С визитом добра, радости и песни!
В рамках благотворительной акции «От всей души» по отдалённым деревням Дятловского района проехал праздничный концертный экспресс. Артисты сектора нестационарного обслуживания населения организовали настоящий праздник для жителей деревень Спасюки, Тетейки, Ледины и Санники. Такая новогодняя встреча стала настоящим подарком для жителей деревень, ведь они не так часто имеют возможность выезжать за пределы своих населённых пунктов. Артисты привезли с собой не только яркие номера, но и настоящие мгновения радости, которые объединили сердца людей в эти праздничные дни. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Баба Яга и зеркало»
26 декабря работники филиала «Новоельнянский ДК» провели театрализованное представление «Баба Яга и зеркало» для детей КСУП «Войневичи». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Пусть праздник нам подарит чудо»
В рамках благотворительной акции «От всей души», коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» порадовали жителей деревень Новоселки и Копти концертной программй «Пусть праздник нам подарит чудо». 🤲💓Дарить тепло сердец и внимание людям преклонного возраста особенно важно в предпраздничные дни! ❄️🎄🏡 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Баба Яга и зеркало»
🌟🎄Специалисты Новоельнянского Дома культуры провели театрализованное представление «Баба Яга и зеркало» для детей КСУП «Войневичи». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дом, дзе пануе каханне
Завяршэнне года на Дзятлаўшчыне вызначылася яшчэ адной яркай падзеяй: пасля бягучага рамонту адчыніла свае дзверы зала ўрачыстых рэгістрацый аддзела ЗАГС райвыканкама, дзе адзначылі залатое вяселле Антон і Таццяна Конаны. Удзельнікамі ўрачыстасці сталі прадстаўнікі раённай улады, супрацоўнікі райвыканкама, а таксама родныя і былыя калегі па рабоце юбіляраў. Шаноўных гасцей сустрэлі добрай песняй і духмяным караваем, які ўручылі начальніку аддзела ЗАГС райвыканкама Кацярыне Ваніслаўчык. Прысутных запрасілі ў абноўленую залу, дзе залатыя маладажоны праз 50 гадоў паўтарылі вясельныя клятвы. Кацярына Яўгенаўна павітала юбіляраў і запрасіла стаць на ручнік – сімвал сумеснай сямейнай дарогі, якая і далей павядзе іх да брыльянтавага юбілею. Да запаветнай падзеі, якая адбылася пяцьдзясят гадоў таму, кожны з юбіляраў ішоў сваімі сцяжынамі. Сустрэліся выпадкова, калі Таццяна прыйшла да матулі на работу дапамагчы ёй. Спатканне было нядоўгім, але абодва запомнілі яго на ўсё жыццё. Імчаўся час, маладыя людзі калі-нікалі бачыліся на танцах у Доме культуры, сімпатызавалі адзін аднаму. ПакульТаццяна вучылася ў школе, Антон ужо заканчваў прафтэхвучылішча ў Казлоўшчыне і збіраўся на службу ў армію. На провады была запрошана і дзяўчына, але матуля не пусціла на гулянне. А каб думак аб ім было менш, як у той казцы, дадала дачцэ больш работы па гаспадарцы. Малады чалавек не пакінуў сваю абранніцу адну, прыйшоў дапамагаць, чым моцна крануў сэрца будучай цешчы. Антон пайшоў служыць, а Таццяна скончыла курсы, уладкавалася працаваць на пошту і цярпліва дачакалася суджанага з арміі. Маладыя людзі часта гулялі разам на вяселлях у агульных знаёмых і ўсур’ёз задумваліся самі ажаніцца. У разгары была пара ўборкі, таму хваляваліся, што бацькі не адобраць іх рашэнне. Таму паехалі падаваць заяву аб рэгістрацыі шлюбу, сказаўшы, што іх тэрмінова выклікаюць на камсамольскі сход, падалі заяву і ўжо пасля паведамілі родным дату будучага вяселля. Так у 1974 годзе нарадзілася маладая, моцная і дружная, а сёння вялікая і вясёлая сям’я Конанаў. У любові, павазе і згодзе з’явіліся на свет дачка і сын, якія таксама маюць свае сем’і. Унукі час ад часу просяць бабулю з дзядулем паўтарыць гісторыю іх кахання, якую слухаюць з задавальненнем. Ва ўрачыстай абстаноўцы Антон Антонавіч і Таццяна Сяргееўна, як і паўстагоддзя таму, паўтарылі клятву вернасці і кахання, пакінулі свае подпісы ў ганаровай кнізе юбіляраў, абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі, павіншавалі адзін аднаго пацалункам і кранальным сямейным танцам. Дзеці і ўнукі першымі павіншавалі бацькоў і падзякавалі ім за ўсё. Кіраўнік спраў райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч ад імя кіраўніцтва раёна павіншаваў