«Нам матчына песня жыць дапамагае»
Концерт-поздравление ко Дню пожилых людей «Нам матчына песня жыць дапамагае» с народным фольклорным коллективом д. Погири. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Песні, конкурсы, пажаданні і майстар-клас
У рамках дэкады “Залаты ўзрост”, прымеркаванай да Дня пажылых людзей, у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей і падтрымкі ў крызіснай сітуацыі прайшла творчая сустрэча “Як шмат у восені цяпла”. З надыходзячым святам людзей мудрага ўзросту павіншавалі загадчыца аддзялення Галіна Касцюк і калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Гучалі самыя дарагія сэрцу песні, шчырыя пажаданні – здароўя, шчасця, бадзёрасці духу і каб восень жыцця была цёплай, яркай і прыгожай. Наведвальнікі аддзялення разам паспявалі песні, паўдзельнічалі ў творчых заданнях і конкурсах, а напрыканцы майстар-клас па рукадзеллі для іх арганізавала кіраўнік гуртка Лілія Коласава. Яна прапанавала навучыцца майстраваць упрыгажэнне для інтэр’ера, якое можа стаць прыемным падарункам для сяброў. Паколькі восень у многіх асацыіруецца са зборам ураджаю, то і пашылі майстрыхі многімі любімую агароднінную культуру – гарбуз, дарэчы, агароднікі яго цэняць не толькі за яркі колер і ўраджайнасць, але і за карысць для здароўя. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
💐С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ💐
Але жыццё працягваецца… Сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці працягвае сваё віншавальнае падарожжа па Дзятлаўшчыне. На гэты раз героем іх праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” стала Пелагея Клок з вёскі Маркавічы. Святлана Венская, Ірына Бакшук і Іван Кашко павіншавалі яе з 80-годдзем і падарылі кветкі і прыгожыя, душэўныя песні. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.