“На орбите хорошего настроения”
“На орбите хорошего настроения”. С концертной программой под таким названием творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» побывали в отдаленной деревни Красочки. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Няхай у сэрцах жывуць радасць і песня
Пад такім дэвізам у аграгарадку Вензавец прайшло свята землякоў. Добрыя пажаданні і музычныя віншаванні яго ўдзельнікам дарылі творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, вакальная група “Натхненне” народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”, Васіль Шпігановіч, Сяргей Малышчык, Жанна Варган, Ірына Бакшук і іншыя. У песнях і віншаваннях артысты славілі людзей працы, якія сваімі справамі і ўменнямі праслаўляюць малую радзіму; доўгажыхароў, якім на гэтай зямлі вядомы ўсе вуліцы, сцяжынкі, прозвішчы землякоў; народных умельцаў, якія робяць сельскі быт больш прыгожым і камфортным. – Заўсёды прыемна бываць у населеных пунктах, якія маюць статус аграгарадкоў, бачыць, як адносяцца да родных мясцін жыхары, чуць пра іх дасягненні ў рабоце, – зазначыла гукааператар сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Бакшук. – Адметна, што не толькі сталыя людзі, але і моладзь на сяле імкнецца, каб у доме быў парадак і ўтульнасць, на падворках – чысціня, каб каля хаты красавалі кветкі, раслі сады. Колькі часам трэба сілы, цярпення, творчай энергіі, каб мяняць да лепшага свет вакол сябе. За старанную працу, фантазію, любоў да роднага куточка такім людзям заўжды хочацца дарыць самыя душэўныя і вясёлыя песні. Жыхары глыбінкі рады падобным святам, а таму работнікі культуры і творчыя калектывы стараюцца арганізаваць як мага больш выездаў і віншаванняў, каб свята “даехала” да кожнага аграгарадка, кожнай вёскі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Захавальніца “залацінак мудрасці народнай”
Свае маршруты па Дзятлаўшчыне і сустрэчы з цікавымі людзьмі прадаўжае праект “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На гэты раз шчырыя віншаванні ад творчага калектыву прымала 90-гадовая юбілярка з вёскі Лагуны, мудрая і цікавая жанчына Наталля Жамойдзік. Сустрэча атрымалася такой жа цёплай і яркай, як сонечны ліпеньскі дзень, у які да імянінніцы завіталі артысты. Для Наталлі Канстанцінаўны гучалі лепшыя песні і пажаданні – бадзёрага даўгалецця, шчасця, міру, дабрабыту, радасці на кожны дзень. Доўгажыхарка падзялілася з гасцямі цікавымі ўспамінамі з жыцця і асабістым сакрэтам даўгалецця. Нарадзілася яна ў Вензаўцы ў беднай сялянскай сям’і, гадавалі дзяўчынку бабуля і мама – Марыя Фомаўна Бамбер. Бацька пакінуў сям’ю, калі Наталлі быў адзін год. Жанчынам даводзілася цяжка, таму Наташа з дзяцінства пасвіла чужых кароў. Гэта ёй не вельмі падабалася, вось і марыла хутчэй вырасці, каб заняцца больш прыемнымі справамі. Тым не менш, вясковая дзятва заўсёды знаходзіла сабе хвілінку для забаваў і сумесных гульняў, многія з іх былі цесна звязаныя з сялянскім побытам і патрэбамі. Напрыклад, і сёння Наталля Канстанцінаўна памятае старадаўнюю дзіцячую “замову”, якую яны з сябрамі крычалі, гледзячы ў неба, калі доўга не было дажджу і агароды, сады, палеткі пакутавалі ад невыноснай спёкі: – Дожджык, дожджык, секані! Мы паедзем на кані Богу маліцца, Хрысту пакланіцца. Бо я ў Бога сірата – адкрывайце варата Ключыкам, замочкам, шаўковым платочкам. Здаралася, што прырода нібыта чула гэтыя сціплыя дзіцячыя просьбы, і праз некаторы час праходзіў спорны дожджык. Сярод яркіх успамінаў дзяцінства ёсць і яшчэ адно: Наталля вельмі любіла вымешваць цеста на хлеб і пірагі. Працэс гэты прыносіў дзяўчынцы вялікае задавальненне, таму яна не ўпускала магчымасці дапамагчы дарослым. Маці ж потым сама выпякала духмяныя боханы, бо Наташа была