Галіна Быстрова: “Мне трэба пастаянна нечым займацца”
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” працягвае віншаваць юбіляраў нашага раёна. Гэтым разам наведалі жыхарку аграгарадка Хвінявічы Галіну Быстрову, якая ў кастрычніку адзначыла 70-годдзе. Імянінніца была рада гасцям, ветліва сустрэла іх і расказала пра сваё жыццё і захапленні. Галіна Пятроўна нарадзілася ў шматдзетнай сям’і, у якой, акрамя яе, выхоўваліся яшчэ дзве сястры і два браты. Бацькі працавалі на спіртзаводзе. Так склаўся лёс, што рана памёр бацька, і прыйшлося прайсці праз вялікія выпрабаванні. “Дзяцінства было цяжкім, – успамінае жанчына, – але ўсе разам пераадольвалі праблемы”. Скончыўшы Хвінявіцкую сярэднюю школу, Галіна набыла прафесію майстра абутковых вырабаў і адпрацавала на абутковай фабрыцы два гады. Са сваім будучым мужам дзяўчына пазнаёмілася выпадкова. Мікалай, ураджэнец горада Яраслаўля, адбываў тэрміновую службу ў Гродне. Аднойчы вечарам ён пайшоў з таварышамі ў “самаволку”, хлопцы прыйшлі да інтэрната, дзе жыла Галіна з сяброўкамі, і так, праз акно, адбылося знаёмства. Пасля заканчэння службы Мікалая маладыя людзі пажаніліся і паехалі ў Яраслаўль. Яны адразу ўладкавалася на знакаміты маторны завод, дзе Галіна адпрацавала 18 гадоў. Жывучы ў вельмі прыгожым горадзе Расіі, дзе побач працякае велічная рака Волга, прыгожая прырода, выдатныя людзі, душа Галіны ўсё роўна рвалася ў родны і мілы сэрцу край – у Беларусь. Вярнуўшыся дадому, у Хвінявічы, жанчына пайшла працаваць на ферму даяркай, адразу атрымала катэдж, дзе жыве да гэтага часу. – Мне трэба рух, пастаянна нечым займацца, таму я да гэтага часу працую на ферме паганятай кароў на дойку, – расказвае Галіна Пятроўна. – Праца не з лёгкіх, яна патрабуе немалых фізічных намаганняў. Але я ў добрай форме, маю сілы, бо ўсё жыццё любіла займацца спортам. Напрыклад, у 2005 годзе на зімовых спаборніцтвах па бегу на лыжах у Дзятлаве я заняла 1-е месца. Мне тады было 52 гады. Юбілярка падзялілася, што ў вольны час яна любіць вязаць, вышываць карціны бісерам. А яшчэ для карысці і душы ёсць у яе гаспадарка: трымае свіней і курэй, садзіць невялікі агарод. Яе любімцы – тры каты і тры сабакі. Пакаёвы сабачка Нюша заўсёды з радасцю сустракае Галіну Пятроўну з работы, дорачы сваю цеплыню. Вялікім багаццем у сваім жыцці жанчына лічыць сям’ю. У іх з мужам нарадзіліся двое дзяцей. Сын Аляксандр цяпер жыве ў аграгарадку Хвінявічы, а дачка Таццяна ўладкавалася ў Мінску. З пяшчотай расказвае бабуля пра трох любімых унукаў, хаця лічыць, што іх у яе чацвёра. Пасля выхаду на пенсію яна паехала ў Маскву і там працавала дзесяць гадоў нянькай – выхоўвала цудоўную дзяўчынку Анечку, якая называла яе бабуляй. Старэйшая ўнучка Насця нядаўна выйшла замуж, і Галіна Пятроўна з нецярпеннем чакае праўнукаў. Сярэдняя ўнучка Вольга вучыцца ў медыцынскім каледжы ў Мінску, а самы маленькі ўнук Цімафей, якому чатыры гады, ходзіць у дзіцячы садок. – У цэлым я задаволена сваім жыццём. Жадаю ўсім здароўя і міру. Наш шчыры і працавіты народ заслужыў жыць мірна. Няхай усе будуць добрыя адзін да аднаго. Шчасця і дабрабыту ўсім людзям, – пажадала напрыканцы сустрэчы энергічная, вясёлая, гасцінная Галіна Быстрова. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ
16 кастрычніка творчыя супрацоўнікі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў наведалі дзіцячую школу мастацтваў з мэтай папулярызацыі такога рамяства, як прадзіва на калаўродзе. Дзяўчынкі змаглі дакрануцца да такой, амаль сакральнай, справы, як выраб льняной ніткі, літаральна такой, якую пралі нашы бабулі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Мама как много в этом слове»
16 октября в филиале «Козловщинский Дом культуры» прошла концертно-развлекательная программа «Мама как много в этом слове». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
С визитом добра, радости и песни
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» с теплом и искренностью поздравили с 85 -летним юбилеем, долгожительницу из д. Накрышки — Железовскую Валентину Константиновну . Этот замечательный возраст — не просто цифра, а целая сокровищница жизненного опыта Валентины Константиновны. Не каждый может похвастаться столь красочным жизненным путем. Артисты, пожелали Валентине Константиновне долгих лет жизни. Вручили памятные подарки и исполнили песни её молодости. Эта незабываемая атмосфера праздника навсегда останется в сердце этой замечательной женщины. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ
Творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры» поздравил женщин ОАО «Гранит-Агро» с Днём Матери в деревне Ворокомщина, Костюки, Белогурно, Торкачи. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Мамы как пуговки, на них все держится»
15 октября отделом по работе с детьми и молодежью и отделом народного творчества Центра культуры г. Дятлово, а также с участием специалистов Центра Коррекционно-развивающего обучения и реабилитации для детей, их мам и бабушек была проведена игровая программа «Мамы как пуговки, на них все держится» ко Дню матери. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Лепшыя песні – для любімых матуляў (+відэа)
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня маці. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, а таксама работніцы калектываў Дзятлаўшчыны і ветэраны працы. У гэты адметны дзень свае хіты і музычныя навінкі для гледачоў падрыхтавалі дзіцячы танцавальны ансамбль “Сунічкі”, Ганна Харлінская, вакальная група раённага Цэнтра культуры, а таксама запрошаныя госці – народны вакальна-харэаграфічны казачы ансамбль “Бацька Атаман”. Удзячнасцю артыстам сталі шчырыя ўсмешкі і бурныя апладысменты ад матуляў і бабуляў нашага раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Вобраз мамы – у сэрцы кожнага
З нагоды самага пяшчотнага і кранальнага свята – Дня маці – у гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло шанаванне матуляў – шматдзетных, чые дзеці дасягнулі поспехаў, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці, прыёмных. Кветкі, песні, шчырыя віншаванні, усмешкі – усё ў гэты дзень для іх. Павіншаваць мамаў са святам і ўручыць прыемныя падарункі прыйшлі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Па-дамашняму цёплую і ўтульную атмасферу стварылі арганізатары сустрэчы ў актавай зале гімназіі. Пакінуўшы на некаторы час усе свае справы і клопаты, запрошаныя матулі акунуліся ў сапраўднае свята, змаглі яшчэ мацней адчуць, наколькі важная іх місія ў жыцці – быць мамай. Словы віншавання жанчынам з нагоды свята адрасаваў Андрэй Садоўскі: – Паважаныя мамы! Прыміце шчырыя віншаванні з двума такімі цудоўнымі святамі – Днём маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы. У гэтай зале сабраліся самыя лепшыя мамы раёна, якія ўзорна выконваюць свае прафесійныя абавязкі і выхоўваюць дзяцей. Хачу выказаць словы падзякі мамам, якія працуюць у прыёмных сем’ях, дзякуючы якім мы забыліся пра дзіцячыя дамы. Дзякуй за ваша вялікае сэрца. Жадаю, каб вы, паважаныя матулі, заўжды ганарыліся сваімі дзецьмі, каб яны выраслі дастойнымі людзьмі. І не важна, якія б займалі пасады, галоўнае – каб былі прыстойнымі, добрасумленнымі. Міру вам, дабра, будзьце заўжды здаровыя і шчаслівыя. Ад райвыканкама кожная госця мерапрыемства атрымала на памяць прыгожую кветкавую кампазіцыю. Ад райвыканкама кожная госця мерапрыемства атрымала на памяць прыгожую кветкавую кампазіцыю. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі прафсаюзаў Дзятлаўшчыны. Яны ўручалі гасцям падарункі, якія падрыхтавалі пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстановаў і прадпрыемстваў раёна, дзе працуюць жанчыны. – Кожны з нас носіць у сваім сэрцы з асаблівым хваляваннем і любоўю вобраз сваёй мамы, бо гэта не толькі ганаровае званне, гэта вялікая праца і адказнасць за лёс сваіх дзяцей. Хачу пажадаць, каб вашы дзеці былі вашым гонарам, апорай, абаронай, – павіншаваў жанчын старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Пажадала даўжэй жыць, радавацца поспехам сваіх дзяцей, моцнага здароўя, усмешак кожны дзень старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова. Дабра, шчасця, эмацыянальнага дабрабыту і радаснага мацярынства, каб яны былі самым важным маяком у жыцці сваіх дзяцей зычылі ўсім матулям старшыня Дзятлаўскага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Ад імя ўсіх прысутных матуляў павіншавала са святам і выказала словы ўдзячнасці за падораны святочны настрой маладая матуля Таццяна Макарчык. Дарылі радасць, усмешкі і музычныя сюрпрызы гасцям на працягу ўсяго мерапрыемства вядучая Людміла Баклушына і артысты раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Нет выше звания, чем Мама!»
В филиале «Гезгаловский Дом культуры», прошла тематическая концертная программа «Нет выше звания, чем Мама!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Единственной маме на свете»
В агрогородке Дворец прошла праздничная программа «Единственной маме на свете», посвящённая Дню Матери. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.