День: 07.01.2025

«Вместе встретим Рождество»

В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошел Рождественский концерт «Вместе встретим Рождество». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.01.2025 Выкл.

«С Рождеством….»

🌟7 января на базе Новоельнянского дома культуры с участием специалистов Дворецкого дома культуры прошла праздничная концертная программа «С Рождеством….» Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.01.2025 Выкл.

«Колядки»

Обряд «Колядки» для жителей поселка Новоельня. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.01.2025 Выкл.

Раства чароўныя імгненні

Наведваць святочнае богаслужэнне, збірацца з самымі блізкімі людзьмі за багатым сталом, разам славіць Божае Нараджэнне – нашы традыцыі калядных святаў. Яшчэ адным традыцыйным на Дзятлаўшчыне мерапрыемствам з’яўляецца калядны канцэрт у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, на які штогод артысты Дзятлаўшчыны запрашаюць сваіх землякоў. – Сям’я, дабрыня і радасць – усё гэта сімвалізуе Раство. Гэта свята заўжды адзначаецца незвычайна, ярка і ўрачыста. Яно напаўняе нашы сэрцы хараством, дорыць узаемаразуменне і любоў, надзею на лепшае, – павіталі прысутных вядучыя Анастасія Голуб і Чэслаў Свіб. – Мы хочам, каб гэты вечар стаў для вас асаблівым, поўным цёплых эмоцый, натхнення і прыемных уражанняў. Няхай музыка і песні сагрэюць вашы сэрцы. Са святам Нараджэння Хрыстовага дзятлаўчан павіншаваў благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель: – Хрыстос нарадзіўся – Бог увасобіўся! Слаўце яго! Такімі словамі ў гэтыя светлыя калядныя дні мы вітаем адзін аднаго, радуемся, праслаўляючы Госпада. Усіх вас я вітаю і віншую з гэтым выдатным святам. Найперш жадаю ўратавання, моцы сіл, бадзёрасці духу і Божай дапамогі ва ўсіх справах. Няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе ваш жыццёвы шлях. На працягу святочнай праграмы артысты радавалі землякоў добрымі песнямі, музычнымі нумарамі, нечаканымі дуэтамі. Свае лепшыя песні прадставілі Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Чэслаў Свіб, Анастасія Голуб, Таццяна Дудкіна, Валерый Макарчык, Іван Кашко, Ксенія Жыляніна, сямейны дуэт Веры і Андрэя Добышаў і творчы дуэт скрыпачоў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама любімы гледачамі юны танцавальны калектыў “Сунічкі”. Удзельнікі тэатра-студыі гульні “Суседзі” падрыхтавалі сюрпрыз для дзятлаўчан – завіталі на канцэрт з Калядою па беларускім народным звычаі, парадавалі песнямі ды пацешкамі, загадалі загадкі і разыгралі галоўны прыз канцэрта. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.01.2025 Выкл.