Месяц: Ноябрь 2024

Слава і пашана працаўнікам сяла!

Па добрай традыцыі надыходзячы Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” сустрэў канцэртам-віншаваннем, у час якога былі ўшанаваны яго лепшыя работнікі. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, кіраўніцтва РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” і СГФ “АграМілк”, работнікі прадпрыемства. Дырэктар РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык  адзначыў поспехі філіяла ў сельскагаспадарчай сферы і павіншаваў яго работнікаў са святам: – У лістападзе традыцыйна адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, у нашым філіяле таксама ўшаноўваюць па заслугах хлебаробаў і жывёлаводаў. Сёлета Гродзенская вобласць намалаціла больш за два мільёны тон збожжа, мы зрабілі свой уклад у гэты важкі вынік. Нам ёсць чым ганарыцца: на працягу чатырох гадоў, калі прадпрыемства “Русь-Агра” было перададзена пад  РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, мы кожны год стабільна дабаўляем у сваіх выніках. За гэты час ураджайнасць збожжавых культур вырасла больш чым удвая і сёння складае 41,7 цэнтнера з гектара, надоі таксама выраслі амаль удвая і складаюць 19,9 літра на адну ўмоўную галаву. Усе гэтыя важкія вынікі – плён працы мэтанакіраваных, руплівых, адданых роднай зямлі людзей, якія разумеюць, што ад іх залежыць не толькі дабрабыт прадпрыемства, але і будучыня нашай краіны. За чатыры гады для работы былі набыты 86 адзінак тэхнікі, завершана мадэрнізацыя, уведзены ў эксплуатацыю жылыя і вытворчыя аб’екты, работа ў гэтым напрамку будзе працягнута, наперадзе – вялікія справы і вынікі. Рады, што ў філіяле сфарміраваўся дружны калектыў, нацэлены на высокі вынік. Віншую вас з надыходзячым святам. Жадаю міру, дабрабыту, каб работа праносіла задавальненне і стабільны даход. Да віншаванняў далучыўся дырэктар сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” і ўручыў Вадзіму Худыку каравай новага ўраджаю, які склаў сёлета 17,5 тысячы тон. Вадзім Худык уручыў работнікам філіяла рэспубліканскія ўзнагароды. Ганаровай граматай вытворчага аб’яднання “Беларуснафта” быў адзначаны вадзіцель аўтамабіля Віктар Матук, падзякай генеральнага дырэктара ВА “Беларуснафта” – трактарыст-машыніст Руслан Міклаш. Словы віншавання з надыходзячым прафесійным святам і ўдзячнасці за работу працаўнікам СГФ “АграМілк” адрасаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Дзятлаўчане дастойна завяршылі чарговы сельскагаспадарчы год. Ён быў нялёгкім для нас, як, мабыць, і кожны ў гэтай сферы. Год быў экстрэмальна складаны і настолькі ж выніковы: раённы каравай дасягнуў практычна 110 тысяч тон збожжа, 19 % яго належыць вам. У вас самая высокая ў раёне ўраджайнасць рапсу і зерневых культур. У жывёлагадоўлі вы таксама паказалі істотны прагрэс за гэты год: сёлета вы ў ліку лідараў у гэтай сферы, на што паўплывалі якасная нарыхтоўка кармоў, тэхнічны складнік і сумленная работа. З усіх інвестараў, якія працуюць у нашым раёне, вам найлепш удалося згуртаваць людзей, сабраць моцную выніковую каманду спецыялістаў. Высокія лічбы, якія сёння агучваюцца, – вынік вашай каманднай работы. Прыемна, што ў СГФ “АграМілк” падтрымліваецца добрая традыцыя сустракаць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўшанаваннем калектыву. Шчыры дзякуй вам за працу! Жадаю здароўя, цярпення, дабрабыту, добрага надвор’я ў вашых сем’ях і на працоўных месцах. Са святам! Ён уручыў ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама загадчыцы склада Таццяне Багдановіч, падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – загадчыцы склада Людміле Чапукойць, вядучаму бухгалтару Ларысе Сакалоўскай, галоўнаму аграному Андрэю Лежаню. Граматамі і прэміямі РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” за добрасумленную выніковую працу, асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў былі ўзнагароджаны механізатары, аграрыі, жывёлаводы і работнікі адміністрацыі СГФ “АграМілк”. Музычныя віншаванні работнікам сельскай гаспадаркі дарылі артысты Дзятлаўшчыны – ансамбль “Заранка”, гурт “Бархат”, Сяргей Малышчык, Марына Міхалоўская, Арсеній Лішык, Алена Варабей, Людміла Маер, Чэслаў Свіб. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 13.11.2024 Выкл.

