День: 21.10.2024

Тата можа ўсё, што заўгодна! (+відэа)

У гэтым упэўніліся ўсе, хто сабраўся на святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бацькі, якое праходзіла ва ўтульнай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Віншаванні прымалі самыя лепшыя таты – апора і абарона сям’і. – Віншую з асаблівым сямейным святам – Днём бацькі. Для кожнага чалавека неабходна бацькоўская падтрымка, вы апора і абарона для сваіх дзяцей, настаўнікі і прыклад для пераймання. Важна, што вы вучыце іх павазе, працалюбству. Дзякуй за ўклад ва ўмацаванне сямейных каштоўнасцей на Дзятлаўшчыне. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена шчаслівымі момантамі з блізкімі, радасцю ад перамог і дасягненняў мэтаў вашымі дзецьмі. Жадаю моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, дабрабыту, – павіншаваў усіх татаў са святам намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. Цікавым момантам сустрэчы стала знаёмства з гасцямі. Даведаліся, што таты любяць рабіць разам са сваімі дзецьмі, чым цікавяцца. А ў час жартоўнай віктарыны высвятлялі, ці ўсё яны ведаюць пра сваіх сыноў і дачок, пачынаючы з першага дня іх жыцця. Быў і конкурс на самага дужага тату – тут перамагло сяброўства, усе аказаліся і самымі ўважлівымі – пазналі сваіх дзяцей па голасе. – Быць добрым бацькам – самая адказная і неабходная работа ў жыцці мужчыны, – нагадалі вядучыя мерапрыемства. – Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі, навучыць, расказаць, абараніць, патлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем – такое можа толькі тата. Ад усяго сэрца жадаем вам доўгіх гадоў жыцця, сямейнага шчасця і поспехаў ва ўсім. Прыгожыя музычныя віншаванні гучалі ад Валерыя Макарчыка, Алены Гузавец, Ксеніі Жылянінай, Іны Анушкевіч, Чэслава Свіба, групы “Бархат”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 21.10.2024 Выкл.

Неделя родительской любви

Творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры» поздравил мужчин ОАО «Гранит-Агро» с Днём отца. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 21.10.2024 Выкл.