День: 20.12.2024

«Елка собирает друзей»

🌟Торжественное открытие Новогодней ёлки «Елка собирает друзей» в поселке Новоельня. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 20.12.2024 Выкл.

Ва ўсіх дасягненнях – намаганні беларусаў

Прафсаюзы Гродзеншчыны выступілі з ініцыятывай правесці ў раённых цэнтрах Прынёмання на пляцоўках буйных прадпрыемстваў форумы пад агульнай назвай “Беларусь суверэнная”. У нашым раёне 20 снежня форум прымала ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Сярод гасцей мерапрыемства былі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Сіцько і галоўны спецыяліст па культурна-масавай і спартыўнай рабоце, рабоце з моладдзю гэтай арганізацыі Юлія Атрушкевіч, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. Як было адзначана, праект “Беларусь суверэнная” дапамагае ўзгадаць, чаго наша краіна дасягнула за тры дзесяцігоддзі інстытута прэзідэнцтва, пачуць, што хвалюе людзей, ацаніць па якім вектары ладзіць узаемаадносіны паміж ветэранамі і маладым пакаленнем. Беларусь ХХІ стагоддзя – стабільная незалежная дзяржава, якая цвёрда ідзе шляхам самастойнага развіцця. За 30 гадоў суверэнітэту прынята Канстытуцыя, уведзены інстытут прэзідэнства, пабудавана зладжаная сістэма органаў дзяржаўнай улады, але так было не заўсёды. Як было раней, прысутныя даведаліся з дакументальнай кінастужкі, якая заклікала кожнага са спікераў форуму правесці паралелі паміж мінулым і сучаснасцю. – Гісторыя нашага прадпрыемства налічвае восем дзесяцігоддзяў. Яно было ўтворана пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Міроўшчыне з’явіўся конна-пракатны стан, а ў Дзятлаве – машынна-трактарная станцыя, – расказаў дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Уладзімір Жых. – У 1946 годзе МТС перанеслі ў Міроўшчыну, а ў 1961 яна перайменавана ў “сельгастэхніку”. Аднак, калі перастаў існаваць Савецкі Саюз, а разам з ім эканамічныя сувязі, ва ўмовах сістэмнага крызісу давялося ствараць усё нанова. Дзякуючы прафесіяналізму кіраўніцтва і падтрымцы дзяржавы, спачатку была асвоена вытворчасць зварачных электродаў, вентыляцыйных сістэм, фуражыраў. У 2000 годзе на базе арганізацыі з’явіўся механізаваны атрад па аказанні паслугаў сельгаспрадпрыемствам. Адпраўной кропкай актыўнага развіцця стаў 2005 год, калі была прынята дзяржаўная праграма па падтрымцы сяла, і прадпрыемству даручылі вырабляць абсталяванне для малочнатаварных фермаў, а з 2010 года – яшчэ і даільныя ўстаноўкі. Цяпер выпускаюцца ўсе мадэфікацыі ўстановак “Ёлачка” і “Паралель”, вядзецца канструктарская работа па вырабе ўстаноўкі “Карусель”. За гэтыя гады па ўсёй тэрыторыі Беларусі Дзятлаўская сельгастэхніка ўстанавіла каля 400 даільных установак. Пастаянна працуем над імпартазамяшчэннем замежных камплектуючых. У 2013 годзе да арганізацыі далучана Новаяльнянская міжрайсельгасхімія і з’явіўся ўчастак “Базахімпрадукт”. На сучасным этапе прадпрыемства прадаўжае паспяхова займацца мантажом і тэхабслугоўваннем сельгасабсталявання, ёсць сваё аўтатранспартнае падраздзяленне, аказваюцца паслугі мехатрада. Сваёй