невысокай, ёй цяжка было самой “пасадзіць” хлеб у печ. Дзяўчынка расла, прыгажэла і хутка ператварылася ў прывабную дзяўчыну. – Жыццё маё ў маладосці было беднае, але вясёлае, – расказвае юбілярка. – Спяваць я не вельмі любіла, а вось танцаваць магла да раніцы без перадыху, асабліва падабалася полька. Вось і з будучым мужам Віктарам мы пазнаёміліся на танцавальнай пляцоўцы, пазней на яе месцы пабудавалі клуб. Віктар, малады калгасны трактарыст, запрыкмеціў мяне, пачаў запрашаць танцаваць, а я і рада, бо ён мне таксама спадабаўся. Так праз некаторы час склалася маладая сям’я, разам Наталля і Віктар выгадавалі двух сыноў. Малодшы Аляксандр часта наведвае родны дом, радуюць бабулю два ўнукі, якія жывуць і працуюць у Мінску. Прыязджаюць яны рэдка, але рэгулярна тэлефануюць. У 1955 годзе ў Вензаўцы адкрыўся фельчарска-акушэрскі пункт і Наталля Канстанцінаўна пайшла туды санітаркай, адпрацавала да 1982 года, потым доўга даглядала хворага свёкра. Менавіта працавітасць, цярпенне, любоў да людзей, да роднай зямлі Наталля Канстанцінаўна лічыць складальнікамі свайго даўгалецця. Расказала доўгажыхарка гасцям і пра свае простыя, спакойныя захапленні. У вольныя хвілінкі яна любіла вязаць кручком рэчы сабе і дзецям, шыла адзенне, вышывала. Больш за ўсё Наталлі Канстанцінаўне падабалася вышываць крыжыкам навалачкі на маленькія дэкаратыўныя падушкі. Іх яна нават дарыла сваякам і знаёмым. Усё жыццё жанчына любіла жывёлін, таму і цяпер у яе дома ёсць лагодныя і пяшчотныя каты Мурка і Рамашка, верны вартаўнік – сабака Тузік, якія напаўняюць вясковыя будні прыемнымі эмоцыямі. А яшчэ Наталля Жамойдзік здзівіла сваіх гасцей вершамі, прыказкамі, прымаўкамі, якія памятае і можа расказаць вельмі шмат. Асаблівая каштоўнасць гэтых “залацінак мудрасці народнай” у тым, што многія з іх існуюць ужо больш за стагоддзе і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Калектыву сектара імянінніца расказала вялікі гумарыстычны верш павучальнага зместу, які пачула ад сваёй матулі. Векавы твор у жартоўнай форме апісвае адносіны паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі, а дакладней, за што зяць цесця паважаў, а цешчу недалюбліваў. На пытанне, якімі павінны быць узаемаадносіны ў сям’і, юбілярка адказала проста і мудра: – Бацькам трэба выхоўваць сваіх дзяцей правільна: з маленства прывучаць іх да працы, трымаць у строгасці, каб была дысцыпліна, каб дзеці ведалі, што браць чужое і падманваць – гэта грэх.Толькі тады людзі будуць паважаць такіх бацькоў і іх дзяцей. Сучаснаму пакаленню Наталля Жамойдзік таксама адрасавала свае пажаданні: – Моцнага здароўя ўсім людзям і міру на Зямлі, а нашаму Прэзідэнту – вялікі дзякуй за тое, што моцна трымае мір у руках. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения, в рамках празднования 80-ти летия освобождения республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков провел концертно-тематическую программу «Песни Великой Победы» для жителей отдаленных деревень: Зачепичи, Алехновичи, Стрела, Большие Крагли, Коршаки. Исполнение артистами песен военных лет вызвало сильные эмоции у собравшейся публики и позволило им почувствовать себя ближе к историческим событиям. Многие из присутствующих вспоминали своих родственников, которые сражались за освобождение родной земли. Жители были благодарны организаторам за возможность окунуться в атмосферу военных лет. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
‼️КАНИКУЛЫ С ПОЛЬЗОЙ‼️
Для воспитанников круглосуточного палаточного лагеря «Патриот» военно-патриотического профиля на базе ГУО «СШ №1 г. Дятлово» специалистами Центра культуры г. Дятлово проведена профилактическая акция «Трезвость — выбор сильных» ко Дню профилактики алкоголизма.
З юбілеем, абаронцы Айчыны!
