День: 10.01.2025

«От всей души»

В рамках благотворительной акции «От всей души» творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения отправился в путешествие, полное музыки, радости и тепла. С музыкальным рейдом коллектив встретили жители деревень Хорошки и Белалозы. Приезд артистов стал настоящим событием для местных жителей, что очень важно для людей, живущих вдали от городской суеты. С каждым выступлением чувствовалось, как в глазах собравшихся загоралась искорка счастья. В этот день артисты привезли с собой не только песни, но и добрые слова, смех и позитивные эмоции. Важно помнить, что для жителей отдалённых деревень такие события — это не просто музыкальные выступления, а возможность отвлечься от будничных забот и насладиться атмосферой творчества и общения. Ведь для людей так важно ощущать тепло окружения и чувствовать искреннее внимание. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 10.01.2025 Выкл.

Акцыя “Ад усёй душы”. Увага і цеплыня сэрцаў – найлепшыя падарункі

Разам з чарадой навагодніх святаў на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, закліканая акружыць увагай і клопатам пажылых грамадзян. Гэтым разам свята завітала ў бальніцу сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы: пацыентаў установы наведалі з падарункамі кіраўніцтва раёна, духавенства, адміністрацыя Дзятлаўскай ЦРБ, раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, КСУП “Жукоўшчына”. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў усіх з навагоднімі святамі і нагадаў галоўны сэнс дабрачыннай акцыі: – Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава: у аснову нашага ладу закладзены прынцыпы сумленнасці, духоўнасці, згодна з якімі мы з павагай і клопатам ставімся да кожнага чалавека.  Аб гэтым нагадваюць цудоўныя навагоднія дабрачынныя акцыі. Кожны чалавек у сваім жыцці можа сутыкнуцца з непрадбачанымі абставінамі, патрапіць у складанае становішча, калі ўзнікае патрэба ў сацыяльных установах. Такім чынам дзяржава бярэ на сябе клопат аб сваіх грамадзянах. Сацыяльныя арганізацыі шырока прадстаўлены і на Дзятлаўшчыне, тут людзям дапамагаюць падтрымліваць здароўе, акружаюць цяплом і спагадай. Сёння створаны дастойныя ўмовы для жыхароў і пацыентаў такіх установаў, ёсць магчымасць кожны год за сродкі раённага бюджэту рабіць уклад у паляпшэнне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Невыпадкова акцыі “Ад усёй душы” і “Нашы дзеці” праходзяць у Беларусі ў пару навагодніх і калядных святаў. Да ўдзелу ў іх далучаюцца калектывы арганізацый, грамадскія аб’яднанні, валанцёры, проста нераўнадушныя людзі, якія маюць магчымасць падарыць часцінку дабрыні тым, хто найбольш мае патрэбу ў ёй. Ад кіраўніцтва раёна выказваю словы ўдзячнасці ўсім, хто не застаўся ў баку ад добрай справы. Асаблівыя словы адрасую вам, медыцынскія і сацыяльныя работнікі – людзі з вялікім сэрцам. У гэтыя святочныя дні жадаю сіл, бадзёрасці духу, моцнага здароўя, а нашай Айчыне – міру і росквіту. У межах дабрачыннай акцыі бальніца сястрынскага догляду атрымала прыемны падарунак: з раённага бюджэту была пералічана сума ў пяць тысяч рублёў на набыццё электрычных цырульных прыладаў, гігіенічных сродкаў, а таксама салодкіх падарункаў для пацыентаў. Да віншаванняў далучыўся благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Іаан Кісель: – Гасподзь кажа: тое дабро, што вы зрабілі на зямлі сваім бліжнім, вы зрабілі для мяне. Таму акцыі, якія цяпер праходзяць у нашай краіне, уратавальныя для іх ініцыятараў і ўдзельнікаў. Яшчэ раз сардэчна віншую ўсіх з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. Жадаю вам сіл цялесных і выратавання душы. Па добрай традыцыі са свежымі яблыкамі з садоў КСУП “Жукоўшчына” да сваіх падапечных завітала галоўны спецыяліст арганізацыі Ірына Красоўская. Артысты Гезгалаўскага дома культуры разам з навучэнцамі Гезгалаўскай сярэдняй школы падрыхтавалі для пацыентаў бальніцы святочную канцэртную праграму. Па завяршэнні мерапрыемства госці наведалі ў палатах пацыентаў, якія не змаглі прысутнічаць на канцэртнай праграме. Кіраўнік раёна пагутарыў з персаналам бальніцы аб надзённых справах, пажаданнях па ўмовах работы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 10.01.2025 Выкл.

2025 год в Беларуси будет Годом благоустройства

Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1 Указ № 1 от 3 января 2025 г. , которым 2025 год объявлен Годом благоустройства. 📝 В 2025 году будут приняты масштабные меры, в том числе по наведению порядка на земле, благоустройству населенных пунктов, производственных объектов, поддержанию в надлежащем состоянии территорий вдоль автомобильных и железных дорог. Состоится не менее двух республиканских субботников. Указ предусматривает активизацию волонтерского движения и реализацию гражданских инициатив, направленных на благоустройство страны. 🤝 Год благоустройства призван объединить усилия государства и общества по дальнейшему улучшению качества жизни в Республике Беларусь. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 10.01.2025 Выкл.

Акцыя “Ад усей душы”. Заходзьце да нас на агеньчык!

У Новаяльнянскім доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства для пажылых людзей, якія жывуць адзінока, прымеркаванае да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Сустрэча ладзілася ў форме агеньчыка з чаем з самавара, пачастункамі, душэўнымі песнямі, цікавымі віктарынамі і магчымасцю пагутарыць аб справах і захапленнях. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 10.01.2025 Выкл.