Месяц: Сентябрь 2024

«Мы вместе! Мы едины!»

17 сентября в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа «Мы вместе! Мы едины!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 17.09.2024 Выкл.

Адзінствам моцныя (+відэа)

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да маладога дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Ва ўтульнай святочнай зале сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, вучнёўская моладзь Дзятлаўшчыны. – Разам з усёй краінай мы адзначаем Дзень народнага адзінства. Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі. Гэты дзень сімвалізуе згуртаванасць і еднасць беларускага народа, на якіх трымаюцца дабрабыт і працвітанне роднай Беларусі. Мы, беларусы, жывём у нашай краіне як моцная, дружная і мірная сям’я, члены якой сябруюць паміж сабой, падтрымліваюць адзін аднаго. Са светлым і добрым святам, дарагія землякі! – звярнуліся да гасцей канцэрта вядучыя Анастасія Голуб і Валерый Макарчык. Канцэртную праграму для дарагіх гледачоў падрыхтавалі песенныя калектывы і артысты раёна. Усе кампазіцыі прысвячаліся Беларусі, роднай Дзятлаўшчыне, любові, гасціннасці і добрасуседству. На раённай сцэне выступалі народны тэатр-студыя “Суседзі”, народны ансамбль песні “Заранка”, Нэлі Санюк, Аляксандра Міклаш, Уладзімір Данільчык і Алёна Гузавец, Ганна Харлінская і вакальная група гімназіі № 1 горада Дзятлава, Марына Варган, Алёна Касцюк, Валерый Макарчык, Сяргей Малышчык, Анастасія Голуб, Чэслаў Свіб. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.09.2024 Выкл.

“Міля Жалабоўскага” – з удзелам самога Міхаіла Жалабоўскага

У Дзятлаве прайшлі спаборніцтвы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, якія сабралі больш за 300 удзельнікаў з навучальных установаў і працоўных калектываў раёна. Сёлетняя “Міля Жалабоўскага” стала адметнай, паколькі яе наведаў, той, у чый гонар была названа дыстанцыя – наш знакаміты зямляк, спартсмен-лёгкаатлет, рэкардсмен Міхаіл Жалабоўскі, які ў 1968 годзе выступаў на алімпіядзе ў Мехіка менавіта на дыстанцыі 1500 метраў. Мерапрыемства распачалося ўрачыстасцю на плошчы 17 Верасня, да якой далучыліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сілавых структур, арганізацый і навучальных установаў раёна. Павіншаваў землякоў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Дзень народнага адзінства – знамянальнае свята для кожнага беларуса. Яно сімвалізуе імкненне нашага народа захоўваць свае традыцыі, культуру і веру, самастойна вызначаць свой лёс, жыць у суверэннай і незалежнай дзяржаве, быць паўнапраўным гаспадаром на роднай беларускай зямлі. За шматвяковую гісторыю беларусы не раз даказвалі, што, аб’яднаўшыся, здольны пераадолець любыя цяжкасці. Аб’яднанне ўсходніх і заходніх рэгіёнаў Беларусі аказала вялікі ўплыў на жыцё нашай краіны, дазволіла нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, адрадзіць з руін гарады і прадпрыемствы, пабудаваць сучасную сацыяльна арыентаваную эканоміку. І сёння, захоўваючы духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, важна разам, згуртавана берагчы і памнажаць здабыткі нашай краіны дзеля будучых пакаленняў беларусаў. Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны агульны, і мара кожнага з нас жыць у мірнай, квітнеючай Беларусі. Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаю вам здароўя, аптымізму і новых дасягненняў для працвітання і ў імя любімай Беларусі. Няхай мір і згода пануюць у кожнай сям’і, а адзінства і патрыятызм заўжды будуць надзейнай апорай ва ўмацаванні Айчыны. Міхаіл Жалабоўскі далучыўся да віншаванняў і пажадаў спартсменам лёгкіх забегаў. Ён сам даў старт першай групе ўдзельнікаў “Мілі Жалабоўскага” і ўручыў спартсменам памятныя медалі на фінішы.   Такія сімвалічныя ўзнагароды атрымаў кожны, хто пераадолеў дыстанцыю ў 1500 мераў па вуліцах Дзятлава ў час святочнага забегу да Дня народнага адзінства. Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе падняліся на п’едэстал, дзе атрымалі медалі і дыпломы ад самога Міхаіла Мікалаевіча. Персанальны рэкорд сёлетняй “Мілі Жалабоўскага” належыць спартсмену-аматару з Казлоўшчыны Аляксандру Палуносіку, які паказаў час 5 хвілін 3 секунды. – Ёсць да чаго імкнуцца! Рэкорд Міхаіла Жалабоўскага на алімпіядзе – 3 хвіліны 59 секунд, – заўважыў начальнік сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – Дзякуй усім за ўдзел у стартах!  Жадаю даорслым і юным дзятлаўчанам заўсёды сябраваць са спортам. Таксама былі падведзены камандныя вынікі. Пераможцай “Мілі Жалабоўскага” сярод арганізацый раёна стаў калектыў Дзятлаўскага РУП ЖКГ, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – КСУП “Войневічы”, сярод установаў адукацыі – Раклевіцкая базавая школа. У раённай спартакіядзе школьнікаў лепшымі сталі навучэнцы Новаяльнянскай ім. А.А. Шаўчэнка і Гезгалаўскай сярэдніх школ. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.09.2024 Выкл.

