День: 02.04.2025

2 апреля работники филиала ‘Новоельнянского дома культуры» провели тематическую программу «Мы вместе», ко Дню единения Беларуси и России. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.04.2025 Выкл.

На сувязі з дзятлаўчанамі – Рэспубліка Комі

У рамках беларуска-расійскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва прайшла міжнародная відэаканферэнцыя “Гісторыя і будучыня пабрацімскіх адносінаў паміж Рэспублікай Комі і Рэспублікай Беларусь”. Яна праводзіцца па ініцыятыве грамадскай арганізацыі Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Комі. Старшыня гэтай арганізацыі Галіна Сізых і дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Бойка выступілі спікерамі сустрэчы. Вольга Васільеўна павіншавала расійскіх сяброў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, пажадала ўсім мірнага неба над галавой, дабрабыту, дасягнення пастаўленых мэтаў. Яна расказала пра супрацоўніцтва Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з грамадскай арганізацыяй Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Рэспубліцы Комі, аб праведзеных мерапрыемствах і адзначыла, што гэтае супрацоўніцтва неабходна паглыбляць, шукаць новыя формы работы, двухбакова развіваць культурны патэнцыял нашых рэспублік. Дзятлаўчан павіталі начальнік упраўлення маніторынгу праграм у сферы нацыянальнай палітыкі Міністэрства нацыянальнай палітыкі Рэспублікі Комі Жанна Свіраева, старшы саветнік Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу Вячаслаў Раменчык. Яны заўважылі, што нягледзячы на складаныя сусветныя адносіны, удалося захаваць цёплыя адносіны паміж брацкімі народамі, і сувязь гэта толькі мацнее. – Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія ў Рэспубліцы Комі ажыццяўляе сваю дзейнасць на працягу ўжо 28 гадоў. Шмат праектаў звязвае нас з Беларуссю, – адзначыла Галіна Сізых. – Мы з гонарам паведамляем, што па ініцыятыве грамадскай арганізацыі беларусаў завязаліся пабрацімскія кантакты, якія паспяхова развіваюцца. І надалей ставім перад сабой задачы па пашырэнні інтэграцыйных сувязяў паміж Комі і Беларуссю, таму запрасілі на дыялог прадстаўнікоў двух рэгіёнаў – Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці і Сыктыўдзінскага раёна Рэспублікі Комі, каб зацікавіць іх у супрацоўніцтве. Прадстаўнікі беларускага і расійскага бакоў расказалі, чым адметныя іх раёны, паказалі свае прэзентацыі. Таксама падрыхтавалі выступленні сваіх адметных нацыянальных творчых калектываў. Беларускія артысты вельмі спадабаліся гасцям, і прадстаўнікоў Дзятлаўскага раёна запрасілі на фестывалі “Завалінка” і “Лозымская пушча”, якія будуць праводзіцца ў ліпені, выказалі спадзяванне, што ў рамках фестывалю Дзятлаўскі і Сыктыўдзінскі раёны падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.04.2025 Выкл.

