🎄🤲❄️С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ
В преддверии новогодних праздников🎄🎅 коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» провели концертную программу для жителей отдаленных деревень Руда Яворская и д. Гута. Новогодние поздравления и чарующие мелодии песен в исполнении артистов подарили жителям настоящую атмосферу праздника. 🎄🎅📸Дед Мороз и Снегурочка пожелали собравшимся здоровья, счастья и наполнили сердца людей радостью, даря не только весёлые песни, но и сладкие подарки.🤲❄️📸 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“100 ідэй для Беларусі”. У Дзятлаве прайшоў занальны этап моладзевага праекта
Ён сабраў маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў нашага, а таксама суседніх Навагрудскага, Карэліцкага і Слонімскага раёнаў. У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла школьнікі, навучэнцы каледжаў і працоўная моладзь вынеслі на суд экспертаў свае наватарскія ідэі ў розных сферах. У саставе журы былі прадстаўнікі як творчых, так і тэхнічных спецыяльнасцяў: дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Таццяна Ваніслаўчык, першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык, педагог Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі Анатоль Ліннік, настаўнік фізікі Жыровіцкай сярэдняй школы Уладзімір Зіміч. Яны ацэньвалі актуальнасць і навізну ідэй, практычную значнасць і рэальнасць рэалізацыі конкурсных інавацыйных праектаў. – Вы юныя, адораныя, крэатыўныя, і ў час рэпубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі” ў вас ёсць магчымасць не толькі паказаць свае ўменні і навыкі, але і пазнаёміцца, пасябраваць, – павітаў прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – У вас усё наперадзе, і ад таго, як будзеце ўвасабляць у жыццё свае ідэі, залежыць будучыня Беларусі. Жадаю вашым педагогам заўжды ганарыцца сваімі вучнямі, а вам – цудоўна правесці час і цікава прадставіць свае работы. Конкурс праходзіць пад эгідай ГА “БРСМ”, слоганам гэтай моладзевай арганізацыі з’яўляецца: “Будучыню Радзімы ствараць маладым”, жадаю вам і ўсёй беларускай моладзі ў гэтым поспехаў і ўдачы. – Сёлета стартаваў XIV сезон Рэспубліканскага моладзевага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, – прадоўжыла тэму першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Я рада, што яго рэгіянальны этап праходзіць на Дзятлаўшчыне. Спадзяюся, усе дастойна прадставяць свае праекты і атрымаюць задавальненне ад сустрэчы. Безумоўна, абласны і рэспубліканскі туры пакарацца не кожнаму. Удачы вам і ўпэўненасці ў сваіх сілах. У Дзятлаве на занальным этапе маладыя рацыяналізатары прадставілі каля двух дзясяткаў праектаў, пяць з якіх падрыхтавалі юныя жыхары нашага раёна. Ідэі тычыліся эканамічнай эфектыўнасці вырошчвання розных сельскагаспадарчых культур, догляду іх з дапамогай сучасных тэхналогій, атрымання энергіі з прыродных крыніц, у тым ліку ад спальвання лісця і пачаткаў кукурузы, стварэння развіваючых і пазнавальных гульняў, папулярызацыі сельскіх спецыяльнасцяў, сарціроўкі і перапрацоўкі бытавога смецця, многага іншага. Усе ўдзельнікі занальнага этапу адзначаны сертыфікатамі конкурсу і прызамі ад раённых арганізацый ГА “БРСМ”. Дыпломы пераможцаў заваявалі і паспрачаюцца за званне лепшых на абласным этапе аўтары сямі праектаў. У намінацы “Экалогія і выкарыстанне прыродных рэсурсаў” дыпломам пераможцы занальнага этапу адзначана Валерыя Брайчук, навучэнка Дзераўноўскай базавай школы Слонімскага раёна з праектам “Золата пад нагамі”. У намінацыі “Грамадства і сацыяльная сфера” – навучэнцы сярэдняй школы № 7 горада Навагрудка Крысціна Пракапенка, Юлія Аганоўская, Максім Коршун і Яўген Кур’ян з праектам “Лаўка сувязі”. У намінацыі “Лепшая бізнес-ідэя” – Аляксандра Жалевіч, навучэнка Жыровіцкай сярэдняй школы Слонімшчыны з праектам “Паспяховы бізнес, або Лепшымі ягадамі ў свеце я клубніцы назаву”. Адразу дзве перамогі атрымалі навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Дзятлаўскага раёна: у намінацыі “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць” – Аляксей Умоўскі з праектам “Пясочная батарэя цеплавой энергіі”, у намінацыі “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі” – Лізавета Маліка з праектам “Камп’ютарная гульня “Брыгада Заслонава”. Сярод працоўнай моладзі пераможцай у намінацыі “Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства” стала Наталля Сіманава, спецыяліст СВК “Свіцязянка-2003” Карэліцкага раёна з праектам “Безлактознае малако”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Хвіліны душэўнасці. 90 зімаў і вёснаў Соф’і Гізоўскай
