Месяц: Ноябрь 2024

Пад гукі вальса, катыльёна і кадрылі

Для аматараў вытанчаных танцаў, атмасферы мінулых стагоддзяў у Новым замку ў Гродне ладзіўся першы зімовы баль. Хоць даўно прайшла эпоха пышных баляў і маскарадаў, але зноў і зноў многія ў сваіх марах вяртаюцца ў тыя далёкія часы крыналіну і шоўку, рамантычных пахаў духоў, звону шпор, таму ў велічных сценах сапраўднага замка сабралася ў гэты вечар каля 90 пар з розных куткоў Беларусі і Расіі. Элегантныя дамы ў шыкоўных бальных сукенках і стрыманыя кавалеры ў строгіх касцюмах распачалі гэты чароўны вечар паланэзам – як таго патрабуюць бальныя каноны. На працягу вечара пад гукі жывой музыкі ў выкананні Новаяльнянскага духавога аркестра пары змаглі паказаць сваё майстэрства і проста атрымаць асалоду, танцуючы венскі вальс, паланэз, факстрот, катыльён, кадрылю, кракавяк, блюз. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, аматарскае аб’яднанне “Эліт Данс”, Беларуская прафесійная танцавальная ліга, Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне, Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гродне. – У мінулым годзе ў мяне ўзнікла ідэя правесці баль у гэтым цудоўным месцы. Гэту задумку падтрымалі кіраўніцтва гісторыка-археалагічнага музея, мясцовыя ўлады, а таксама прадстаўнікі Расіі ў Гродне. Яны аказалі дапамогу ў арганізацыі. Упэўнены, што лепшага месца для адкрыцця зімовага бальнага сезона, чым замак у Гродне, не прыдумаеш. Усё, што мы задумалі, атрымалася, вечар цудоўны, – расказаў кіраўнік аматарскага аб’яднання “Эліт Данс” гарпасёлка Наваельня Анатоль Кардаш, распарадчык балю. – Задумка балю ў нас была даўно, вельмі рады, што знайшліся людзі, якія падтрымалі ідэю, – адзначыў Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Гродне Феадосій Уладышэўскі. – Тое, што ў сэрцы Гродна, у Сенатарскай зале Новага замка, удалося сабраць так шмат цудоўных людзей – заслуга многіх, і вялікі дзякуй ім за гэта. Спадзяюся, што гэты баль адкрые традыцыю правядзення баляў і складзе канкурэнцыю падобным мерапрыемствам, якія праходзяць у Мірскім, Нясвіжскім замках. Госці на баль у Гродна прыехалі з розных гарадоў. Удзельнікі калектыву “Сярэбраны век” Алена і Аляксандр – з Гомеля. Яны расказалі, што частыя ўдзельнікі падобных мерапрыемстваў, але ў Гродне ўпершыню. Баль ім спадабаўся: жывая музыка, прыгожыя госці, чароўная атмасфера – уражанні застануцца надоўга. Цяжка было не заўважыць сярод гасцей пару ў прыгожых гістарычных касцюмах – быццам з іншай эпохі на карэце, а не з Мінска на машыне, прыбылі яны ў замак. Аляксей і Наталля даўнія аматары баляў і не маглі прапусціць гэты вечар у Гродне. Прымаюць у іх удзел дзеля пазітыўных эмоцый, новых знаёмстваў, гавораць, што гэтыя эмоцыі – тое, чым варта дапаўняць сваё жыццё. На працягу балю пільна назіралі за ўсімі ўдзельнікамі і напрыканцы вечара выбралі і ўзнагародзілі пераможцаў у намінацыях “Лепшая пара”, “Вернасць бальнай культуры”, “Самы гістарычны касцюм”, “Кавалер балю”, “Каралева балю”. Першы зімовы баль у Гродне атрымаўся яркім, запамінальным, незабыўным. Чатыры гадзіны праляцелі як імгненне, але гэтыя чароўныя хвіліны для аматараў такіх танцавальных вечароў і гістарычнай рамантыкі могуць хутка паўтарыцца. Бальную эстафету перадалі Мінску, і ўжо 4 студзеня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе наступны баль. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 30.11.2024 Выкл.

