День: 07.11.2024

Равеснікі вызвалення. Марыя Шышня: “Удзячная лёсу за шчасліва пражытыя гады”

У рамках акцыі “Равеснікі вызвалення” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншаваў з 80-гадовым юбілеем Марыю Шышню. Марыя Баляславаўна нарадзілася ў вёсцы Заполле. Акрамя яе, у сям’і выхоўваліся яшчэ сястра і брат. Дзяўчына скончыла 10 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы № 2 і пайшла працаваць у льнаводчае звяно, затым пяць гадоў была загадчыцай фермы. І ўсё ж дзяўчына вырашыла, што неабходна атрымаць адукацыю, таму паступіла ў Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе набыла прафесію бухгалтара. Гэтую пасаду яна займала ў калгасе 30 гадоў. Па натуры Марыя Баляславаўна заўсёды была адказнай, працавітай, энергічнай, таму яе выбралі сакратаром камсамольскай арганізацыі, шмат гадоў з’яўлялася яшчэ і камандзірам санітарнай дружыны. За актыўную жыццёвую пазіцыю і дасягненні ў працы імя жанчыны неаднаразова заносілі на Дошку гонару, прымала ўдзел у рэспубліканскім з’ездзе Таварыства Чырвонага Крыжа. А грамат, дыпломаў, падзяк – не злічыць. З будучым мужам дзяўчына сябравала з дзяцінства, хадзілі ў адну школу. У 1965 годзе маладыя людзі пажаніліся.  Назаўжды ў памяці засталося камсамольскае вяселле. 1 студзеня ў Раклевіцкім доме культуры шлюб рэгістравала сакратарка райкама камсамола Ядзвіга Савань. Муж Антон Антонавіч спачатку працаваў у калгасе аграномам, потым інструктарам Дзятлаўскага райкама партыі, далей 28 гадоў быў старшынёй Дзятлаўскага сельскага Савета. У іх сям’і нарадзіліся тры дачкі. Прыгажуні, разумніцы, у школе ўсе былі выдатніцамі, атрымалі добрую адукацыю і знайшлі сваё прызначэнне ў жыцці. Старэйшая Святлана займае пасаду эканаміста ў раённым сельгасупраўленні. Наталля атрымала медыцынскую адукацыю і цяпер працуе ў горадзе Ждановічы ў санаторыі. Малодшая дачка Ірына таксама стала медыкам, працуе ў рэанімацыйным аддзяленні дзятлаўскай бальніцы. У Марыі Баляславаўны пяцёра ўнукаў і ўжо дзве праўнучкі. Юбілярка здзівіла гасцей прыгожымі тканымі і вышытымі вырабамі. Ткаць і вышываць юную Марыю навучыла маці. Зімовымі вечарамі жанчыны збіраліся ў суседа за кроснамі і займаліся рукадзеллем. А вось у летне-восеньскі перыяд, акрамя хатніх клопатаў, даводзілася палоць, ​​ірваць, абіваць, слаць, паднімаць, сартаваць, вязаць у снапы лён, далей яго грузілі на машыны і адвозілі на Дварэцкі льнозавод. – Я ўдзячная лёсу за шчасліва пражытыя гады, – гаворыць Марыя Баляславаўна, – за цудоўных дзяцей, унукаў і праўнукаў, якія радуюць мяне сваімі дасягненнямі. Няхай усе людзі будуць здаровыя і шчаслівыя. І няхай заўсёды будзе мір на нашай зямлі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.11.2024 Выкл.

