День: 18.12.2024

Хвіліны душэўнасці. 90 зімаў і вёснаў Соф’і Гізоўскай

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” працягвае віншаваць юбіляраў нашага раёна. Наведаліся ў вёску Ліжэйкі, дзе жыве наша зямлячка Соф’я Гізоўская, якая сёлета адзначыла салідны юбілей – 90-годдзе. Нарадзілася юбілярка ў беднай простай сям’і, у якой, акрамя яе, выхоўваліся яшчэ дзве сястры і брат. Калі Соф’і споўнілася сем гадоў, пачалася вайна. Шмат выпрабаванняў і цяжкасцей прыйшлося зведаць яе сям’і ў гэты страшны час. Бацьку забралі на фронт, дзе ён і загінуў, а мама засталася адна з чатырма дзецьмі. У вёску Ліжэйкі прыйшлі немцы і сталі выганяць людзей з дамоў. Хто адважыўся бегчы, тых адразу расстрэльвалі, астатніх зганялі на выган за вёску, а дамы падпалілі, засталося толькі пяць хат. – Мама, каб выратаваць ад немінучай гібелі, схавала нас у бульбяную яму, але немец знайшоў і хацеў расстраляць, – з сумам у голасе расказвае Соф’я Уладзіміраўна. – Упаўшы на калені, наша мама цалавала яму рукі і маліла не страляць. Нейкім цудам ён нас пакінуў у жывых. Сагнаўшы жыхароў за вёску, немцы хацелі ўсіх расстраляць, але на наша шчасце з Наваельні прыехаў грузавік, і нямецкі афіцэр вырашыў пакінуць нам і іншым аднавяскоўцам жыццё. Вярнуліся ўсе на папялішчы сваіх дамоў. Але бяда не прыходзіць адна. Неўзабаве маму знайшлі ў лесе забітай. І мы засталіся круглымі сіротамі. Прытуліла нас сястра мамы, наша цётка Соф’я. Пра вучобудзяўчынанаваті не думала.Юбіляркаўсёсваё жыццёпрацавала ў калгасе.Спачаткубыла звеннявой, затым стала даяркай і адпрацавала яшчэ 14 гадоў пасля пенсіі. – Я вельмі любіла сваю работу. Была перадавой даяркай доўгія гады. На ўсіх калгасных сходах мяне запрашалі ў прэзідыум, неаднаразова ставілі ў прыклад іншым, – успамінае жанчына. Але якім бы цяжкім ні было жыццё, яна любіла спяваць і часта з сяброўкамі і сёстрамі наведвала вясковыя танцы. Нязменным музыкам на іх быў мясцовы хлопец Віктар. Ён іграў на гармоніку, а таксама быў добрым шаўцом. І калі Соф’і споўнілася 19 гадоў, маладыя людзі пажаніліся. Сталі будаваць свой дом у вёсцы Ліжэйкі. У сям’і Гізоўскіх нарадзілася чацвёра дзетак. Двайняты Мікалай і Юрый атрымалі ў спадчыну ад бацькі музычны талент, некаторы час нават ігралі на вяселлях. Цяпер Юрый жыве ў горадзе Нясвіжы, Мікалай – у Шчучыне, дачка Ларыса – аж у Расіі, а сын Пётр застаўся ў родным раёне і працуе трактарыстам у ААТ “Граніт-Агра”. Соф’я Уладзіміраўна ганарыцца сваімі дзецьмі. Усе яны маюць свае сем’і. Дзеці падарылі бабулі восем унукаў і ўжо падрастаюць сямнаццаць праўнукаў. Сын Пётр і яго жонка Алена амаль кожны дзень наведваюць матулю, забяспечваюць яе прадуктамі, паляць у печы, дапамагаюць па гаспадарцы. Ды і іншыя родныя часта тэлефануюць і па магчымасці прыязджаюць. – Шчыра ўдзячная сваёй свекрыві за тое, што ў цяжкую хвіліну для нас яна заўсёды падтрымлівае. Удзячны за дапамогу ў выхаванні дзяцей. Добрая, спагадлівая. Для мяне яна стала другой мамай, – шчыра гаворыць пра Соф’ю Уладзіміраўну нявестка Алена. – Дзякуй маме, што яна нас выхавала, што па магчымасці дала нам усім адукацыю. Яна па характары вельмі добрая, ніколі ні на каго не трымала зла. Наша мама – гэта самая лепшая мама на свеце, – дадае сын Пётр. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 18.12.2024 Выкл.

“Лепшы патрыятычны моладзевы праект”

Сёлета споўнілася 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося ў час наступальнай аперацыі “Баграціён”. З нагоды юбілейнай даты Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запусціш сацыяльна-патрыятычны праект “80 дзён да вызвалення”. Праект прыняў удзел у абласным конкурсе праектаў патрыятычнай тэматыкі сярод раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці “Сильна Беларусь связью поколений”. Па выніках удзелу Лаўрэат ІІ ступені ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” у намінацыі “Лепшы патрыятычны моладзевы праект”, Дыпломам ІІ ступені ўзнанароджана Лукіянец Марына — загадчык метадычнага аддзела. Віншуем творчую каманду Цэнтра культуры 🎉🎊💐 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 18.12.2024 Выкл.

⚡️И летом и зимой туристов встречает агрогородок Дворец Дятловского района

Группа туристов из Российской Федерации посетила музейную экспозицию «Побытавая культура беларускага селяніна» Дворецкого дома культуры. А также познакомились с персональной выставкой мастера лозоплетения Сергея Балыкова Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 18.12.2024 Выкл.