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” працягвае віншаваць юбіляраў нашага раёна. Наведаліся ў вёску Ліжэйкі, дзе жыве наша зямлячка Соф’я Гізоўская, якая сёлета адзначыла салідны юбілей – 90-годдзе. Нарадзілася юбілярка ў беднай простай сям’і, у якой, акрамя яе, выхоўваліся яшчэ дзве сястры і брат. Калі Соф’і споўнілася сем гадоў, пачалася вайна. Шмат выпрабаванняў і цяжкасцей прыйшлося зведаць яе сям’і ў гэты страшны час. Бацьку забралі на фронт, дзе ён і загінуў, а мама засталася адна з чатырма дзецьмі. У вёску Ліжэйкі прыйшлі немцы і сталі выганяць людзей з дамоў. Хто адважыўся бегчы, тых адразу расстрэльвалі, астатніх зганялі на выган за вёску, а дамы падпалілі, засталося толькі пяць хат. – Мама, каб выратаваць ад немінучай гібелі, схавала нас у бульбяную яму, але немец знайшоў і хацеў расстраляць, – з сумам у голасе расказвае Соф’я Уладзіміраўна. – Упаўшы на калені, наша мама цалавала яму рукі і маліла не страляць. Нейкім цудам ён нас пакінуў у жывых. Сагнаўшы жыхароў за вёску, немцы хацелі ўсіх расстраляць, але на наша шчасце з Наваельні прыехаў грузавік, і нямецкі афіцэр вырашыў пакінуць нам і іншым аднавяскоўцам жыццё. Вярнуліся ўсе на папялішчы сваіх дамоў. Але бяда не прыходзіць адна. Неўзабаве маму знайшлі ў лесе забітай. І мы засталіся круглымі сіротамі. Прытуліла нас сястра мамы, наша цётка Соф’я. Пра вучобудзяўчынанаваті не думала.Юбіляркаўсёсваё жыццёпрацавала ў калгасе.Спачаткубыла звеннявой, затым стала даяркай і адпрацавала яшчэ 14 гадоў пасля пенсіі. – Я вельмі любіла сваю работу. Была перадавой даяркай доўгія гады. На ўсіх калгасных сходах мяне запрашалі ў прэзідыум, неаднаразова ставілі ў прыклад іншым, – успамінае жанчына. Але якім бы цяжкім ні было жыццё, яна любіла спяваць і часта з сяброўкамі і сёстрамі наведвала вясковыя танцы. Нязменным музыкам на іх быў мясцовы хлопец Віктар. Ён іграў на гармоніку, а таксама быў добрым шаўцом. І калі Соф’і споўнілася 19 гадоў, маладыя людзі пажаніліся. Сталі будаваць свой дом у вёсцы Ліжэйкі. У сям’і Гізоўскіх нарадзілася чацвёра дзетак. Двайняты Мікалай і Юрый атрымалі ў спадчыну ад бацькі музычны талент, некаторы час нават ігралі на вяселлях. Цяпер Юрый жыве ў горадзе Нясвіжы, Мікалай – у Шчучыне, дачка Ларыса – аж у Расіі, а сын Пётр застаўся ў родным раёне і працуе трактарыстам у ААТ “Граніт-Агра”. Соф’я Уладзіміраўна ганарыцца сваімі дзецьмі. Усе яны маюць свае сем’і. Дзеці падарылі бабулі восем унукаў і ўжо падрастаюць сямнаццаць праўнукаў. Сын Пётр і яго жонка Алена амаль кожны дзень наведваюць матулю, забяспечваюць яе прадуктамі, паляць у печы, дапамагаюць па гаспадарцы. Ды і іншыя родныя часта тэлефануюць і па магчымасці прыязджаюць. – Шчыра ўдзячная сваёй свекрыві за тое, што ў цяжкую хвіліну для нас яна заўсёды падтрымлівае. Удзячны за дапамогу ў выхаванні дзяцей. Добрая, спагадлівая. Для мяне яна стала другой мамай, – шчыра гаворыць пра Соф’ю Уладзіміраўну нявестка Алена. – Дзякуй маме, што яна нас выхавала, што па магчымасці дала нам усім адукацыю. Яна па характары вельмі добрая, ніколі ні на каго не трымала зла. Наша мама – гэта самая лепшая мама на свеце, – дадае сын Пётр. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Лепшы патрыятычны моладзевы праект”