Выбары-2025. Каб у любімай Беларусі ўсё было добра

На Дзятлаўшчыне працягваюць працаваць ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Ціхім суботнім ранкам чарговы пікет у цэнтры Дзятлава ладзілі раённыя арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Многія, пэўна, ужо ведалі, што па вуліцы Савецкай каля магазіна “Міраж” будзе праводзіцца пікет, і ішлі мэтанакіравана, адразу ўзяўшы дакументы, якія сведчаць асобу. Другія ішлі на гукі песень у выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры і таксама рабілі свой выбар у падтрымку пэўнага кандыдата. Дзятлаўчане падзяліліся сваімі думкамі, наколькі важнае такое мерапрыемства для беларусаў. Ганна Еганян: – Прыйшла падтрымаць кандыдата, за якога планую галасаваць і на саміх выбарах. Упэўнена, што ён зможа гарантаваць у нашай краіне спакой, стабільнасць і мір. Сёння гэта як ніколі важна і для нас, і ў будучым для нашых дзяцей. Наталля Мілейка: – Каб у любімай Беларусі ўсё было добра, каб развівалася эканоміка і мы былі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, неабходна выбраць годных кандыдатаў на ролю кіраўніка краіны. Я са сваім выбарам вызначылася, веру, што не памылілася. Хочацца бачыць, як наша краіна развіваецца і квітнее, каб мы ганарыліся ёю, а дзеці таксама станавіліся шчырымі яе грамадзянамі і працягвалі справу бацькоў. Георгій Бойка: – Хоць сёння і выхадны дзень, але не паленаваўся прыйсці і падтрымаць подпісам свайго кандыдата. Для мяне выбары – вельмі важная падзея, лічу, кожны павінен прымаць у іх удзел, бо ад нас саміх залежыць, якім будзе наша жыццё. Цяпер мы, пенсіянеры, адчуваем падтрымку дзяржавы, упэўнены, што і на выбарах падтрымаем дастойнага кандыдата. Нагадаем, этап выбарчай кампаніі па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі прадоўжыцца да 6 снежня ўключна. Ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш як 100 тысяч подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Збор подпісаў праходзіць у форме пікетавання ў месцах, не забароненых рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ажыццяўляць збор подпісаў могуць толькі члены ініцыятыўнай групы на пікетах, а таксама па месцы жыхарства, работы (службы) выбаршчыкаў. У падпісным лісце павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, горада. Выбаршчыку неабходна самому паставіць дату і распісацца. Ён мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры. Любая агітацыя ў гэты час забаронена. З 7 па 21 снежня ЦВК будзе прымаць дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў. З 22 па 31 снежня адбудзецца рэгістрацыя. Перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў пройдуць з 1 па 25 студзеня 2025 года, датэрмінова прагаласаваць можна будзе з 21 па 25 студзеня. Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.11.2024 Выкл.

С Днем Рождения!

                9 ноября творческие работники филиала «Дворецкий Дом культуры» поздравили Артема из деревни Большая Полонка с днем рождения. Друзья и родственники Артема веселились с клоуном Ириской и Медведем. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 09.11.2024 Выкл.

«Это — наша история!»

8 ноября в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа «Это — наша история!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 08.11.2024 Выкл.

