День: 31.12.2024

Новы год да нас імчыцца

У дзятлаўчан ёсць традыцыя… да навагодніх курантаў збірацца на плошчы 17 Верасня ў агульным карагодзе, разам праводзіць адыходзячы год і жадаць адзін аднаму шчасця ў наступным. Сёлета артысты Дзятлаўшчыны споўнілі агульную мару землякоў аб снезе, на пару гадзін перанеслі ўсіх у палац Снежнай Каралевы. Дарослыя і дзеці пагулялі са Снегавікамі, патанчылі пад любімыя кампазіцыі і ад душы павесяліліся. Лепшымі песнямі, талентам і выдатным настроем з землякамі дзяліліся Таццяна Дудкіна, Марына Варган, Ганна Харлінская, Наталля Бузук, Чэслаў Свіб, Анастасія Цяцерына. Кульмінацыяй свята стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, арганізацый і прыватных падворкаў Дзятлаўскага раёна. Сярод установаў адукацыі самымі па-навагодняму прыгожымі сталі Круцілавіцкая сярэдняя школа (1 месца), Казлоўшчынская сярэдняя школа (2 месца) і Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (3 месца). Сярод аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання прызёры размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – магазін “Вікторыя” Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, другое – аўтамагазін Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, трэцяе – ТАА “СударыняТорг”. У намінацыі “Лепшае афармленне арганізацый сацыяльнай сферы” 1 месца ў Дзятлаўскага райЦГЭ, 2 месца заняў кінатэатр “Спадарожнік”, 3 месца – у Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Пераможцай сярод сельгаспрадпрыемстваў стаў калектыў ААТ “Граніт-Агра”, сярэбраны прызёр – КСУП “Хвінявічы”, бронзавы – КСУП “Жукоўшчына”. Лепшымі ў ліку прамысловых прадпрыемстваў сталі ААТ “Дварэцкі льнозавод” (1 месца),  ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” (2 месца), ТАА “Ізакам” (3 месца). Сярод прадпрыемстваў транспарту, сувязі, будаўнічых і абслугоўваючых арганізацый, банкаў і ўстановаў 1 месца заваявала КУП “Дзятлаўскае ПМС”, 2 месца – Дзятлаўскі філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”, 3 месца – УСР “Будкомплекс”. Лепшым па навагодняй ілюмінацыі сярод прыватных падворкаў прызнаны дом Віктара Удота (горад Дзятлава, вуліца Камсамольская, 19), 2 месца – у Івана Апанасіка (аграгарадок Хвінявічы, вуліца Юбілейная, 17), 3 месца – у Івана Кавальчука (горад Дзятлава, вуліца Кабяка, 9). Навагодняе свята не абышлося без традыцыйнай бяспройгрышнай латарэі. Усе ўладальнікі шчаслівых білетаў атрымалі прыемныя падарункі, а галоўны прыз – аэрагрыль выйграла Кружко. Яркім фіналам вячэрняй навагодняй праграмы стала вогненна-піратэхнічнае шоу “Вогненныя вораны”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.12.2024 Выкл.