Прававая дапамога для работнікаў культуры

28 лістапада ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшлі прававая асвета па тэме “Электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь” і прафсаюзны прававы прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў. На чым выступоўцы акцэнтавалі ўвагу прысутных работнікаў культуры, што абмеркавалі? Прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дар’я Пугач спынілася на пытаннях паняцця і важнейшых аспектах электаральнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Былі разгледжаны такія кірункі забеспячэння незалежнасці, як забарона на ўмяшальніцтва ў электаральныя працэсы, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, недапушчэнне выканання паўнамоцтваў супраць нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў, удасканаленне правапрымяняльнай практыкі і работа з міжнароднымі арганізацыямі. Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго расказаў пра меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці пры парушэнні нормаў выбарчага заканадаўства, закрануў пытанні супрацьдзеяння экстрэмісцкай дзейнасці. Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзяніс Малевіч заклікаў яшчэ раз задумацца, наколькі важнае і сур’ёзнае мерапрыемства – выбары Прэзідэнта: – Сёння шмат увагі надаецца бяспецы ў нашай краіне, і яе кіраўнік у гэтым пытанні адыгрывае ключавую ролю. Таму нам варта сур’ёзна аднесціся да выбараў, якія адбудуцца ў студзені наступнага года, і кожны беларус павінен аддаць свой голас за дастойнага кандыдата. У ходзе прававога прыёму пяць грамадзян звярнуліся з пытаннямі па працоўным заканадаўстве. Былі разгледжаны такія тэмы, як заключэнне кантракта з работнікам, які працуе па тэрміновым працоўным дагаворы; сумяшчальніцтва для кіраўнікоў і іх намеснікаў; праходжанне дыспансерызацыі ў рабочы або выхадны дзень; афармленне працоўных адносінаў на час адсутнасці асноўнага работніка, які знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці; умовы страты статуса маладога спецыяліста. Усім, хто звярнуўся, была аказана кваліфікаваная юрыдычная дапамога і дадзены падрабязныя тлумачэнні па гэтых пытаннях. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 28.11.2024 Выкл.