асабістай гісторыяй і фактамі з працоўнага жыцця падзяліўся, паразважаў над тым, як няпроста Беларусі было ісці шляхам самастойнага развіцця і дасягнуць згоды і паразумення ў грамадстве, ветэран прадпрыемства Уладзімір Лаўнік. Ураджэнец сям’і ваенных, частку свайго жыцця ён правёў у Ташкенце, а на гістарычную радзіму вярнуўся ў пачатку яе незалежнасці. Разам з блізкімі прайшоў няпросты шлях станаўлення і ўпэўнены, што маладому пакаленню, як і ўсім беларусам, ёсць што цаніць і чым ганарыцца. Падтрымала меркаванне спікера і загадчыца Міроўшчынскага ФАПа Алена Дз’ячэнка, якая ў 2013 годзе пасля працяглага жыцця ва Украіне вярнулася ў Беларусь на радзіму продкаў. Жанчына ўпэўнена, што тут жыць камфортней, бо Беларусь – сацыяльна-арыентаваная мірная краіна, дзе ў людзей ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні. Разважанні прадоўжыў прадстаўнік маладога пакалення, народжанага ў самастойнай Беларусі – галоўны інжынер арганізацыі Дзмітрый Якаўчык. Расказаў аб тых дзяржаўных гарантыях, якімі карыстаецца яго сям’я: гэта і льготны крэдыт на жыллё, і якасная адукацыя для дзяцей, у тым ліку магчымасці займацца ў творчых і спартыўных аб’яднаннях, наведваць мерапрыемствы. Ён выказаў думку, што бацькі павінны часцей растлумачваць гэта дзецям. – Суверэнітэт даецца цяжкай і ўпартай працай, у яго аснове ляжаць намаганні многіх пакаленняў, таму яго захаванне – наш абавязак, – падкрэсліў Міхаіл Сіцько. – Кіраўнік дзяржавы прыйшоў да ўлады ў складаны для Беларусі час. Праз яго мудрыя рашэнні і тытанічную працу ўсіх беларусаў дасягнута тое, што цяпер маем. Сёння мы не баімся спакойна хадзіць па вуліцах, мірна жывём у сваёй краіне, разам – мы адзіная сіла, якая можа справіцца з любымі задачамі. – Цяпер мы можам быць упэўнены, што у свой час зрабілі правільны выбар, – прадоўжыў думку Андрэй Садоўскі. – Дзятлаўшчына – адна з састаўных частак Беларусі. Усю прадукцыю, якую вырошчвае наш раён, ён можа перапрацоўваць, бо захаваліся і паспяхова функцыянуюць дзесяць прамысловых прадпрыемстваў раёна. Усе яны прыбытковыя і ўносяць уклад у скарбонку раёна. Ваша таксама адно з бюджэтаўтваральных, яно ўкараняе інавацыйную прадукцыю. Усяго ў эканоміцы Дзятлаўшчыны заняты дзевяць тысяч чалавек. Для насельніцтва стараемся ствараць камфортныя ўмовы працы і жыцця. Наша краіна ўступіла ў электаральную кампанію, на 26 студзеня прызначаны выбары Прэзідэнта. Упэўнены, што мы зробім правільны выбар на карысць далейшага развіцця і стварэння. Кіраўнік раёна павіншаваў усіх дзятлаўчан з надыходзячымі святамі, пажадаў міру, шчасця, дабрабыту. Добры настрой удзельнікам прафсаюзнага форуму сваіми песнямі дарылі Андрэй Добыш, Алена Гузавец, Таццяна Дудкіна, Уладзімір Данільчык і вядучая сустрэчы Анастасія Голуб. У фае працавала выстава, падрыхтаваная работнікамі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, якая адлюстроўвала ўсе этапы развіцця прадпрыемства і сучасныя яго дасягненні. У фотазоне з лагатыпам праекта можна было сфатаграфавацца на памяць. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.12.2024 Выкл.

