День: 23.05.2025

“Зецельскі фэст” – сямейны фестываль радасці і адпачынку

Дзявяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” сабраў сёння ў Дзятлаве дзясяткі самых моцных, дружных, спартыўных, творчых і актыўных сем’яў з розных раёнаў Гродзеншчыны. Яны дэманструюць свае ўменні ў конкурсах і спаборніцтвах, разам з дзятлаўчанамі і гасцямі свята прыемна адпачываюць, весяляцца, цудоўна бавяць час і назапашваюць станоўчыя ўражанні. Дзятлаўшчына па добрай традыцыі шчодрымі апладысментамі і духмянымі караваямі цёпла сустрэла гасцей, сярод якіх былі сем’і з розных раёнаў Прынёмання і старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік. – Сям’я – аснова асноў, дзе кожны з нас чэрпае сілы і энергію, куды вяртаемся ў радасці і горы, дзе нас разумеюць і падтрымліваюць, – павітаў прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – І для краіны сям’я мае вялікае значэнне, бо з’яўляецца захавальніцай традыцый, нацыянальнага каларыту, генетычнага кода. На ўзроўні дзяржавы склалася ўнікальная сістэма падтрымкі сем’яў. На Дзятлаўшчыне на працягу дзевяці гадоў стала добрай традыцыяй праводзіць фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”, прыемна, што ўжо ў трэці раз ён праходзіць у фармаце адкрытага міжрэгіянальнага і сёлета ў ім з нашага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці прымаюць удзел 68 сем’яў. Арганізатарамі фестывалю распрацавана ўнікальная праграма, і хаця свае карэктывы ўнесла надвор’е, спадзяюся, гэта не сапсуе нікому настрой. Брэндавае прадпрыемства раёна санаторый “Альфа Радон” падрыхтавала адметныя прызы, таму ніхто не вернецца дамоў без падарункаў і ўзнагарод. Жадаю, каб на фестывалі вы адпачылі, зарадзіліся пазітыўнай энергіяй, адчулі плячо блізкіх, няхай гэты дзень папоўніць скарбонку тых, дзе вы змаглі пабыць разам з сям’ёй. Міра, шчасця, дабрабыту. – Зусім нядаўна ў нашай краіне прайшло адно з самых цёплых і шчырых святаў – Дзень сям’і, – зазначыла Вольга Сядзельнік. – Яно для кожнага з нас – нагода лішні раз узгадаць, наколькі важна, калі побач родныя людзі, берагчы сямейныя традыцыі і каштоўнасці. Для нашай краіны гэта не пустыя словы, бо ў Беларусі робіцца шмат для падтрымкі сем’яў, асабліва шматдзетных, прымаюцца меры па падтрымцы мацярынства і дзяцінства, шмат робіцца і ўкладваецца сродкаў для шчаслівай будучыні дзяцей, бо шчаслівыя дзеці – гэта шчаслівыя сем’і, а шчаслівыя сем’і – аснова і фундамент любой моцнай дзяржавы. Карыстаючыся магчымасцю, адрасую словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна і асабіста Андрэю Садоўскаму за цудоўную магчымасць для сем’яў пабыць разам. Жадаю ўсім дабрабыту, моцнага здароўя, узаемапавагі і берагчы ўсё тое, што дае нам дзяржава. “Зецельскі фэст” – цудоўная магчымасць ушанаваць і адзначыць кветкамі і памятнымі падарункамі ўсіх, хто беражэ сямейныя каштоўнасці. Першымі на чырвоную дарожку былі запрошаны Наталля і Ігар Вайчыкі і іх маленькі сынок Давід – самы юны жыхар Дзятлаўшчыны, які з’явіўся на свет 4 мая 2025 года. Памятны падарунак ім уручыла намеснік старшыні раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Марына Гуговіч. Ва ўрачыстай абстаноўцы разам з землякамі адсвяткаваць сярэбраны 25-гадовы юбілей сумеснага жыцця былі запрошаны сямейныя пары Віталія і Алены Сінякоў, Юрыя і Таццяны Мацеевічаў, Валерыя і Алены Лагуцікаў, Андрэя і Ліліі Дарашкевічаў. Сімвалічную цырымонію заключэння сярэбранага шлюбу правяла галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС райвыканкама Святлана Вінакурава. Пары пакінулі свае подпісы ў кнізе ганаровых сямейных юбіляраў. Ім былі ўручаны пасведчанні, памятныя юбілейныя медалі, кветкі і падарункі ад працоўных калектываў. Віншаванні з яшчэ больш правераны часам, “залатым” вяселлем, 50-годдзем сумеснага жыця, прымалі сем’і Івана і Валянціны Рэйбаў, Юрыя і Наталлі Жданюкоў. Самы дарагі, яркі і каштоўны “брыльянтавы” юбілей сумеснага жыцця сустракала сямейная пара з вёскі Малая Палонка – Івана і Ірыны Дашкевічаў. Госці фестывалю віталі іх цёплымі і шчырымі апладысментамі. На памяць аб важкай сямейнай даце ім таксама былі ўручаны кветкі і падарункі. Пазітыў і добры настрой удзельнікам свята дарылі прафесійныя і самадзейныя артысты і калектывы Дзятлаўшчыны. Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства сем’і накіраваліся на інтэрактыўныя пляцоўкі паспаборнічаць за званні самых творчых, умелых, крэатыўных.

