Месяц: Февраль 2025

Яднаемся Рамёствамі

Дзецi Гезгалаўскай сярэдняй школы наведалi аддзел традыцыйнага мастацтва i рамёстваў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. У музейным пакоi вучні 5-х класаў змаглi паспрабаваць ткаць палавiчок на старадаунiх кроснах i паясы на сучасным станку. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 20.02.2025 Выкл.

«Азбука безопасности»

По маршруту автолавки Дятловского филиала Гродненского облпотребобщества, в отдаленных деревнях Пацевщина и Венски — коллектив сектора нестационарного обслуживания населения, совместно с представителями Дятловского РОЧС провели концертно-информационную программу «Азбука безопасности». С жителями отдаленных деревень была проведена беседа на тему правил пожарной безопасности, были розданы листовки и памятки. Артисты исполнили музыкальные номера и порадовали жителей своим творчеством. Такой комплексный подход к информированию и просвещению населения подчёркивает не только заботу о безопасности и благополучии жителей, но и позволяет создать атмосферу праздника и общения. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 19.02.2025 Выкл.

«Афганистан: горячие секунды жизни»

14 февраля состоялась встреча с женой Татьяной Мойсейчик воина-интернационалиста Анатолия Анатольевича Мойсейчика из агрогородка Крутиловичи под названием «Афганистан: горячие секунды жизни». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.02.2025 Выкл.

«Никто не создан для войны»

14 февраля работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели тематический вечер «Никто не создан для войны». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.02.2025 Выкл.

Историю надо знать и беречь. Встреча с воином-интернационалистом

Ко Дню вывода войск из Афганистана в отделе киновидеообслуживания населения состоялась встреча учащихся средней школы № 1 города Дятлово с  ветераном воином-интернационалистом Олегом Драгунским. Он рассказал ребятам о всех тяготах и ужасах Афганской войны. Вместе посмотрели документальный фильм “Обратный отсчёт. Афганистан. Война миров”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.02.2025 Выкл.

Іх подзвіг – урок гонару і адданасці Радзіме

У Дзятлаве каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам прайшоў мітынг-рэквіем “Памяць, апаленая агнём Афганістана”, прымеркаваны да 36-й гадавіны з дня вываду савецкіх войск з гэтай краіны. Удзел у ім прымалі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі раённай улады і дэпутацкага корпусу, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, педагогі і школьнікі, дзятлаўчане. – Сёння мы аддаём даніну пашаны і памяці воінам-інтэрнацыяналістам, якія самааддана выконвалі ўскладзеныя на іх баявыя задачы ў гарачых кропках, – адкрыў праграму старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Выконваючы воінскі, чалавечы абавязак, вы праявілі лепшыя якасці сапраўдных мужчын: доблесць, мужнасць, гонар. Кожны час нараджае сваіх герояў, але ратны гераізм салдат і афіцэраў ва ўсе часы будзе стаяць на высокім маральным п’едэстале, увасабляючы лепшыя якасці чалавека, грамадзяніна, патрыёта. – Паважаныя ўдзельнікі мітынгу і воіны-інтэрнацыяналісты, – павітаў прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Штогод у памятны дзень мы збіраемся на гэтым святым месцы, каб аддаць даніну пашаны і павагі нашым суайчыннікам, якія выканалі свой воінскі абавязак за межамі Беларусі. 36 гадоў мінула з той пары, як апошняя калона савецкіх салдат пакінула Рэспубліку Афганістан. У падзеях Афганскай вайны прынялі ўдзел больш за трыццаць тысяч савецкіх воінаў, на жаль, сотні з іх не вярнуліся дамоў. Не абышла тая вайна і Дзятлаўшчыну: 130 нашых землякоў выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, больш за чатыры дзясяткі з іх узнагароджаны медалямі і ордэнамі, у тым ліку пасмяротна ордэнамі Чырвонай Зоркі адзначаны Аляксандр Шылаў з Наваельні і Дзмітрый Лазовік з Малой Палонкі. У наш час у свеце прадаўжаецца барацьба за рэсурсы, перавагі, меркантыльныя інтарэсы, мала цэніцца жыццё чалавека. Аднак у Беларусі заўжды ўшаноўваецца памяць аб тых падзеях і людзях. Сёння мы зноў адрасуем воінам-інтэрнацыяналістам словы ўдзячнасці за мужнасць і стойкасць, жадаем здароўя, удачы, мірнага неба і каб жыццё было шчаслівым. – Ва ўсіх кутках Беларусі цяпер праходзяць памятныя мерапрыемствы ў гонар воінаў-афганцаў, – звярнуўся да прысутных ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. –Сёння я выказваю словы падзякі ўсім вам, воіны-інтэрнацыяналісты, за добрасумленнае выкананне воінскага абавязку. Жадаю здароўя, міру, дабрабыту, яшчэ доўга заставацца ў страі і быць нашчадкамі слаўных традыцый Савецкай арміі і пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны. Творчае пасланне для жыхароў Дзятлаўшчыны-ўдзельнікаў вайны ў Афганістане падрыхтавала маладое пакаленне землякоў – навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Кранальную песню аб тых далёкіх падзеях праспявала трыа “Бархат” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Прысутныя на мітынгу ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінулых на афганскай зямлі, хвілінай маўчання і ўсклалі вянкі і кветкі да мемарыяла. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.02.2025 Выкл.

