Праздник картофеля
8 сентября в аг. Гезгалы прошел праздник Картофеля. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
✨Скарбы Гродзеншчыны✨
Калектыў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўзнагароджаны Дыпломам “За папулярызацыю мясцовых традыцый” і Дыпломам I ступені ў намінацыі “Лепшы дарослы фальклорны калектыў” народны фалькорны гурт в. Погіры філіяла “Гезгалаўскі дом культуры” Віншуем 🎉🎊🎉! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Маршрут построен»
5 и 6 сентября в Дятловском районе проходили съемки туристического проекта «Маршрут построен», лицом которого с 2018 года является Мария Богатырь. Съемки проходили в разных местах района, начиная с города Дятлово и заканчивая домиком охотника в Вензовецком лесничестве. Элементы экскурсий, интерактивных программ, удивительные природные места и агроусадьбы – все это заинтересовало съемочную группу, которая с удовольствием знакомилась с прошлым и настоящим нашей дятловской земли. Первый день был очень насыщенным и креативным. Съемки закончились на реке Молчадь в аг.Дворец, где ведущая вместе с директором ФСК Ольгой Василенко сплавилась на байдарке и получила море положительных эмоций. Не менее насыщенным был и второй день съемок. Гостей встречала агроусадьба «Каля дуба» и артисты Дворецкого дома культуры, показавшие интерактивную программу «Як гулялі і бавілі час нашы продкі”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Город счастливых людей». Праздничный марафон продолжают торжества в честь 896-летия Гродно
Майстар аддзела традыцыйнага мастацтва і раместваў Марына Лотыш на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю Гродзеншчыны. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
НОВОСТИ ОТ НАШЕГО ТЕАТРАЛЬНОГО КОЛЛЕКТИВА!
Мы рады объявить, что прошёл набор в наши две уникальные студии: «Мелодия души» и «Яркий праздник для всех»! «Мелодия души» — это образцовая театральная студия, где участники смогут развить свои актёрские навыки. Мы поможем раскрыть ваш творческий потенциал и найти свою индивидуальность на сцене. «Яркий праздник для всех» — это образцовая студия ростовых кукол, где вы сможете научиться создавать и управлять своими собственными куклами. Наша студия — это место, где фантазия и творчество знают нет пределов! В наших студиях вы сможете: Развить свои творческие навыки Научиться работать в команде Создавать свои собственные спектакли и персонажей Участие в наших студиях — это возможность научиться новому, найти новых друзей и стать частью нашего дружного коллектива. Не упустите свой шанс! Присоединяйтесь к нам и откройте для себя мир театра и творчества! Контакты: +375 (33)3078973 Мы ждём вас! Каждую субботу и воскресенье 14.00 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Яркий праздник для всех»
Цікавая падзея! Абласны рэкламны тыдзень на Дзятлаўшчыне, у рамках якога прайшоў набор у ўзорныя студыі — тэатральную студыю «Мелодыя душы» і студыю роставых лялек «Яркий праздник для всех», — сведчыць пра актыўнае развіццё культурных і творчых ініцыятыў у рэгіёне. Правядзенне набораў у школах №1 і №3, а таксама ў гімназіі №1 г. Дзятлава дазваляе зацікавіць моладзь і школьнікаў удзелам у тэатральных і анімацыйных праектах, што спрыяе развіццю іх творчага патэнцыялу. Вы, магчыма, ужо знаёмыя з роставымі лялькамі студыі «Яркий праздник для всех». Ці вас цікавіць, як праходзіць набор у гэтыя студыі? Тады вам да нас 7 верасня у цэнтр культуры. У 13.00 пройдзе паказ дакументальнага фільма пра дзейнасць гэтых калектываў👍👍👍 А таксама набор юных артыстаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Запрашаем стаць артыстамі
