Коллектив ГУК «Дятловский РЦКиНТ» присоединился к республиканскому и районному субботнику
✅В Год благоустройства особое внимание уделяется наведению порядка на земле. Коллектив ГУК «Дятловский РЦКиНТ» присоединился к республиканскому и районному субботнику. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Нам даверана памяць. Каб кожны верыў усёй душой, што гэта не паўторыцца (+відэа)
11 красавіка ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у лясным масіве паблізу вёскі Курпешы каля брацкага пахавання, дзе былі зверскі расстраляны гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны каля трох тысяч мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, прайшоў мітынг-рэквіем. Памяць загінулых ушанавалі прадстаўнікі раённай улады, дэпутацкага корпусу, сілавых структур, працоўных калектываў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, школьнікі, педагогі. – Другая сусветная вайна стала страшнай трагедыяй для ўсяго чалавецтва, бо ў час яе масава знішчалася мірнае насельніцтва, – адкрыў мітынг старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Фашысты і іх памагатыя ўявілі сябе вышэйшай нацыяй, яны забівалі старых, жанчын, дзяцей. Людзі падвяргаліся не толькі катаванням, але і медыцынскім вопытам. Маштаб той трагедыі ацаніць складана: дакладная лічба загінулых канчаткова не ўстаноўлена, аднак лічыцца, што ў часы Вялікай Айчыннай вайны загінула ад сямі да дванаццаці мільёнаў чалавек. У перыяд фашысцкай акупацыі толькі на Дзятлаўшчыне знішчана больш за дваццаць тысяч мірных жыхароў, а на франтах загінулі каля тысячы васьмісот ураджэнцаў раёна. Такіх месцаў, як урочышча Курпешы, на дзятлаўскай зямлі нямала. Сёння мы ўзгадваем таксама лёс адпачывальнікаў піянерскага інатэрнацыянальнага лагера ў гарадскім пасёлку Наваельня, выхаванцаў дзіцячага дома ў Дзятлаве, яўрэяў Дзятлаўскага, Дварэцкага, Казлоўшчынскага гета, мірных жыхароў, забітых ва ўрочышчах Коцькі, Цагельня, іншых ахвяраў закатаваных ворагамі. У гэты дзень аддаём даніну пашаны ветэранам, якія набліжалі светлае свята Перамогі, тым суайчыннікам, якія перажылі жахі вайны, захавалі чалавечнасць і ўздымалі нашу разбураную краіну з руінаў. Сёння свет не становіцца спакайнейшым: нашчадкі нямецкіх захопнікаў ствараюць фашысцкія аб’яднанні, мы бачым, што адбываецца на тэрыторыях суседніх дзяржаў. Таму цяперашняе пакаленне павінна памятаць родную гісторыю, шанаваць памяць герояў, якія адстаялі для нас свабоду ў імя будучыні і міру на Зямлі. Старонкі ваеннай гісторыі на Дзятлаўшчыне для ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему яшчэ раз прагарталі юныя жыхары раёна. Настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Андрэй Лішко і клірык сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Аляксей Сцепановіч пажадалі моладзі і старэйшаму пакаленню ніколі не забываць мінулае, не цурацца сваёй Бацькаўшчыны, памятаць, якой цаною дасталіся нам мір і Вялікая Перамога, шанаваць свабоду і нашу агульную памяць. Пранікнёную песню на гэту ж тэму выканала Таццяна Дудкіна. Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да манумента. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.