Равеснікі вызвалення. Марыя Шышня: “Удзячная лёсу за шчасліва пражытыя гады”

У рамках акцыі “Равеснікі вызвалення” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншаваў з 80-гадовым юбілеем Марыю Шышню. Марыя Баляславаўна нарадзілася ў вёсцы Заполле. Акрамя яе, у сям’і выхоўваліся яшчэ сястра і брат. Дзяўчына скончыла 10 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы № 2 і пайшла працаваць у льнаводчае звяно, затым пяць гадоў была загадчыцай фермы. І ўсё ж дзяўчына вырашыла, што неабходна атрымаць адукацыю, таму паступіла ў Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе набыла прафесію бухгалтара. Гэтую пасаду яна займала ў калгасе 30 гадоў. Па натуры Марыя Баляславаўна заўсёды была адказнай, працавітай, энергічнай, таму яе выбралі сакратаром камсамольскай арганізацыі, шмат гадоў з’яўлялася яшчэ і камандзірам санітарнай дружыны. За актыўную жыццёвую пазіцыю і дасягненні ў працы імя жанчыны неаднаразова заносілі на Дошку гонару, прымала ўдзел у рэспубліканскім з’ездзе Таварыства Чырвонага Крыжа. А грамат, дыпломаў, падзяк – не злічыць. З будучым мужам дзяўчына сябравала з дзяцінства, хадзілі ў адну школу. У 1965 годзе маладыя людзі пажаніліся.  Назаўжды ў памяці засталося камсамольскае вяселле. 1 студзеня ў Раклевіцкім доме культуры шлюб рэгістравала сакратарка райкама камсамола Ядзвіга Савань. Муж Антон Антонавіч спачатку працаваў у калгасе аграномам, потым інструктарам Дзятлаўскага райкама партыі, далей 28 гадоў быў старшынёй Дзятлаўскага сельскага Савета. У іх сям’і нарадзіліся тры дачкі. Прыгажуні, разумніцы, у школе ўсе былі выдатніцамі, атрымалі добрую адукацыю і знайшлі сваё прызначэнне ў жыцці. Старэйшая Святлана займае пасаду эканаміста ў раённым сельгасупраўленні. Наталля атрымала медыцынскую адукацыю і цяпер працуе ў горадзе Ждановічы ў санаторыі. Малодшая дачка Ірына таксама стала медыкам, працуе ў рэанімацыйным аддзяленні дзятлаўскай бальніцы. У Марыі Баляславаўны пяцёра ўнукаў і ўжо дзве праўнучкі. Юбілярка здзівіла гасцей прыгожымі тканымі і вышытымі вырабамі. Ткаць і вышываць юную Марыю навучыла маці. Зімовымі вечарамі жанчыны збіраліся ў суседа за кроснамі і займаліся рукадзеллем. А вось у летне-восеньскі перыяд, акрамя хатніх клопатаў, даводзілася палоць, ​​ірваць, абіваць, слаць, паднімаць, сартаваць, вязаць у снапы лён, далей яго грузілі на машыны і адвозілі на Дварэцкі льнозавод. – Я ўдзячная лёсу за шчасліва пражытыя гады, – гаворыць Марыя Баляславаўна, – за цудоўных дзяцей, унукаў і праўнукаў, якія радуюць мяне сваімі дасягненнямі. Няхай усе людзі будуць здаровыя і шчаслівыя. І няхай заўсёды будзе мір на нашай зямлі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.11.2024 Выкл.

