Шахматный турнир
15 июня в филиале «Козловщинский Дом культуры» состоялся шахматный турнир в котором приняли участие шахматисты из г. Слонима, Дятлово и г.п. Козловщина, самый юный участник турнира Онисим Николай учащийся Козловщинской СШ. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Фестывалі. Яркая казка ажыла ў Дзятлаве (+відэа)
Тут прайшоў пяты юбілейны рэгіянальны карнавал-фестываль роставых лялек, які сабраў сяброў з розных куточкаў Беларусі. Сёлета ўдзел у ім прымалі шэсць творчых калектываў і артыстаў з Магілёва, Кобрына, Мінойтаў, Свіслачы, Ярэмічаў (Карэліцкі раён), Івацэвічаў і Дзятлава. Роставыя лялькі і артысты ў казачных касцюмах у суправаджэнні Новаяльнянскага духавога аркестра прайшлі шэсцем па вуліцах Дзятлава да плошчы 17 Верасня, дзе разгарнулася яркая забаўляльная конкурсная праграма. Да дзятлаўчан і гасцей горада звярнуўся начальнік сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько: – Мы рады вітаць усіх на дзятлаўскай гасціннай зямлі, на юбілейным карнавале-фестывалі роставых лялек. Для многіх гэта добрая магчымасць сустрэцца з сябрамі, паказаць сваю творчасць, паглядзець на іншых, крыху пахвалявацца, атрымаць зарад весялосці і яркіх момантаў, якія вы забераце на памяць з сабой. Фестываль – на старт! Выступленні ўдзельнікаў фестывалю ацэньвала журы – работнікі культуры нашага раёна. На працягу праграмы канкурсанты прадставілі лялечны дызайнерскі паказ і дэфіле, пагулялі з маленькімі і дарослымі гледачамі ў рухомыя гульні, патанцавалі ад душы і паўдзельнічалі ў мностве імправізаваных селфі-сесій. Высокую планку майстэрства і выдатны настрой па-за конкурснай праграмай задавалі ўдзельнікі тэатра роставых лялек “Яркае свята для ўсіх” пад кіраўніцтвам Івана Каско і Аксаны Кашляк. Госці свята падзяліліся ўражаннямі ад наведвання горада Дзятлава і фестывальнай праграмы. Ігар Багамазаў, загадчык мастацка-пастановачнай часці заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Магілёўскі абласны драматычны тэатр”: – Патрапілі да вас упершыню і вельмі рады такой акалічнасці. Дзякуючы фестывалю ў Дзятлаве і спецыяльна для яго за два тыдні была створана новая лялька – Казачнік горада М, у якой з’явілася свая казка з лялькамі. Цяпер і ў Магілёве дзеці пабачаць новую казку. Усё на фестывалі было вельмі ідэальна і цудоўна – танцы, дзіцячыя ўсмешкі, выдатнае надвор’е. Дзякуй за запрашэнне! Марыя Самалевіч, кіраўнік народнага тэатра-студыі гульні “Карагод” Грынкаўскага сектара клубнай і бібліятэчнай работы Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці: – Мы выступаем на роднай мове і на народных традыцыях. За 22 гады існавання калектыву дзе мы толькі не былі! І на Славянскім базары, і на абласных мерапрыемствах, аднак на Дзятлаўшчыну заўжды прыязджаем з асаблівым пачуццём. Мы ўдзельнічаем у фестывалі з дня яго заснавання: першы раз нават не разумелі дакладна, што такое работа з роставымі лялькамі, аднак ужо наступныя тры гады запар мы станавіліся пераможцамі карнавалу-фестывалю. У нас з’явілася роставая лялька Сонейка, якую цяпер выкарыстоўваем у сваіх абрадавых гульнях. За гады існавання гэтага свята займелі шмат добрых сяброў, радасна, што кожны год да лялечнага руху далучаюцца новыя цікавыя ўдзельнікі. Усім жадаю натхнення, удачы, добрага настрою і моцнага здароўя, а самым дастойным – перамогі. Вольга Каролік, кіраўнік мастацкага калектыву Кобрынскага палаца культуры: – Нашы калегі прымалі ўдзел у першым фестывалі роставых лялек, я сама тут упершыню. Вельмі любім любы “дзвіж”, таму ахвотна адклікнуліся на запрашэнне прыехаць у Дзятлава. Прыемна ўразілі дзятлаўскія дзеці – вельмі класныя, актыўныя, уважлівыя і кемлівыя. З імі было лёгка і прыемна працаваць, забаўляць і танцаваць. Спадабаўся маленькі ўтульны і чысты горад Дзятлава і гасцінныя гаспадары свята. Арганізацыя на высокім узроўні. Жадаю ўсім моцнага здароўя, пабольш грошай і часцей збірацца на такія цудоўныя мерапрыемствы! Прызёры