40 гадоў творчасці і натхнення

Сёлета адзначае юбілей народны хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”, які функцыянуе пры Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэты калектыў актыўна выступае амаль на ўсіх святочных мерапрыемствах гарадскога і раённага маштабаў, жаданы госць у школах, на прадпрыемствах. Наш хор пастаянны ўдзельнік абласных фестываляў ветэранскіх калектываў, дзе заўжды ўзнагароджваецца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Ля вытокаў Датай заснавання хору лічыцца кастрычнік 1984 года. Пачыналі з вакальнай групы, спачатку было не так многа ўдзельнікаў. Іх кіраўніком стала таленавітая жанчына, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ільюшэнка. Наступнымі кіраўнікамі былі Арсеній Яскельчык, Ядвіга Максімава, Тамара Ступак, Марына Шыкуць, а з 2014 года і па сёння – Таццяна Шостка. У 1995 годзе калектыву было прысвоена ганаровае званне “народны”. “Ветэраны ў страі” сёння Удзельнікі хору – людзі розных прафесій, кожны са сваімі інтарэсамі, поглядамі на жыццё, але іх звязала адна агульная любоў да песні, музыкі. Цяпер у калектыве больш за 20 чалавек разам з кіраўніком Таццянай Шостка і галоўным салістам Сяргеем Малышчыкам: Надзея Бяржаніна, Ірына Бакшук, Святлана Венская, Валерый Герасіменка,  Лілія Баравік, Ірына Варабей, Ядвіга Гушча, Тамара Гародка, Ала Дораш, Любоў Ёда, Ганна Ківульчык, Ала Кучынская, Таміла Крышаловіч, Марыя Палюховіч, Алена Роўба, Яўгенія Цыгель, Людміла Хадаркевіч, Альфія Шарыпава, Васіль Шпігановіч, Валянціна Шулейка, Аксана Кашляк. Узрост большасці з іх – 70+, а самай сталай – 85, але гэтыя людзі не старэюць душой. – Мы запатрабаваныя, бывае, даём і па два канцэрты ў дзень, калі атрымліваецца паўдзельнічаць, ніколі не адмаўляемся, – расказвае Таццяна Шостка. – Нягледзячы на важкі ўзрост ім падабаецца, яны не скардзяцца, што цяжка. Напрыклад, пасля выступлення ў санаторыі “Радон” нам апладзіравалі стоячы, так уразілі гледачоў. Многія думаюць, што хор ветэранаў выконвае толькі народна-патрыятычныя песні, але ў нас рэпертуар разнажанравы, кожнаму гледачу нешта прыйдзецца даспадобы. Нашы канцэрты цікавыя і запатрабаваныя, выступаем пад жывую музыку, а гэта цэніцца. “Але ж мы і ўдалыя!” Так часта жартам гавораць пра сябе ўдзельнікі хору пасля чарговага выступлення. І сапраўды, іх ёсць за што пахваліць, і лепшы доказ таму – шчырыя апладысменты гледачоў. – Актыўныя, крэатыўныя, таленавітыя, лёгкія на пад’ём, працалюбівыя, – дзеліцца Таццяна Віктараўна. – Самі адкрытыя душой і здзіўляюцца, чаму людзі ва ўзросце закрываюцца, становяцца апатычнымі, думаюць, што на пенсіі неабходна ўжо толькі сядзець дома. А яны не такія, на сцэне лічаць сябе маладымі, любяць і цэняць жыццё, бо разумеюць, што сёння гэты дзень ёсць, а заўтра яго ўжо можа і не быць. Яны ўсе вельмі здольныя і, нягледзячы на ўзрост, любяць вучыцца. У іх няма музычнай адукацыі, але мы доўга рэпеціруем, таму дабіваемся выніку. Яны ў мяне малайцы, на рэпетыцыі ходзяць спраўна, як на работу, хоць іх ніхто не прымушае. Многія адзінокія, таму жывуць гэтымі сустрэчамі, каб не толькі парэпеціраваць, але і за кубачкам чаю пагаварыць, нешта абмеркаваць, падзяліцца цікавым рэцэптам. Усе ўдзельнікі хору вельмі дружныя, заўжды бадзёрыя, нястомныя. Я вельмі іх цаню, у нас поўная ўзаемнасць. Мы нават усе святы адзначаем разам. Самі робім аксесуары, упрыгажэнні для сваіх касцюмаў, шмат шыем. Усё робім або добра, або ніяк – вось наш дэвіз. Яны да гэтага ўжо прывыклі, і не хочуць паніжаць планку. І кіраўнік, і сябра Юбілей сёлета і ў Таццяны Шостка – ужо дзесяць гадоў з’яўляецца кіраўніком хору “Ветэраны ў страі”. Па спецыяльнасці яна “выкладчык па класе баяна, акардэона, кіраўнік аркестра”, а вядзе вакал, гаворыць, што гэта яе жаданне, усё жыццё працавала з калектывамі, дапамагала з самадзейнасцю ў многіх арганізацыях раёна. З’яўляючыся мастацкім кіраўніком хору ветэранаў, Таццяна Віктараўна заўжды падтрымлівае, падбадзёрвае сваіх артыстаў, надае надзею, што ўсё атрымаецца, а калі і будзе якая памылка ў час выступлення, то не трэба адчайвацца, бо не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць. – Часам працаваць складана, – шчыра дзеліцца жанчына, – але мне ўсё роўна падабаецца, ды і ўдзельнікі хору гавораць, што не хочуць іншага кіраўніка, сцвярджаюць: “Столькі, колькі вы нам даяце, думаем, нам ніхто не дасць”. За гэтыя гады, што мы разам, сталі з імі як родныя. Яны ўсе вельмі розныя, але стараюся падабраць ключык да кожнага. Я па жыцці вясёлая. Дзесьці з жартам, усмешкай  імкнуся вырашыць нейкую праблему. Гэта прасцей, чым быць выключна строгім кіраўніком. Планы, задумкі, пажаданні Раней рэпертуар хору ветэранаў, у асноўным, быў ваенна-патрыятычны. Спявалі пад баян, а цяпер выконваюць яшчэ і эстрадна-народныя песні, ставяць танцы. – У нас ёсць цікавыя, любімыя нумары, якія можна назваць візітнай карткай, як, напрыклад, “Гаворка беларуская”, “Весяліся, народ”, “Беларусы”, “Зноў васямнаццаць”,, “Баба на баяне”, – гаворыць Таццяна Віктараўна. – Пад баян спяваем частушкі, якія напісалі самі. Так, у Лідзе на конкурсе частушак занялі першае месца. Лічу, што за апошнія дзесяць гадоў у нас адбыўся значны прагрэс у творчасці, мы паднялі ўзровень, ідзём у нагу з часам. У нас шмат напрацовак. Будзем абнаўляць рэпертуар, хаця ў ім і так ужо столькі песень, што можна даць некалькі сольных канцэртаў. А ў цэлым, і далей будзем жыць актыўна і пазітыўна. Запрашаем усіх жадаючых да нас у калектыў: песня і сапраўды жыць дапамагае. Радуе, калі нас падтрымліваюць. Так, напрыклад, да Дня работнікаў культуры хор атрымаў сертыфікат на тры тысячы рублёў, за што вельмі ўдзячны раённаму выканаўчаму камітэту і яго старшыні Андрэю Садоўскаму. Дзякую ўсім удзельнікам “Ветэранаў у страі” за іх шчырую адданасць справе. Хачу пажадаць ім здароўя, даўгалецця, аптымізму, каб душа іх заўжды спявала. А ўсіх аматараў нашай творчасці і тых, каго яна зацікавіла, запрашаем 29 лістапада ў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці на канцэрт, які рыхтуем да юбілею. Прыходзьце падтрымаць нашых ветэранаў працы і натхніцца іх сілай духу і любоўю да музыкі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 28.11.2024 Выкл.