Выбары-2025. У Дзятлаве прайшоў першы пікет па зборы подпісаў

У Беларусі 7 лістапада пачаўся перыяд збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, які прадоўжыцца па 6 снежня ўключна. У першы ж дзень, 7 лістапада, у Дзятлаве па вуліцы Савецкай каля магазіна “Міраж” збор подпісаў праводзілі члены ініцыятыўнай групы ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Пікет ладзіўся ў святочны дзень, калі ў райцэнтр з розных куткоў Дзятлаўшчыны людзі прыязджаюць па пакупкі. Прахожыя жыва цікавіліся падзеяй, паколькі выбарчая кампанія – гэта адзін з найважнейшых працэсаў палітычнага жыцця краіны, ад якога напрамую залежыць будучыня і дабрабыт кожнага з нас. Літаральна за гадзіну ўдалося сабраць некалькі дзясяткаў подпісаў. – Сёння я пакідаю свой подпіс для вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты, а значыць пакідаю яго за працвітаючую Беларусь, мірнае неба, упэўненасць у заўтрашнім дні, – падзялілася сваімі думкамі наша зямлячка Алена Гвардзіна. Мерапрыемства праходзіла на пазітыўнай ноце: добры настрой удзельнікам пікета і прахожым сваімі песнямі дарылі артысты Дварэцкага дома культуры. Гэта толькі пачатак кампаніі па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, аднак можна адзначыць, што заўсёды ў важных справах на карысць дзяржавы актыўны ўдзел прымаюць прафсаюзы і грамадскія аб’яднанні. Дзятлаўчанам варта ведаць, што збор подпісаў, згодна з заканадаўствам, будзе ажыццяўляцца як у форме пікетавання ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Дарэчы, райвыканкам ужо прыняў адпаведнае рашэнне, з ім можна азнаёміцца на афіцыйным сайце райвыканкама. Акрамя таго, традыцыйна будзе выкарыстоўвацца збор подпісаў у арганізацыях, па месцы службы, па месцы працы, не забаронена гэта рабіць і дома па месцы жыхарства выбаршчыкаў. Збіраць подпісы маюць права толькі члены ініцыятыўных груп. У іх ёсць адпаведныя пасведчанні – карткі, дзе пазначана прозвішча, імя, імя па бацьку і членства ў саставе ініцыятыўнай групы. Аднак у пасведчанні няма фотаздымка. Таму член ініцыятыўнай групы павінен паказаць выбаршчыку любы дакумент з фатаграфіяй, які сведчыць яго асобу. Калі ўзнікаюць пытанні, ці з’яўляецца гэты чалавек членам ініцыятыўнай групы, можна звярнуцца ў тэрытарыяльную выбарчую камісію. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.11.2024 Выкл.

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дата, якая ажыццявіла мары мільёнаў працаўнікоў

Рэвалюцыя 1917 года – сімвал моцнай савецкай краіны, якая перамагла фашызм у Вялікай Айчыннай вайне і стварыла нашу дзяржаўнасць. Няхай на карце ўжо няма Савецкага Саюза, але слаўныя яго героі і працаўнікі, іх подзвігі і дасягненні, адкрыцці і традыцыі яшчэ жывуць у сэрцах і памяці людзей. Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Дзятлаве, у скверы каля помніка Уладзіміру Леніну, прайшоў урачысты мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, дэпутатаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, школьнікаў, ветэранаў, дзятлаўчан. – 7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята, што сведчыць аб яго значнасці для нашага грамадства, – адкрыў урачыстасць вядучы Чэслаў Свіб. – Рэвалюцыя стала адной з найвялікшых падзей ХХ стагоддзя, паўплывала на ход гісторыі многіх краін. За гады савецкай улады беларускі народ стварыў моцную эканамічную базу, якая з’яўляецца адной з асноваў устойлівага руху наперад. Гэты дзень – сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, прыкланенне перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, верыў у светлую будучыню, ішоў на подзвіг у імя ідэі. Пераняўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, Беларусь сёння ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства. Дзень Вялікага Кастрычніка ўказаў шлях да сацыялізму і нацыянальнай роўнасці, з ім звязаны лёс нашага народа і станаўленне дзяржаўнасці. Са 107-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі дзятлаўчан павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Кастрычнік 1917 года ажыццявіў мары мільёнаў працаўнікоў свету аб пабудове справядлівага грамадства на прынцыпах народаўладдзя, узаемнай сацыяльнай адказнасці і гуманізму. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці пакаленням, якія сваёй працай стварылі нашу дзяржаву і дзякуем усім, хто сёння ўносіць свой важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу дзяржавы. Мы, маладая незалежная дзяржава, крочым наперад, вызначыўшы асноўны ўнутраны вектар свайго развіцця – сацыяльна арыентаваная эканоміка. Мы беражом памяць аб трагічных падзеях мінулага, цэнім і захоўваем нашу гісторыю, з павагай адносімся да святаў савецкага часу, увекавечваем перамогі і імёны герояў тысячагадовай гісторыі беларускага народа, прыклады мужнасці і мудрасці якога дапамагаюць пераадольваць выклікі, будаваць надзейны фундамент будучыні. Мы разумеем, што без захавання гістарычнай спадчыны немагчыма рухацца наперад. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму, поспехаў у працы, няхай у вашых дамах і сем’ях пануюць дабрабыт, узаемаразуменне і каханне. Як даніну павагі да слаўных традыцый мінулых пакаленняў, якія ўпісалі свае імёны ў нашу агульную гісторыю, удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Уладзіміру Леніну. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.11.2024 Выкл.