Хвіліны душэўнасці. Марыя Вялічка: “Жыву дзеля дзяцей і ўнукаў”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 85-гадовую юбілярку, доўгажыхарку вёскі Яхноўшчына Марыю Вялічка, каб павіншаваць жанчыну з цудоўнай датай, падарыць ёй вершы, песні і даведацца пра гісторыю яе жыцця. Марыя Канстанцінаўна нарадзілася ў сям’і простых сялян, дзе выхоўвалася восем дзяцей. Было цяжка, усім прыходзілася шмат працаваць, каб выжыць, бацькі і дзеці хадзілі ў калгас на розныя работы. Юбілярка скончыла ўсяго 4 класы, а ў 14 гадоў пайшла працаваць даяркай на ферму. У 22 гады выйшла замуж.  Іосіф толькі што дэмабілізаваўся з войска. Прыгожы, статны хлопец у ваеннай форме адразу спадабаўся дзяўчыне. – Успамінаю нашае вяселле, вянчаліся ў касцёле ў Дзятлаве, –расказвае жанчына. – Уся моладзь ехала на сямі конях з гармонікам. Гулялі тры дні, было вельмі весела. І пражылі мы з Іосіфам Іосіфавічам дружна і шчасліва 55 гадоў, імкнуліся дапамагаць адзін аднаму, разам і на ферме працавалі. Міналі год за годам, і маладая сям’я набыла найвялікшае багацце – у іх нарадзілася пяцёра дзяцей. За гэта Марыя Канстанцінаўна атрымала заслужаную ўзнагароду – ордэн Маці. А цяпер жанчына пабагацела ўжо на дзесяць унукаў і двух праўнукаў. – Дапамагала мне гадаваць дзетак мая свякроў Вольга Хляр’янаўна, працавітая, сціплая жанчына, – дзеліцца далей успамінамі юбілярка. – З ёй мы пражылі 22 гады разам. Днём я была на працы, а яна ўпраўлялася па гаспадарцы, гадавала і выхоўвала ўнукаў, бо я была ў дэкрэце толькі два месяцы пасля нараджэння кожнага дзіцяці. Вечарамі мы з ёй ткалі, вязалі, вышывалі. Сям’я была вялікая, але вельмі дружная. Дзеці раз’ехаліся і жывуць хто ў Брэсце, хто ў Мінску, Міроўшчыне, Жукоўшчыне, Бярозаўцы, але мяне не забываюць, часта тэлефануюць, наведваюць. Жыццё не заўсёды бывае лёгкім і бесклапотным, як хацелася б. Адчула гэта і Марыя Канстанцінаўна, калі моцна захварэў муж і яму ампутавалі ногі. Яна даглядала старэнькую свякроў і мужа-інваліда, але веры ў свае сілы не губляла, хоць і сама перажыла цяжкую форму інсульту. Юбілярка падзялілася і сваім сакрэтам даўгалецця: – Гэта, першым чынам, імкненне жыць. Жыць дзеля дзяцей і ўнукаў, не маркоціцца і, вядома, працаваць. Вось і цяпер раніцай устаю, хоць і цяжка, хочацца зноў легчы, але разумею, што спраў шмат. Трэба накарміць кошку Васілісу, сабаку Біма, прапалоць агарод, прыбраць у хаце і двары. Прывыкшы ўсё жыццё шмат працаваць, нават і цяпер хочацца мець вялікую гаспадарку – карову, свіней, хоць сілы ўжо не тыя, ды і дзеці супраць. З нагоды дня нараджэння любімай матулі і бабулі ўся сям’я сабралася на святочнае застолле, каб выказаць найлепшыя пажаданні і падзякаваць за яе клопат і ўвагу. – Нашай матулі мы жадаем моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады, – зячыць дачка Марыя. – Мы ўсе дружна жадаем, каб мама нас “давяла” да пенсіі, пажаніла ўсіх унукаў, а яны ў нас сталі добрымі людзьмі і занялі дастойнае месца ў жыцці. Усё добрае ў нас адбываецца дзякуючы падтрымцы і яе малітвам. Мы дзякуем ёй за дапамогу і ўдзел у нашым жыцці. Яна ў нас вельмі працавіты і мэтанакіраваны чалавек, няхай яшчэ доўга нас радуе сваёй прысутнасцю. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.09.2024 Выкл.

