День: 01.05.2025

#ДЕНЬПОБЕДЫ #ПАМЯТЬ

⭐Тематические инсталляции и фото-локации ко Дню Победы советского народа в Великой Отечественной войне встречают своих посетителей и гостей клубных учреждений Дятловского РЦКиНТ.#ДЕНЬПОБЕДЫ #ПАМЯТЬ Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 01.05.2025 Выкл.

Дзятлаўчане сустрэлі Свята працы (фотафакт) (+відэа)

Дэлегацыі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, сілавых структур, установаў адукацыі, грамадскіх арганізацый прайшлі па вуліцах горада Дзятлава святочным першамайскім шэсцем да плошчы 17 Верасня, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных работнікаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 01.05.2025 Выкл.

Першамай на Дзятлаўшчыне: узнагароды – за мірную стваральную працу і дасягненні ў навуковай дзейнасці (+відэа)

На плошчы 17 Верасня горада Дзятлава прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару за дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці тым, хто стаў узорам працавітасці і адказнага стаўлення да любімай справы. Са Святам працы прысутных павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Шулейка: – 1 Мая – свята ўсіх, хто сваімі рукамі стварае сучаснасць і будучыню, бо кожнае адкрыццё і дасягненне – гэта вынік вялікай працы. Мы шчыра дзякуем калектывам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2024 годзе. Вашы прафесійныя веды, вопыт і працавітасць дазволілі атрымаць эфектыўныя вынікі ў вырашэнні складаных задач. Дзякуй за нястомную працу ў справе грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ўстановам адукацыі раёна. Ваша дзейнасць мае вялікае значэнне для фарміравання ў моладзі пачуцця любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі, традыцый і культурнай спадчыны. Асобныя словы падзякі выказваем ветэранам працы, чый вопыт і мудрасць служаць прыкладам для маладога пакалення. Ваша адданасць справе, стойкасць і працавітасць – сапраўдная школа жыцця. Згуртаванай працай, клопатам аб роднай зямлі і любоўю да сваёй справы вы ствараеце надзейную аснову дабрабыту нашага раёна. Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую ўсіх са Святам вясны і працы. У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых здзяйсненняў, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі. Няхай ваша праца заўсёды будзе запатрабавана і ацэнена па заслугах, прыносіць вам маральнае задавальненне і матэрыяльны дастатак. Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, па выніках работы за 2024 год, раённая Дошка гонару папоўнілася прозвішчамі перадавікоў вытворчасці, Віталій Тадэвушавіч уручыў ім адпаведныя сертыфікаты і грашовыя прэміі. На раённую Дошку гонару занесены працоўныя калектывы ўстановы адукацыі “Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, Новаяльнянскі сельскі выканаўчы камітэт, філіял “Казлоўшчынскі дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Пераможцамі раённага спаборніцтва сталі калектывы Новаяльнянскага сельвыканкама, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, КСУП “Хвінявічы”, Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, Гезгалаўскага дзіцячага сада, Казлоўшчынскага дома культуры, Міроўшчынскага ФАПа, тэрапеўтычнага аддзялення № 1 Дзятлаўскай ЦРБ . Віншаванні са Святам працы прагучалі і ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Разам з Віталіем Шулейкам ён уручыў узнагароды прафсаюзным актывістам і кіраўнікам прадпрыемстваў, працоўным дынастыям, дзеючым работнікам раёна з самым важкім працоўным стажам. Грашовымі прэміямі і падзякамі аддзела адукацыі райвыканкама былі адзначаны навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, навуковай і даследчай дзейнасці, а таксама іх педагогі. Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і навучэнцы школ раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 01.05.2025 Выкл.

