Месяц: Март 2025

«Прекрасен образ женщины Вселенной»

8 марта специалисты филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели праздничную концертную программу «Прекрасен образ женщины Вселенной». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 08.03.2025 Выкл.

«Самым обаятельным и привлекательным»

🌸В Козловщинской городской больницы состоялся праздничный концерт «Самым обаятельным и привлекательным», посвящённый Дню женщин, подготовленный работниками филиала «Козловщинский ДК» совместно с работниками филиала «Дворецкий ДК». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.03.2025 Выкл.

«Всё для тебя»

💐В агрогородке Крутиловичи прошла концертная программа «Всё для тебя», приуроченная ко Дню женщин. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 07.03.2025 Выкл.

«Прекрасен образ женщины Вселенной»

💐Специалисты филиалов «Новоельнянский ДК» совместно с «Дворецким ДК» провели  праздничную концертную программу «Прекрасен образ женщины Вселенной» для работников Новоельнянского Комбината хлебопродуктов. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.03.2025 Выкл.

«Весенняя капель»

В агрогородке Крутиловичи прошла конкурсно-развлекательная программа «Весенняя капель» в рамках реализации проекта «Крутиловичи-здоровый посёлок» и приуроченная Дню женщин. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.03.2025 Выкл.

“Усё пачынаецца з кахання” (+відэа)

Урачыстая канцэртная праграма да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка з рамантычнай назвай “Усё пачынаецца з кахання” прайшла ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Самыя цёплыя видэавіншаванні для жанчын Дзятлаўшчыны прагучалі ў час свята ад кіраўніцтва, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый раёна. Яркімі песеннымі і музычнымі нумарамі іх радавалі работнікі культуры і самадзейныя артысты. Добрымі словамі вядучыя ўрачыстасці ўшанавалі жанчын-працаўніц, шматдзетных і прыёмных матуляў і ўсіх тых, хто сваім клопатам, пяшчотай і талентам дапамагае людзям і праслаўляе наш раён. Мужчыны са святочнай сцэны спявалі для зямлячак песні пра каханне, вясну, прыгажосць і жыццё, жадалі ім шчасця, міру, радасці і ўсіх даброт. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.03.2025 Выкл.

Творческая мастерская

6 марта ребята агрогородка Гезгалы посетили творческую мастерскую отдела традиционного искусства и ремёсел и  сделали открытки своими руками для любимых мам. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 06.03.2025 Выкл.

Равеснікі Перамогі. Песні маладосці для Надзеі Касцюкевіч

Сёлета свой салідны 80-гадовы юбілей адзначыла наша зямлячка, равесніца Вялікай Перамогі Надзея Касцюкевіч, якая жыве ў вёсцы Сачыўляны. Гэта добразычлівая, шчырая жанчына больш за 40 гадоў адпрацавала ў спажыўкааперацыі, ёй заслужана прысвоена званне “Выдатнік савецкай кааперацыі”, а ў 1989 годзе была ўзнагароджана медалём “Ветэран працы”. Павіншаваць юбілярку прыехаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Вялікага запасу сіл, бадзёрасці духу, прыемных падзей жадалі юбілярцы ў святочны дзень, а ў падарунак прывезлі вясёлыя любімыя песні маладосці, якія яшчэ больш паднялі настрой і навеялі ўспаміны. Надзея Міхайлаўна расказала, што нарадзілася ў горадзе Слоніме ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, меў шмат баявых узнагарод, занесены ў кнігу “Памяць” Ашмянскага раёна. – Матуляй сваёй, як і татам, я таксама вельмі ганаруся, бо яна нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, за што была ўзнагароджана ордэнам Маці, – успамінае жанчына. – Бацькі з дзяцінства прывучалі нас да працы, сумленнасці, адказнасці. Усе дзеці вывучыліся, атрымалі вышэйшую адукацыю. У першы клас Надзея пайшла ў дзятлаўскую школу, бо бацьку перавялі на работу начальнікам мясцовага аддзела ўнутраных спраў. А вось вышэйшую адукацыю дзяўчына атрымлівала аж у Маскоўскім кааператыўным інстытуце. Працоўная дзейнасць Надзеі Міхайлаўны пачалася ў Ашмянскім аддзеле грамадскага харчавання на пасадзе бухгалтара. Затым давялося папрацаваць у Карэлічах і ўжо з 1970 года – у Дзятлаўскім раёне.  Яна зарэкамендавала сябе як адказны і сумленны работнік, таму праз пару гадоў была зацверджана на пасаду галоўнага бухгалтара Дзятлаўскага райсаюза, а затым назначана намеснікам старшыні праўлення Дзятлаўскай райспажыўкааперацыі па эканамічных пытаннях. – Добра помню цяжкія 90-я гады, – працягвае аповед жанчына. – Пустыя прылаўкі магазінаў, асабліва ў вёсках. З-за недахопу тавараў былі ўведзены талоны. А паглядзіце, які цяпер багаты асартымент нават у сельскіх магазінах. Адных каўбасных і мясных вырабаў больш за дваццаць найменняў. Хлеб і булачныя вырабы паступаюць свежыя і па графіку, па заяўках пакупнікоў завозіцца і прамысловая група. У гэтым, вядома, вялікая заслуга нашага Прэзідэнта, які не даў разваліць спажыўкааперацыю. З цеплынёй успамінае Надзея Міхайлаўна свае гады працы ў Дзятлаўскім райспажыўтаварыстве, свой працалюбівы дружны калектыў кааператараў: – Мы неаднаразова выходзілі пераможцамі ў сацспаборніцтвах у вобласці, у нас праходзілі абласныя семінары і вучоба. Усё гэта дазваляла дасягаць поспехаў. У 2000 годзе яна выйшла на заслужаны адпачынак. Цяпер жыве адна. – На жаль, жыццё майго мужа абарваў каранавірус, 58 шчаслівых гадоў мы былі з ім разам, – з сумам у вачах гаворыць жанчына. – Але я не адзінокая, багатая бабуля і нават ужо прабабуля: маю двух унукаў і трох праўнукаў. Дачка, зяць і ўнукі клапоцяцца, берагуць і шкадуюць мяне, часта прыязджаюць, прывозяць усё неабходнае. Не забываюць мяне і кааператары, тэлефануюць, віншуюць са святамі, заўжды наведваюць, калі знаходжуся ў бальніцы, за што ім вялікая ўдзячнасць. Увогуле, я шчаслівая, што ў мяне вялікая і дружная сям’я і такія спагадлівыя людзі побач. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 03.03.2025 Выкл.

