць подзвіг дзядоў і прадзедаў, якія здабылі для нас мірнае неба, магчымасць жыць і развівацца ў роднай краіне. Да віншаванняў землякоў далучыўся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Ён падкрэсліў, што за гады работы на Дзятлаўшчыне РДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр: – Філіял “АграМілк” – адно з ключавых прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны нашага раёна. Дзякуючы вашаму выніку ўжо сёння Дзятлаўшчына займае высокія пазіцыі ў вобласці. Акрамя пастаяннай мадэрнізацыі, прычынай таму – штодзённая карпатлівая праца ўсяго калектыву прадпрыемства. Нізкі паклон вам за працу! Хочацца верыць, што дзякуючы ўводу ў строй новага аб’екта вытворчыя паказчыкі прадпрыемства павысяцца. Напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне віншую вас з гэтым светлым і надзвычай важным для ўсіх беларусаў святам. Жадаю мірнага неба, дабрабыту, здароўя, каб ваша штодзённая праца прыносіла задавальненне, добрыя вынікі і фінансавую стабільнасць. Выконваючы абавязкі дырэктара Лідскай ПМК-169 Дзмітрый Пачобут уручыў Вадзіму Худыку і кіраўніку СГФ “АграМілк” Аляксандру Грынкевічу сімвалічны ключ ад новага аб’екта і разам з імі перарэзаў сімвалічную чырвоную сртужку, пасля чаго госці мерапрыемства змаглі прыняць удзел у экскурсіі па новабудоўлі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Военная агитбригада»
Работники Дятловского Центра культуры присоединились к областной акции «Военная агитбригада» 6 мая работники Дятловского центра культуры выступили с военной агитбригадой «Фронтовой экспресс» для работников организаций лесного хозяйства, Дятловской ЦРБ и службы социальной защиты. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Яркий праздник для всех»
Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» подарила мостовчанам незабываемое представление. В преддверии торжественного открытия подвесного моста в городе Мосты жителей и гостей города ждал яркий сюрприз – интерактивное шоу от образцовой студии ростовых кукол «Яркий праздник для всех». Парковая зона у моста на время превратилась в площадку для веселья и волшебства. Огромные красочные персонажи в ростовых куклах – любимые герои сказок и мультфильмов – веселили детей и взрослых, устраивали игры, танцевали и дарили отличное настроение. Зрители с радостью включались в интерактив: фотографировались с персонажами, участвовали в конкурсах и даже пробовали себя в роли актеров импровизированного спектакля.🎉🎉🎉🎊🎊🎊👍👍👍 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Победная весна»
⭐️Клубные работники Дятловщины присоединились к областной акции «Военная агитбригада». 2 мая коллектив филиала «Дворецкий Дом культуры» выступил с военной агитбригадой «Победная весна» для жителей деревень Литаворцы, Тетейки и Бутвиловичи🌺. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
С визитом радости, добра и песни
Специалисты филиала «Гезгаловский дом культуры», совместно с Жуковщинским сельским исполнительным комитетом, поздравили с 90-летним юбилеем Юч Дарью Игнатьевну жительницу деревни Алехновичи. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
#ДЕНЬПОБЕДЫ #ПАМЯТЬ
⭐Тематические инсталляции и фото-локации ко Дню Победы советского народа в Великой Отечественной войне встречают своих посетителей и гостей клубных учреждений Дятловского РЦКиНТ.#ДЕНЬПОБЕДЫ #ПАМЯТЬ Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дзятлаўчане сустрэлі Свята працы (фотафакт) (+відэа)
Дэлегацыі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, сілавых структур, установаў адукацыі, грамадскіх арганізацый прайшлі па вуліцах горада Дзятлава святочным першамайскім шэсцем да плошчы 17 Верасня, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных работнікаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Першамай на Дзятлаўшчыне: узнагароды – за мірную стваральную працу і дасягненні ў навуковай дзейнасці (+відэа)
На плошчы 17 Верасня горада Дзятлава прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару за дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці тым, хто стаў узорам працавітасці і адказнага стаўлення да любімай справы. Са Святам працы прысутных павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Шулейка: – 1 Мая – свята ўсіх, хто сваімі рукамі стварае сучаснасць і будучыню, бо кожнае адкрыццё і дасягненне – гэта вынік вялікай працы. Мы шчыра дзякуем калектывам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2024 годзе. Вашы прафесійныя веды, вопыт і працавітасць дазволілі атрымаць эфектыўныя вынікі ў вырашэнні складаных задач. Дзякуй за нястомную працу ў справе грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ўстановам адукацыі раёна. Ваша дзейнасць мае вялікае значэнне для фарміравання ў моладзі пачуцця любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі, традыцый і культурнай спадчыны. Асобныя словы падзякі выказваем ветэранам працы, чый вопыт і мудрасць служаць прыкладам для маладога пакалення. Ваша адданасць справе, стойкасць і працавітасць – сапраўдная школа жыцця. Згуртаванай працай, клопатам аб роднай зямлі і любоўю да сваёй справы вы ствараеце надзейную аснову дабрабыту нашага раёна. Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую ўсіх са Святам вясны і працы. У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых здзяйсненняў, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі. Няхай ваша праца заўсёды будзе запатрабавана і ацэнена па заслугах, прыносіць вам маральнае задавальненне і матэрыяльны дастатак. Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, па выніках работы за 2024 год, раённая Дошка гонару папоўнілася прозвішчамі перадавікоў вытворчасці, Віталій Тадэвушавіч уручыў ім адпаведныя сертыфікаты і грашовыя прэміі. На раённую Дошку гонару занесены працоўныя калектывы ўстановы адукацыі “Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, Новаяльнянскі сельскі выканаўчы камітэт, філіял “Казлоўшчынскі дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Пераможцамі раённага спаборніцтва сталі калектывы Новаяльнянскага сельвыканкама, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, КСУП “Хвінявічы”, Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, Гезгалаўскага дзіцячага сада, Казлоўшчынскага дома культуры, Міроўшчынскага ФАПа, тэрапеўтычнага аддзялення № 1 Дзятлаўскай ЦРБ . Віншаванні са Святам працы прагучалі і ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Разам з Віталіем Шулейкам ён уручыў узнагароды прафсаюзным актывістам і кіраўнікам прадпрыемстваў, працоўным дынастыям, дзеючым работнікам раёна з самым важкім працоўным стажам. Грашовымі прэміямі і падзякамі аддзела адукацыі райвыканкама былі адзначаны навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, навуковай і даследчай дзейнасці, а таксама іх педагогі. Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і навучэнцы школ раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Шлях да поспеху”: сузор’е маладых талентаў (+відэа)
Больш за тры дзясяткі нумароў, каля васьмідзесяці ўдзельнікаў – такі фармат сёлета быў у традыцыйнага для свята Першамая на Дзятлаўшчыне фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Шлях да поспеху”. Ён сабраў на сцэне самых яркіх юных зорачак з усіх куткоў раёна. – Ужо некалькі гадоў запар на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзім гэты фестываль, – расказала загадчыца метадычнага аддзела ўстановы Марына Лукіянец, – Яго адметнасць у вялікай колькасці намінацый: “Вядучы”, “Саліст-вакаліст”, “Вакальны ансамбль, дуэт”, “Ансамбль сучаснай харэаграфіі”, “Саліст-інструменталіст”, “Інструментальны ансамбль”, яшчэ ёсць градацыя па трох узроставых катэгорыях: малодшай (5-8 гадоў), сярэдняй (9-13) і старэйшай (14-17). Раённы фестываль “Шлях да поспеху” – гэта своеасаблівы трамплін для ўдзелу ў абласных конкурсах. Так, тыдзень таму нашы юныя выканаўцы былі на абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”, адкуль з узнагародай за першае месца вярнулася Нэлі Санюк, якая стала лепшай у сваёй намінацыі 9-13 гадоў сярод двух дзясяткаў канкурсантаў, і яшчэ адна перамога заваявана таксама выхаванкай Гезгалаўскага дома культуры Валерыяй Кастусік, якая стала лепшай у намінацыі “Вядучы”. Раней дзяўчынкі неаднаразова выступалі на нашым фестывалі, удзельнічалі ў абласных – і вось сталі лаўрэатамі, зрабілі яшчэ адзін крок да рэспубліканскай сцэны. Адметны наш “Шлях да поспеху” і прыемнымі эмоцыямі, і тым, што ніводны ўдзельнік не застаецца без падарункаў. Сёлета нашым спонсарам зноў з’яўляецца Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, і кожнае дзіця атрымае смачны падарунак, уручым медалі, дыпломы, кубкі, застануцца прыемныя ўражанні. Безумоўна, усім стаць пераможцамі не ўдасца, але гэта будзе дзейснай устаноўкай для больш стараннай работы і перамогі ў далейшым. Канкурсантаў у час выступлення падтрымлівалі іх бацькі, мастацкія кіраўнікі, дзятлаўчане. Яркія, запамінальныя выступленні, кранальныя песні, дынамічныя танцавальныя кампазіцыі сталі не проста творчымі нумарамі юных артыстаў, але і іх святочнымі падарункамі гледачам. У зале панавала цёплая сяброўская атмасфера, госці і члены журы не скупіліся на апладысменты. Хвалюючым момантам было падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне. Ва ўзроставай катэгорыі 5-8 гадоў у намінацыі “Вядучы” лаўрэатам прызнаны Міхаіл Баравікоў з Новаяльнянскага дома культуры. У гэтай жа намінацыі ў катэгорыі 9-13 гадоў перамогу падзялілі Валерыя Кастусік і Анастасія Кашко з Гезгалаўскага дома культуры, дыпломы ІІ ступені заваявалі Арсеній Барысевіч і Арына Палуносік, ІІІ ступені – Аляксандр Зімін і Марыя Скрундзь. Лаўрэатам намінацыі “Саліст-вакаліст” малодшай узроставай катэгорыі стала Аліна Пакутнева з Гезгалаўскага дома культуры, на другой пазіцыі – Паліна Орсік, на трэцяй – Ягор Дыдзік. Лідарам гэтай жа намінацыі ва ўзросце 9-13 гадоў прызнана Арына Рой з Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, гран-пры намінацыі заваявала Нэлі Санюк з Гезгалаўскага дома культуры, дыпломам ІІ ступені адзначаны Ганна Муха, Арсеній Клімянкоў, дыпломам ІІІ ступені – Арына Палуносік, Іван Чарнуха, Ксенія Жыляніна. У намінацыі “Саліст-вакаліст” ва ўзросце 14-17 гадоў лепшай стала Аляксандра Міклаш з Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, а пераможцам сярод вакальных групаў – ансамбль “Стыльняжкі” гэтай жа ўстановы, уладальніцай дыплома ІІ ступені прызнана вакалістка Аліса Дзірвук, ІІІ ступені – Артур Лішык. Сярод танцавальных калектываў першае месца падзялілі “Сунічкі” з Дзятлава і “Капрыз” з Казлоўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, ІІ месца ў калектыва “Ф’южн”, ІІІ – у калектыва “Вясёлка”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.