Месяц: Декабрь 2024

Новы год да нас імчыцца

У дзятлаўчан ёсць традыцыя… да навагодніх курантаў збірацца на плошчы 17 Верасня ў агульным карагодзе, разам праводзіць адыходзячы год і жадаць адзін аднаму шчасця ў наступным. Сёлета артысты Дзятлаўшчыны споўнілі агульную мару землякоў аб снезе, на пару гадзін перанеслі ўсіх у палац Снежнай Каралевы. Дарослыя і дзеці пагулялі са Снегавікамі, патанчылі пад любімыя кампазіцыі і ад душы павесяліліся. Лепшымі песнямі, талентам і выдатным настроем з землякамі дзяліліся Таццяна Дудкіна, Марына Варган, Ганна Харлінская, Наталля Бузук, Чэслаў Свіб, Анастасія Цяцерына. Кульмінацыяй свята стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, арганізацый і прыватных падворкаў Дзятлаўскага раёна. Сярод установаў адукацыі самымі па-навагодняму прыгожымі сталі Круцілавіцкая сярэдняя школа (1 месца), Казлоўшчынская сярэдняя школа (2 месца) і Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (3 месца). Сярод аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання прызёры размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – магазін “Вікторыя” Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, другое – аўтамагазін Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, трэцяе – ТАА “СударыняТорг”. У намінацыі “Лепшае афармленне арганізацый сацыяльнай сферы” 1 месца ў Дзятлаўскага райЦГЭ, 2 месца заняў кінатэатр “Спадарожнік”, 3 месца – у Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Пераможцай сярод сельгаспрадпрыемстваў стаў калектыў ААТ “Граніт-Агра”, сярэбраны прызёр – КСУП “Хвінявічы”, бронзавы – КСУП “Жукоўшчына”. Лепшымі ў ліку прамысловых прадпрыемстваў сталі ААТ “Дварэцкі льнозавод” (1 месца),  ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” (2 месца), ТАА “Ізакам” (3 месца). Сярод прадпрыемстваў транспарту, сувязі, будаўнічых і абслугоўваючых арганізацый, банкаў і ўстановаў 1 месца заваявала КУП “Дзятлаўскае ПМС”, 2 месца – Дзятлаўскі філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”, 3 месца – УСР “Будкомплекс”. Лепшым па навагодняй ілюмінацыі сярод прыватных падворкаў прызнаны дом Віктара Удота (горад Дзятлава, вуліца Камсамольская, 19), 2 месца – у Івана Апанасіка (аграгарадок Хвінявічы, вуліца Юбілейная, 17), 3 месца – у Івана Кавальчука (горад Дзятлава, вуліца Кабяка, 9). Навагодняе свята не абышлося без традыцыйнай бяспройгрышнай латарэі. Усе ўладальнікі шчаслівых білетаў атрымалі прыемныя падарункі, а галоўны прыз – аэрагрыль выйграла Кружко. Яркім фіналам вячэрняй навагодняй праграмы стала вогненна-піратэхнічнае шоу “Вогненныя вораны”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.12.2024 Выкл.

«Баба Яга и зеркало»

🎄Театрализованное представление для детей «Баба Яга и зеркало», организованный «Новоельнянский Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 29.12.2024 Выкл.

«Здравствуй, Новый год»

🎄В агрогородке Гезгалы прошла развлекательная программа «Здравствуй, Новый год». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 29.12.2024 Выкл.

«И кружит вальс метелью белой»

28 декабря работники филиала «Новоельнянский ДК» провели Новогодний рождественский бал «И кружит вальс метелью белой» гостями бала были народная студия истории искусств эпох средневековья и раннего Ранессанса «Дама сердца» ГУ»Лидский районны центр культуры и народного творчества», также любительское обьединение «Элит Данс». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 28.12.2024 Выкл.

«Тёплый вечер в морозную ночь»

🎄В филиале «Козловщинский Дом культуры» прошла предновогодняя развлекательная программа: «Тёплый вечер в морозную ночь». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 28.12.2024 Выкл.

«Зiмовыя забавы»

27 декабря в отделе традиционного искусства и ремёсел для детей оздоровительного лагеря «Эколог» прошла интерактивная программа «Зiмовыя забавы». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 27.12.2024 Выкл.

«Хоровод под Новый год»

🎄🎅🏻🎁В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошел утренник «Хоровод под Новый год». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 27.12.2024 Выкл.

Утренник для учеников «Новоельнянской средней школы»

🎄🎅🏻🎁Специалистами филиала «Дворецкий Дом культуры» проведен утренник для учеников Новоельнянской средней школы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 27.12.2024 Выкл.

«От всей души»

🎄🎁🎅🏻В Центре круглосуточного пребывания специалисты «Козловщинского Дома культуры» приняли участие в республиканской акции «От всей души». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 27.12.2024 Выкл.