Нам даверана памяць. Мы схіляем галовы перад вашай мужнасцю

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія дастойна выканалі свой абавязак, некаторыя – цаной жыцця. Тыя, хто вярнуўся з Афганскай вайны, і сёння застаюцца вернымі прысязе, прадаўжаюць слаўныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны і з’яўляюцца прыкладам для падрастаючага пакалення. Воіны-інтэрнацыяналісты Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме і сустрэчы-шанаванні да 36-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якія прайшлі ў Дварэцкай сярэдняй школе. Таксама ўдзельнікамі мерапрыемстваў сталі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сельскага выканкама, сілавых структур, педагогі і вучні мясцовай школы. Юныя краязнаўцы нагадалі гісторыю свайго земляка Дзмітрыя Лазовіка, які не вярнуўся з гэтай вайны. Вясновым прызывам 1983 года ён пайшоў служыць у армію. 22 чэрвеня з вучэбнай часці Вусць-Каменагорска перапраўлены ў Кабул, а далей – у Газні, дзе быў вадзіцелем машыны, ажыццяўляў водазабеспячэнне батарэі. Загінуў ад агнястрэльнага ранення ў галаву 19 ліпеня таго ж года, выконваючы баявое заданне. Пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, пахаваны на могілках у аграгарадку Дварэц. У 2021 годзе на будынку школы была ўсталявана мемарыяльная дошка, прысвечаная герою-земляку. У памяць аб усіх, хто загінуў на вайне ў Афганістане, удзельнікі мітынгу ўсклалі да яе кветкі. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства прапанавалі экскурсію па школьным музеі, дзе гісторык Сяргей Каско расказаў пра лёс Дзмітрыя Лазовіка і іншых выхадцаў з Дварэцкага сельсавета, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Ва ўтульнай школьнай зале яны сабраліся разам, каб паразмаўляць, успомніць мінулае, атрымаць заслужаныя ўзнагароды ад кіраўніцтва раёна і ваеннага камісарыята. – Рады вас вітаць у сценах гэтай школы, – звярнуўся да гасцей мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Гэта тэма для мяне асабліва блізкая, таму што я сам мог служыць там, у Афганістане. Калі праходзіў тэрміновую службу з 1980 па 1982 год, уся наша рота пісала прашэнне на службу там, адправілі туды толькі дваіх. Я захапляюся вашай мужнасцю і стойкасцю і шчыра жадаю, каб вы былі апошнімі сведкамі вайны, у якой удзельнічалі беларусы, каб ні нашы дзеці, ні ўнукі не ведалі тых бедаў, пазбаўленняў і гора, якія прыносіць яна. Дзякуй вам за тое, што дастойна выканалі інтэрнацыянальны абавязак. Перадавайце свае веды і вопыт маладому пакаленню, каб моладзь ведала гісторыю і цаніла мір. Аляксандр Станіслававіч уручыў падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў воінам-інтэрнацыяналістам Аляксандру Раманюку, Юрыю Крагельскаму, Васілю Юркаўцу. Да яго словаў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка: – Мы ўсе схіляем галовы перад вашай мужнасцю, самаадданасцю і подзвігам, які яшчэ многія дзесяцігоддзі будзе жыць у памяці пакаленняў. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і міру на зямлі. Каб дзеці выконвалі свой воінскі абавязак на Радзіме, а іх бацькі былі спакойныя. Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны Аляксандр Юргель, Ігар Бялко, Віктар Буткевіч. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец падкрэсліў, што на воінаў-інтэрнацыяналістаў сёння ўскладзена асаблівая місія ў выхаванні маладых патрыётаў сваёй краіны. Ён уручыў юбілейныя медалі “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” Алегу Драгунскаму, Аляксандру Альшэўскаму, Сяргею Радомскаму. У гэты дзень удзельнікі памятных сустрэч і мітынгаў наведалі магілы загінулых у Афганістане і памерлых пасля вайны  воінаў-інтэрнацыяналістаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.02.2025 Выкл.