залатых юбіляраў і ўручыў ім падарунак ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. – Шчыра віншуем вас з выдатным залатым юбілеем. З таго дня, калі вы пакляліся адзін аднаму ў вернасці і павазе, разам прайшлі доўгі шлях у паўстагоддзя, поўны не толькі радасных падзей, але і выпрабаванняў. Золата вашага саюза паказвае яго трываласць і даўгавечнасць. Ад імя раённага выканаўчага камітэта жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, каб кожны дзень прыносіў толькі шчасце, родныя і блізкія радавалі вас і было менш засмучэнняў, – адзначыў ён. – Упэўнены, што дзякуючы вашаму прыкладу, у гэтай зале будуць заключацца такія ж моцныя і шчаслівыя шлюбы. Са святам! Да віншаванняў далучылася намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Вольга Рудая: – Найперш хачу выказаць словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна за такі выдатны падарунак, які сёння атрымалі жыхары Дзятлаўшчыны. Вельмі прыемна быць удзельнікам такой урачыстасці, раздзяліць з вамі, шаноўныя юбіляры, такі важны момант жыцця. Гэта вялікая каштоўнасць – прайсці поруч 50 гадоў, сказаць адзін аднаму “дзякуй, што ты ёсць”. Жадаю ў бадзёрасці і здароўі, не меншай кампаніяй сустрэць і брыльянтавае вяселле. Вольга Тамашаўна дала наказ, каб ручнік, на які ў юбілейны дзень сталі разам муж і жонка, яны беражліва перадавалі наступным пакаленням сваёй сям’і. Таксама Антон Антонавіч і Таццяна Сяргееўна прымалі віншаванні ад раённага савета ветэранаў, раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, калег па рабоце і сяброў. Душэўныя песні і прыгожы абрад юбілярам падарылі ўдзельнікі народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Акцыя “Ад усёй душы”. Цёпла, шчыра, гасцінна, з найлепшымі пажаданнямі
26 снежня на Дзятлаўшчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” з удзелам раённага кіраўніцтва, валанцёраў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў. Трэці год запар акцыя праходзіць з ініцыятывы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, сёлета яна прадоўжыцца да 15 студзеня. У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна панавала па-хатняму цёплая і добразычлівая атмасфера. Тут сабраліся дзятлаўчане-пенсіянеры, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, і тыя, хто наведвае аддзяленне дзённага знаходжання для людзей залатога ўзросту. – Дарыць дабрыню і цяпло сэрцаў пажылым людзям заўжды правільна, асабліва гэта важна ў час святаў, – павіншаваў прысутных намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка. – Акцыя “Ад усёй душы” заклікана ахінуць увагай усіх пажылых людзей Дзятлаўшчыны і Беларусі ў цэлым. Яна завітае ў сацыяльныя аддзяленні, пансіянаты, бальніцы сястрынскага догляду, аднак важна, каб яна пабывала і ў аддаленых вёсках, бо пачуць цёплыя словы для адзінокіх людзей – гэта шчасце. Ад райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў і мяне асабіста прыміце віншаванні з пачаткам акцыі і святамі, моцнага вам здароўя, міру, дабрабыту і каб у гэтыя чароўныя дні вашы мары ажыццявіліся. З пажаданнямі душэўнай цеплыні, увагі, павагі, моцнага здароўя, аптымізму, радасці, шчасця віншавальную эстафету перанялі начальнік упраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Алена Васкель і ганаровая старшыня аб’яднання Галіна Чура, а таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова. Нараджэнне Хрыстова і Новы год – самыя доўгачаканыя і чароўныя святы для ўсіх беларусаў. Не важна, колькі страў на святочным стале, якія падарункі пад ёлкай, галоўнае, калі побач добразычлівыя людзі. З разважаннямі аб духоўным значэнні аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў і важнасці дабрачынных спраў да прысутных звярнуўся настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч, расказаў, як у сваім прыходзе займаецца сацыяльным служэннем. Беларусь заўжды была моцная сваімі традыцыямі, у тым ліку глыбокай павагай да людзей старэйшага пакалення, і ў рамках адкрыцця акцыі “Ад усёй душы” прыемныя пажаданні і падарункі для ветэранаў працы сваёй галіны і аб’яднанняў падрыхтавалі Дзятлаўскі раённы вузел паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”, раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне, аддзялення