“Шлях да поспеху”: сузор’е маладых талентаў (+відэа)

Больш за тры дзясяткі нумароў, каля васьмідзесяці ўдзельнікаў – такі фармат сёлета быў у традыцыйнага для свята Першамая на Дзятлаўшчыне фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Шлях да поспеху”. Ён сабраў на сцэне самых яркіх юных зорачак з усіх куткоў раёна. – Ужо некалькі гадоў запар на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзім гэты фестываль, – расказала загадчыца метадычнага аддзела ўстановы Марына Лукіянец, – Яго адметнасць у вялікай колькасці намінацый: “Вядучы”, “Саліст-вакаліст”, “Вакальны ансамбль, дуэт”, “Ансамбль сучаснай харэаграфіі”, “Саліст-інструменталіст”, “Інструментальны ансамбль”, яшчэ ёсць градацыя па трох узроставых катэгорыях: малодшай (5-8 гадоў), сярэдняй (9-13) і старэйшай (14-17). Раённы фестываль “Шлях да поспеху” – гэта своеасаблівы трамплін для ўдзелу ў абласных конкурсах. Так, тыдзень таму нашы юныя выканаўцы былі на абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”, адкуль з узнагародай за першае месца вярнулася Нэлі Санюк, якая стала лепшай у сваёй намінацыі 9-13 гадоў сярод двух дзясяткаў канкурсантаў, і яшчэ адна перамога заваявана таксама выхаванкай Гезгалаўскага дома культуры Валерыяй Кастусік, якая стала лепшай у намінацыі “Вядучы”. Раней дзяўчынкі неаднаразова выступалі на нашым фестывалі, удзельнічалі ў абласных – і вось сталі лаўрэатамі, зрабілі яшчэ адзін крок да рэспубліканскай сцэны. Адметны наш “Шлях да поспеху” і прыемнымі эмоцыямі, і тым, што ніводны ўдзельнік не застаецца без падарункаў. Сёлета нашым спонсарам зноў з’яўляецца Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, і кожнае дзіця атрымае смачны падарунак, уручым медалі, дыпломы, кубкі, застануцца прыемныя ўражанні. Безумоўна, усім стаць пераможцамі не ўдасца, але гэта будзе дзейснай устаноўкай для больш стараннай работы і перамогі ў далейшым. Канкурсантаў у час выступлення падтрымлівалі іх бацькі, мастацкія кіраўнікі, дзятлаўчане.  Яркія, запамінальныя выступленні, кранальныя песні, дынамічныя танцавальныя кампазіцыі сталі не проста творчымі нумарамі юных артыстаў, але і іх святочнымі падарункамі гледачам. У зале панавала цёплая сяброўская атмасфера, госці і члены журы не скупіліся на апладысменты. Хвалюючым момантам было падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне. Ва ўзроставай катэгорыі 5-8 гадоў у намінацыі “Вядучы” лаўрэатам прызнаны Міхаіл Баравікоў з Новаяльнянскага дома культуры. У гэтай жа намінацыі ў катэгорыі 9-13 гадоў перамогу падзялілі Валерыя Кастусік і Анастасія Кашко з Гезгалаўскага дома культуры, дыпломы ІІ ступені заваявалі Арсеній Барысевіч і Арына Палуносік, ІІІ ступені – Аляксандр Зімін і Марыя Скрундзь. Лаўрэатам намінацыі “Саліст-вакаліст” малодшай узроставай катэгорыі стала Аліна Пакутнева з Гезгалаўскага дома культуры, на другой пазіцыі – Паліна Орсік, на трэцяй – Ягор Дыдзік. Лідарам гэтай жа намінацыі ва ўзросце 9-13 гадоў прызнана Арына Рой з Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, гран-пры намінацыі заваявала Нэлі Санюк з Гезгалаўскага дома культуры, дыпломам ІІ ступені адзначаны Ганна Муха, Арсеній Клімянкоў, дыпломам ІІІ ступені – Арына Палуносік, Іван Чарнуха, Ксенія Жыляніна. У намінацыі “Саліст-вакаліст” ва ўзросце 14-17 гадоў лепшай стала Аляксандра Міклаш з Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, а пераможцам сярод вакальных групаў – ансамбль “Стыльняжкі” гэтай жа ўстановы, уладальніцай дыплома ІІ ступені прызнана вакалістка Аліса Дзірвук, ІІІ ступені – Артур Лішык. Сярод танцавальных калектываў першае месца падзялілі “Сунічкі” з Дзятлава і “Капрыз” з Казлоўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, ІІ месца ў калектыва “Ф’южн”, ІІІ – у калектыва “Вясёлка”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 01.05.2025 Выкл.