Автор admin 23.05.2025 Выкл.

“Зецельскі фэст”. Майстар-клас па бальных танцах

Паказальныя выступленні і майстар-клас па бальных танцах падрыхтавалі для гасцей “Зецельскага фэсту” ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Эліт Данс” пад кіраўніцтвам Анатоля Кардаша. Вальсы, французская полька, хрустальная рапсодыя, сіртакі выклікалі бурныя апладысменты гледачоў. Дарэчы, гэтае аб’яднанне вядомае не толькі ў нашым раёне, але і ва ўсёй Беларусі. Ужо традыцыйным стаў і вясновы баль у Тызенгаўза, які з ініцыятывы “Эліт Данса” праводзіцца на Дзятлаўшчыне. І ён лічыцца адным з лепшых у нашай краіне. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.05.2025 Выкл.

“Зецельскі фэст”. Вячэрні канцэрт кавер-групы “Bezlimit” (фотафакт) administrator 23 мая, 2025

Адкрыты рэгіянальны фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршыўся выступленнем кавер-бэнда “Bezlimit”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.05.2025 Выкл.

“Зецельскі фэст” і рэтра-настрой

На інтэрактыўнай пляцоўцы “Рэтра-сям’я” разгарнуўся паказ стыляваных мадэляў 90-х, дэфіле “Вінтажныя нарады”, якія перадавалі модныя тэндэнцыі таго часу, а таксама выкананне рэтра-песень і, вядома ж, веданне знакамітых фраз з савецкага кіно. Удзел у рэтра-конкурсе прынялі сем’і Юндзіл з Воранава, Куліковых з Гродна, Мігуцкіх з Навагрудка, Каханскіх з Ваўкавыска і Максімавых з Дзятлава. У зале панавалі атмасфера мінулага стагоддзя, песенны настрой і пазітыўныя эмоцыі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.05.2025 Выкл.

“Зецельскі фэст”. Хто лаўрэаты фестывалю?

Яркай, прыемнай, крыху хвалюючай была цырымонія ўзнагароджання сем’яў-удзельніц інтэрактыўных пляцовак дзявятага адкрытага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі лепшым уручылі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і яго намеснік Вадзім Бялятка. У спартыўных іспытах “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” лаўры пераможцы дасталіся сям’і Карнэлік з Дзятлаўскага раёна, на другой пазіцыі мастаўчане Чарніцкія, прызам за трэцяе месца адзначана сям’я Іванчыкаў з Навагрудчыны. Дыплом першай ступені на пляцоўцы “Рэтра-сям’я” заваявала сям’я Куліковых з Гродна, другое месца ў сям’і Мігуцкіх з Навагрудчыны, трэцяе – у сям’і Каханскіх з Ваўкавыска, спецыяльны прыз ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” дастаўся дзятлаўчанам – сям’і Максімавых. Самымі творчымі і артыстычнымі на пляцоўцы “Арт-актыў” прызнаны зэльвенцы – сям’я Парфенчыкаў, сярэбраная перамога ў дзятлаўчан – сям’і Белавусаў, бронзавая – у ашмянцаў Аўсюкевічаў, заахвочвальны прыз ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” атрымалі дзятлаўчане Русаўскія. На гасціннай і смачнай “Гастранамічнай пляцоўцы” не аказалася роўных сям’і Мухаў з аграгарадка Хвінявічы, на другой пазіцыі сям’я Карамышавых з Вензаўца, на трэцяй – сям’я Усцімавых з Дзятлава, спецыяльныя прызы атрымалі сем’і Лішыкаў з аграгарадка Дварэц і Русінаў з Дзятлава. На “Турыстычнай” пляцоўцы ў пераможцы выйшла сям’я Лагуцікаў з Дзятлаўскага раёна, прызы за другое і трэцяе месца адпаведна дасталіся сем’ям Саўчукоў з Гродна і Санюкоў з Дзятлаўскага раёна, спецыяльнымі прызамі адзначаны – сем’і Волчэкаў з Дзятлава і Несцераў з Казлоўшчыны. Прыемным сюрпрызам дзя сем’яў-удзельніц “Зецельскага фэсту” сталі спецыяльныя прызы ад спонсараў фестывалю – санаторыя “Альфа Радон”, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. Сям’я Асапрылкаў з аграгарадка Вензавец атрымала прадуктовую карзіну, сям’я Санюкоў з Гезгалаў – святочны торт, сям’я Мігуцкіх з Навагрудка – тур выхаднога дня, сям’я Лішыкаў з Дзятлава – вячэру на дваіх у рэстаране-кафэ санаторыя “Альфа Радон”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.    

Автор admin 23.05.2025 Выкл.