Сёлета споўнілася 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося ў час наступальнай аперацыі “Баграціён”. З нагоды юбілейнай даты Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запусціш сацыяльна-патрыятычны праект “80 дзён да вызвалення”. Праект прыняў удзел у абласным конкурсе праектаў патрыятычнай тэматыкі сярод раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці “Сильна Беларусь связью поколений”. Па выніках удзелу Лаўрэат ІІ ступені ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” у намінацыі “Лепшы патрыятычны моладзевы праект”, Дыпломам ІІ ступені ўзнанароджана Лукіянец Марына — загадчык метадычнага аддзела. Віншуем творчую каманду Цэнтра культуры 🎉🎊💐 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
⚡️И летом и зимой туристов встречает агрогородок Дворец Дятловского района
Группа туристов из Российской Федерации посетила музейную экспозицию «Побытавая культура беларускага селяніна» Дворецкого дома культуры. А также познакомились с персональной выставкой мастера лозоплетения Сергея Балыкова Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
65 гадоў з дня ўтварэння ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння
17 снежня споўнілася 65 гадоў з дня ўтварэння ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. З іх гісторыяй звязаны і лёс аграгарадка Гезгалы, дзе па сёння былыя воіны-ракетчыкі шануюць традыцыі, выхоўваючы маладое пакаленне на прыкладзе самаахвярнага служэння і вернасці Радзіме. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
🏡📸С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ🎶
🚌Артисты сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» порадовали концертной программой жителей деревень Поречье, Огородник, Разважье 🎶🏡Музыкальные поздравления подарили зрителям немало радости. ❄️🚌Эта атмосфера дружбы и заботы напомнила всем, что каждый может подарить капельку тепла для других, особенно в такие зимние праздники. Маленькие подарки и добрые слова создавали атмосферу уюта для всех собравшимся. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Краіна навагодніх цудаў адчыніла дзверы
Агні на галоўных навагодніх ёлках і святочную ілюмінацыю 13 снежня запалілі ўсе раёны Гродзенскай вобласці. На Дзятлаўшчыне арганізатары свята пастараліся, каб яно стала яркім і адметным, падарыла ўдзельнікам зарад бадзёрасці і навагодні настрой, нездарма ўрачыстасць мела назву “Краіна навагодніх цудаў”. Менавіта ў яе сёння адчыніліся дзверы для нашых землякоў, і хочацца спадзявацца, што святочныя дні прынясуць дзятлаўчанам шмат радасці, шчасця, жаданых падарункаў, доўгачаканых сустрэч і спаўненне запаветных мараў. Напачатку жыхароў і гасцей горада запрасілі далучыцца да аўтапарада “Насустрач Новаму году” і традыцыйнага шэсця навагодніх герояў, сярод якіх, вядома ж, былі Дзяды Марозы і Снягурачкі, іншыя казачныя персанажы. Спынілася шэсце на плошчы 17 Верасня, каля зялёнай прыгажуні, якая на працягу ўсяго святочнага перыяду будзе радаваць нас сваім убранствам, а па вечарах – яркімі агеньчыкамі. Аднак, каб яны запаліліся ўпершыню ў гэтым годзе, удзельнікам свята належала ўключыцца ў тэатралізаванае прадстаўленне, перамагчы нячыстую сілу праз удзел у раённым конкурсе “Навагодняя ёлка-2025” з вызначэннем самага адметнага касцюма сімвала свята – ёлачкі. Па выніках журы лепшай прызнана ёлка Новаяльнянскага дзіцячага сада, на другой пазіцыі ёлачка дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава, на трэцяй – Дзятлаўскага лясгаса. Ацанілі і ўдзельнікаў аўтапарада “Насустрач Новаму году”. Лепшым было ўбранне машыны ў Дзятлаўскага лясгаса, другое месца за тэхсродкам ААТ “Граніт-Агра”, трэцяе – у КСУП “Жукоўшчына”. Преаможцы і прызёры адзначаны дыпломамі і грашовымі падарункамі. Дзякуючы намаганням землякоў больш ніхто не перашкаджаў Дзеду Марозу і Снягурачцы і прыспеў час для асноўнай дзеі – цырымоніі запальвання навагодніх агнёў галоўнай ёлкі Дзятлаўшчыны. Відовішчна гэту цырымонію правялі пры падтрымцы спецтэхнікі і супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Свята выдалася багатым на песні ад артыстаў Алёны Касцюк, Анастасіі Цяцерынай, Андрэя Добыша, Ірыны Бакшук, Святланы Венскай, Ганны Харлінскай, Марыны Варган. Дзятлаўчане вадзілі карагоды, танцавалі пад вясёлыя флэш-мобы ад узорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы”, працаваў святочны гандаль. Ад галоўнага Дзеда Мароза раёна для іншых Марозаў прагучаў святочны загад: “Запаліць агеньчыкі на ўсіх ёлках у аграгарадках Дзятлаўшчыны да 20 снежня”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дзятлаўскі цэнтр культуры – лаўрэат ІІ ступені ў абласным конкурсе
