Месяц: Декабрь 2024

❄️С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ🎶

Работники сектора нестационарного обслуживания населения Дятловского районного центра культуры и народного творчества порадовали жителей деревни Сочевляны концертной программой «А жизнь остаётся прекрасной всегда» Яркие номера, наполненные теплом и искренностью, создали атмосферу праздника. Артисты исполнили песни, которые нашли отклик в сердцах зрителей. Такие мероприятия всегда приносят жителям отдаленных деревень- радость. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.12.2024 Выкл.

“Кірмашовыя забавы”

Калектывам народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» праведзена  сюжэтна-гульнёвая праграма “Кірмашовыя забавы” для вучняў 3-га класа сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 05.12.2024 Выкл.

І тчэ, забыўшыся, рука…

У Дзятлаўскім раёне прайшоў раённы семінар-практыкум загадчыкаў і спецыялістаў установаў культуры клубнага тыпу “Традыцыйнае ткацтва як від майстэрства ў клубных установах раёна”. Ткацтва – адно з самых даўніх і распаўсюджаных у Беларусі народных рамёстваў. Кожны ўзор на вырабах нібы зашыфраванае пасланне продкаў, бо кожны сімвал мае асаблівае, нават сакральнае значэнне. На Дзятлаўшчыне гэты від майстэрства быў добра развіты, амаль у кожнай хаце стаялі кросны. Яшчэ нядаўна ўменне ткаць было абавязкам для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчына рабіла сама. На семінар з’ехаліся ўсе зацікаўленыя спецыялісты раёна, быў запрошаны народны фальклорны гурт вёскі Погіры, майстрыха па ткацтве Людміла Шапель з вескі Белякі. Дарэчы сказаць, менавіта яна падарыла свой ткацкі станок аддзелу традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. Перад пачаткам мерапрыемства была праведзена падрыхтоўка ткацкага станка да работы, яго патрэбна было скласці, дапамагла ў гэтым ткачыха Валянціна Сільвановіч з Лідскага раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”. У час семінара наведалі выставу “Таленты дзятлаўскай зямлі” (ДУ “Дзятлаўскі краязнаўчы музей”), дзе пазнаёміліся з творчасцю мясцовых майстроў. Потым пераехалі ў аграгарадок Гезгалы ў аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. На парозе Гезгалаўскага дома культуры гасцінна сустрэлі калегі ў саматканых касцюмах,з лагоднай усмешкай на твары запрасілі ў этнаграфічны пакой, дзе ўтульна размясціўся ткацкі станок. Мы апынуліся ў казачным куточку, адкуль веяла народнымі традыцыямі, хатнімі бабулінымі  ўспамінамі. У цэнтры пакоя, як гаспадар, стаіць ткацкі станок, вакол размешчана калекцыя посцілак, радзюжак, тканых ручнікоў, абрусаў, адзенне, узоры тканіны, паясы.Вядучыя Вольга Аўсянік і Вольга Барабан расказалі, адкуль пайшло ткацтва, запрасілі перанесціся на вячоркі, дзе круціўся калаўрот Марыны Лотыш, ткаліся паясы Валянціны Гнаінскай, гучалі народныя песні ў выкананні народнага фальклорнага гурта вёскі Погіры. Затым далі слова Людміле Шапель, яна парадавалася, што яе кросны ажылі, расказала пра віды ткацтва, як вырабляецца кужэльная тканіна і якімі фарбамі карысталіся для афарбоўкі нітак. Яна села за кросны і як удалая майстрыха паказала майстар-клас па ткацтве, а на развітанне і песню заспявала. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 04.12.2024 Выкл.