Месяц: Май 2024

«Жива в нашем сердце победная дата»

03.05 сектор нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ», дали старт общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс», по отдалённым и малонаселенным деревням Дятловского района. Первыми, выездную тематическую концертную программу «Жива в нашем сердце победная дата», встречали жители деревень: Романовичи, Поречье, Разважье. Артисты с огоньком в глазах и настроением исполнили известные песни военных лет под баян.

Автор admin 03.05.2024 Выкл.

«С юбилеем»

    В рамках районной акции «Ровесники освобождения» коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» поздравил музыкальной открыткой с 80-ти летним юбилеем долгожителя из деревни Головли- Кучинского Михаила Ивановича. В свой 80-тый День рождения, Михаил Иванович является ещё и ровесником освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Детство юбиляра прошло в те времена, когда страна боролась за свою независимость. Артисты поздравили долгожителя с юбилеем, вручили цветы и наполнили этот день рождения музыкой, поздравлениями и теплыми пожеланиями. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.05.2024 Выкл.

“Ішлі, прыйшлі валачобнікі”

02 мая калектывам народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” была арганізавана абрадава-гульнёвая праграма “Ішлі, прыйшлі валачобнікі”, для вучняў 2-х классаў, сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. Мерапрыемства было прымеркавана да самага значнага і ўрачыстага народнага свята – Вялікадня.

Автор admin 02.05.2024 Выкл.

“Час вярнуцца”: нацыянальная прэм’ера ў Дзятлаве

Дзятлаўчане далучыліся да агульнанацыянальнай прэм’еры гістарычнай драмы “Час вярнуцца” вытворчасці  кінастудыі “Беларусьфільм”. Прэм’еру беларускія кінематаграфісты падарылі гледачам да Дня Перамогі. Першы адкрыты паказ прайшоў у кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава, які наведалі прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў раёна, а таксама вучнёўская моладзь. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і расказвае пра ўнікальную аперацыю беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз непраходнае балота. Дзякуючы даным партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога-“ляжнёўка”, якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам у ходзе аперацыі “Баграціён”. Прататыпамі галоўных герояў карціны сталі рэальныя байцы і камандзіры партызанскіх атрадаў, прадстаўнікі розных народаў СССР, якія змагаліся з фашыстамі на беларускай зямлі. У кінастужцы зняліся вядомыя беларускія і расійскія акцёры. Дзятлаўчане падзяліліся меркаваннем аб фільме. Андрэй Садоўскі, старшыня раённага выканаўчага камітэта: -Фільм “Час вярнуцца” – даніна ўдзячнай памяці беларусаў подзвігу дзядоў-герояў і прадзедаў. Шматпланавая, складаная карціна, якая закранае адзін з самых трагічных перыядаў гісторыі Беларусі. У фільме мы бачым падрыхтоўку аперацыі “Баграціён” пры актыўным удзеле партызанскага руху. Нездарма Беларусь называюць партызанскай: з фашызмам змагаліся ўсе слаі насельніцтва, ствараліся партызанскія атрады, якія аказвалі дапамогу дзеючай арміі і зрабілі значны ўклад у Вялікую Перамогу. Падзеі карціны адбываюцца паблізу Оршы, але яны вельмі блізкія да гісторыі партызанскага руху на Дзятлаўшчыне. У фільме ўразіла многае – дынамічная сюжэтная лінія, якая трымае ў напружанні ад пачатку да канца, гістарычная дакладнасць: на працягу кінасеанса часам забывалі, што перад намі мастацкая карціна, а не дакументальная хроніка. Аўтары фільма ўважліва падышлі да дэкарацый, касцюмаў і рэквізіту – такія рэчы беражліва захоўваюць музейныя экспазіцыі ўсіх без выключэння беларускіх гарадоў і мястэчак. “Час вярнуцца” – дастойная кінастужка, вартая ўвагі. Выдатны падарунак беларусам ад кінастудыі “Беларусьфільм” да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наталля Якабчук, педагог сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава: – Усе мы са школьных гадоў з гісторыі Беларусі ведаем пра вызваленчую аперацыю “Баграціён”, але напэўна не ўяўлялі сабе ўсяго маштаба падрыхтоўчай і тактычнай работы для яе паспяховага завяршэння. Рада, што раней невядомыя постаці мінуўшчыны набываюць выразныя абрысы. Час ідзе, адкрываюцца новыя факты зверстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі, генацыду беларускага народа. Мы не маем права забыць трагічныя і слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны, а кінематограф – адзін з выдатных сродкаў увекавечыць факты гісторыі ў памяці нашчадкаў.      