Валерыя Ласянкова – “Краса Дзятлаўшчыны-2024”

Самае яркае і запамінальнае шоу года – конкурс грацыі і таленту “Краса Дзятлаўшчыны-2024” – прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Шэсць самых прыгожых і смелых дзяўчат заваёўвалі сэрцы гледачоў, ззяючы на сцэне. Гэта Марына Лабар (Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца), Анастасія Калесніковіч (дзіцячы сад № 2 горада Дзятлава), Вераніка Жвярэла (Жукоўшчынская базавая школа), Карына Юшкевіч (гімназія № 1), Ганна Нехвядовіч (Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў), Валерыя Ласянкова (ААТ “Граніт-Агра”). Пазнаёміцца з кожнай з іх гледачы змаглі праз відэапрэзентацыі, якія ўдзельніцы падрыхтавалі загадзя. Усе ў гэты вечар адзначалі, наколькі дзяўчаты не толькі прыгожыя, а яшчэ колькі талентаў мае кожная з іх. Каб пазмагацца за званне “Краса Дзятлаўшчыны-2024”, яны вытрымалі месяц карпатлівай работы над сабой: гэта рэпетыцыі, фотасесіі, прымеркі і здымкі, падрыхтоўка да конкурсных іспытаў. Адкрылі праграму дэфіле ў вобразе “Новая Я ў стылі ар-дэко”. Гэты стыль быў на піку моды ў 20-30-я гады. Жанчыны, якія прытрымліваюцца яго, выглядаюць прывабнымі і загадкавымі, як і ўдзельніцы конкурсу. Здзіўлялі канкурсанткі журы і гледачоў харэаграфічным майстэрствам, артыстызмам, ігрой на цымбалах у творчым спаборніцтве “Зорны россып талентаў”. Праявіць дасціпнасць, красамоўства, а таксама паказаць лепшыя якасці характару дзяўчаты змаглі ў час інтэлектуальнага конкурсу. Па-сапраўднаму “гарачым” атрымалася дэфіле ў шортах, дзе канкурсанткі прадэманстравалі грацыю, фігуру. Якая дзяўчына не марыць пра вясельную сукенку? Надзвычай прыгожым і кранальным атрымаўся выхад у вобразах нявестаў у суправаджэнні кавалераў – усе яны заслужылі захапленні і моцныя апладысменты гледачоў. Апошні конкурс дазволіў ацаніць кулінарныя здольнасці і гаспадарлівасць дзяўчат – іх дамашняй работай была кампазіцыя “Мой смачны кавалачак жыцця”. Майстэрства канкурсантак ацэньвала кампетэнтнае журы, якое ўзначаліў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. Усе прыгажуні правялі вялікую работу над сабой, бо стаяць на сцэне і дастойна прадстаўляць сваю арганізацыю – вялікая адказнасць. У знак удзячнасці і падтрымкі яны атрымалі кветкі і памятныя падарункі ад прадпрыемстваў і ўстановаў, дзе працуюць.   Па выніках іспытаў званне “Краса Дзятлаўшчыны-2024” і карону, а таксама магчымасць паўдзельнічаць у кастынгу рэспубліканскага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь”, атрымала Валерыя Ласянкова. Тытула “I Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2024” заслужыла Карына Юшкевіч, “II Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2024” стала Вераніка Жвярэла, “Міс фота” ўдастоена Марына Лабар, званне “Міс топ-мадэль” прысудзілі Анастасіі Калесніковіч, “Міс сімпатый гледачоў” – Ганне Нехвядовіч. Кветкі дзяўчатам падарылі родныя і сябры, якія прыйшлі іх падтрымаць. Свята прыгажосці і грацыі завяршылася нефармальнай фотасесіяй прыгажуняў на сцэне разам з роднымі і сябрамі, а таксама арганізатарам мерапрыемства і галоўным трэнерам канкурсантак Алай Чарняўскай. Музычныя падарункі гледачам і ўдзельніцам конкурсу “Краса Дзятлаўшчыны-2024” гэтым вечарам зрабілі артысты раёна.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.12.2024 Выкл.

«Ёлочка нарядная в гости к нам пришла».

20 декабря в агрогородке Дворец состоялось открытие новогодней ёлки «Ёлочка нарядная в гости к нам пришла». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.12.2024 Выкл.

«Волшебство новогодних огней»

🌟Церемония зажжения огней «Волшебство новогодних огней» в агрогородке Крутиловичи. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.12.2024 Выкл.

📸🏡С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ💐

Специалисты сектора нестационарного обслуживания населения, в рамках социально-культурного проекта «Глубинкой живёт Беларусь», торжественно поздравили с 90-летним юбилеем долгожителя из деревни Нарбутовичи — Генюка Мечеслава Павловича. 📸90 лет — это не просто летопись времени наполненная воспоминаниями и мудростью мудростью, но и повод для гордости. Каждый пройденный год-незабываемый и полон жизненного опыта. 💐Собравшиеся в этот день друзья, родные и соседи окружили юбиляра теплотой и заботой, создавая атмосферу настоящего семейного праздника. Юбиляр с искренним удовольствием принял слова поздравлений, врученные артистами, а также сувениры и мелодии, наполненные радостью. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.12.2024 Выкл.

«Сказка приглашает»

🌟Театрализованное представление для детей «Сказка приглашает» прошло в агрогородке Гезгалы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 20.12.2024 Выкл.

«Сверкай огнями, ёлка!»

🌟Церемония зажжением огней на на новогодней елке «Сверкай огнями, ёлка!» в агрогородке Гезгалы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.12.2024 Выкл.