Выбары-2025. У Дзятлаве прайшоў першы пікет па зборы подпісаў

У Беларусі 7 лістапада пачаўся перыяд збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, які прадоўжыцца па 6 снежня ўключна. У першы ж дзень, 7 лістапада, у Дзятлаве па вуліцы Савецкай каля магазіна “Міраж” збор подпісаў праводзілі члены ініцыятыўнай групы ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Пікет ладзіўся ў святочны дзень, калі ў райцэнтр з розных куткоў Дзятлаўшчыны людзі прыязджаюць па пакупкі. Прахожыя жыва цікавіліся падзеяй, паколькі выбарчая кампанія – гэта адзін з найважнейшых працэсаў палітычнага жыцця краіны, ад якога напрамую залежыць будучыня і дабрабыт кожнага з нас. Літаральна за гадзіну ўдалося сабраць некалькі дзясяткаў подпісаў. – Сёння я пакідаю свой подпіс для вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты, а значыць пакідаю яго за працвітаючую Беларусь, мірнае неба, упэўненасць у заўтрашнім дні, – падзялілася сваімі думкамі наша зямлячка Алена Гвардзіна. Мерапрыемства праходзіла на пазітыўнай ноце: добры настрой удзельнікам пікета і прахожым сваімі песнямі дарылі артысты Дварэцкага дома культуры. Гэта толькі пачатак кампаніі па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, аднак можна адзначыць, што заўсёды ў важных справах на карысць дзяржавы актыўны ўдзел прымаюць прафсаюзы і грамадскія аб’яднанні. Дзятлаўчанам варта ведаць, што збор подпісаў, згодна з заканадаўствам, будзе ажыццяўляцца як у форме пікетавання ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Дарэчы, райвыканкам ужо прыняў адпаведнае рашэнне, з ім можна азнаёміцца на афіцыйным сайце райвыканкама. Акрамя таго, традыцыйна будзе выкарыстоўвацца збор подпісаў у арганізацыях, па месцы службы, па месцы працы, не забаронена гэта рабіць і дома па месцы жыхарства выбаршчыкаў. Збіраць подпісы маюць права толькі члены ініцыятыўных груп. У іх ёсць адпаведныя пасведчанні – карткі, дзе пазначана прозвішча, імя, імя па бацьку і членства ў саставе ініцыятыўнай групы. Аднак у пасведчанні няма фотаздымка. Таму член ініцыятыўнай групы павінен паказаць выбаршчыку любы дакумент з фатаграфіяй, які сведчыць яго асобу. Калі ўзнікаюць пытанні, ці з’яўляецца гэты чалавек членам ініцыятыўнай групы, можна звярнуцца ў тэрытарыяльную выбарчую камісію. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.11.2024 Выкл.

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дата, якая ажыццявіла мары мільёнаў працаўнікоў

Рэвалюцыя 1917 года – сімвал моцнай савецкай краіны, якая перамагла фашызм у Вялікай Айчыннай вайне і стварыла нашу дзяржаўнасць. Няхай на карце ўжо няма Савецкага Саюза, але слаўныя яго героі і працаўнікі, іх подзвігі і дасягненні, адкрыцці і традыцыі яшчэ жывуць у сэрцах і памяці людзей. Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Дзятлаве, у скверы каля помніка Уладзіміру Леніну, прайшоў урачысты мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, дэпутатаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, школьнікаў, ветэранаў, дзятлаўчан. – 7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята, што сведчыць аб яго значнасці для нашага грамадства, – адкрыў урачыстасць вядучы Чэслаў Свіб. – Рэвалюцыя стала адной з найвялікшых падзей ХХ стагоддзя, паўплывала на ход гісторыі многіх краін. За гады савецкай улады беларускі народ стварыў моцную эканамічную базу, якая з’яўляецца адной з асноваў устойлівага руху наперад. Гэты дзень – сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, прыкланенне перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, верыў у светлую будучыню, ішоў на подзвіг у імя ідэі. Пераняўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, Беларусь сёння ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства. Дзень Вялікага Кастрычніка ўказаў шлях да сацыялізму і нацыянальнай роўнасці, з ім звязаны лёс нашага народа і станаўленне дзяржаўнасці. Са 107-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі дзятлаўчан павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Кастрычнік 1917 года ажыццявіў мары мільёнаў працаўнікоў свету аб пабудове справядлівага грамадства на прынцыпах народаўладдзя, узаемнай сацыяльнай адказнасці і гуманізму. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці пакаленням, якія сваёй працай стварылі нашу дзяржаву і дзякуем усім, хто сёння ўносіць свой важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу дзяржавы. Мы, маладая незалежная дзяржава, крочым наперад, вызначыўшы асноўны ўнутраны вектар свайго развіцця – сацыяльна арыентаваная эканоміка. Мы беражом памяць аб трагічных падзеях мінулага, цэнім і захоўваем нашу гісторыю, з павагай адносімся да святаў савецкага часу, увекавечваем перамогі і імёны герояў тысячагадовай гісторыі беларускага народа, прыклады мужнасці і мудрасці якога дапамагаюць пераадольваць выклікі, будаваць надзейны фундамент будучыні. Мы разумеем, што без захавання гістарычнай спадчыны немагчыма рухацца наперад. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму, поспехаў у працы, няхай у вашых дамах і сем’ях пануюць дабрабыт, узаемаразуменне і каханне. Як даніну павагі да слаўных традыцый мінулых пакаленняў, якія ўпісалі свае імёны ў нашу агульную гісторыю, удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Уладзіміру Леніну. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.11.2024 Выкл.

«Негаснущий свет Октября»

💥7 ноября в агрогородке Дворец прошла концертная программа «Негаснущий свет Октября» Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 07.11.2024 Выкл.