Автор admin 01.05.2024 Выкл.

“Шлях да поспеху”: фестываль творчых і артыстычных

Па добрай традыцыі ў Цэнтры культуры і народнай творчасці ён сабраў юных талентаў з усіх куткоў раёна. Падтрымаць іх прыйшлі бацькі, мастацкія кіраўнікі, сябры, землякі. Іспыты па песенным і сцэнічным майстэрстве праходзілі па намінацыях “Вядучы”, “Саліст-вакаліст”, “Вакальны ансамбль, дуэт”, “Ансамбль сучаснай харэаграфіі”, “Саліст-інструменталіст”, “Інструментальны ансамбль”. У іх лепшых вызначалі ў трох узроставых катэгорыях: малодшай (5-8 гадоў), сярэдняй (9-13) і старэйшай (14-17). Варта сказаць, што ўсе маладыя артысты, незалежна ад узросту, упэўнена трымаліся на раённай сцэне і падарылі гледачам шмат пазітыву і прыемных хвілін. Іх выступленні былі яркімі і запамінальнымі. Ва ўзроставай катэгорыі 5-8 гадоў у намінацыі “Саліст-вакаліст” дыпломам за ІІ месца адзначаны Ягор Дыдзік (Данілавіцкі дом культуры), дыплом удзельніка фестывалю атрымала Валерыя Сямашка (Дварэцкі дом культуры). У намінацыі “Вядучы” дыплом за І месца заваявала Анастасія Кашко, дыплом за ІІ месца –  Евангеліна Нічыпар – абедзве дзяўчынкі прадстаўлялі Гезгалаўскі дом культуры. Ва ўзроставай катэгорыі 9-13 гадоў у намінацыі “Саліст-вакаліст”  пераможцай стала Аліса Дзірвук (Новаяльнянскі дом культуры), на другой пазіцыі Артур Лішык (Казлоўшчынскі дом культуры), Нэлі Санюк (Гезгалаўскі дом культуры), на трэцяй – Ганна Муха (Новаяльнянскі дом культуры), Ксенія Жыляніна (Гезгалаўскі дом культуры), дыпломы за ўдзел атрымалі Іван Чарнуха (Казлоўшчынскі дом культуры), Дар’я Філістовіч і Анастасія Куркоўская (Данілавіцкі дом культуры), Дар’я Клімец (Новаяльнянскі дом культуры). Лаўрэатам намінацыі “Вядучы” стаў Арсеній Барысевіч (Данілавіцкі дом культуры), дыпломам ІІ ступені адзначаны Іван Саўко (Казлоўшчынскі дом культуры), дыпломам ІІІ ступені – Іван Клышко (Новаяльнянскі дом культуры), дыплом удзельнікаў атрымаў дуэт Дар’і Дзям’ян і Ганны Груша. У намінацыі “Вакальны ансамбль, дуэт” дыплом ІІ ступені атрымаў дуэт Дар’і Філістовіч і Карыны Хоміч (Данілавіцкі дом культуры). У намінацыі “Арыгінальны жанр” дыплом ІІ ступені ўручаны Валерыі Жых, дыпломы ІІІ ступені атрымалі Аляксандра Марук і Анастасія Літвінская – усе яны прадстаўлялі Новаяльнянскі дом культуры. Дыпломам “За арыгінальную падачу нумара” адзначана ўзорная тэатральная студыя “Мелодыя душы”. Ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў у намінацыі “Вядучы” дыплом за ІІ месца атрымаў Уладзіслаў Нагорны (Новаяльнянскі дом культуры). Спонсарам сёлетняга фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Шлях да поспеху” стаў Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.  