Сёлета споўнілася 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося ў час наступальнай аперацыі “Баграціён”. З нагоды юбілейнай даты Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запусціў сацыяльна-патрыятычны праект “80 дзён да вызвалення”. Ён прыняў удзел у абласным конкурсе праектаў патрыятычнай тэматыкі сярод раённых Цэнтраў культуры і народнай творчасці “Сильна Беларусь связью поколений”. Па выніках удзелу дзятлаўчане – лаўрэаты ІІ ступені. Загадчыца метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец у намінацыі “Лепшы патрыятычны моладзевы праект” таксама ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. Віншуем творчую каманду Цэнтра культуры! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Нам даверана памяць. Каб мірныя людзі не гінулі ад куляў і бамбёжак (+відэа)
Ёсць падзеі і старонкі гісторыі, якія нельга забываць. 9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду. Ушанаванню іх гонару і папярэджанню падобных трагедый быў прысвечаны мітынг-рэквіем, які прайшоў на Дзятлаўшчыне каля помніка на месцы масавага расстрэлу мірных людзей у гады ваеннага ліхалецця ў гарадскім пасёлку Наваельня ва ўрочышчы, дзе раней знаходзілася льноэкспартная база. Яго ўдзельнікамі сталі раённае кіраўніцтва на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, пракурорскія работнікі ўсіх раёнаў Прынёмання, навучэнцы прававога класа “Юны пракурор” школы № 28 імя В. Д. Сакалоўскага горада Гродна, прадстаўнікі сілавых ведамстваў раёна, працоўных калектываў, прафсаюза, грамадскіх аб’яднанняў, мясцовыя школьнікі і жыхары. Сусветная гісторыя не ведае прыкладаў такога мэтанакіраванага генацыду, які адбыўся ў часы Вялікай Айчыннай вайны, калі знішчаліся цэлыя народы, разам з жыхарамі дашчэнту спальваліся вёскі, мірнае насельніцтва гінула ад бамбёжак, у лагерах смерці, таму, сколькі б дзесяцігоддзяў не мінула, беларусы зноў і зноў будуць вяртацца да значнасці свята Вялікай Перамогі. Для захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі фашызму ў ваеннае ліхалецце і пасляваенныя гады, дачы справядлівай ацэнкі дзеянням нацыстаў і іх памагатых Генеральным пракурорам Беларусі ўзбуджана і расследуецца крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа, прыняты аднайменны закон. – На гэтым знакавым месцы кожны сантыметр зямлі прасякнуты крывёю, болем, пакутамі нашых грамадзян, бо больш за 80 гадоў таму тут бязвінна былі расстраляны дзеці, жанчыны, пажылыя людзі, – звярнуўся да прысутных пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў. – Мы, беларусы, як ніхто іншы ведаем, што такое фашызм і генацыд. За тры гады акупацыі нашай краіны канвеер знішчэння быў пастаўлены на паток, але і гэта не дапамагло зламаць гордага беларуса, у сувязі з чым фашысты прыбягалі да масавых карных акцый. Калі на разгляд Прэзідэнту Беларусі была ўнесена прапанова аб ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа, кіраўнік нашай дзяржавы адзначыў: “Вы не ўяўляеце, з якімі цяжкасцямі давядзецца сутыкнуцца”. Сапраўды так, і гэта не проста тоны вывучаных архіўных спраў, але і маральны цяжар: даводзіцца расследаваць, якім менавіта чынам адбывалася знішчэнне мірнага насельніцтва – без жаху адносіцца да гэтага немагчыма. Усё, што мы можам цяпер зрабіць – шанаваць памяць загінулых, бо, калі забудзем, трагедыя паўторыцца. Нашы продкі прайшлі складаныя выпрабаванні, памяць аб якіх мы павінны перадаваць наступным пакаленням, каб яны ведалі праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, генацыдзе беларускага народа. Мы не павінны дазволіць перапісаць гісторыю, бо ведаем, што