«Единством мы сильны»
В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла концертная программа «Единством мы сильны». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Мы вместе! Мы едины!»
17 сентября в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа «Мы вместе! Мы едины!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Адзінствам моцныя (+відэа)
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да маладога дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Ва ўтульнай святочнай зале сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, вучнёўская моладзь Дзятлаўшчыны. – Разам з усёй краінай мы адзначаем Дзень народнага адзінства. Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі. Гэты дзень сімвалізуе згуртаванасць і еднасць беларускага народа, на якіх трымаюцца дабрабыт і працвітанне роднай Беларусі. Мы, беларусы, жывём у нашай краіне як моцная, дружная і мірная сям’я, члены якой сябруюць паміж сабой, падтрымліваюць адзін аднаго. Са светлым і добрым святам, дарагія землякі! – звярнуліся да гасцей канцэрта вядучыя Анастасія Голуб і Валерый Макарчык. Канцэртную праграму для дарагіх гледачоў падрыхтавалі песенныя калектывы і артысты раёна. Усе кампазіцыі прысвячаліся Беларусі, роднай Дзятлаўшчыне, любові, гасціннасці і добрасуседству. На раённай сцэне выступалі народны тэатр-студыя “Суседзі”, народны ансамбль песні “Заранка”, Нэлі Санюк, Аляксандра Міклаш, Уладзімір Данільчык і Алёна Гузавец, Ганна Харлінская і вакальная група гімназіі № 1 горада Дзятлава, Марына Варган, Алёна Касцюк, Валерый Макарчык, Сяргей Малышчык, Анастасія Голуб, Чэслаў Свіб. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Міля Жалабоўскага” – з удзелам самога Міхаіла Жалабоўскага
У Дзятлаве прайшлі спаборніцтвы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, якія сабралі больш за 300 удзельнікаў з навучальных установаў і працоўных калектываў раёна. Сёлетняя “Міля Жалабоўскага” стала адметнай, паколькі яе наведаў, той, у чый гонар была названа дыстанцыя – наш знакаміты зямляк, спартсмен-лёгкаатлет, рэкардсмен Міхаіл Жалабоўскі, які ў 1968 годзе выступаў на алімпіядзе ў Мехіка менавіта на дыстанцыі 1500 метраў. Мерапрыемства распачалося ўрачыстасцю на плошчы 17 Верасня, да якой далучыліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сілавых структур, арганізацый і навучальных установаў раёна. Павіншаваў землякоў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Дзень народнага адзінства – знамянальнае свята для кожнага беларуса. Яно сімвалізуе імкненне нашага народа захоўваць свае традыцыі, культуру і веру, самастойна вызначаць свой лёс, жыць у суверэннай і незалежнай дзяржаве, быць паўнапраўным гаспадаром на роднай беларускай зямлі. За шматвяковую гісторыю беларусы не раз даказвалі, што, аб’яднаўшыся, здольны пераадолець любыя цяжкасці. Аб’яднанне ўсходніх і заходніх рэгіёнаў Беларусі аказала вялікі ўплыў на жыцё нашай краіны, дазволіла нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, адрадзіць з руін гарады і прадпрыемствы, пабудаваць сучасную сацыяльна арыентаваную эканоміку. І сёння, захоўваючы духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, важна разам, згуртавана берагчы і памнажаць здабыткі нашай краіны дзеля будучых пакаленняў беларусаў. Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны агульны, і мара кожнага з нас жыць у мірнай, квітнеючай Беларусі. Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаю вам здароўя, аптымізму і новых дасягненняў для працвітання і ў імя любімай Беларусі. Няхай мір і згода пануюць у кожнай сям’і, а адзінства і патрыятызм заўжды будуць надзейнай апорай ва ўмацаванні Айчыны. Міхаіл Жалабоўскі далучыўся да віншаванняў і пажадаў спартсменам лёгкіх забегаў. Ён сам даў старт першай групе ўдзельнікаў “Мілі Жалабоўскага” і ўручыў спартсменам памятныя медалі на фінішы. Такія сімвалічныя ўзнагароды атрымаў кожны, хто пераадолеў дыстанцыю ў 1500 мераў па вуліцах Дзятлава ў час святочнага забегу да Дня народнага адзінства. Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе падняліся на п’едэстал, дзе атрымалі медалі і дыпломы ад самога Міхаіла Мікалаевіча. Персанальны рэкорд сёлетняй “Мілі Жалабоўскага” належыць спартсмену-аматару з Казлоўшчыны Аляксандру Палуносіку, які паказаў час 5 хвілін 3 секунды. – Ёсць да чаго імкнуцца! Рэкорд Міхаіла Жалабоўскага на алімпіядзе – 3 хвіліны 59 секунд, – заўважыў начальнік сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – Дзякуй усім за ўдзел у стартах! Жадаю даорслым і юным дзятлаўчанам заўсёды сябраваць са спортам. Таксама былі падведзены камандныя вынікі. Пераможцай “Мілі Жалабоўскага” сярод арганізацый раёна стаў калектыў Дзятлаўскага РУП ЖКГ, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – КСУП “Войневічы”, сярод установаў адукацыі – Раклевіцкая базавая школа. У раённай спартакіядзе школьнікаў лепшымі сталі навучэнцы Новаяльнянскай ім. А.А. Шаўчэнка і Гезгалаўскай сярэдніх школ. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.