Автор admin 01.05.2024 Выкл.

Першамай на Дзятлаўшчыне: узнагароды – лепшым працаўнікам, інтэлектуалам, спартсменам

Першамай на Дзятлаўшчыне: узнагароды – лепшым працаўнікам, інтэлектуалам, спартсменам Мерапрыемства распачала цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных дзятлаўчан. Са Святам працы ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прысутных павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі: Гэты дзень прасякнуты пачуццём удзячнасці людзям усіх прафесій: рабочым, працаўнікам сельскай гаспадаркі, медыкам, настаўнікам, служачым і ўсім тым, хто робіць нашу Беларусь прыгажэйшай і мацнейшай нягледзячы на ўсе выпрабаванні. У цяперашніх рэаліях адчуваецца асаблівая каштоўнасць таго, што мы можам спакойна працаваць і ствараць пад мірным небам. Для беларускага народа, які перажыў шматлікія выпрабаванні, гэта асаблівы здабытак. Першамай увасабляе адданасць беларусаў сваёй зямлі, любоў да Радзімы, пачуццё гонару за вынікі сваёй працы. Мы выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы за іх залатыя рукі, якія стварылі трывалы эканамічны патэнцыял нашага раёна. Шаноўныя работнікі працоўных калектываў! Дзякуючы вашаму энтузіязму і адданасці сваёй справе Дзятлаўскі раён прадаўжае развівацца. Упэўнены, што толькі нашымі сумеснымі намаганнямі мы дасягнём істотных паказчыкаў. Па выніках работы за 2023 год, згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, на раённай Дошцы гонару з’явіліся прозвішчы перадавікоў вытворчасці. На святочнай плошчы райцэнтра кіраўнік раёна ўручыў ім памятныя сертыфікаты і грашовыя прэміі. Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Пераможцамі раённага спаборніцтва сталі працоўныя калектывы Дварэцкага сельвыканкама, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, КСУП “Хвінявічы”, Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Новаяльнянскага дзіцячага сада, Гезгалаўскага дома культуры, Жукоўшчынскага ФАПа, Дзятлаўскай паліклінікі. Грашовымі прэміямі і падзякамі аддзела адукацыі райвыканкама былі адзначаны навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, навуковай і даследчай дзейнасці, спартакіядзе школьнікаў, а таксама іх педагогі і бацькі. дзельнікі мерапрыемства павіталі на святочнай сцэне дзявочую футбольную зборную каманду Дзятлаўскага раёна па футболе, якая стала бронзавым прызёрам абласной спартакіяды школьнікаў па футболе. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская павіншавалі юных футбалістак з дасягненнем, уручылі ўзнагароды ўдзельніцам каманды і іх трэнеру Уладзіміру Ганчару. Віншаванні са Святам працы прагучалі і ад прафсаюзных лідараў – старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Дубовіка і старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Яны ўручылі ўзнагароды прафсаюзным актывістам і выдатным работнікам.   Па выніках штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2023 год пераможцамі прызнаны працоўныя калектывы Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, ТАА “Ізакам”, Дзятлаўскага РУП ЖКГ, Новаяльнянскай сярэдняй школы, якія атрымалі сертыфікаты “Узорная арганізацыя Дзятлаўскага раёна па ахове працы”. Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і навучэнцы школ раёна.  

Автор admin 01.05.2024 Выкл.

Першамай на Дзятлаўшчыне: урачыстае шэсце

Першамай на Дзятлаўшчыне: урачыстае шэсце. Cвяточны настрой. Свята працы дзятлаўчане сустрэлі парадам працоўных калектываў раёна, які прайшоў па вуліцах горада ў суправаджэнні Новаяльнянскага духавога аркестра, і ўрачыстасцю-шанаваннем на плошчы 17 Верасня райцэнтра, прысвечанай землякам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы, грамадскім жыцці, навуцы, спорце. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 01.05.2024 Выкл.