«Глубинкой живёт Беларусь»

В рамках социально-культурного проекта «Глубинкой живёт Беларусь» творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения поздравил с 70-летним юбилеем Николая Николаевича Хомицкого, жителя деревни Мировщина. Искренние поздравления тронули Николая Николаевича до глубины души. Артисты пожелали ему такой же бодрости духа, позитивного настроения, и исполнили музыкальные композиции, которые оживили самые дорогие сердцу воспоминания, и вернули нашего юбиляра в его молодые годы. Николай Николаевич выразил искреннюю благодарность организаторам и артистам за внимание к себе в этот день, и за эту прекрасную встречу. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.02.2025 Выкл.

У Цэнтры культуры г. Дзятлава ў рамках выніковага паседання сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама прайшла выстаўка ДПМ аддзела традыцыйнага мастацтва і раместваў

🖼️🖌️✨ У экспазіцыі выстаўкі былi прадстаўлены творчыя здабыткі майстроў Дзятлаўшчыны: 🔷Гнаінскай Валянціны Балеславаўны, майстра па ткацтву паясоў; 🔷Лотыш Марыны Віктараўны, майстра па карункапляценню; 🔷Барабан Вольгі Мікалаеўны, майстра па вышыўцы; 🔷 Балыкова Сяргея Аляксандравіча, майстра па лозапляценню С уважением Ваша Анастасия!!! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 13.02.2025 Выкл.