дзённага знаходжання для людзей залатога ўзросту, яшчэ адзін падарунак падрыхтавалі для былога дырэктара ЦСАН Дзятлаўскага раёна Алены Луня, якая адсутнічала, але атрымае яго дома. Шчырыя душэўныя песні для тых, хто заўжды сумленна працаваў, не ведаючы стомы, дарыў родным любоў і клопат, спявалі Андрэй і Вера Добышы, Таццяна Дудкіна, Марына Варган, народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”, папуры прагучала ад Алены Касцюк. Якая ж навагодняя сустрэча без Дзеда Мароза, Снягурачкі, гульняў і карагодаў каля ёлкі? Завіталі добрыя чараўнікі і да прадстаўнікоў мудрага пакалення. Дзед Мароз паабяцаў ім, што выканае ўсе самыя запаветныя жаданні: людзі “залатога ўзросту” ў наступным годзе абавязкова будуць здаровыя, агорнутыя пяшчотай і клопатам, на дачы вырасце багаты ўраджай, спраўдзіцца і шмат дробных жаданняў, з якіх складаецца простае чалавечае шчасце. Прыемнае чаяванне для ўдзельнікаў сустрэчы арганізавалі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Кожнага наведвальніка ўрачыстасці мудрага ўзросту чакалі прыемныя сюрпрызы – салодкія падарукі ад ТАА “Панэкспа” і дырэктара арганізацыі Паўла Сазона, не абышлі ўвагай валанцёраў Таварыства Чырвонага Крыжа старэйшага ўзросту маладыя валанцёры гэтага аб’яднання з гімназіі № 1 горада Дзятлава. Сваімі ўражаннямі ад першай святочнай сустрэчы падзяліліся яе ўдзельнікі. Марыя Угольнікава: – Шмат гадоў я працавала галоўным бухгалтарам у Фергане ва Узбекістане, паехаць туды давялося з-за стану здароўя. Калі там пачалася вайна, я прыехала ў Беларусь, прывезла сваю маці і ўнукаў-сірот. Спачатку спраўлялася з жыццёвымі цяжкасцямі сама, потым аформіла апякунства. Ужо ў Беларусі 23 гады адпрацавала ў ГА “БелТІ” спачатку старшынёй рэвізійнай камісіі, затым старшынёй пярвічкі. Цяпер мне 81 год, па-ранейшаму вельмі ўсіх люблю: і сваіх унукаў, і праўнукаў, і людзей, якія нам дапамагаюць, а сацыяльныя работнікі наогул падтрымліваюць ва ўсім. Вельмі рада, што трапіла на раённае свята, гэта праменьчык у цёмным царстве. Спачатку не думала ехаць, цяжка хварэла. А тут усіх пабачыла, парадавалася, бо мы сядзім адзінока па кватэрах. Шчырае дзякуй арганізатарам за цеплыню і добры настрой. Любоў Ёда: – Вельмі задаволена, што мяне запрасілі на гэту сустрэчу. Успомнілася маладосць, а я шмат гадоў адпрацавала ў паштовай сувязі, у тым ліку кіраўніком. Мы былі маладыя, энергічныя, хацелася жыць і працаваць, усё ў нас выдатна атрымлівалася. Цяпер мы шчаслівыя, што нас усё яшчэ запрашаюць, што мы запатрабаваныя і можам прыносіць карысць. Сённяшняя сустрэча выдалася цудоўнай, я даўно не была на святах, арганізаваных для людзей шаноўнага ўзросту. Гэта проста паказальнае мерапрыемства, вельмі спадабалася. Я і дома пра яго раскажу, і з сябрамі падзялюся ўражаннямі і добрым настроем. Дзякуй усім, хто паклапаціўся аб гэтай сустрэчы. Акцыя “Ад усёй душы” скіравана на аказанне ўвагі і падтрымкі старэйшаму пакаленню. Яна прадоўжыцца для пажылых людзей у дамах-інтэрнатах, аддзяленнях кругласутачнага знаходжання, адзінокіх і тых, хто жыве адзінока, доўгажыхароў. Далучыцца да мерапрыемстваў і падарыць радасць могуць усе жадаючыя. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Акцыя “Нашы дзеці”. Верце ў цуды, і яны абавязкова збудуцца
На пачатку школьных канікулаў у межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося вялікае навагодняе свята для навучэнцаў школ з удзелам кіраўніцтва Дзятлаўшчыны. Запрашэнне на раённую ёлку атрымалі школьнікі, якія вызначыліся высокімі вынікамі ў вучобе і навуковай дзейнасці, спорце, мастацтве, хлопчыкі і дзяўчынкі з прыёмных і апякунскіх і шматдзетных сем’яў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Маленькіх і юных дзятлаўчан павіншаваў з надыходзячымі Новым годам і Калядамі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Дарагія дзеці, паважаныя педагогі! Надыходзіць самы чароўны, самы любімы перыяд не толькі для дзяцей, а і для дарослых – пара калядных і навагодніх святаў. Мы бачым, як з кожным днём усё прыгажэйшым становіцца наш горад, запальваюцца гірлянды ў дамах, школах, мы ўсе чакаем цуда. У Беларусі ёсць выдатная традыцыя ў перыяд навагодніх і калядных святаў ладзіць дабрачынныя акцыі – “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”, калі