Запрашаем на выставу!

21 лістапада ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Таленты Дзятлаўскай зямлі”. На выставе вы пазнаёміцеся з калекцыямі работ майстроў Дзятлаўшчыны, якія сваёй творчасцю ўносяць вялікі ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай народнай культуры. Нашы майстры працуюць ў аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». Як распавядаюць нашы бабулі — раней усё трэба было зрабіць самім, сваімі рукамі — наткать і на абрусы, і на прасціны, і на ручнікі, і на мяшкі, і посцілкі выткаць. А мужчыны ўмелі гаршкі са збанамі зрабіць, і кошыкі сплесці. Выставачная экспазіцыя пачынаецца дэманстрацыяй святочнага мужчынскага і жаночага народнага касцюма «строю» Дзятлаўшчыны. Звесткі аб характэрных рысах мясцовага касцюма збіраліся спецыялістамі аддзела метадычнай работы ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» па крупінках у шматлікіх экспедыцыях па вёсках Дзятлаўскага раёна, запісы аб якіх яны захоўваюць як рэліквію. Дзятлаўскі «строй» адлюстроўвае настрой і характар працавітых і сціплых людзей, трохі вышыўкі — перапляценне ромбаў і дыяганаляў, паясок, просты крой, у астатнім, як і ў будзённы дзень, без лішніх дэталяў. З мэтай нагадаць гісторыю рамёстваў беларускай вёскі, значнае месца на нашай выставе адведзена этнаграфічным экспанатам майстроў ткацтва — Марыі Мікалаеўны Касіла з вёскі Труханавічы, Соф’і Сямёнаўны Касцюк з в. Белякі і Ніны Сямёнаўны Ёдка з в. Погіры — жанчын той эпохі, спадчына якіх закранае сэрцы да сённяшніх дзён. На выстаўцы інфармацыйна прадстаўлены абрад «Юр’е» в.Ахонава, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці. Брэндавы сувенір Дзятлаўшчыны, выраблены нашымі майстрамі ў гонар гэтага абраду, утрымлівае часцінку «Юр’еўскага пояса». Існуе павер’е, што кавалачкі пояса маюць сілу абярэгу. Майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў перадаюць свой вопыт і ўменне па розных традыцыйных відах мастацтва, такіх як вязанне кручком, ткацтва паясоў, вышыўка процягам і крыжыкам, лазапляценне і шмат іншага. А зараз, давайце пазнаёмімся з майстрамі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». Марына Лотыш — супрацоўніца аддзела, майстар па вязанні кручком, нарадзілася ў Рэспубліцы Казахстан і пераняла майстэрства ад сваёй бабулі Ульяны Ягунько, ўраджэнкі в. Блізная Пружанскага раёна. У 1998 годзе Марына Віктараўна вярнулася на сваю гістарычную радзіму. Яна выдатная майстрыца па вырабе розных сурвэтак, карункаў з непаўторнымі ўзорамі і перапляценнямі. А ў 2023 годзе яшчэ і пераняла майстэрства прадзення на калаўроце ад Марыі Мясаед з в. Аляхновічы. Як пачатак адраджэння ткацтва ў нашы дні, прадстаўлена калекцыя паясоў Валянціны Гнаінскай — майстра па ткацтву паясоў, загадчыцы аддзела. Яшчэ маленькай дзяўчынкай яна дапамагала бабулі перакладваць дошчачкі на кроснах, трохі спрабавала ткаць посцілкі. Сёння па крупінках Валянціна збірае ўзоры майстрыц з мясцовых вёсак і перадае іх у тканых паясах. Вольга Барабан на выстаўцы прадстаўляе наборы сурвэтак і ручнікоў, выкананых у тэхніках традыцыйнай народнай вышыўкі процягам і крыжыкам. Асабліва ўвагу прыцягваюць ручнікі, дзе злучыліся традыцыя і сучаснасць, беларускі арнамент і сучасная інкрустацыя карункамі. Вырабы з лазы майстра Сяргея Балыкова заўсёды захопліваюць сваёй непаўторнасцю і палётам фантазіі. Майстэрству Сяргей Аляксандравіч навучыўся самастойна шляхам проб і памылак. А калі ўбачыў, якім велізарным попытам і цікавасцю карыстаюцца яго такія розныя вазы, кошыкі, цукерніцы, хаткі для жывёл на розных выставах і фэстах, зразумеў, што знайшоў сваю справу жыцця. У экспазіцыі дэманструюцца работы майстра па вышыўцы Таццяны Загорцавай, якая захавала прыгажосць народнай вышыўкі, маляўнічыя ўзоры і аздабленне ручнікоў карункамі. Таццяна Васільеўна нарадзілася на Палессі. Майстэрства вышыўкі пераняла ад маці. Са сваёй калекцыяй наведала выставы ў Мінску, Гродне, Лідзе, Наваградку і іншых кутках нашай радзімы, а таксама прымала ўдзел у рэспубліканскім праекце «Культурная спадчына Беларусі» па стварэнні мастацкага твора «Карта Беларусі». Усе майстры адлюстроўваюць саму назву нашай выстаўкі — «Таленты Дзятлаўскай зямлі» — сціплыя, таленавітыя, узгадаваныя нашай беларускай зямлёй, нашай Дзятлаўшчынай, якія дораць праз сваё мастацтва нам цеплыню сваіх сэрцаў. Выстаўка будзе працаваць да 7 снежня. Шчыра запрашаем! Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 25.11.2024 Выкл.