Увага – на маладыя кадры і захаванне культурнай спадчыны

На базе Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшло пасяджэнне выніковага савета сектара культуры райвыканкама. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і начальнік аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных установаў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Давыдзік, работнікі Дамоў культуры, клубных установаў, бібліятэк, школ мастацтваў, кінавідэасеткі Дзятлаўшчыны. З вынікамі работы за 2024 год прысутных пазнаёміў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько. Ён адзначыў, што дзейнасць арганізацый была накіравана на рэалізацыю мэтаў і задач дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, выкананне мерапрыемстваў і дасягненне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гады. На тэрыторыі раёна праводзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да знакавых падзей гісторыі і сучаснасці нашай краіны, цэнтральнае з якіх належыць 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Васіль Васільевіч расказаў, што за мінулы год удалося істотна абнавіць матэрыяльна-тэхнічную базу дзякуючы фінансавай падтрымцы кіраўніцтва раёна. У 2024 годзе за сродкі раённага бюджэту праведзены бягучы рамонт даху Цэнтра культуры ў Дзятлаве, Гезгалаўскім доме культуры, рамонт фасаду Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў агульным коштам звыш 42 тысяч рублёў; закуплены аўтамабіль МАЗ на 16 месцаў за 195 тысяч рублёў, на базе якога створаны аўтаклуб; для работы з аддаленымі населенымі пунктамі для Дзятлаўскай раённай бібліятэкі набыты аўтамабіль-бібліобус за 190 тысяч рублёў, папоўнены бібліятэчны фонд на суму звыш 46 тысяч рублёў. – На Дзятлаўшчыне ўдзяляецца вялікая ўвага ўстановам культуры. Дзякуй раённым уладам за тое, што разумеюць важнасць работы сектара для нашых жыхароў, актыўна падтрымліваюць, у тым ліку фінансава. У сваю чаргу, будзем старацца працаваць актыўна, вынікова, ярка, аздабляючы жыццё дзятлаўчан прыгожымі культурнымі мерапрыемствамі. У ліку планаў на год – прадоўжыць мадэрнізацыю і ўзняць нашы брэндавыя мерапрыемствы, такія як “Зецельскі фэст” і “Фестываль-карнавал роставых лялек” на рэспубліканскі ўзровень, – Васіль Васільевіч. Аб бібліятэцы як рэсурсе захавання гістарычнай памяці, патрыятычным аспекце ў рабоце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, пра яркія праекты да юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў расказала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ўстановы Святлана Сербін. Дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ала Барысенка падзялілася напрацоўкамі свайго калектыву па павышэнні эфектыўнасці работы праз развіццё кадравага патэнцыялу і пазабюджэтнай дзейнасці. Аб тым, як наладжана работа з рознаўзроставым насельніцтвам у аграгарадках, расказала загадчыца Гезгалаўскага дома культуры Святлана Русак. Сяргей Давыдзік падзякаваў дзятлаўскім калегам за выніковую работу, выкананне прагнозных паказчыкаў і планаў пазабюджэтнай дзейнасці, ініцыятыўнасць і нераўнадушша да сваёй справы. Ён выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна за ўсебаковую падтрымку ўстановаў культуры, падкрэсліўшы, што ў гэтым плане Дзятлаўскі раён – прыклад для многіх іншых. Сяргей Мікалаевіч давёў планы на гэты год, якія агучваліся на абласным савеце культуры ў Гродне. У ліку найбольш важных – прыцягненне ў сферу маладых кадраў, увага – на свайго чытача, гледача, слухача, юнага музыканта і наладжванне сістэматычнай работы з імі. Таксама прадаўжаецца работа па захаванні культурнай спадчыны раёна (у тым ліку нематэрыяльнай), акцэнт на пераемнасць пакаленняў, работу і папулярызацыю народных майстроў і калектываў. Вадзім Бялятка падзякаваў работнікам культуры за работу і актыўную грамадзянскую пазіцыю, удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як у саставе камісій на выбарчых участках, так на святочных канцэртах у асноўны дзень галасавання. Ён адзначыў, што на гэты год таксама ёсць многа планаў па абнаўленні матэрыяльнай базы ўстановаў культуры, якія будуць рэалізаваны з падтрымкай раённага бюджэту. – Заўсёды прыемна бачыць дзятлаўчан на абласной і рэспубліканскай сцэне. У ліку іх сёлета загадчыца метадычнага аддзела Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец, якая была адзначана Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. Не сакрэт, што, як любая сфера жыцця, культура раёна таксама не абыходзіцца без праблем і пытанняў, якія будзем вырашаць сумеснымі намаганнямі. Мы распачалі пяцігодку добраўпарадкавання, а значыць кожная ўстанова павінна актыўна ўключыцца ў работу па навядзенні парадку ў памяшканнях і на даверанай вам тэрыторыі, каб установы культуры радавалі землякоў і гасцей Дзятлаўшчыны не толькі сваёй творчасцю, але і знешнім выглядам. Сяргей Давыдзік уручыў Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Таццяне Дудкінай. Граматамі сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны Марына Крупіца, Святлана Магера, Галіна Сёмуха, Святлана Бубен, Карына Кашко, калектыў традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. Узнагароды калегам уручыў Васіль Шыцько. Па выніках работы за 2024 год сярод клубных установаў раёна І месца ў Казлоўшчынскага, ІІ – у Новаяльнянскага, ІІІ – у Данілавіцкага дамоў культуры. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 13.02.2025 Выкл.