День: 09.05.2025

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Марш памяці і ўрачысты мітынг

9 мая святочныя мерапрыемствы да 80-годдзя Вялікай Перамогі распачаліся на Дзятлаўшчыне Маршам памяці і ўрачыстым мітынгам каля абеліска Славы. Пад гукі Новаяльнянскага духавога аркестра па вуліцах райцэнтра прайшлі ўдзельнікі традыцыйнай акцыі “Беларусь памятае” – дзеці і дарослыя з фотапартрэтамі сваіх продкаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Разам з імі ў святочнай калоне да абеліска рухаліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, воіны-афганцы, навучэнцы школ раёна, каб ушанаваць памяць землякоў. На абеліску Славы, свяшчэнным для жыхароў раёна месцы, яны аддалі даніну памяці і пашаны тым, хто не вярнуўся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, мірным жыхарам, жыцці якіх забрала ваеннае ліхалецце. Роўна апоўдні разам з усёй краінай дзятлаўчане сталі ўдзельнікамі Усебеларускай хвіліны маўчання. – 9 мая наша краіна адзначае Дзень Вялікай Перамогі, – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Гэта свята, якое спалучае ў сабе смутак і радасць, аб’ядноўвае ўсіх нас пачуццём гонару за доблесныя подзвігі продкаў, якія застануцца ў памяці навечна, свята гордага народа-пераможцы. Сёння мы сабраліся на гэтым свяшчэнным месцы, каб выказаць глыбокую ўдзячнасць нашым паважаным ветэранам і ўдзельнікам вайны, ушанаваць памяць усіх, хто абараняў нас у тыя вогненныя гады. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ўзгадаў трагічныя і гераічныя старонкі мінулага Дзятлаўшчыны і павіншаваў прысутных са святам: – Для беларускага народа Дзень Перамогі мае асаблівае значэнне. Наша рэспубліка ў ваеннае ліхалецце пацярпела як ні адна краіна ў свеце. Дыханне вайны ўвайшло і ў кожны дом Дзятлаўшчыны. За доўгія і страшныя тры гады акупацыі мясцовыя жыхары ў поўнай меры адчулі на сабе жахі фашызму, нацызму, генацыду, халакосту. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна фашысты ўтварылі 4 гета, былі знішчаны 23 населеныя пункты, 7 з якіх – поўнасцю, яшчэ 16 – часткова. У выніку карных аперацый колькасць сельскіх жыхароў у раёне зменшылася на чвэрць. Нельга змірыцца са страшным лёсам дзяцей інтэрнацыянальнага піянерскага лагера ў Наваельні, якіх не ўдалося своечасова эвакуіраваць, і Дзятлаўскага прытулка. У жывых засталося толькі 17 дзяцей, 76 памерлі ад голаду, холаду і хвароб. У гісторыю Дзятлаўшчыны назаўжды ўпісаны сумны лёс ахвяр халакосту ў вёсках Коцькі і Курпешы, горадзе Дзятлаве, гарадскіх пасёлках Наваельня і Казлоўшчына. Аднак ніякія зверствы і здзекі фашысцкіх катаў не здолелі зламаць волю нашага народа. Дзятлаўшчына не скарылася ворагу. Яна стала сапраўднай цытадэллю мужнасці, у якой неверагодную адвагу праявілі не толькі байцы, але і мясцовыя жыхары. Сімвалам самаахвярнага служэння сваёй радзіме з’яўляюцца магілы ваеннаслужачых Чырвонай арміі, партызан і падпольшчыкаў, якія абаранялі і вызвалялі Дзятлаўшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 98 помнікаў на тэрыторыі раёна нагадваюць тым, хто жыве цяпер, пра далёкія гады, якія сталі для савецкага народа сапраўдным выпрабаваннем, і аб слаўных продках, якія цаной свайго жыцця абаранілі родную зямлю ад фашызму, пакінулі нам наказ берагчы мір, жыць у згодзе і стваральнай працы. Нізкі паклон і бязмежная ўдзячнасць пакаленню пераможцаў! Яно – узор адданага служэння Радзіме, нязломнай волі і цвёрдасці духу, эталон абавязку, гонару і вернасці. Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў віншую вас з Днём Перамогі! У гэты знамянальны дзень ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і мірнага неба над галавой. Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз-пробашч Андрэй Лішко павіншавалі прысутных з Днём Вялікай Перамогі і запрасілі далучыцца да сумеснай малітвы аб супакоі душаў загінулых і памерлых у гады вайны. Ад імя моладзі землякоў павіншавала першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык: – Моладзь заўжды будзе помніць і шанаваць подзвіг сваіх герояў, якія падарылі нам Вялікую Перамогу, магчымасць жыць, любіць, вучыцца, працаваць у мірнай і незалежнай краіне. Дзякуй усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за тое, што выстаялі, перамаглі, дзякуй ветэранам працы за адноўленыя гарады і вёскі, за шчырую сумленную працу. Дзякуй за гэта светлае свята – Дзень Перамогі. Удзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць загінулых, усклаўшы вянкі, гірлянды і кветкі да мемарыяла і Вечнага агню. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.05.2025 Выкл.