З 1 па 8 верасня праходзіць абласны тыдзень рэкламы клубных установаў Гродзенскай вобласці. 7 верасня ў 12 гадзін у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў Дзятлаве будзе праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй, дзе будуць прадстаўлены ўсе творчыя фарміраванні для набору новых удзельнікаў. Дзятлаўскаму раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці ёсць што паказаць і куды запрасіць. Пра гэта расказала загадчыца аддзела метадычнай работы Марына Лукіянец: – Усяго ў нашым раёне працуюць каля 70 гурткоў і аб’яднанняў. Яны чакаюць новых удзельнікаў і запрашаюць на свае заняткі. Вядома, усе ахапіць немагчыма, таму спынюся на некаторых. Шмат работы праводзіцца ў сельскай мясцовасці. Так, у аграгарадку Гезгалы ёсць аддзел рамёстваў, дзе вучаць вышыўцы, лозапляценню, вязанню кручком і ткацтву паясоў, і Дом культуры, у якім працуе клубнае фарміраванне дзіцячых сольных спеваў “Нотка”. Яго ўдзельнікі неаднаразова з’яўляліся пераможцамі шматлікіх конкурсаў. Усе, каму даспадобы народныя абрады, аўтэнтычныя песні, могуць стаць удзельнікамі дзіцячага фальклорнага гуртка “Жавароначкі” ў Казлоўшчынскім доме культуры. У Дварэцкім доме культуры працуе гурток па лозапляценні, які вядзе майстар Сяргей Балыкоў, робіць цудоўныя рэчы і навучыць гэтаму кожнага жадаючага. Новаяльнянскі дом культуры славіцца двума народнымі духавымі аркестрамі – пастаяннымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. У Дзятлаве таксама шмат фарміраванняў як для дзяцей, так і для дарослых. Напрыклад, працуе гурток здароўя “Яднанне”, дзе можна пазнаёміцца з ёгай. Паспрабаваць сябе ў лаціна-амерыканскіх танцах у стылі “зумба” запрашае гурток мастацкай пластыкі “Грацыя плюс”. Дакрануцца да бальнай культуры можна ў аматарскім аб’яднанні “Эліт Дэнс”, а аматараў цыганскай культуры чакае клуб “Бахта Лачы”. Пра некаторыя гурткі і аб’яднанні расказалі іх кіраўнікі. Тацця Шостка, кіраўнік народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”: – Сёлета нашаму хору спаўняецца 40 гадоў. Нягледзячы на ўзрост удзельнікаў (а ім больш за 70), яны актыўныя, любяць жыццё і цэняць кожную яго хвіліну, таму з задавальненнем наведваюць рэпетыцыі, ездзяць на гастролі, удзельнічаюць у конкурсах. Мы рыхтуем эстрадныя, гумарыстычныя нумары, танцы. Цяпер удзельнікамі з’яўляюцца 18 чалавек, але мы чакаем усіх, хто любіць спяваць, далучыцца да нашай творчай сям’і, каб не сумаваць на пенсіі і адчуваць сябе патрэбнымі. Чэслаў Свіб, мастацкі кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля “Гарачыя сэрцы”: – Дарослыя, якія ўмеюць і жадаюць спяваць пад жывы акампанемент інструментальнага ансамбля, могуць прайсці праслухоўванне і стаць удзельнікамі нашага калектыву. Запрашаем і музыкантаў, і выканаўцаў. Хочацца адзначыць, што нядаўна нам дапамог набыць барабаны і бас-гітару дэпутат Міхаіл Орда. Хацелася б яшчэ музыканта на духавым інструменце – чакаем прэтэндэнта. Іван Каско, рэжысёр узорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” і ўзорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”: – Гэтыя дзіцячыя аб’яднанні карыстаюцца папулярнасцю ўжо больш за дзесяць гадоў. Іх удзельнікі спяваюць, танцуюць, мы ставім сучасныя спектаклі на злабадзённыя тэмы. А ў роставых ляльках, да прыкладу, многім дзецям прасцей сябе рэалізаваць, праяўляць. Мы вельмі шмат выступаем і ў раёне, і ў вобласці, а нашы лялькі ведаюць і запрашаюць на мерапрыемствы па ўсёй Беларусі. Чакаем творчых, актыўных, ініцыятыўных дзяцей любога ўзросту таксама стаць самадзейнымі артыстамі, а пасля, можа, і прафесійнымі. Марына Варган з’яўляецца кіраўніком гуртка сольных спеваў “Арт-вакал” і дзіцячага аб’яднання аматараў беларускай народнай творчасці. На яе занятках дзеці вучацца спяваць, удзельнічаюць у традыцыйных абрадах. Адбор праводзіцца пасля праслухоўвання. Дзяўчынак і хлопчыкаў з дзесяці гадоў у гурток ігры на гітары запрашае Аляксандр Раеўскі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Прэм’ера фільма “Культурны код” у Дзятлаве
5 верасня ў кінатэатрах па ўсёй Беларусі праходзіць паказ новай нацыянальнай карціны. Разам з галоўнымі героямі фільма гледачам прапануецца адказаць на пытанне, у чым культурны код беларусаў. На першы прагляд фільма ў кінатэатры “Спадарожнік” у Дзятлаве сабраліся прадстаўнікі раённай улады, работнікі працоўных калектываў, педагогі школ. Кінастужка “Культурны код” – гэта фільм змешанай формы, гульнявой і дакументальнай адначасова. Па сюжэце двое маладых студэнтаў выпускнога курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – аператар Ваня і рэжысёр тэлебачання Ліза атрымліваюць ад майстра курса творчае заданне зняць у якасці дыпломнай