С 80-летним юбилеем!
🌺🌟Специалисты филиала «Новоельнянский Дом культуры» поздравили Марию Станиславовну Миронович с 80 — летним юбилеем. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Хвіліны душэўнасці. Няхай кожны дзень пачынаецца з усмешкі
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці наведаў жыхара вёскі Сачыўляны Міхаіла Бялятку з прыемнай місіяй – павіншаваць юбіляра з 85-годдзем. Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся ў сям’і сялян. Скончыўшы 7 класаў, адправіўся ў Гродна вучыцца ў школу кінамеханікаў. Пасля 9-месячнага навучання хлопец прыехаў у родную вёску і стаў працаваць па спецыяльнасці. Цікавая, займальная работа вельмі падабалася Міхаілу, але былі і свае складанасці. Толькі адзін рухавік важыў 150 кг, ды і сельскае бездарожжа ўскладняла працу, а хлопец з вёскі ў вёску ездзіў на кані. Але ён ведаў, што яго чакаюць, на сеансы кіно прыходзілі і маладыя, і старыя. Не ва ўсіх у вёсках былі стацыянарныя памяшканні для дэманстрацыі кінасеансаў, і Міхаіл выбіраў сцяну падыходзячага будынка, вешаў экран, усталёўваў на патрэбнай адлегласці апаратуру і ва ўмоўлены час “круціў кіно”. Для прыцягнення гледачоў часам нават ставіў дынамік з музыкай на комін дома. Кіно было платным: 5 капеек для дзяцей, 20 – для дарослых. Маладому чалавеку хацелася ўдасканальвацца ў сваёй прафесіі, і ён паступіў на завочнае аддзяленне кінатэхнікума горада Савецка Калінінградскай вобласці. Міхаіл актыўна дэманстраваў фільмы і ў школах раёна. Менавіта там сустрэў сваё каханне – дзяўчыну Алену, першакурсніцу Гродзенскага педінстытута. Пазнаёміліся, перапісваліся і хутка пажаніліся. Алена Аляксандраўна пасля заканчэння інстытута прыехала ў родную вёску і стала працаваць настаўніцай пачатковых класаў і рускай мовы. Міхаіл Міхайлавіч за руплівую і добрасумленную працу набыў павагу і ўдзячнасць абласнога начальства, і яму было прапанавана ўзначаліць Шчучынскую раённую кінасетку. Але сям’я вырашыла застацца ў роднай вёсцы Сачыўляны. У сям’і нарадзіліся дочкі Наталля і Іна. Радуюць Міхаіла Міхайлавіча і Алену Аляксандраўну ўнукі Раман, Уладзіслаў, унучка Уладзіслава і ўжо трое праўнукаў. – Мой дарагі муж Міхаіл вельмі адказны, клапатлівы, разумны, добры чалавек. Жадаю яму моцнага здароўя, і няхай кожны яго дзень пачынаецца з усмешкі. Няхай застаецца заўсёды такім жа добрым, пяшчотным, спагадлівым і шчаслівым. І ў нас ёсць агульная мэта – пажаніць нашых праўнукаў. А маладым жадаю любіць родную зямлю, шанаваць і берагчы мір, старанна працаваць і паважаць адзін аднаго, – пажадала Алена Аляксандраўна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.