День: 14.06.2024

«В гостях у Нептуна»

Для воспитанников детского оздоровительного лагеря «Весельчак» прошла игровая программа «В гостях у Нептуна» подготовленная творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.06.2024 Выкл.

Равеснікі вызвалення. Марыя Барысевіч – шчырай душы чалавек

Сёлета ў рамках юбілейнай акцыі “Равеснікі вызвалення”, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчаці знаёміць нас з лёсамі землякоў, народжаных у шчалівым 1944 годзе, калі ў ходзе аперацыі “Баграціён” вораг быў выцеснены з тэрыторыі Беларусі, і наша краіна пачала мірнае адраджэнне народнай гаспадаркі. Адна з такіх сустрэч адбылася ў вёсцы Белякі, куды павіншаваць з 80-гадовым юбілеем мясцовую жыхарку Марыю Барысевіч накіраваліся Іван Кашко, Святлана Венская, Ірына Бакшук. “Равесніца вызвалення” чакала гасцей каля свайго дома. На выгляд яшчэ маладжавая, маленькага росту, добразычлівая жанчына, як праменьчык святла, вабіла да сябе. Як блізкіх і доўгачаканых людзей яна запрасіла работнікаў культуры ў свой утульны дом. Там іх чакаў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз – такія ж добрыя, усмешлівыя, гасцінныя дочкі, зяці і ўнук Марыі Іванаўны. Яны не прапусцілі юбілейны дзень нараджэння, з кветкамі і смачнымі тортамі з’ехаліся павіншаваць сваю любімую мамачку. Для імянінніцы ў гэты дзень прагучала шмат шчырых, цёплых пажаданняў: здаровага даўгалецця, міру і дабрабыту, выдатнага настрою і невычэрпнай энергіі, каб сваёй дабрынёй яна яшчэ многія гады сагравала блізкіх і сяброў. Марыя Іванаўна падзякавала артыстам за яркую музычную паштоўку і адметны дзень нараджэння, а яшчэ згадзілася расказаць пра свой няпросты лёс. Нарадзілася “равесніца вызвалення” ў беднай сялянскай сям’і. Калі дзяўчынцы было ўсяго пяць гадоў, заўчасна памёр бацька, з братам яны засталіся “на руках” у маці. Даводзілася шмат працаваць у полі і па гаспадарцы, а вечарамі займацца ткацтвам, пашывам адзення. Лёс вымусіў дзяўчыну вучыцца ўсяму вельмі хутка, і ў Беляках Марыя Іванаўна праславілася як умелая краўчыха. Замуж выйшла за мясцовага хлопца Мікалая, які працаваў трактарыстам. Нарадзілі і выгадавалі дзвюх цудоўных дачок. Усё жыццё юбілярка адпрацавала ў калгасе на розных участках, апошнія 25 гадоў была малаказборшчыцай. У 57 гадоў стала ўдавой, але засталася надзейнай апорай для сваіх дзяцей. Сям’я Барысевічаў заўжды трымала вялікую гаспадарку, разводзілі авечак. Дзяўчаты шмат вольнага часу праводзілі на палях, выпасваючы жывёлу. Жылі, спадзеючыся на сябе, на вынікі працы. Марыя Іванаўна даўно на заслужаным адпачынку, яе радуюць 5 унукаў і 6 праўнукаў. На пытанне, чаго жадае маладому пакаленню, “равесніца вызвалення” адказала: – Міру, шчасця і каб былі ўдзячнымі Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тое, што ён дастойна клапоціцца аб бяспецы нашага народа. Усё пазнаецца ў супастаўленні. Старэйшае пакаленне, якое вырасла ў горы, беднасці, нястачы, як ніхто іншы, ведае сапраўдную цану дабрабыту, мірнага і шчаслівага жыцця. Ад шчырага сэрца творчы калектыў сектара на развітанне пажадаў Марыі Іванаўне і яе цудоўнай сям’і, каб і з імі заставаліся мір, спакой, здароўе, бадзёрасць духу на доўгія гады. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.06.2024 Выкл.

Добрага вам здароўя!

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт-шанаванне. Прадстаўнікоў гэтай высакароднай прафесіі павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Прафесія медыка – адна з самых складаных у свеце. Вучыцца ёй доўга і часам нялёгка, але вынікі пераўзыходзяць усе чаканні: гэта ўсмешкі і падзяка выратаваных вамі людзей і іх блізкіх. Дзяржава шмат робіць для падтрымкі сферы сферы аховы здароўя: развівае медыцынскую навуку і інавацыйныя тэхналогіі, праводзіць мадэрнізацыю і рэканструкцыю ўстановаў аховы здароўя, пастаянна ўдасканальвае матэрыяльна-тэхнічную базу бальніц і паліклінік. Развіццё медыцыны немагчыма уявіць без прафесіяналізму людзей у белых халатах. Ваша вернасць сваёй справе, міласэрнасць дазваляюць многім людзям вярнуцца да актыўнай дзейнасці, мець упэўненасць у заўтрашнім дні, зноў адчуць радасць жыцця. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць ветэранам галіны. Дзякуй за нястомную шматгадовую працу. Ваш вопыт і адданасць прафесіі выклікаюць захапленне і павагу, на вашым прыкладзе выхоўваецца новае пакаленне работнікаў аховы здароўя. Шаноўныя медыцынскія работнікі, шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, далейшых поспехаў у вашай нялёгкай і такой неабходнай працы! Аляксандр Станіслававіч уручыў медыкам заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны доктар-афтальмолаг Валянціна Драздова, медыцынская сястра паліклінікі Валянціна Якшук; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Мікалай Белуш, загадчыца арганізацыйна-метадычнага кабінета Вераніка Емяльянчык, загадчыца Рудаяварскага ФАПа Алена Мацкевіч, фельчар школ педыятрычнага кабінета Алена Якаўчык; работнікі Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў – медыцынская сястра Ірына Высоцкая, санітаркі Лідзія Томчык, Святлана Місцюкевіч. Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны доктар-эксперт кабінета доктара агульнай практыкі Аксана Вінцукевіч, загадчыца Парэцкай амбулаторыі Кацярына Карэнка, медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення Наталля Міхалоўская. Словы віншавання і падзякі сваім калегам адрасаваў галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч, а таксама ўручыў абласныя ўзнагароды. Павіншаваць медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам прыйшлі кіраўнікі партый і грамадскіх арганізацый раёна. Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка падзякаваў медыкам за самаадданую працу ў барацьбе за здароўе пацыентаў, уручыў памятныя падарункі. Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела адукацыі райвыканкма, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Марына Лашкоўская. Прыемныя сюрпрызы з нагоды прафесійнага свята медыкі атрымалі ад прафсаюзнага камітэта Дзятлаўскай ЦРБ, прадстаўнікоў раённай арганізацыі ГА “БСЖ”, раённага камітэта ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Падзякаваў медыкам за ўзаемадзеянне і адзначыў узнагародамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама яго кіраўнік Вадзім Шчурскі. Свае лепшыя песні медыцынскім работнікам дарылі артысты Дзятлаўшчыны Ганна Харлінская, Марына Варган, Ала Чарняўская, Чэслаў Свіб, Іван Кашко, Алеся Варабей, Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Анастасія Голуб, ансамбль “Заранка”, група “Бархат”, ВІА “Гарачыя сэрцы”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.06.2024 Выкл.