“Хата брыгадзіра” з’явілася ў вёсцы Малдавічы
Хто жадае здзейсніць падарожжа ў мінулае стагоддзе, убачыць вясковы быт людзей савецкай эпохі? Калі ласка – у “Хату брыгадзіра”, якая знаходзіцца ў будынку былога ФАПа ў вёсцы Малдавічы. На ўрачыстае адкрыццё малдавіцкага музея сабралася шмат гасцей, і хоць належаць яны да розных пакаленняў, але аб’ядноўвае іх адно – цікавасць да мінулага. Пра гісторыю стварэння гэтай выставачнай экспазіцыі прадметаў савецкага часу расказаў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько: – У Малдавічах закрылі ФАП, і каб будынак, у якім ён знаходзіўся, зберагчы ў добрым стане як мага далей, старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі прапанавалі адкрыць тут выставу пра савецкае мінулае. Чаму менавіта савецкае мінулае? Бо гэта адзін з самых насычаных на падзеі час, усё старэйшае пакаленне ўзгадвае яго з пазітыўнай настальгіяй. Шмат хто прыклаў намаганні пры стварэнні экспазіцыі. Хочацца выказаць шчырую падзяку кіраўніцтву раёна за выдзеленыя сродкі для правядзення бягучага рамонту, работнікам культуры – за яго тэхнічную рэалізацыю, аддзелу адукацыі – за збор экспанатаў, а работнікам Казлоўшчынскай сярэдняй школы – за добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол будынка. Ініцыятыву праявіў і мясцовы жыхар Яўгеній Горбач. Пакуль што гэта толькі выставачная экспазіцыя, але спадзяёмся, што перарасце ў сапраўдны музей, бо перспектывы для росту ёсць. Асноўная яе задача – паказаць маладому пакаленню савецкую эпоху, каб яны змаглі параўнаць сваё сённяшняе жыццё з тым, як раней жылі людзі. Каб паглядзелі на гэтыя даўнейшыя рэчы і задумаліся аб каштоўнасці жыцця, людскіх адносінах, зрабілі для сябе нейкія высновы. Што ж можна ўбачыць у “Хаце брыгадзіра”? Дарэчы, брыгадзір у вёсцы лічыўся першым чалавекам пасля старшыні калгаса. Прадметы інтэр’еру і быту дапамагаюць па-сапраўднаму акунуцца ў тую эпоху. Дакументы, іконы, мэбля, адзенне і абутак, вышываныя ручнікі, кухонныя рэчы, фотаздымкі, дываны, цацкі… Усяго і не пералічыш. Экспазіцыя ўразіла наведвальнікаў, пачалі дзяліцца сваімі ўспамінамі. Як раней матулі або бабулі выпякалі ў рускай печы хлеб ды пірагі і так хацелася адламаць цішком хрумсткую гарачую скарыначку, як грэліся на той самай печы і старыя, і малыя… З якімі цацкамі дзеці гулялі і з якімі партфелямі хадзілі ў школу… А абутак раней рабілі такі, што зносу яму не было… Аляксандр Бараноўскі падзякаваў усім, хто працаваў над стварэннем экспазіцыі. “Як у дзяцінстве пабываў. Гэта неабходна, каб дзеці ведалі, асабліва моладзь, як жылі раней,” – адзначыў ён. Таксама падзялілася ўражаннямі ад наведвання выставы Алена Абрамчык, спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра: “Мне ўсё вельмі спадабалася. Тут яшчэ шмат работы, але аснова закладзена. Створана атмасфера савецкага часу, якая вяртае нас, людзей старэйшага пакалення, у тое наша далёкае дзяцінства, калі ў бацькоўскай хаце мы карысталіся ўсімі гэтымі рэчамі, былі шчаслівыя, вучыліся ў школах, і цяпер зайсці ў гэту хату, асабліва для маладога пакалення – гэта проста здзівіцца таму, як людзі хату ацяплялі, што тады было ў іх на стале, што выкарыстоўвалі ў побыце. Гэта вельмі цікава. Спадзяюся, што з часам сюды будзе пракладзены турыстычны маршрут, і мы зможам запрасіць турыстаў”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
С визитом добра, радости и песни
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» поздравили с 90 -летним юбилеем, долгожительницу из д. Заречье Зданович Дарью Андреевну. 90-летний юбилей — это жизненный путь, наполненный смыслом и красками, ведь глядя на палитру прожитых лет юбилярши- сознаешь, как ценен каждый момент жизни. Артисты исполнили для юбилярши пени ее молодости и подарили хорошее настроение в этот важный и знаменательный день. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» на открытии площадки для бочче-спорта в Щучинском районе
В социальном пансионате «Васильки» Щучинского района, состоялось открытие новой площадки для бочче-спорта. Это событие собрало множество гостей и участников, среди которых особое внимание привлекла образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех». Ростовые куклы создали неповторимую атмосферу радости и веселья, развлекая и поднимая настроение всем присутствующим, от пожилых людей до детей. Выступление артистов из студии стало ярким дополнением к торжественной церемонии, подчеркивая важность создания комфортной и дружелюбной среды для людей с ограниченными возможностями. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury. https://youtu.be/ajDRBQVbDT0?t=10
“Як мы бульбачку капалі”
Калектывам народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” праведзена сюжэтна-гульнёвая праграма “Як мы бульбачку капалі”, для вучняў 3-х класаў сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. З першых хвілін гульнёвай праграмы дзеці пагрузіліся ў вясковую атмасферу. Яны актыўна ўдзельнічалі ў гульнях: вучыліся правільна «высаджваць» бульбу, а затым праяўлялі спрыт у зборы яе «ўраджаю». Спаборніцтвы былі поўныя запалу і духу суперніцтва, кожны стараўся праявіць свае лепшыя якасці. Весялосць і запал ахапілі ўсіх прысутных, а песні і танцы ўзнялі настрой. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Защити себя»
12.09.24 работники отдела народного творчества и культурно досуговой деятельности провели тематическую программу «Защити себя» по профилактике суицидов и насилия среди несовершеннолетних, с участием психолога Павлович Дианы Александровны, для учащихся старших классов СШ 1 г. Дятлово. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Как прекрасен этот мир…»
В филиала «Даниловичский Дом культуры» состоялось информационно-познавательная программа «Как прекрасен этот мир…», с участием фельдшера Крутиловичского ФАПа Бортник Юлией. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.