«Негаснущий свет Октября»

💥7 ноября в агрогородке Дворец прошла концертная программа «Негаснущий свет Октября» Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.11.2024 Выкл.

У Ахонаве адкрылі новы модульны ФАП

На Дзятлаўшчыне падтрымалі прыгожую традыцыю, распачатую Прэзідэнтам Беларусі, напярэдадні 7 лістапада рабіць народу краіны важныя падарункі – адкрываць сацыяльна значныя аб’екты. Важнай падзеяй для жыхароў вёскі Ахонава стала адкрыццё новага модульнага ФАПа з сучасным абсталяваннем і пашыраным спектрам магчымасцяў. Ва ўрачыстым адкрыцці аб’екта прынялі ўдзел жыхары вёскі Ахонава, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, адміністрацыя і калектыў Дзятлаўскай ЦРБ, кіраўніцтва Данілавіцкага сельвыканкама і ААТ “Граніт-Агра”, служыцелі духавенства і работнікі культуры. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў вяскоўцаў і медыкаў са значнай для ўсяго раёна падзеяй. – Клопат аб здароўі людзей – прыярытэт дзяржаўнай палітыкі, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Таму заканамерна, што аб’ект, які мы адкрываем напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, належыць да сферы аховы здароўя. У раёне праводзіцца сістэмная работа па будаўніцтве і мадэрнізацыі медыцынскіх установаў не толькі цэнтральнага, але і сельскага значэння, што даказвае сённяшняя падзея. Гэты год стаў для Дзятлаўшчыны шчодрым на інвестыцыйныя праекты, у тым ліку ў медыцыне. Наперадзе шмат мерапрыемстваў у гэтым кірунку – набыццё перасоўнага ФАПа, адкрыццё адміністрацыйнага паверха бальніцы. Таксама ўжо сёлета пачнецца будаўніцтва бальніцы ў гарадскім пасёлку Наваельня. На вопыце іншых раёнаў Гродзеншчыны мы пайшлі па шляху набыцця гатовых модульных ФАПаў –гэта зручна, мабільна. Каштавала гэта раённаму бюджэту 154 тысячы рублёў. Усе ўкладанні апраўданы, бо самае каштоўнае, што мы маем сёння, – здароўе. Новы ФАП атрымаўся сучасным, зручным, упэўнены, ён будзе запатрабаваны ў мясцовага насельніцтва. Хачу пажадаць вам, шаноўныя жыхары вёскі Ахонава, моцнага здароўя, якім ніколі не трэба грэбаваць. Наведвайце мясцовы ФАП часцей для прафілактыкі, своечасова праходзьце дыспансерызацыю. Са святам вас! Па цудоўнай беларускай традыцыі любая добрая справа пачынаецца з малітвы. Памаліліся за ўстанову аховы здароўя і павіншавалі землякоў са святам настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня протаіерэй Валерый Мануйла і віцэ-дэкан Дзятлаўскага і Навагрудскага дэканата ксёндз Андрэй Пышынскі. Сімвалічны ключ ад новага фельчарска-акушэрскага пункта галоўнаму доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктару Яцкевічу ўручыў дырэктар ААТ “Навагрудскі завод металавырабаў” Віталій Яраш. Ён далучыўся да словаў віншавання: – Дзякуй дзятлаўчанам і кіраўніцтву раёна за давер, аказаны нам. Гэта шосты ФАП, створаны на нашым прадпрыемстве. Андрэй Уладзіміравіч слушна заўважыў, што важнасць такой установы ў любым населеным пункце не вымяраецца колькасцю насельніцтва. Людзі павінны атрымліваць якаснае сучаснае медыцынскае абслугоўванне ў любой кропцы Беларусі. Рады, што мы таксама дапамагаем гэтаму. Віталій Віктаравіч падзякаваў за супрацоўніцтва і ўручыў