«Военная агитбригада: фронтовой экспресс»
В преддверии празднования 80-летия Победы в Великой Отечественной войне, коллектив сектора нестационарного обслуживания населения в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс» посетили с концертной программой отдалённые деревени Дятловского района. Теплые слова поздравлений и музыкальный задор артистов встречали жители деревень Гербелевечи, Пацевичи, Саловичи и д. Подвеликое. Участники агитбригады поздравили всех собравшихся с наступающим праздником Великой Победы, напомнив о цене мира, о том, как важно сохранять то, что мы имеем, и тех, кто рядом с нами. Аккорды песен военных лет навеяли воспоминания в сердцах слушателей о героизме отцов и дедов. Наряду с музыкальными поздравлениями вниманию жителей были представлены импровизированный стенд: «Звезда памяти», где каждый желающий смог прикрепить ябноневый цвет, как символ памяти, выражая свои слова благодарности тем, кто подарил нам мирное небо над головой. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
У памяць аб героях, што падарылі нам мірнае неба
Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў Дзятлаве ў рамках патрыятычнай акцыі “Народнае ўскладанне” адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскіх, прафсаюзных, піянерскай арганізацый, педагогі і навучэнцы школ райцэнтра. З надыходзячым Днём Вялікай Перамогі прысутных павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец: – 80 гадоў таму наш народ цаной неймаверных ахвяр і намаганняў зламіў фашызм, падарыў свету свабоду. Гэтая перамога – не проста дата ў календары. Гэта сімвал мужнасці, стойкасці і нязломнай волі мільёнаў людзей, якія змагаліся на фронце, працавалі ў тыле, выстаялі ў блакадзе, прайшлі праз акупацыю і палон. Гэта подзвіг тых, хто не дажыў да мірных дзён, але чые імёны назаўжды ўпісаны ў гісторыю. Мы схіляем галовы перад мужнасцю салдат, якія загінулі на палях бітваў, перад стойкасцю працаўнікоў тылу, перад гераізмам усяго савецкага народа. Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах як сімвал нязломнай сілы духу, любові да Радзімы і веры ў Перамогу. Няхай урокі той вайны назаўсёды застануцца перасцярогай для ўсяго чалавецтва, а подзвіг нашых герояў натхняе на добрыя справы ў імя будучыні. Няхай памяць пра Вялікую Перамогу перадаецца з пакалення ў пакаленне, ніколі не згасне слава пра тых, хто абараніў нашу свабоду. Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі да брацкай магілы, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Мітынгі да Дня Перамогі прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Кинотеатр «Спутник» для жителей и гостей города организовывает показ документальных и художественных фильмов о войне
Первыми зрителями стали участники народного хора ветеранов труда «Ветераны в строю» Дятловского районного центра культуры и народного творчества. В канун дня Победы ветераны посмотрели хронико-документальные фильмы из фондов Российского государственного архива кинофотофонодокументов «Минск наш» 1945г., режиссёр В. Корж-Саблин, и «Берлин», 1945г., режиссёр Ю. Райзман. Также приняли участие в видео-викторине «Песни Победы». Приглашаем всех желающих 9 мая в 11.30 и 14.00 окунуться в атмосферу военных лет. Вход свободный. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
У СГФ “АграМілк” адкрылі новы жывёлагадоўчы аб’ект
У філіяле ёсць добрая традыцыя: важныя дзяржаўныя святы адзначаць уводам у строй пабудаваных аб’ектаў. Так, напярэдадні Дня Перамогі на малочнатаварным комплексе “Засецце-2” урачыста адкрылі новы цэх сухастою на 300 кароў, узвядзенне якога дапоўнілася адкрыццём дзвюх сіласна-сянажных траншэй для захоўвання камбікармоў. Будаўніцтва аб’ектаў вялося пры фінансавай падтрымцы рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, падрадчыкам выступілі Лідская ПМК-169 і ААТ “БудВектар”. Са знакавым адкрыццём кіраўніцтва і калектыў СГФ “АграМілк” павіншаваў дырэктар РДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык: – Сёння мы сабраліся тут з нагоды важнай падзеі – увядзення ў строй чарговага сельскагаспадарчага аб’екта ў філіяле “АграМілк”. Гэта падзея прадаўжае рэалізацыю сельскагаспадарчай праграмы развіцця прадпрыемства, зацверджанай у 2020 годзе, і паказвае, што наш калектыў планава і паслядоўна ўвасабляе ў жыццё намечаныя мэты, каб разам мы атрымлівалі прагназавана высокі вынік. Цэх сухастою дазволіць закальцаваць вырошчванне пагалоўя і атрыманне таварнай прадукцыі высокай якасці, палепшыць умовы працы людзей. Упэўнены, што гэты аб’ект і дадатковыя пункты дазволяць павысіць фінансавую эфектыўнасць комплексу і атрымаць высокі эканамічны вынік. Сімвалічна, што мы адкрываем новы аб’ект напярэдадні вялікага ўсенароднага свята – Дня Перамогі. Вішую ўсіх вас, жадаю заўсёды помніць і шанаваць подзвіг дзядоў і прадзедаў, якія здабылі для нас мірнае неба, магчымасць жыць і развівацца ў роднай краіне. Да віншаванняў землякоў далучыўся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Ён падкрэсліў, што за гады работы на Дзятлаўшчыне РДУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр: – Філіял “АграМілк” – адно з ключавых прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны нашага раёна. Дзякуючы вашаму выніку ўжо сёння Дзятлаўшчына займае высокія пазіцыі ў вобласці. Акрамя пастаяннай мадэрнізацыі, прычынай таму – штодзённая карпатлівая праца ўсяго калектыву прадпрыемства. Нізкі паклон вам за працу! Хочацца верыць, што дзякуючы ўводу ў строй новага аб’екта вытворчыя паказчыкі прадпрыемства павысяцца. Напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне віншую вас з гэтым светлым і надзвычай важным для ўсіх беларусаў святам. Жадаю мірнага неба, дабрабыту, здароўя, каб ваша штодзённая праца прыносіла задавальненне, добрыя вынікі і фінансавую стабільнасць. Выконваючы абавязкі дырэктара Лідскай ПМК-169 Дзмітрый Пачобут уручыў Вадзіму Худыку і кіраўніку СГФ “АграМілк” Аляксандру Грынкевічу сімвалічны ключ ад новага аб’екта і разам з імі перарэзаў сімвалічную чырвоную сртужку, пасля чаго госці мерапрыемства змаглі прыняць удзел у экскурсіі па новабудоўлі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.