«Глубинкой живёт Беларусь»

Творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения в рамках социально-культурного проекта «Глубинкой живёт Беларусь» продолжает чествовать юбиляров Дятловского района. На сей раз коллектив побывал в деревне Чирвоный Бор, чтобы поздравить уважаемую долгодительницу с 80-летним юбилеем Елену Михайловну Маскаль. В честь юбилярши звучали слова поздравления, добрые пожелания и весёлые песни. Этот день собрал родных и друзей, каждый из которых хотел выразить свою любовь и уважение к замечательной женщине, у которой жизнь была наполнена стойкостью и преданностью.Елена Михайловна с теплотой вспоминала годы, проведенные в родной деревне, поделилась воспоминаниями о детстве, трудовых буднях и радостных событиях. В ее глазах светилась искорка счастья, когда в руках держала подаренные цветы и открытки, полные теплых слов. Музыкальное поздравление наполнило атмосферу светом и радостью. С каждым исполнением песни всплывали воспоминания, связывающие прошлое и настоящее. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.11.2024 Выкл.

“Праменьчыку” – 15 гадоў. Цудоўна там, дзе ёсць сябры і дабрыня

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла ўрачыстасць з нагоды 15-годдзя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў “Праменьчык” – маленькага юбілею, але значнай даты для ўсіх яго наведвальнікаў. Па рашэнні райвыканкама 1 снежня 2009 года аддзяленне было адкрыта на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Паўтара дзесяцігоддзя – нядоўгі час, аднак яго спаўна хапіла, каб аб’яднаць сяброўствам і агульнымі інтарэсамі, акружыць клопатам і дапамогай 45 маладых людзей раёна з абмежаванымі магчымасцямі. А калі побач ёсць спецыялісты-прафесіяналы, нераўнадушныя і спагадлівыя людзі, то будзе і вынік. Сёння пра наведвальнікаў аддзялення можна сказаць, што яны актыўныя і таленавітыя, старанныя і працавітыя – пра гэта гасцям свята нагадала выстава творчасці ў фае цэнтра, карціны і экспанаты якой былі намаляваны і зроблены ўмелымі рукамі нашых асаблівых землякоў. З яркага і пранікнёнага выступлення наведвальніка аддзялення Алега Беляка – песні “Малітва маці” – пачалася сама ўрачыстасць. Увогуле, сустрэча была багатя на цёплыя шчырыя словы, пажаданні, прыемныя падарункі, музычныя нумары. – Юбілейная дата аб’яднала не толькі ўдзельнікаў аддзялення, але і ўсіх, хто нераўнадушны да іх лёсаў і падтрымлівае на шляху развіцця, – звярнуўся з віншаваннем намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка. – Асаблівыя людзі з аддзялення не проста ўмеюць жыць, а дасягаюць поспехаў у самых розных сферах, аб чым сведчаць іх шматлікія ўзнагароды: дыпломам ІІІ ступені Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў “Віцебск-2024” адзначаны Алег Бяляк, дыпломам І ступені і медалём упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама за спаборніцтвы па дартсе – Анатоль Кець, дыпломам ІІ ступені і медалём упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама за спаборніцтвы па пенальці Кірыл Уласевіч, дыпломам І ступені ў раённых спаборніцтвах па гарадошным спорце – Таццяна Рэгіневіч, дыпломам І ступені ў першынстве Дзятлаўскага раёна па дартсе – Аляксандр Палякоў, а ІІ ступені – Аляксандра Паўлусенка, дыпломам І ступені ў першынстве Дзятлаўскага раёна па шашках – Яўген Гайдук, а дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў – Іуліянія Шах і Таццяна Валчкевіч, граматай за актыўны удзел у патрыятычнай зарніцы – каманда аддзялення “Пунсовыя ветразі”. Сіла духу і сардэчная шчодрасць прыводзяць вас у валанцёрскую работу, вы ўносіце важкі ўклад і ў грамадскае жыццё раёна, паспяхова рэалізуючы сацыяльныя і дабрачынныя праекты, удзельнічаючы ў выставах і фестывалях. Мужнасць, вытрымка, аптымізм дапамагаюць вам перамагаць жыццёвыя цяжкасці, а ваша актыўная грамадзянская пазіцыя – дастойны прыклад для іншых. Асаблівыя словы ўдзячнасці ад імя Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Бялятка адрасаваў тым спецыялістам раёна, хто займаецца рэабілітацыяй і сацыяльнай адаптацыяй людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама тым, хто клапоціцца аб асаблівых дзецях, дапамагаючы ім вырасці адукаванымі, запатрабаванымі, упэўненымі ў заўтрашнім дні. Ён пажадаў усім дзятлаўчанам, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы, і тым, хто нераўнадушны да іх і іх праблем, – шчасця, дабрабыту, веры ў свае сілы і спаўнення мараў. Вадзім Бялятка ўручыў аддзяленню ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” грашовы сертыфікат на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. З падарункам да цёплых віншаванняў далучыліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, а таксама першая загадчыца “Праменьчыка”, цяпер дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэй Аляксей Сцепановіч. Прагарталі і старонкі гісторыі: да ўтварэння “Праменьчыка” доўгі час функцыю аддзялення выконвала раённае таварыства ГА “БелТІ”, якім на той час кіравала Валянціна Берднікава. Яна адкрыла асаблівым юнакам і дзяўчатам Дзятлаўшчыны шлях на міжнародны фестываль у горадзе Віцебску, заўжды падтрымлівала іх таленты і ўменні. Памяць Валянціны Юльянаўны ўшанавалі хвілінай маўчання. Як шчодрае сонца, на працягу 15 гадоў дарылі сваю дабрыню асаблівым людзям з аддзялення “Праменьчык” іх спонсары, хаця лепш тут падыходзіць словазлучэнне – надзейныя сябры. Іх нямала. Са сцэны прагучалі дзясяткі назваў установаў і арганізацый раёна, імёнаў прыватных прадпрымальнікаў і проста нераўнадушных дзятлаўчан, безумоўна, у гэтым спісе былі і ўсе грамадскія арганізацыі Дзятлаўшчыны. Тыя прадстаўнікі, якія змаглі ў працоўны дзень прыйсці на свята, падняліся на сцэну з падарункамі і віншаваннямі. Сардэчна падзякавалі з нагоды юбілею ўсім спецыялістам “Праменьчыка” і загадчыцы аддзялення Алене Калюцік за іх сумленную працу, прафесіяналізм, шчодрыя сэрцы. Святочны настрой і душэўныя песні ўдзельнікам урачыстасці дарылі Алег Бяляк, Віталь Крэйдзіч, Ульяна Лукашэня, Анастасія Паўлючэнкава, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, група “Бархат”. Скончылася юбілейная сустрэча на прыемнай ноце: кожнаму з асаблівых людзей уручылі падарунак ад Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” і запрасілі на святочнае чаяванне. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 22.11.2024 Выкл.

ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ

             У Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыцце выстаўкі “Таленты зямлі Дзятлаўскай” аддзела традыцыйнага мастацтва і раместваў. Выстава адлюстроўвае розныя напрамкі традыцыйных рамёстваў: вышыўка, лозапляценне, карункапляценне, ткацтва, тэкстыльная лялька, прадзенне на калаўродзе. Прадстаўленыя вырабы выканалі таленавітыя майстры Дзятлаўшчыны. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 21.11.2024 Выкл.