12 ліпеня ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна адзначае 80 гадоў з дня заснавання. Урачысты сход, прысвечаны юбілейнай даце, адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Павіншаваць юбіляраў прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, прадпрыемстваў раёна. Са значнай старонкай у летапісе ваеннага камісарыята яго супрацоўнікаў і ветэранаў службы павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка: – Гэта дата важная не толькі для работнікаў ваеннага камісарыята, але і для большасці грамадзян нашага раёна: практычна кожная сям’я мае гісторыю ваеннага служэння нашай дзяржаве, удзел многіх пакаленняў родных у абароне Радзімы. На працягу васьмі дзясяткаў гадоў Дзятлаўскі ваенны камісарыят выконваў важныя дзяржаўныя задачы, дэманструючы дакладную і зладжаную работу. Вы ганарова выконваеце свой воінскі абавязак, прафесійна і эфектыўна вырашаеце спектр задач у інтарэсах абараназдольнасці краіны і ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. На вас ляжыць вялікая адказнасць па падрыхтоўцы надзейных будучых абаронцаў Айчыны. Хачу выказаць словы павагі многім пакаленням супрацоўнікаў ваеннага камісарыята за ратную службу і шматгранную дзейнасць па забеспячэнні абараназдольнасці нашай краіны. Шчыры дзякуй усім, хто ў розныя гады служыў і працаваў у ваенным камісарыяце раёна, і сучаснікам – ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, актыўнай жыццёвай пазіцыі, міру, дабра, аптымізму і поспехаў у вашай высакароднай справе. Вадзім Аляксандравіч уручыў раённыя ўзнагароды: Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны інспектар па ўліку і браніраванні ваеннаабавязаных Алена Баковіч, вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы Наталля Гулецкая, падзячным лістом старшыні райвыканкама – вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы Вольга Кулеш, вадзіцель Мікалай Саўко, інспектар сакрэтнай часці Наталля Ціхан. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі далучыўся да віншаванняў і таксама ўручыў узнагароды землякам. Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў –вядучаму спецыялісту Алене Сівай, начальніку сакрэтнай часці Юліі Юргель, падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў – былым супрацоўнікам ваеннага камісарыята Адаму Жукоўскаму і Валянціну Абухаву. Юбілейнага медаля “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысціх захопнікаў” былі ўдастоены старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Дзеці ліхалецця” Тамара Крывеня, дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ім высокую ўзнагароду. Таксама ён павіншаваў калектыў арганізацыі і афіцэраў запасу са святам , уручыў раённыя і абласныя ўзнагароды. У гэты дзень кіраўніцтва і калектыў ваеннага камісарыята-юбіляра прымалі віншаванні ад сілавых структур і працоўных калектываў раёна, з якімі ў іх наладжана плённае супрацоўніцтва, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, самі ўручалі ўзнагароды. Песенныя падарункі гасцям мерапрыемства зрабілі група “Бархат”, Сяргей Малышчык, Андрэй Добыш, Аліса Дзірвук, узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Алкоголь — вред и последствия»
11.07.24 г. в филиале «Дворецкий ДК» прошла познавательная программа в форме круглого стола «Алкоголь — вред и последствия» ко Дню профилактики алкоголизма, в которой приняли участие: председатель сельсовета Винцукевич К.А., медицинский работник Дворецкой амбулатории Салейко А.В. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Думайте сами, решайте сами»
11 июля работники филиала «Гезгаловский Дом культуры» провели интеллектуально-познавательную программу «Думайте сами, решайте сами» ко Дню профилактики алкоголизма. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“На орбите хорошего настроения”
“На орбите хорошего настроения”. С концертной программой под таким названием творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» побывали в деревнях Ятвезь и Несиловичи, в рамках социально-культурного проекта «Глубинкой живёт Беларусь». Мероприятие привлекло местных жителей и создало атмосферу радости и веселья. В программе звучали разнообразные музыкальные номера, исполненные с душой и энтузиазмом, что способствовало созданию позитивного настроения среди зрителей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
💐С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ💐
В рамках районной акции «Ровесники освобождения» коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» поздравили музыкальной открыткой с 80-ти летним юбилеем долгожительницу из деревни Савичи -Килейко Анну Антоновну. В своей деревне Анна Антоновна является не только старшей по возрасту, но ещё является ровесницей освобождения республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Артисты поздравили долгожительницу с юбилеем, пожелали долгих лет жизни и исполнили композиции её молодости. Эта встреча стала для Анны Антоновны настоящим праздником в ее доме. Она была окружена заботой и вниманием, которые помогли ей почувствовать себя снова молодой и сильной. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.