юбілейнае выданне аб сваім прадпрыемстве кіраўніку раёна і галоўнаму доктару. Загадчыца Ахонаўскага ФАПа Валянціна Жыгала выказала словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна, калектывам раённай бальніцы, завода-вытворцы за ўвагу да клопатаў вяскоўцаў: – З’яўленне новага ФАПа – вельмі значная падзея ў жыцці мясцовых жыхароў. Шчыра прызнаюся, напачатку мы нават не паверылі, што такое будзе магчымым так хутка. А ўжо калі “прыехаў” сам будынак, людзі сталі чакаць адкрыцця. Дзякуй усім, хто ствараў гэту прыгажосць і ўтульнасць для нас. Цяпер зможам аказваць медыцынскую дапамогу ў сучасных умовах. Пасля сімвалічнага перарэзвання чырвонай стужкі удзельнікаў урачыстасці запрасілі наведаць новы ФАП. На адкрыццё новага фельчарска-акушэрскага пункта прыйшло шмат жыхароў Ахонава. Адзінадушнае меркаванне землякоў выказала стараста вёскі Людміла Шупа: – Сучасная медустанова вяскоўцам вельмі неабходна, каб падтрымліваць здароўе і, нарэшце, адчуваць сябе патрэбнымі. На перыферыі гэта асабліва важна: транспарт не заўсёды ёсць, каб дабрацца ў райпаліклініку, а цяпер тут створаны ўсе ўмовы. Акрыццё ФАПа ў Ахонаве – паказчык таго, што вёска жывая, што мы маем будучыню, дзяржава не забывае пра нас. З другога боку, наш фельчар Валянціна Жыгала дастойна найлепшых умоваў працы: яна прыехала сюды маладым спецыялістам і ўсё жыццё прысвяціла здароўю аднавяскоўцаў. Ранейшы будынак Ахонаўскага фельчарска-акушэрскага пункта быў размешчаны ў прыватным домаўладанні, дзе арандавалася памяшканне. Яму патрабаваўся капітальны рамонт, які тэхнічна немагчыма было правесці. Тады ўзнікла ідэя набыцця модульнага ФАПа, што стала аптымальным рашэннем стварэння сучасных умоваў для медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву. Памяшканне модульнага ФАПа цалкам адпавядае санітарна-эпідэміялагічным нормам, мае тры цёплыя светлыя кабінеты, санвузел, гарачае водазабеспячэнне з дапамогай бойлера, гаспадарчы пакой з шафамі. ФАП поўнасцю ўкамплектаваны новым абсталяваннем, неабходным для правядзення пярвічнай медыцынскай дапамогі, вакцынацыі, прафілактычных аглядаў, аказання дапамогі. У акушэрскім кабінеце сучаснае гінекалагічнае крэсла, у наяўнасці апарат ЭКГ, глюкометр. Ёсць магчымасць на месцы набыць лекавыя прэпараты. Ахонаўскі ФАП – адзіны ў Дзятлаўскім раёне, дзе ўстаноўлены персанальны камп’ютар з медыцынскай інфармацыйнай сістэмай, што дазваляе адразу ж на месцы запісаць пацыента на прыём да любога доктара Дзятлаўскай паліклінікі, атрымаць інфармацыю аб выніках лабараторнага даследавання, агляду дактароў. У зоне абслугоўвання Ахонаўскага ФАПа 9 населеных пунктаў у радыусе 7,5 кіламетра з насельніцтвам 170 чалавек: з іх 95 – працаздольнага ўзросту, 13 дзяцей, 62 пенсіянеры. Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляюць фельчар, санітарка, а таксама спецыялісты райпаліклінікі ў час выязных прыёмаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 06.11.2024 Выкл.

«Веков связующая нить»

6 ноября в филиале «Козловщинский Дом культуры» прошел тематический концерт «Веков связующая нить» ко Дню Октябрьской революции. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 06.11.2024 Выкл.