«Память поколений нас объединяет «

В филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла праздничная программа «Память поколений нас объединяет «, ко Дню народного единства. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 15.09.2024 Выкл.

«Живем и поем вместе»

15 сентября работники Новоельнянского Дома культуры провели праздничную концертную программу «Живем и поем вместе» ко Дню народного единства🇧🇾🇧🇾 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 15.09.2024 Выкл.

VIII абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці»

14 верасня ў г.п.Воранава адбыўся VIII абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці», у якім прыняў ўдзел народны тэатр-студыя гульні «Суседзі» Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Па выніках фестываля калектыў атрымаў Дыплом “За прапаганду беларускай народнай гульні” і каштоўны падарунак. Нашы віншаванні! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.09.2024 Выкл.

«Осенние забавы»

🍂 В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла веселая эстафета «Осенние забавы»🍂. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.09.2024 Выкл.

Праздник урожая

14 сентября 2024 года в Центре Культуры города Дятлово состоялся Праздник урожая под девизом «Чем богаты, тем и рады». Праздник прошёл в формате развлекательно-концертной программы, в ходе которой гости могли насладиться яркими выступлениями местных артистов и коллективов. Звучали народные песни, которые создали атмосферу теплоты и единения. Самой заметной частью праздника стало участие в конкурсах, связанных с урожаем, что добавило элемент веселья и задора. Конкурсы и игры, приуроченные к теме праздника, собрали большое количество участников, внеся дух соревновательности и веселого общения. Все с удовольствием участвовали в различных активностях, что позволило всем полноценно погрузиться в атмосферу праздника. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.09.2024 Выкл.

«Карнавал весялосці»

В Вороново торжественным шествием в карнавальных костюмах, под марш духового оркестра, стартовал открытый областной фестиваль игры «Карнавал весялосці». 🎈🎭🃏🎳🧩♟️ С приветственным словом к участникам и гостям праздника обратилась начальник управления культуры Гродненского облисполкома Елена Викторовна Климович. Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» на карнавале веселья в Вороново. Участники карнавала могли наблюдать за веселыми персонажами, которые развлекали гостей, проводили игры и конкурсы, создавая атмосферу праздника. Яркие костюмы, музыка и смех заполнили пространство, а улыбки на лицах людей стали лучшим подтверждением успеха мероприятия. Организаторы постарались сделать программу насыщенной и интересной, чтобы каждый смог найти что-то по душе. «Яркий праздник для всех» – это не только студия ростовых кукол, но и команда профессионалов, которая знает, как сделать любое мероприятие незабываемым. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury. https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/obraztsovaya-studiya-rostovykh-kukol-yarkiy-prazdnik-dlya-vsekh-iz-dyatlovo-provela-yarkoe-predstavl.html

Автор admin 14.09.2024 Выкл.