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Аўтапарад з інсталяцыяй на тэму ваенных гадоў (+відэа)

На плошчы 17 Верасня горада Дзятлава разгарнулася святочная тэатралізавана-музычная праграма, якую падрыхтавалі для землякоў працоўныя калектывы і артысты Дзятлаўшчыны. Адна за адной па чарзе на цэнтральную пляцоўку свята выязджалі дзесяць машын, кожная з якіх адлюстроўвала фрагмент гісторыі нашага народа. Разам з імі госці мерапрыемства крок за крокам прайшлі ад перадваеннага 1941-га франтавымі шляхамі да пераможнай вясны 1945 года. Праграма ўключала ў сябе 10 эпізодаў, кожны з якіх расказваў сваю гісторыю. Калектыў Дзятлаўскага ўчастка Слонімскага вузла сувязі прадставіў ўвазе дзятлаўчан кампазіцыю “Радзіма-маці кліча”, нагадаўшы пра часы, калі ўся краіна паднялася на барацьбу з нечаканымі ворагамі. Усталі ўсе, хто мог трымаць у руках зброю, хто мог абараняць Радзіму. Вобраз Радзімы-маці стаў сімвалам агульнанацыянальнага адзінства і супраціўлення ворагу, на абарону якой узняўся ўвесь шматмільённы народ. Трагічную гісторыю абароны Брэсцкай крэпасці ўзнавілі работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Яна доўжылася больш за месяц і стала сапраўдным сімвалам смеласці, самаахвяравання і адданасці салдацкаму абавязку, савецкія афіцэры і салдаты паказалі воінскае майстэрства і стойкасць. Сімвалам іх подзвігу стаў надпіс “Я паміраю, але не здаюся!”. Навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы паказалі жорсткасць катаў і пакуты іх ахвяраў, мірных жыхароў нашага раёна. З канца чэрвеня 1941 года па чэрвень 1944-га Дзятлаўскі раён быў акупіраваны. За гэты час ён зведаў шмат: знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, спаленыя разам з жыхарамі вёскі, стварэнне дзіцячых прытулкаў з нечалавечымі ўмовамі, адпраўка мясцовага насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію. Усяго за час акупацыі гітлераўцы замучылі і забілі ў Дзятлаве 5800 яўрэяў. Нязломнасць савецкага народа ў барацьбе з ворагам адлюстравана ў інсталяцыі “Штаб”, якую выканаў калектыў СГФ “АграМілк”. Арганізатарамі партызанскага руху ў Беларусі выступілі былыя салдаты і камандзіры Чырвонай арміі, а таксама актывісты, сярод якіх сустракаліся як камуністы, так і беспартыйныя. Утварэнне партызанскіх атрадаў пачалося з першых дзён вайны. А першы партызанскі атрад у Дзятлаўскім раёне быў арганізаваны вясной 1942 года. Пра тое, як мірнае насельніцтва жыло ў час вайны, аддаючы ўсе сілы і памкненні для фронту, для Перамогі, расказала ААТ “Сельгастэхніка”. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, народ выстаяў. Перамога кавалася не толькі на фронце, але і ў тыле. Жанчыны, старыя, дзеці гераічна працавалі на заводах і фабрыках, у палях, капалі акопы, ратавалі параненых. “Усё для фронту, усё для Перамогі!” – гэты лозунг стаў сэнсам жыцця для мільёнаў, а песня дапамагла народу перамагчы. Нават паміж самымі жорсткімі баямі быў час для сяброўства, добрай песні і душэўнай размовы. Аб гэтым – інсталяцыя “Партызаны на прывале” ад ААТ “Дварэцкі льнозавод”. Нягледзячы на цяжкае жыццё ў дні, калі паўсюль былі разбурэнні, страты блізкіх і родных, голад і страх, людзі не гублялі веру ў перамогу. “Вораг будзе разбіты, перамога будзе за намі!” – гэтыя словы гучалі паўсюль. Ворага бязлітасна гналі з нашай зямлі і атрымлівалі перамогу ў жорсткіх баях. У хвіліны адпачынку, пасля бою, салдаты пісалі лісты дадому, хтосьці браў гармонік і ціха напяваў любімыя песні. На фронце сувяззю салдат з домам была толькі палявая пошта, а невялікія трохкутнікі, беражліва складзеныя роднай рукой, станавіліся самай вялікай каштоўнасцю. Аб гэтым расказалі работнікі Дзятлаўскага філіяла Лідскага вузла паштовай сувязі. Сімвалічна, што аб прафесійнай і гераічнай рабоце медыцынскіх работнікаў у час вайны расказаў калектыў Дзятлаўскай ЦРБ. З першых дзён вайны дактары і медсёстры самааддана ратавалі жыцці байцоў, узнімалі іх маральны дух. Цаной сваіх жыццяў, у імя захавання здароўя тых, хто ваяваў за мір і спакой на роднай зямлі, без сну і адпачынку ваенныя медыкі набліжалі Вялікую Перамогу. Пераможны Май! Яго чаканне, усеагульную радасць Вялікай Перамогі перадаў у сваёй інсталяцыі калектыў ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”. Перамога прыйшла да нас не ў лаўровым вянку, урачыстая і спакойная, а ў выяве салдацкай маці са стомлена апушчанымі натруджанымі рукамі. Народ чакаў Перамогу чатыры гады, ішоў да яе дымнымі палямі бітваў, хаваў сваіх сыноў, недаядаў, недасыпаў і ўсё ж выстаяў і перамог. Пасля заканчэння вайны кожнаму салдату, які застаўся ў жывых, хацелася неадкладна дабрацца дадому, абняць родных і стаць ім апорай ва ўсіх работах мірнага жыцця. Фінальным акордам стала прэзентацыя ад ТАА “Ізакам”, якая расказала: мы помнім і шануем Вялікую Перамогу! Ніколі не забудзем і не дадзім зменшыць яе значэнне для народа. Мінула 80 мірных гадоў, напоўненых развіццём і стваральнай працай, а Беларусь памятае. Кожны подзвіг, кожнага героя, кожнага салдата. У нашых сілах цяпер захаваць гэту жывую нітку некалькіх пакаленняў. Песеннымі нумарамі за мірнае неба Беларусі тым, хто здабываў для нас Перамогу, дзякавалі артысты раёна. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.05.2025 Выкл.