Дварэцкаму льнозаводу – 70 гадоў!

Урачыстасць, прысвечаная юбілейнай даце прадпрыемства, адбылася ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Удзел у ёй прынялі  прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама, кіраўніцтва раёна на чале з Андрэем Садоўскім, кіраўнікі прадпрыемстваў-партнёраў і самі работнікі Дварэцкага льнозавода. Павітаў сваіх калег і павіншаваў іх са знакавым юбілеем дырэктар прадпрыемства Аляксей Зелянуха. Ён заўважыў, што за сем дзесяцігоддзяў завод прайшоў вялікі шлях станаўлення і росквіту, стаў паспяховым дзякуючы прафесіяналізму і адданай працы яго работнікаў. Віншаванні ад кіраўніцтва вобласці льнаводам адрасаваў першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Сончык: – 70 гадоў Дварэцкага льнозавода – доўгі шлях, пройдзены ў няпростыя гады, аднак гэта невялікая дата для паспяховага прадпрыемства, якое развіваецца, мадэрнізуецца, імкнецца да новых поспехаў і дасягае вытворчых вышыняў. Жадаю далейшага развіцця, пошуку новай прадукцыі, удалай яе рэалізацыі. Любое прадпрыемства – гэта яго калектыў. Жадаю вам моцнага здароўя, добрых зарплат, дабрабыту, любові і мірнага неба над галавой. Сяргей Іванавіч уручыў работнікам прадпрыемства заслужаныя ўзнагароды. Ганаровыя граматы Гродзенскага аблвыканкама – Аляксею Зелянуху, Уладзіміру Радзевічу і Наталіі Сямашка; падзякі старшыні Гродзенскага аблвыканкама – Віталію Буйко, Івану Мазуру; Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама – Марыне Гайдук, Аляксандру Кургану, Святлане Маліка, Таццяне Ненартовіч, Ірыне Томчык. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў калектыву Дварэцкага льнозавода за высокія вытворчыя вынікі і адрасаваў яго кіраўніцтву і работнікам найлепшыя пажаданні: – Адметна, што ў гэты дзень 70 гадоў таму быў падпісаны загад аб адкрыцці Дзятлаўскага льнозавода. Ішоў час, ішла рэарганізацыя, мяняліся назвы прадпрыемства, і сёння мы з гонарам можам заявіць, што Дварэцкі льнозавод з’яўляецца адным з брэндавых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, якое пазнаюць у многіх рэгіёнах нашай краіны. За сем дзесяцігоддзяў склалася выдатная каманда кіраўнікоў і спецыялістаў, якія паказваюць выдатныя вынікі. Прыемна адзначыць, што вамі выбраны правільныя кірункі ў развіцці завода, і гэта з’яўляецца вельмі каштоўным. Дварэцкі льнозавод дынамічна развіваецца, праводзіцца яго мадэрнізацыя, ён працуе прыбыткова. Усё гэта стала магчымым таму, што галоўным для кіраўніка з’яўляецца дабрабыт калектыву прадпрыемства: павялічваецца заработная плата работнікаў, расце іх колькасць. У гэты юбілейны дзень жадаю Дварэцкаму льнозаводу далейшага росквіту і дынамічнага развіцця, а яго работнікам – моцнага здароўя, цярпення і ўдачы ва ўсіх справах. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны Сяргей Ганчарук, Алена Сямашка, Ала Хамко; падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – Яўгеній Спасюк, Наталля Фядотава. Высокімі раённымі ўзнагародамі былі адзначаны людзі, якія прысвяцілі льнозаводу ўсё сваё жыццё і сёння знаходзяцца на заслужаным адпачынку: Мікалай Аўсянік (26 гадоў працоўнага стажу), Дзмітрый Гародка (21 год), Аляксандр Антанюк (32 гады), Ніна Ляпешка (33 гады), Феафанія Сямашка (33 гады). Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі далучыўся да віншаванняў і ўручыў узнагароды. Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны Сяргей Чурай; падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – Святлана Пачук; Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Анатоль Губко, Валерый Ляўшук; падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў – Святлана Ганчар, Святлана Лашкоўская, Святлана Аўсянік. Многія работнікі Дварэцкага льнозавода атрымалі юбілейныя ўзнагароды ад кіраўніцтва прадпрыемства на сваіх працоўных месцах. Таксама ў гэта дзень увесь калектыў Дварэцкага льнозавода прымаў віншаванні і падарункі ад ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу Гроднааблсельгастэхніка”, РА “Белаграсэрвіс”, Дзятлаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама калег па цэху – ільнозаводаў Беларусі і прадпрыемстваў-партнёраў. Прыемным падарункам для ўсіх гасцей свята стала канцэртная праграма нацыянальнага акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Міхаіла Фінберга. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 27.12.2024 Выкл.