Прыйшла Масленіца з блінамі ды песнямі

Перад Вялікім пастом дзятлаўчане дружна, весела развітваліся з Зімой і сустракалі Вясну ў час культурна-спартыўнага свята, якое прайшло на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве. У лепшых традыцыях народных гулянняў ладзіліся вясёлыя конкурсы і спаборніцтвы, мастар-класы па побытавых танцах, працавалі атракцыёны і гандлёвыя кропкі, праходзіла дэгустацыя бліноў і іншай смакаты, гучалі песні, шчодрыя гаспадыні частавалі ўсіх гасцей свята блінамі з самаробнай “печы”. Якіх толькі прысмакаў ні прыгатавалі гаспадыні арганізацый Дзятлаўшчыны на Масленіцу!.. Аладкі, блінчыкі з дзясяткамі начынак, мяшочкі, блінныя тарты і нават цэлыя мастацкія кампазіцыі з бліноў. Усе яны былі па заслугах ацэнены конкурснай камісіяй і гасцямі свята, якія маглі пачаставацца на любым “падворку”. Таксама журы ацэньвала прэзентацыю страваў і ляльку Масленіцы ад кожнага калектыву. Упрыгажэннем свята стаў ужо традыцыйны на Дзятлаўшчыне конкурс “Міс Вясна”, у якім прынялі ўдзел дзесяць канкурсантак з навучальных установаў і арганізацый раёна. У час дэфіле дзяўчаты прадэманстравалі свае модныя вясновыя строі, уразілі дасціпнасцю ў час інтэлектуальнага конкурсу і паказалі сваю дружную групу падтрымкі, сабраўшы “Масленічны цягнік”. На галоўнай святочнай сцэне прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Дыплом першай ступені і тытул “Міс Вясна” атрымала Кацярына Губко з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, другое месца ў Дар’і Альшэўскай, якая прадстаўляла Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, трэцяй стала Вікторыя Дарафейчык з Дварэцкай сярэдняй школы. У конкурсе на лепшыя масленічныя бліны некалькі гадоў запар не выпускаюць перамогу з рук кулінаркі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, яны былі адзначаны дыпломам 1-й ступені, дыплом 2-й ступені – у КСУП “Жукоўшчына”, дыплом 3-й ступені – у Гезгалаўскага дзіцячага сада. Тым часам на спартыўнай пляцоўцы свята разгортваліся масленічна-спартыўныя баталіі. Удзел у іх прымалі чатыры каманды ад працоўных калектываў раёна. Удзельнікі конкурсаў паказалі хуткасць і спрыт у пераносцы бліноў на лапатах, згуртаванасць каманды – у конкурсе лыжнікаў, трапнасць – у дартсе і хакейным турніры. Па выніках агульнага заліку за ўсе віды спаборніцтваў пераможцам міні-спартакіяды стала каманда Дзятлаўскага РУП ЖКГ, на другім месцы замацаваліся спартсмены Дзятлаўскага лясгаса, на трэцім – калектыў Дзятлаўскага РЭС. Зіма сёлета была мяккай, лагоднай, але і з ёй надышоў час развітацца. Каб зрабіць гэта, удзельнікі свята правялі традыцыйны народны абрад спальвання пудзіла Масленіцы, каб у святочным агні згарэлі ўсе цяжкасці і нягоды, а красуня-вясна хутчэй уступіла ў свае правы цёплым надвор’ем. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.03.2025 Выкл.