Гістарычны экскурс “Сцежкай партызан” з элементамі рэканструкцыі

У Дзень Перамогі дзятлаўчан і гасцей горада запрасілі на гістарычны экскурс “Сцежкай партызан” з элементамі рэканструкцыі. У гарадскім парку раскінуўся імправізаваны партызанскі лагер, дзе можна было адведаць салдацкай кашы і простых страваў, характэрных для ваеннага часу, пасядзець каля вогнішча, хорам паспяваць “Кацюшу” і “Дзень Перамогі”. Пабываць у партызанскай лазні і пральні, даведацца, чым лячылі параненых тагачасныя дактары, зазірнуць у лясную школу, паслухаць зводкі ад Савецкага інфармбюро, зыграць у гульні і незвычайныя шашкі, нават пабачыць партызанскае вяселле. На кожным з прыпынкаў навдвальнікаў чакалі гасцінныя гаспадары і цікавая гістарычная інфармацыя. Атрымалася сапраўднае падарожжа ў ваеннае мінулае і пераможны май 1945 года.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.05.2025 Выкл.

Конна-трукавое шоу тэатра “Есаул”

Святочны настрой у дзень 80-годдзя Вялікай Перамогі падарылі жыхарам Дзятлава артысты тэатра “Есаул” з горада Бабруйска, якія выступілі з праграмай “Спадчына”. Руслан, Кацярына і Святаслаў Аліевы, Ганна Сцепанчук, коні па мянушцы Мілка і Мірабэль уразілі і падарылі шмат эмоцый і маленькім, і дарослым гледачам, якія паглядзелі на кіраванне адразу двума коньмі, пераадольванне перашкоды з нарастаючай вышынёй, валоданне шашкай і нагайкай – зброяй казакой. А Ганна Сцепанчук і самы юны джыгіт Беларусі васьмігадовы Святаслаў Аліеў паказалі небяспечныя трукі джыгітоўкі. Руслан Аліеў павіншаваў дзятлаўчан са святам Вялікай Перамогі і пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой, каб любая зброя выкарыстоўвалася толькі для дэманстрацыі рэканструкцый на прадстаўленнях. Пасля выступлення шмат жадаючых было пафатаграфавацца з артыстамі і пакатацца на конях. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.05.2025 Выкл.

Песні пераможнай вясны і кавер-група “ВANDИТЫ”

Святкаванне Дня Вялікай Перамогі прадоўжылі канцэрты дзятлаўскіх калектываў аматарскай творчасці і гасцей нашага горада – кавер-групы “ВANDИТЫ” з Мінска. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.05.2025 Выкл.

Акцыя “Праспяваем Дзень Перамогі разам” і святочны феерверк (+відэа)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #ВОВ #нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина Теги: #НАШЕ ЛУЧШЕЕ 80-лет Победы в Великой Отечественной войне About Author administrator View All Articles Проверьте последнюю статью от этого автора! В Дятловском районе пройдут комплексные учения МЧС 13 мая, 2025 Школьны мерыдыян. Да Дня Вялікай Перамогі 13 мая, 2025 О результатах контроля в части наведения порядка в животноводстве 13 мая, 2025 Предыдущая новость Песні пераможнай вясны і кавер-група “ВANDИТЫ” Следующая новость Делегация Гродненской области посетила военный парад, приуроченный к 80-летию Победы Похожие публикации Адбудзецца “Гарачая лінія” administrator 4 июля, 2018 Приложение “Мобильный мастер” для ЖКХ тестируют в Минске administrator 5 июля, 2018 В Беларуси не планируется вводить налоговый вычет на медуслуги administrator 6 июля, 2018 У Ангелины Басай из Гезгал 100-балльный результат на ЦТ administrator 6 июля, 2018 Поиск Май 2025 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 « Апр  VK Instagram YouTube Telegram TikTok Свежие записи В Дятловском районе пройдут комплексные учения МЧС Школьны мерыдыян. Да Дня Вялікай Перамогі О результатах контроля в части наведения порядка в животноводстве Деятельность, связанная с обращением отходов: что важно знать и помнить! Навіны бібліятэкі. Сваё – значыць лепшае Рубрики Актуальнае Важнае Галоўнае Грамадства Да ведама грамадзян Здарэнні і бяспека Культура і адпачынак Падзеі Свежыя навіны Спорт і турызм Улада Хто крылы расправіў на роднай зямлі Э

Автор admin 09.05.2025 Выкл.