Святочны настрой. У вашых працавітых руках – харчовая бяспека Беларусі (+відэа)

Традыцыйна напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, дзе ўшанавалі лепшых работнікаў гэтай сферы. У зале сабраліся галоўныя героі свята – работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, ад чыёй стабільнай работы залежыць паспяховае развіццё сельскагаспадарчай галіны, а значыць – харчовая бяспека краіны і дабрабыт яе грамадзян. Павіншаваць іх прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый Дзятлаўшчыны, а таксама старшыня камітэта па працы і занятасці аблвыканкама Вольга Сядзельнік. Шчырыя словы віншавання з надыходзячым прафесійным святам работнікам аграрна-прамысловага комплексу адрасаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: –  Паважаныя сябры! Прыміце віншаванні з адным з самых галоўных прафесійных святаў краіны – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. У гэтай сферы занятая пераважная большасць насельніцтва нашай краіны. Наш раён – унікальны па сваёй структуры: ён адначасова і сельскагаспадарчы, і прамысловы. Усю сельскагаспадарчую прадукцыю Дзятлаўшчыны мы можам перапрацоўваць у раёне, і ў гэтым наша адметнасць. Гэта забяспечваюць нашы флагманы – Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў, Дварэцкі льнозавод, філіял Боркаўскага крухмальнага завода, Дзятлаўская сельгастэхніка, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. Да прафесійнага свята мы падышлі з выдатнымі вынікамі. Забяспечаны тэмп росту валавой прадукцыі больш за 10 % да ўзроўню мінулага года, упершыню ў сваёй гісторыі раён дасягнуў валавага збору зерня больш за 100 тысяч тон, забяспечана ўраджайнасць зерневых культур 44 цэнтнеры з гектара, 28 цэнтнераў з гектара – рапсу. Дынамічна развіваецца жывёлагадоўля: прыбаўка малака склала больш за 600 кілаграмаў  за 9 месяцаў да аналагічнага перыяду мінулага года, мы максімальна наблізіліся да 7-тысячнага рубяжа па надоях ад каровы за год. Прыемна агучваць, што сёння па надоі малака мы дзясятыя ў вобласці і саракавыя – у рэспубліцы. Усё гэта стала рэальным дзякуючы вашай працы. Словы ўдзячнасці хочацца выказаць і работнікам перапрацоўчай прамысловасці, якія паспяхова выконваюць паказчыкі па экспарце тавараў. Лідарам у гэтай сферы выступае Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, які дабавіў больш за 40 % да ўзроўню мінулага года, экспарт нашай прадукцыі за гэты год склаў 23 мільёны долараў ЗША. Усё атрымалася дзякуючы стабільнай якаснай сыравіннай базе. Сельскагаспадарчым і перапрацоўчым прадпрыемствам раёна ад душы жадаю фінансавага росту, усім нам – мірнага неба над роднай Беларуссю, аграрыям – добрага надвор’я, усім моцнага здароўя, удачы, дабрабыту, утульнасці ў дамах і падтрымкі блізкіх. Андрэй Уладзіміравіч уручыў работнікам сельскай гаспадаркі раённыя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны ветэрынарны доктар Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Уладзімір Бармоцін, жывёлавод КСУП “Жукоўшчына” Лідзія Белуш, аператар машыннага даення КСУП “Войневічы” Кацярына Лабуць, жывёлавод ТАА “РоданАграПол” Алена Лагуцік, трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Пётр Паршук, намеснік дырэктара КСУП “Хвінявічы” Іван Ступчык, лабарант КСУП “Войневічы” Алена Сухецкая, галоўны заатэхнік ААТ “Граніт-Агра” Анастасія Хоміч, галоўны механік ААТ “Дварэцкі льнозавод” Аляксей Жэвага, дырэктар Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Андрэй Жыдко, намеснік галоўнага бухгалтара ААТ “Новаяльнянскі КХП” Зінаіда Чувак, галоўны інжынер ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Дзмітрый Якаўчык, генеральны дырэктар ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Аляксандр Яцук. 34 работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў былі адзначаны падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама. Вольга Сядзельнік павіншавала работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці раёна з высокімі вынікамі працы і прафесійным святам. – Дазвольце ад імя кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама і ад сябе асабіста павіншаваць вас з прафесійным святам. Вашу працу сёння пераацаніць немагчыма. Без вас не абыходзіцца ні адна сям’я, без вашага ўдзелу немагчыма было б стварыць прамысловую і харчовую бяспеку нашай краіны, ні адзін беларускі стол не абыходзіцца без вашай прадукцыі. Паважаныя работнікі галіны, жадаю ўсяго самага добрага, светлага вам, вашым сем’ям. Простага чалавечага шчасця і мірнага неба над зямлёй, каб вашы поспехі множыліся з кожным годам. Вольга Георгіеўна ўручыла падзякі старшыні Гродзенскага аблвыканкама начальніку элеватара ААТ “Новаяльнянскі КХП” Наталлі Гранкоўскай, галоўнаму інжынеру ААТ “Дварэцкі льнозавод” Алегу Жыдко, брыгадзіру вытворчай брыгады ў раслінаводстве СГФ “АграМілк” Юрыю Лабарэвічу. Граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў былі адзначаны вадзіцель аўтамабіля СГФ “АграМілк” Арцём Бандарэнка, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП “Жукоўшчына” Наталля Мінюк, падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Сяргей Якаўлеў. Трэцяе месца ў абласным спаборніцтве ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі МТФ з колькасцю кароў не менш за 400 галоў заняў калектыў МТФ “Парэчча-777” КСУП “Хвінявічы”, пераможцай абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы травяных кармоў у 2024 годзе ў сваіх намінацыях сталі камбайнер ААТ “Граніт-Агра” Алег Грыб і вадзіцель КСУП “Войневічы” Мікалай Мішчук. Па добрай беларускай традыцыі ад дзятлаўчан шаноўнай госці ўручылі каравай з мукі новага ўраджаю. Да словаў віншавання далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і адзначыў узнагародамі лепшых працаўнікоў АПК. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – дырэктара Дзятлаўскай міжраённай ветэрынарнай лабараторыі Таццяну Нікіпорчык, начальніка Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Баляслава Куляша, галоўнага ветэрынарнага доктара КСУП “Хвінявічы” Івана Апнасіка, аператара машыннага даення КСУП “Войневічы” Галіну Семянчук; падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – трактарыста-машыніста СГФ “АграМілк” Аляксандра Бяляўскага, брыгадзіра ў жывёлагадоўлі КСУП “Жукоўшчына” Тарэсу Калодка, сырароба Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Надзею Памбухчан, галоўнага механіка ААТ “Новаяльнянскі КХП” Аляксея Ганчарука, начальніка ўчастка нарыхтоўкі сыравіны, выпрацоўкі і рэалізацыі гатовай прадукцыі ААТ “Дварэцкі льнозавод” Святлану Герасімовіч. Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка павіншаваў калег са святам і агучыў вынікі спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, вытворчых участкаў, механізатараў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі за 2024 год. На нарыхтоўцы травяных кармоў лепшым прызнана ААТ “Дварэц-Агра” (дырэктар Аляксандр Лесюкоў, галоўны аграном Анастасія Філатава), другім стаў КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, галоўны аграном Іван Палуянцэвіч, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі), трэцяе месца ў КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Віктар Ерамейчык); на нарыхтоўцы лёну сярод сельгаспрадпрыемстваў першае месца ў КСУП “Войневічы”, другое – у СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань, намеснік начальніка Васіль Каральчук), трэцяе – у КСУП “Хвінявічы”. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў, якія працавалі на кормаўборачных трактарах і камбайнах, на касьбе траў, нарыхтоўцы лёну, прасаванні саломы і ворыве. Па выніках раённых спаборніцтваў сярод жывёлаводаў лепшым у раёне прызнаны калектыў КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік), на другім месцы – ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Андрэй Падліпскі, галоўны заатэхнік Анастасія Хоміч, галоўны ветэрынарны доктар Алена Крэмянеўская), трэцяе месца – у СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны заатэхнік Яўгеній Сідар, галоўны ветэрынарны доктар Мікалай Лянцэвіч). Калег па працы павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды да прафесійнага свята.…