і пераможцы пятага юбілейнага рэгіянальнага карнавалу-фестывалю роставых лялек размеркаваліся наступным чынам: прызамі за ўдзел былі адзначаны калектывы Дзятлаўскага РАНС, народны тэатр гульні “Бераг” (Лідскі раён), Юрый Русакевіч; дыплом ІІІ ступені – у народнага тэатра гульні “Ярэміцкія маскі” (Карэліцкі раён), дыплом ІІ ступені – у народнага тэатра-студыі гульні “Карагод” (Свіслацкі раён), дыплом І ступені – у калектыву Кобрынскага палаца культуры. Прызёры былі адзначаны грашовымі прэміямі. Гран-пры фестывалю і прыз – роставую ляльку зайчыка Лялю заслужана атрымаў калектыў аматарскага аб’яднання “Манцёрка” (горад Магілёў). Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«В гостях у Нептуна»
Для воспитанников детского оздоровительного лагеря «Весельчак» прошла игровая программа «В гостях у Нептуна» подготовленная творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Равеснікі вызвалення. Марыя Барысевіч – шчырай душы чалавек
Сёлета ў рамках юбілейнай акцыі “Равеснікі вызвалення”, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчаці знаёміць нас з лёсамі землякоў, народжаных у шчалівым 1944 годзе, калі ў ходзе аперацыі “Баграціён” вораг быў выцеснены з тэрыторыі Беларусі, і наша краіна пачала мірнае адраджэнне народнай гаспадаркі. Адна з такіх сустрэч адбылася ў вёсцы Белякі, куды павіншаваць з 80-гадовым юбілеем мясцовую жыхарку Марыю Барысевіч накіраваліся Іван Кашко, Святлана Венская, Ірына Бакшук. “Равесніца вызвалення” чакала гасцей каля свайго дома. На выгляд яшчэ маладжавая, маленькага росту, добразычлівая жанчына, як праменьчык святла, вабіла да сябе. Як блізкіх і доўгачаканых людзей яна запрасіла работнікаў культуры ў свой утульны дом. Там іх чакаў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз – такія ж добрыя, усмешлівыя, гасцінныя дочкі, зяці і ўнук Марыі Іванаўны. Яны не прапусцілі юбілейны дзень нараджэння, з кветкамі і смачнымі тортамі з’ехаліся павіншаваць сваю любімую мамачку. Для імянінніцы ў гэты дзень прагучала шмат шчырых, цёплых пажаданняў: здаровага даўгалецця, міру і дабрабыту, выдатнага настрою і невычэрпнай энергіі, каб сваёй дабрынёй яна яшчэ многія гады сагравала блізкіх і сяброў. Марыя Іванаўна падзякавала артыстам за яркую музычную паштоўку і адметны дзень нараджэння, а яшчэ згадзілася расказаць пра свой няпросты лёс. Нарадзілася “равесніца вызвалення” ў беднай сялянскай сям’і. Калі дзяўчынцы было ўсяго пяць гадоў, заўчасна памёр бацька, з братам яны засталіся “на руках” у маці. Даводзілася шмат працаваць у полі і па гаспадарцы, а вечарамі займацца ткацтвам, пашывам адзення. Лёс вымусіў дзяўчыну вучыцца ўсяму вельмі хутка, і ў Беляках Марыя Іванаўна праславілася як умелая краўчыха. Замуж выйшла за мясцовага хлопца Мікалая, які працаваў трактарыстам. Нарадзілі і выгадавалі дзвюх цудоўных дачок. Усё жыццё юбілярка адпрацавала ў калгасе на розных участках, апошнія 25 гадоў была малаказборшчыцай. У 57 гадоў стала ўдавой, але засталася надзейнай апорай для сваіх дзяцей. Сям’я Барысевічаў заўжды трымала вялікую гаспадарку, разводзілі авечак. Дзяўчаты шмат вольнага часу праводзілі на палях, выпасваючы жывёлу. Жылі, спадзеючыся на сябе, на вынікі працы. Марыя Іванаўна даўно на заслужаным адпачынку, яе радуюць 5 унукаў і 6 праўнукаў. На пытанне, чаго жадае маладому пакаленню, “равесніца вызвалення” адказала: – Міру, шчасця і каб былі ўдзячнымі Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тое, што ён дастойна клапоціцца аб бяспецы нашага народа. Усё пазнаецца ў супастаўленні. Старэйшае пакаленне, якое вырасла ў горы, беднасці, нястачы, як ніхто іншы, ведае сапраўдную цану дабрабыту, мірнага і шчаслівага жыцця. Ад шчырага сэрца творчы калектыў сектара на развітанне пажадаў Марыі Іванаўне і яе цудоўнай сям’і, каб і з імі заставаліся мір, спакой, здароўе, бадзёрасць духу на доўгія гады. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Добрага вам здароўя!
Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт-шанаванне. Прадстаўнікоў гэтай высакароднай прафесіі павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Прафесія медыка – адна з самых складаных у свеце. Вучыцца ёй доўга і часам нялёгка, але вынікі пераўзыходзяць усе чаканні: гэта ўсмешкі і падзяка выратаваных вамі людзей і іх блізкіх. Дзяржава шмат робіць для падтрымкі сферы сферы аховы здароўя: развівае медыцынскую навуку і інавацыйныя тэхналогіі, праводзіць мадэрнізацыю і рэканструкцыю ўстановаў аховы здароўя, пастаянна ўдасканальвае матэрыяльна-тэхнічную базу бальніц і паліклінік. Развіццё медыцыны немагчыма уявіць без прафесіяналізму людзей у белых халатах. Ваша вернасць сваёй справе, міласэрнасць дазваляюць многім людзям вярнуцца да актыўнай дзейнасці, мець упэўненасць у заўтрашнім дні, зноў адчуць радасць жыцця. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць ветэранам галіны. Дзякуй за нястомную шматгадовую працу. Ваш вопыт і адданасць прафесіі выклікаюць захапленне і павагу, на вашым прыкладзе выхоўваецца новае пакаленне работнікаў аховы здароўя. Шаноўныя медыцынскія работнікі, шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, далейшых поспехаў у вашай нялёгкай і такой неабходнай працы! Аляксандр Станіслававіч уручыў медыкам заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны доктар-афтальмолаг Валянціна Драздова, медыцынская сястра паліклінікі Валянціна Якшук; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Мікалай Белуш, загадчыца арганізацыйна-метадычнага кабінета Вераніка Емяльянчык, загадчыца Рудаяварскага ФАПа Алена Мацкевіч, фельчар школ педыятрычнага кабінета Алена Якаўчык; работнікі Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў – медыцынская сястра Ірына Высоцкая, санітаркі Лідзія Томчык, Святлана Місцюкевіч. Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны доктар-эксперт кабінета доктара агульнай практыкі Аксана Вінцукевіч, загадчыца Парэцкай амбулаторыі Кацярына Карэнка, медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення Наталля Міхалоўская. Словы віншавання і падзякі сваім калегам адрасаваў галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч, а таксама ўручыў абласныя ўзнагароды. Павіншаваць медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам прыйшлі кіраўнікі партый і грамадскіх арганізацый раёна. Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка падзякаваў медыкам за самаадданую працу ў барацьбе за здароўе пацыентаў, уручыў памятныя падарункі. Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела адукацыі райвыканкма, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Марына Лашкоўская. Прыемныя сюрпрызы з нагоды прафесійнага свята медыкі атрымалі ад прафсаюзнага камітэта Дзятлаўскай ЦРБ, прадстаўнікоў раённай арганізацыі ГА “БСЖ”, раённага камітэта ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Падзякаваў медыкам за ўзаемадзеянне і адзначыў узнагародамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама яго кіраўнік Вадзім Шчурскі. Свае лепшыя песні медыцынскім работнікам дарылі артысты Дзятлаўшчыны Ганна Харлінская, Марына Варган, Ала Чарняўская, Чэслаў Свіб, Іван Кашко, Алеся Варабей, Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Анастасія Голуб, ансамбль “Заранка”, група “Бархат”, ВІА “Гарачыя сэрцы”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Танцуем па-даўнешаму»
13.06.24 прошёл танцевальный батл «Танцуем па-даўнешаму » с народным театром-студией игры «Суседзi» и детьми летнего оздоровительного лагеря СШ 1. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Вновь душу волнует знакомый мотив»
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК “Дятловский РЦКиНТ” продолжает радовать своих зрителей и украшать их повседневную жизнь музыкой и добротой. На этот раз артисты с концертной программой «Вновь душу волнует знакомый мотив» отправились в отдалённые и малонаселенные деревени: д. Петраши, д. Репки, д. Семёновичи, д. Жиковичи, д. Ивезянка. Для жителей этих деревень артисты исполнили песни их молодости, которые пронесли сквозь время и окунули каждого собравшегося в теплые воспоминания своей юности На время концерта жители забыли о своих повседневных делах и проблемах и окунулись в атмосферу теплых воспоминаний. Музыка объединяет людей и переносит в моменты счастья и радости, помогая провести время с пользой и получить заряд позитивных эмоций. Ведь именно в песнях хранится магия воспоминаний и возможность вернуться в мир беззаботной молодости. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«На солнечной поляночке»
13 июня на площадке филиала «Дворецкий ДК» прошла интерактивная программа «На солнечной поляночке» для детей в период летних каникул. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Затейники и фантазёры»
12 июня в отделе традиционного искусства и ремёсел прошла интерактивная программа «Затейники и фантазёры» для ребят из детского оздоровительного лагеря «Эколог». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Мой веселый мяч»
12 июня на площадке филиала «Дворецкий ДК» прошла игровая программа «Мой веселый мяч» для детей в период летних каникул Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.