Возложение цветов в АГ Гезгалы
2 июля в агрогородке Гезгалы прошла церемония возложения цветов и венков к обелиску Победы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Возложения цветов в АГ Дворец
02 июля в агрогородке Дворец прошла церемония возложения цветов и венков к памятнику погибшим воинам. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Возложение цветов в п.Козловщина
2 июля в п. Козловщина прошла церемония возложения цветов и венков к памятнику погибшим воинам. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Нам даверана памяць. Шчаслівых, мірных дзён жадаем вам!
Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне жыве ў пакаленнях, і гэта пацвярджае святочная віншавальная акцыя, якая рэалізуецца на Дзятлаўшчыне напярэдадні Дня Незалежнасці. Сёння юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, віншавальны ліст Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паштоўку раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў атрымала былая малалетняя вязень фашысцкага канцлагера жыхарка горада Дзятлава Галіна Сліжэўская. З цёплымі словамі віншаванняў да яе завіталі госці. – Галіна Іосіфаўна, гэты год для Беларусі асаблівы: наша краіна святкуе 80-годдзе з дня вызвалення, з нагоды чаго ўказам кіраўніка дзяржавы зацверджаны юбілейны медаль, які мы сёння вам і ўручаем, – адзначыў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – Прыміце віншавальныя адрасы ад Прэзідэнта, кіраўніцтва нашага раёна, кветкі і падарунак – ад Беларускага саюза жынчын, – звярнулася да Галіны Сліжэўскай старшыня раённага жаночага аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. Госці пажадалі Галіне Іосіфаўне бадзёрага даўгалецця, шчасця, здароўя, мірнага неба над галавой. Ад творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці для нашай зямлячкі, дзяцінства якой апаліла вайна, прагучала яркая песенная паштоўка з добра вядомай і традыцыйнай песняй “Кацюша”. Віншаванні, кветкі і падарункі прымала жыхарка вёскі Дзямянаўцы Юлія Казак. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Нам даверана памяць. Пад мірным небам, песня, гучы!
З песнямі, кветкамі, падарункамі праходзіць на Дзятлаўшчыне віншавальная акцыя да Дня Незалежнасці. На гэты раз гасцей сустракала былая вязень фашысцкіх канцлагераў Валянціна Стукач з аграгарадка Раготна. Юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з найлепшымі пажаданнямі Валянціне Міхайлаўне ўручыў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. Віншавальны ліст Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паштоўку раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў, кветкі і цукеркі – старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч. Да віншаванняў з падарункамі далучылася і партыя “Белая Русь”. Старшыня раённага аддзялення партыі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская пажадала шаноўнай зямлячцы моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Менавіта дзякуючы людзям ваеннага пакалення, якія змаглі пераадолець усе жахі і выпрабаванні лёсу, цяпер мы жывём на гэтым свеце. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Нам даверана памяць. Зноў гучыць “Кацюша” і слёзы на вачах
У нашай краіне прадаўжаецца эстафета ўзнагароджвання юбілейнымі медалямі і ўручэнне віншавальных лістоў ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” устаноўлены ўказам Прэзідэнта ад 29 лютага 2024 года № 75. Імі адзначаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета, іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых. На Дзятлаўшчыне такія ўзнагароды да Дня Перамогі ўжо атрымалі ветэран вайны Аляксандр Лях і тылавік Марыя Цімафейчык. 1 ліпеня “віншавальная” дэлегацыя накіравалася па адрасах былых вязняў нямецкіх канцлагераў, усяго ў “маршрутным лісце” для нашага раёна пазначаны сем прозвішчаў. Усе вязні атрымаюць юбілейныя ўзнагароды, віншавальныя лісты ад Прэзідэнта, паштоўкі ад раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў, кветкі, падарункі. Да святочнай юбілейнай акцыі далучыліся грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны – савет ветэранаў, РГА “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Першымі віншаванні прымалі жыхаркі райцэнтра Вера Калпінская і Раіса Венславоўская. – 3 ліпеня Беларусь святкуе юбілейны Дзень Незалежнасці, – адзначыў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – Уручаючы юбілейныя ўзнагароды, мы жадаем вам моцнага здароўя і мірнага неба над галавой. – Гэтыя лісты-трохкутнічкі дасланы ад Прэзідэнта, паштоўкі – ад кіраўніцтва раёна, а раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын падрыхтавала карысныя падарункі, – расказала старшыня жаночага аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. – Рэгулярна кіраўнік дзяржавы падпісвае ўказы, якімі зацвярджае выдзяленне матэрыяльнай дапамогі да важных дат для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем пра вас і ганарымся вашымі подзвігамі і стойкасцю. – Гэтыя лісты-трохкутнічкі дасланы ад Прэзідэнта, паштоўкі – ад кіраўніцтва раёна, а раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын падрыхтавала карысныя падарункі, – расказала старшыня жаночага аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. – Рэгулярна кіраўнік дзяржавы падпісвае ўказы, якімі зацвярджае выдзяленне матэрыяльнай дапамогі да важных дат для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем пра вас і ганарымся вашымі подзвігамі і стойкасцю. – Жывіце доўга і шчасліва на радасць дзецям, унукам і ўсім нам, – далучыўся да віншаванняў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Яркія музычныя падарункі “прывёз” адрасатам творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. З задавальненнем нашы зямлячкі разам з гасцямі спявалі “баявую” і ўсімі любімую песню “Кацюша”, расчуленыя, употай змахвалі слязінкі. Чытаючы віншавальныя адрасы, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў выказалі словы ўдзячнасці Прэзідэнту Беларусі, кіраўніцтву нашага раёна і ўсім, хто дорыць ім клопат і ўвагу. “Няхай наша Беларусь цвіце і працвітае, міру, шчасця, дабрабыту суайчыннікам”, – жадалі яны. У гарадскім пасёлку Наваельня віншаванні, кветкі і падарункі прымалі мясцовыя жыхаркі Ніна Голікава і Ніна Гутарава. Былому вязню нямецкіх канцлагераў Ніне Голікавай уручылі юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.