мы праяўляем свае найлепшыя чалавечыя якасці – дабрыню, узаемадапамогу, падтрымку. Без увагі не застаецца ні адзін маленькі грамадзянін нашай краіны, ні адно дзіця з суседніх дзяржаваў, якое знаходзіцца ў нас на аздараўленні або пераехала разам з бацькамі ў Беларусь. Хочацца, каб у акцыі “Ад усёй душы” прынялі ўдзел і вы самі – падрастаючае пакаленне. Падзяліцеся цеплынёй сваіх сэрцаў з пажылымі людзьмі, якія найбольш маюць патрэбу ў ёй, паклапаціцеся аб сваіх бацьках, дзядулях і бабулях. Гэты год быў выніковым для вас – вы паказалі выдатныя вынікі ў конкурсах, віктарынах, тэлепраектах. Галоўная ваша задача – гэта вучоба, жадаю, каб і наступны год быў для вас спрыяльным. Будзьце моцнымі, мэтанакіраванымі, эрудыраванымі, нацэленымі на вынік. Верце ў цуды, і яны абавязкова збудуцца. Андрэй Уладзіміравіч пажадаў школьнікам выдатнага актыўнага адпачынку, навагодніх сюрпрызаў. У адказ кіраўнік раёна атрымаў памятны падарунак ручной работы. Госці прадстаўлення разам з юнымі артыстамі адшукалі згубленыя казкі, пагулялі ў гульні, атрымалі асалоду ад музычных сюрпрызаў і нават запісалі трэнды TikTok разам з Бабай Ягой і іншымі казачнымі героямі. Мерапрыемства прадоўжылася каля галоўнай гераіні навагодніх святаў – упрыгожанай ёлкі, вакол якой у адзіным карагодзе сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, педагогі і дзеці. Юных дзятлаўчан чакала гульнёвая квэст-праграма ад раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама навагоднія падарункі з меху Дзядулі Мароза. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«С Рождеством!»
Праздничная концертная программа «С Рождеством!» прошла в «Новоельнянском Доме культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Концертная программа Оркестр им. Финберга
На святочную канцэртную праграму пад такой назвай дзятлаўчан і гасцей горада запрасіў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці. Ксёндз пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава Андрэй Лішко павіншаваў усіх прысутных са святам Божага Нараджэння: – Нараджэнне Хрыста – гэта не казка для дзяцей, не выдуманая гісторыя, а рэальны факт, знак, што Бог нас любіць, што Бог, які ў вобразе маленькага дзіцяці прыходзіць на гэту зямлю, хоча быць разам з намі. Сёння ён прыносіць нам супакой, любоў, дабрыню, якімі мы таксама павінны дзяліцца. Час Божага Нараджэння заўжды вяртае нас у бацькоўскі дом, у часы дзяцінства, цёплыя ўспаміны, калі мы за святочным сталом дзелімся белай аплаткай, спяваем, успамінаем, часам нават плачам, думаем пра тых, каго сёння з намі няма. Але гэта заўсёды атмасфера радасці, супакою, дабра, калі мы даём абяцанне быць лепшымі і молімся, каб Бог блаславіў. Жадаю вам радасных, вясёлых, поўных надзей і любові святаў Раства Хрыстова. Не пакідайце іх толькі для сябе, дзяліцеся з навакольнымі людзьмі, каб і яны таксама адчулі смак і хараство гэтага вялікага свята. Хрыстос нарадзіўся – мы славім яго. Цудоўным падарункам да вялікага свята стала песня ў выкананні ксяндза Андрэя. Гэтым вечарам песенна-танцавальную праграму гасцям мерапрыемства дарылі прафесійныя артысты і аматарскія калектывы – танцавальнае аб’яднанне “Эліт Данс”, харэаграфічная студыя “Сунічкі”, дуэты Андрэя і Веры Добышаў, Ірыны Бакшук і Святланы Венскай, Ганна Харлінская, Алёна Гузавец. Па добрай старадаўняй традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сюрпрызы ад арганізатараў: выпадковым чынам былі вызначаны шчасліўчыкі, якім уручылі калядныя падарункі на раённай сцэне. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Рождественский сочельник»
На базе Дворецкого Дома культуры прошла интерактивно-познавательная программа «Рождественский сочельник», в ходе которой дети узнали, что одним из главных элементов празднования является постный ужин. На столе обычно присутствуют двенадцать блюд, преимущественно вегетарианские, такие как кутья и др. традиционные блюда. В программе дети собственноручно готовили рисовую кутью.Главное блюдо сочельника, представляющее собой кашу из пшеницы или риса с медом, орехами и сухофруктами. В программе принимала участие матушка Елена храма Покрова Пресвятой Богородицы агрогородка Дворец. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.