работы дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. У працэсе здымак студэнты не толькі даведваюцца пра гісторыю і значэнне нацыянальных сімвалаў, але і ўсведамляюць усю іх важнасць для беларускага народа. Вытворчасцю карціны займалася кінастудыя “Беларусьфільм”, рэжысёрам выступіў Кірыл Халецкі. Галоўныя ролі выканалі акцёры Уладзіслаў Соладаў і Дар’я Лазарчык. Фільм мае ўзроставае абмежаванне 12+. Гэта дазваляе нават школьнікам паглядзець яго і паглыбіцца ў гісторыю нашых дзяржаўных сімвалаў. Аднак фільм будзе цікава ўбачыць людзям усіх узростаў. Нягледзячы на невялікі хранаметраж, у творчай каманды атрымалася стварыць захапляльную мастацкую гісторыю з хранікальнымі элементамі. Аўтары ўпэўнены, што ў гэтай карціне кожны глядач убачыць нешта ўласнае і па-свойму разгадае культурны код беларусаў. Гледачы прэм’ернага сеанса кінафільма “Культурны код” у Дзятлаве падзяліліся сваім меркаваннем ад стужкі. Вольга Жэлезоўская, намеснік старшыні райвыканкама: – Фільм вельмі спадабаўся, уразіў і выклікаў яркія эмоцыі. У кароткі час – 35 хвілін – рэжысёры змаглі закласці аснову нашай дзяржаўнасці, сэнс сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Ідэалагічная работа, асабліва з моладдзю, – надзвычай тонкая і складаная матэрыя. Мяркую, дадзеная кінастужка стане добрым дапаможнікам у выхаванні маладога пакалення, бо аўтары змаглі зацікавіць і расказаць даступна аб тым, што важна для кожнага беларуса. Многія маладыя людзі і не толькі яны змогуць у гэтым фільме знайсці адказы на тыя пытанні, над якімі раней нават не задумваліся: чаму колеры Дзяржаўнага сцяга гэтыя, а не інакшыя, што ўтрымлівае Дзяржаўны герб і чаму ў Дзяржаўным гімне менавіта такія словы? Вельмі трапна ў фільме адзначана пра таленавітую беларускую моладзь, якая вучыцца на “выдатна”, каб потым быць патрэбнай у сваёй роднай краіне. Марына Сербін, намеснік дырэктара гімназіі № 1 горада Дзятлава: – Адразу адкажу на пытанне, якое да пачатку прэм’еры прапанавалі гледачам самі рэжысёры. Культурны код нашай краіны – у маладым пакаленні, якое любіць сваю Айчыну, цэніць усё сапраўднае, сённяшняе, здабытае для нас продкамі. Фільм спадабаўся змястоўнасцю і лаканічнасцю: за паўгадзіны мы ўзгадалі ўсю гісторыю станаўлення нашай дзяржаўнасці. Гэту кінастужку адназначна можна рэкамендаваць навучэнцам школ, у тым ліку нашай гімназіі, каб дзеці разумелі сэнс дзяржаўных сімвалаў і тое, як важна нам берагчы сваю краіну, жыць, расці і ствараць, дасягаць вышыняў у роднай Беларусі. Ілья Каваленка і Аляксандр Бурба, спецыялісты па камп’ютарызацыі Дзятлаўскай ЦРБ: – Фільм адназначна спадабаўся: пастаноўка, сюжэт, работа рэжысёра, аператараў, акцёраў на высоким узроўні. Цікавыя сцэны, пераходы. Кінастужка з аднаго боку, пра надзвычай сур’ёзныя, афіцыйныя рэчы – сімволіку Рэспублікі Беларусь, з другога боку, карціна лёгкая для ўспрымання, не зацягнутая. Цікава было ўзгадаць гісторыю і даведацца нешта новае. Аднак ёсць ісціны, якія ўсе гледачы ведалі і без падказкі: калі загучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, уся глядзельная зала без падказкі ўстала, аддаючы даніну павагі сваёй краіне і яе сімвалам. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Все тебя мы поздравляем!»
4 сентября в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошел праздник именинника «Все тебя мы поздравляем!». Все дети остались очень довольны, что для нас было важно. Была создана прекрасная атмосфера. Праздник прошел на одном дыхании! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Приходите в гости к нам»
«Приходите в гости к нам», под таким названием прошел «День открытых дверей» в филиале «Дворецкий Дом культуры». Гости познакомились с деятельностью Дома культуры, клубными формированиями и их руководителями. Посетили выставку мастера живописи и резьбы по дереву Сокола Аркадия Мефодьевича, приняли участие в мастер-классе по лозоплетению от мастера Балыкова Сергея Александровича. Далее вниманию зрителей были представлены музыкальные номера, подготовленные талантливыми участниками детского кружка сольного пения «Волшебный микрофон». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.