такое фашызм і нельга дапусціць новай вайны. Даведка: у 1942-1943 гадах кар’ер у Наваельні выкарыстоўваўся фашыстамі як месца расстрэлу мірных людзей. Найбольш масавы адбыўся восенню 1943 года нямецкімі падраздзяленнямі СС Ліды, Навагрудка, Дзятлава і паліцэйскімі камендатур Дзятлава і Наваельні. Было знішчана каля 500 мірных жыхароў. Іх партыямі падвозілі да кар’ера, дзе ўжо стаялі кулямёты. Людзі крычалі, кідаліся ў розныя бакі, іх на хаду зразалі кулямётнымі чэргамі. Пасля завяршэння расстрэлу яму з целамі засыпалі вапнай, каб замесці сляды. У наш час пры расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе на гэтым месцы знайшлі астанкі як мінімум 64 чалавек. У снежні 2022 года ў гарпасёлку адбылася ўрачыстая цырымонія іх перапахавання. – У Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду мы знаходзімся на адным з крывавых месцаў Дзятлаўшчыны, дзе ў перыяд акупацыі адбылося страшнае зладзейства супраць чалавецтва, – прадоўжыў тэму старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі. – Мінула больш за восем дзесяцігоддзяў, але мы даведваемся ўсё аб новых злачынствах тых часоў. Побач з чыгункай тут у гады Вялікай Айчыннай вайны масава знішчалася мірнае насельніцтва. Наогул месцаў масавых пахаванняў на Дзятлаўшчыне некалькі дзясяткаў, сярод іх пахаванні ў райцэнтры, урочышчах каля вёсак Курпешы, Коцькі, у гарпасёлку Казлоўшчына. Лёс Хатыні паўтарылі сем вёсак раёна, якія былі спалены разам з жыхарамі. Асаблівы боль выклікаюць дзеянні фашысцкіх акупантаў супраць дзяцей, узгадаем, напрыклад, гісторыю дзіцячых прытулка ў Дзятлаве, інтэрнацыянальнага лагера ў Наваельні. Каб адчуць увесь трагізм, можна параўнаць: за гады ваеннага ліхалецця на Дзятлаўшчыне было знішчана больш за 20 тысяч чалавек, цяпер жа насельніцтва раёна складае каля 23 тысяч. Наша задача – не даць забыць урокі гісторыі, перайначыць гістарычныя факты на новы лад. Мы ведаем, памятаем, перадаём гэту памяць будучым пакаленням, каб больш не дапусціць падобных падзей. Па інфармацыі пракуратуры вобласці: з моманту ўзбуджэння крымінальнай справы аб генацыдзе членамі следчай групы па Гродзенскай вобласці дапытана ў якасці пацярпелых і сведкаў звыш 4,1 тысячы грамадзян, з іх 340 вязняў канцлагераў, 323 сваякі вязняў. Устаноўлена і агледжана 36 месцаў знішчэння і пахавання мірнага насельніцтва і 42 раней невядомыя прымусовага ўтрымання (усяго па вобласці іх налічваецца 88). Устаноўлена 128 раней невядомых поўнасцю або часткова спаленых населеных пунктаў. На дзяржаўны ўлік па выніках разгляду зваротаў грамадзян і вывучэння матэрыялаў архіўных спраў пастаўлена 8 раней не ўлічаных пахаванняў. У Вялікай Айчыннай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. Гістарычная памяць і патрыятызм – той падмурак, на якім будуецца суверэнітэт і незалежнасць любой дзяржавы. Аддаючы даніну павагі, удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да мемарыяла. Праграму Дня памяці ахвяраў злачынства генацыду прадоўжыла наведванне народнага музея “Дзеці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, дзе інтэрактыўную экскурсію для гасцей правялі навучэнцы і кіраўнік музея Тамара Крывеня і расказалі, як была атрымана інфармацыя і пачалося расследаванне фактаў аб расстрэлах у Новаяльнянскім кар’еры. У знак удзячнасці за плённае супрацоўніцтва памятнае выданне “Апошнія сведкі” школьнаму музею ўручыў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. Навучэнцы прававога класа “Юны пракурор” школы № 28 імя В. Д. Сакалоўскага горада Гродна падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання Дзятлаўшчыны: – Без мінулага няма будучыні. Важнасць падобных мерапрыемстваў у тым, каб атрыманая ў час іх інфармацыя, веды і ўражанні перадаваць ад пакалення да пакалення. Вельмі спадабалася сустрэча з Тамарай Крывеня, размаўляючы з ёю, мы ўзгадвалі факты ваеннай гісторыі ўласных сем’яў. Правялі паралелі паміж жыццём падрастаючага пакалення сёння і лёсамі дзяцей ліхалецця. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.