Хвіліны душэўнасці. Марыя Вялічка: “Жыву дзеля дзяцей і ўнукаў”
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 85-гадовую юбілярку, доўгажыхарку вёскі Яхноўшчына Марыю Вялічка, каб павіншаваць жанчыну з цудоўнай датай, падарыць ёй вершы, песні і даведацца пра гісторыю яе жыцця. Марыя Канстанцінаўна нарадзілася ў сям’і простых сялян, дзе выхоўвалася восем дзяцей. Было цяжка, усім прыходзілася шмат працаваць, каб выжыць, бацькі і дзеці хадзілі ў калгас…