Вас памятае свет уратаваны. Вайна забрала ў іх дзяцінства
11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэта дзень памяці ўсіх, хто пацярпеў ад нацысцкага рэжыму, стаў ахвярай бесчалавечнай палітыкі знішчэння цэлых народаў. На Дзятлаўшчыне з гэтай нагоды праходзіць ужо традыцыйны марафон памяці ад грамадскіх аб’яднанняў і работнікаў культуры. У час яго старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, яго памочнік Ядвіга Гушча, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці наведалі былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, нашых землякоў. Словы падтрымкі і добрыя пажаданні ў гэты дзень пачулі Галіна Сліжэўская, Вера Калпінская, Раіса Венславоўская. Кветкі, прыемныя падарункі і душэўныя песні прывезлі госці кожнай жанчыне. – Вы памятаеце страшныя часы вайны, якая забрала ў вас дзяцінства. Нізкі паклон за вашу стойкасць, мужнасць, здароўя вам, усмешак, слёз – толькі ад шчасця і радасці, міру, дабра вам і вашым родным, заставацца маладымі ў душы і энергічнымі, яшчэ доўгіх гадоў жыцця, – жадалі госці гаспадыням. У гэты дзень сумных успамінаў паднялі настрой папулярныя песні ад дзятлаўскіх артыстаў – легендарная “Кацюша” і беларускія “Мы вам жадаем!”, “Цячэ вада ў ярок”. Жанчыны-былыя вязні былі шчыра ўдзячныя за прыемныя хвіліны радасці ад сустрэчы, падзякавалі за ўвагу і клопат, пажадалі ўсім міру, даўгалецця, поспехаў у справах, галоўнае – каб ніколі ніхто больш не зведаў горыч вайны, а маладое пакаленне беражліва захоўвала памяць аб подзвігах сваіх продкаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
🇧🇾Вас памятае свет уратаваны. Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць
🇧🇾Вас памятае свет уратаваны. Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай прайшла ў кінатэатры, у рамках праекту «Памяць у руках пакаленняў». Гэту сустрэчу для навучэнцаў школ горада, прымеркаваную да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, арганізаваў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці. Вялікая Айчынная вайна – страшны час. Адмаўляць зверствы вайны бессэнсоўна, бо яшчэ жывыя тыя, хто адчуў іх на сабе – людзі, якія ў адно імгненне страцілі дзяцінства. Іх біяграфіі – гэта сапраўдныя ўрокі мужнасці для маладога пакалення. На сустрэчу да школьнікаў прыйшла наша зямлячка, жыхарка вёскі Гірычы Соф’я Вайчык, якая зведала ўвесь цяжар таго часу. Соф’я Міхайлаўна падзялілася са школьнікамі сваімі ўспамінамі ваеннага дзяцінства. Адначасова сумная і пазнавальная атрымалася сустрэча. Пад вялікім уражаннем засталіся школьнікі, уважліва слухалі аповед сведкі вайны, змаглі задумацца, якім бывае жыццё і што ў ім сапраўды неабходна цаніць. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Сказка в сказке»
9 апреля работники филиала «Гезгаловский Дом культуры» провели игровую программу «Сказка в сказке». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ
🌿В отделе традиционного искусства и ремесел прошел мастер-класс по изготовлению пасхальной вербочки для ребят из группы продлённого дня Гезгаловской школы. 🌿Традиционно на Дятловщине для украшения вербочки наши предки использовали зелёный барвинок, веточки можжевельника и цветные ленты либо нитки. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
КРЫНІЦА ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
🌿В филиале «Новоельнянского Дома культуры» провели мастер класс по изготовлению веточек вербы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Областной фестиваль «Слонімскія цудадзействы»
🤫🎩«ВСЁ ТАЙНОЕ СТАНОВИТСЯ ЯВНЫМ ИЛИ У ЛЖИ КОРОТКИЕ НОГИ» постановка образцовой театральной студии «Мелодыя душы» ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» Поздравляем!!!👏👏👏👏👏👍🏻👍🏻👍🏻👍🏻👍🏻 Областной фестиваль «Слонімскія цудадзействы» Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.