Автор admin 16.11.2024 Выкл.

80-летний юбилей

💐🎶 Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения посетили долгожительницу из деревни д. Талевичи Ольшевскую Ванду Петровну, чтобы поздравить её с 80-летним юбилеем. 🎶Артисты пожелали юбилярше как можно дольше оставаться такой же жизнерадостной и бодрой. Исполнили песни и подарили много позитивного настроения. Этот знаменательный день собрал не только родных и близких Ванды Петровны, но и друзей из деревни.   💐В атмосфере любви и уважения звучали воспоминания о прошедших годах, о трудностях и радостях, о мудрости, накопленной с годами. Ванда Петровна делилась историями своей молодости, увлечениями и испытаниями, которые, как она признаётся, лишь укрепили её дух. В ответ на музыкальные подарки, глаза юбилярши сверкали от счастья, а её улыбка освещала сердца присутствующих. «Я очень благодарна всем вам за этот сюрприз!» — произнесла она, тронувшись до глубины души.  В этот день все поняли, что такие моменты не забываются, а остаются в памяти как символ жизни, полной любви, радости и благодарности. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 15.11.2024 Выкл.

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Нарэшце адбылася падзея, якую даўно чакалi супрацоўнікі аддзела традыцыйнага мастацтва i рамёстваў. Народны майстар Валянцiна Сiльвановiч з аддзела рамёстваў горада Лiды завiтала да нас падзялiцца сваiм багатым вопытам па запраўцы кроснаў i наладжванню працэсу ткацтва. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 13.11.2024 Выкл.