30 гадоў на варце бяспекі: ПКП № 26 адзначыла юбілей

У Доме культуры аграгарадка Гезгалы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 30-годдзя папраўчай калоніі-пасялення № 26. Удзел у ім прымаў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці падпалкоўнік унутранай службы Васілій Каляда, а віншавальную праграму падрыхтавалі артысты. Сваіх калег з юбілеем павіншаваў начальнік установы маёр унутранай службы Аляксандр Сідар: – Папраўчая сістэма няпростая, аднак ужо тры дзясяткі гадоў калектыў калоніі-пасялення вынікова выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі і дзяржаўныя задачы. Менавіта ад узроўню вашай рашучасці і настойлівасці залежыць бяспека грамадзян. Вы прафесіяналы сваёй справы, годна пераадольваеце цяжкасці і не лічыцеся з уласным часам. Шчырыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень адрасую ветэранам, якія заклалі надзейны падмурак для цяперашняй паспяховай работы. Жадаю ўсім моцнага здароўя, новых ідэй, прарыўных перспектыўных праектаў, таленавітых рашэнняў, рэалізацыі намечаных планаў. Напрыканцы выступлення Аляксандр Сідар прачытаў тэлеграму-віншаванне ад першага кіраўніка калоніі Мікалая Пінчука. Кароткі экскурс у гісторыю дапамог прысутным успомніць мінулае, калі 2 красавіка 1995 года па загадзе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на карце Дзятлаўшчыны з’явілася папраўча-працоўная калонія, якая размясцілася на базе былой вайсковай часці. Ліміт напаўняльнасці склаў 1200 чалавек. Узначаліў калектыў, як ужо узгадвалася, Мікалай Пінчук. У розныя гады кіруючую пасаду ў папраўчай установе займалі Георгій Шут, Васілій Каляда, Валянцін Тумялевіч, Валерый Лінкевіч, Сяргей Баклажац, Мікалай Мароз, Анатоль Астаф’еў, Віталь Шафаловіч. Яшчэ больш пранікнуцца атмасферай мінуўшчыны і цёплымі ўспамінамі дапамагла фотапрэзентацыя. Віншавальны адрас начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці агучыў яго намеснік Васілій Каляда і прадоўжыў віншаванні ад свайго імя: – Мне прыемна знаходзіцца ў гэты дзень сярод вас, бо 25 гадоў таму я і сам прыйшоў на службу ў папраўчую калонію-пасяленне № 26. За доўгія гады ўстанова рухалася толькі наперад, развівалася, ствараліся ўмовы для супрацоўнікаў і асуджаных, няхай так будзе і надалей. Поспехаў былым і цяперашнім работнікам, дабрабыту і са святам! Васілій Каляда ўручыў Аляксандру Сідару падарунак для калектыву. Праграму прадоўжыла цырымонія ўзнагароджання. Намеснік начальніка ПКП № 26 Сяргей Шышко агучыў загад начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь. За праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з 30-годдзем з дня ўтварэння папраўчай калоніі-пасялення № 26 упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гродзенскай вобласці аб’явіла падзяку начальніка: Мікалаю Булаўку, Арцёму Саўко, Сяргею Сазановічу, Яўгенію Вараб’ю, Паўлу Белавусу, Юрыю Орсіку, Аляксандру Філіповічу, Івану Лапаце, Аляксандру Ляўкевічу, Ільі Нічыпаровічу, Яўгену Чалейка, Андрэю Емяльянчыку, Сяргею Калягу, Яўгену Жыбарту, Андрэю Мініну, Ларысе Сосік. Загадам начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці аб’яўлена падзяка: Сяргею Жыгалаву, Уладзіміру Мардашу, Яўгену Бароўскаму. Эстафету віншаванняў перанялі ветэраны. Самыя шчырыя словы на адрас работнікаў прагучалі ад Анатоля Бузука, а Таісія Якшэвіч, якая аддала арганізацыі больш за 20 гадоў, не толькі падзялілася прыемнымі ўспамінамі і пажаданнямі, але і прачытала верш уласнага сачынення аб 30-гадовым шляху станаўлення ПКП № 26. Яркую музучную паштоўку і песенны букет прысутным адрасавалі работнікі культуры. Ніхто не пакінуў святочную залу без памятных падарункаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.04.2025 Выкл.

Святочны канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (+відэа)

2 красавіка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Яго гасцямі сталі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў, навучэнцы школ горада Дзятлава, а таксама ўсе дзятлаўчане, нераўнадушныя да нашай гісторыі і культуры. Вядучыя ўзгадалі гісторыю садружнасці дзвюх дзяржаў, а менавіта тое, калі ў гэты ж дзень 1996 года прэзідэнтамі краін быў падпісаны дагавор “Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі”. У гэты адметны дзень гучалі цёплыя словы і душэўныя песні. Іх дзятлаўчанам дарылі прафесійныя і самадзейныя артысты, творчыя калектывы раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.04.2025 Выкл.