Баль Тызенгаўза прайшоў у Дзятлаве

Напярэдадні прыгожага вясновага свята – Міжнароднага жаночага дня, калі ўсё наўкол напаўняецца яркімі фарбамі, свежымі кветкамі і цяплом – у Дзятлаве зноў ладзіўся баль у Тызенгаўза. Вядучыя мерапрыемства граф і графіня адзначылі, што гэты святочны вечар – рамантычная магчымасць акунуцца ў атмасферу вясновага балю, адчуць яго чароўнасць, пажадалі, каб вечар стаў сапраўдным святам узвышанага танцавальнага мастацтва. Баль – гэта не проста забавы, а цудоўная магчымасць для цікавага адпачынку, знаёмстваў, атрымаць асалоду ад музыкі і танцаў. Распарадчыкам ужо традыцыйна стаў Анатоль Кардаш – мастацкі кіраўнік аматарскага аб’яднання “Эліт Данс”, намеснік старшыні камітэта па бальнай культуры Беларускай прафесійнай танцавальнай лігі, мастак-кераміст. Ён аб’явіў першы танец вечара – паланэз, як таго і патрабуюць бальныя каноны. Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства павітаў загадчык сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько і пажадаў атрымаць усім максімум задавальнення, шмат пазітыву і ўражанняў, каб гэты вечар запомніўся на доўгія гады. На балях заўжды выступалі міравыя зоркі, лепшыя артысты і музыканты. Гэту традыцыю падтрымліваюць і ў Дзятлаве, таму вечар праходзіў у суправаджэнні народнага духавога аркестра Новаяльнянскага дома культуры. Элегантныя дамы ў шыкоўных бальных сукенках і стрыманыя кавалеры ў строгіх касцюмах на працягу вечара пад гукі жывой музыкі паказвалі сваё майстэрства і проста атрымлівалі асалоду, танцуючы вальсы, факстрот, катыльён, полькі, кадрылю, шапелуаз, падэграс; актыўна ўдзельнічалі ў бальных віктарынах, гульнях. На працягу вечара госці дзяліліся сваімі ўражаннямі ад вясновага балю. Міхаіл і Крысціна з горада Мінска, удзельнікі аматарскага калектыву “Мінская зорка”: – Мы ў Дзятлаве ўпершыню, таму нам асабліва цікава, усё спадабалася. Пабывалі на невялікай экскурсіі, пабачылі і даведаліся для сябе нешта новае. Баль, атмасфера 18 стагоддзя, аркестр – нам гэта вельмі падабаецца. Вялікі дзякуй Дзятлаву, што праводзяцца такія мерапрыемствы з падтрымкай адміністрацыі горада. Дарэчы, наша знаёмства адбылося пры падрыхтоўцы да балю. Праз месяц пасля знаёмства вырашылі пажаніцца і праз тры месяцы ўжо згулялі вяселле. Таму бальная культура яшчэ і злучае сэрцы. Дыяна і Тадэвуш прыехалі з горада Ліды: – Гэта ўжо наш сёмы баль, на апошнім з іх – калядным – нас запрасіў Анатоль Кардаш у Дзятлава. Атмасфера сёння святочная, настрой цудоўны, сустрэлі шмат знаёмых, нам вельмі спадабалася. Калі будзе яшчэ раз ладзіцца такое мерапрыемства ў вас, абавязкова прыедзем. Марына і Аляксандра з Мінска: – Другі раз у Дзятлаве і зноў уражанні толькі найлепшыя. Арганізацыя – на вышэйшым узроўні. Вельмі прыемна, што невялікі гарадок можа зрабіць такое свята для аматараў бальнай культуры. Сёння прыехала 35 чалавек з нашага аматарскага калектыву, мы вельмі чакалі гэты баль. Спадзяёмся, што гадоў праз дзесяць мы ўсё ж будзем танцаваць у сядзібе Радзівілаў, якую змогуць аднавіць. Арганізатары вясновага балю ў Тызенгаўза падвялі вынікі мерапрыемства і адзначылі многіх з яго гасцей. Памятныя падарункі атрымалі танцоры ў намінацыях “Самая вясёлая дзяўчына”, “Самая танцуючая пара”, “За вернасць бальнай культуры”, “Кавалер балю”, “Каралева балю”. Вясновыя букеты ад арганізатараў атрымалі ўсе абаяльныя жанчыны ў зале. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 01.03.2025 Выкл.